Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Эпізод са сном караля Марка адсутнічае ва ўсіх іншых тэкстах аб прыгодах Трышчана. Аднак цікава тое, што гэты эпізод нагадвае “Раман пра Ружу” (The Romance Of The Rose) Гіёма дэ Лёрыса (Guillaume de Lorris) i Жана дэ Мёна (Jean de Meun), асабліва пачатак i канец. Немагчыма дакладна вызначыць, ці дадаў беларускі перакладнік гэту цікавую частку сам, ці яна ўжо была ў папярэдніх вэрсіях, якія паслужылі кры-
52 «А потом рек король Марко красной Мжоте: “Вйдел есмй сон: было одно панство велмй хороше, й на нем была выросла одна рожа велмй пекна, а на ней былй цветы велмй красны; ..М говорыл пан того панства: “Панство мое, але рожа не моя; хтоколвек озмет цвет от рожы, будеть ему рожа”. II многйе рыцэры прыеждчалй у тое панство... й нйхто не мог взятй цвета отрожы; й прышол одйн вйтезь й простерруку к тойрожы й отнял одйн цвет от рожы...А тот вйтез был велмй весел о тойрожы, а колй еіце большей хотел цветов, тогды не мог болш уфатйтй. М e тот час прочутйлся есмй от сна».
ніцай беларускага перакладу. Справа ў тым, што ў ніводнай вядомай нам францускай і італьянскай вэрсіі Трышчана няма гэтага прыгожага эпізоду, які выпадкова забясьпечвае верагоднае тлумачэньне падазронасьці Іжоты ў дачыненьні да Брагіні й злучаецца з алегарычнай гісторыяй Брагіні пра тое, як Іжота “ўтапіла сваю кветку”ў моры.
Цяжэй вызначыць паходжаньне эпізоду пра “панну, якая кастрыруе”: гэта ізаляваны эпізод, які ня мае аніякага відавочнага ўплыву на разьвіцьцё гісторыі — толькі калі ён не закліканы прадэманстраваць нечакана зьверскія рысы характару Трышчана ці падкрэсьліць ягоную бясспрэчную мужнасьць. Жанчыны, якія кастрыравалі мужчын, былі вядомыя ў старажытнай гісторыі й міфалёгіі: Кібела (Cybele} — малаазіяцкая багіня-маці, культ якой патрабаваў, каб маладыя людзі праходзілі працэдуру самакастрацыі; царыца Асырыі Сэміраміда, 2000 г. да н. э., жонка легендарнага цара Ніна, якая пасьля ягонай сьмерці акружыла сябе еўнухамі й нават кастрыравала сваіх былых палюбоўнікаў; і шмат іншых падобных прыкладаў. Ніводны, аднак, не падаецца нам верагоднай крыніцай для нашай гісторыі. Адзіным магчымым прататыпам (бо гэта нельга нават назваць крыніцай) прыгодаў Трышчана ў моры зьяўляецца эпізод з Кіркай (Цырцэяй) у “Адысеі” Гамера. Гэта асабліва верагодна, бо вандраваньні Трышчана ў беларускай вэрсіі час ад часу нагадваюць падарожжы Адысея па выспам. Кірка ператварыла спадарожнікаў Адысея ў сьвіней, але сам Адысей пазьбег такой долі дзякуючы сваім сілам і чарам — падобнае здараецца й з Трышчанам. Аднак на гэтым усё падабенства сканчаецца, і загадка паходжаньня гэтага эпізоду застаецца нявырашанай.
Эпізод зь пераапрананьнем Трышчана ў лацінскага місіянэра ці гандляра, каб вызваліць караля Артыюша з палону, зьяўляецца чымсьці новым у празаічных тэкстах пра прыгоды Трышчана. Хоць само па сабе травесьці — вельмі распаўсюджанае ў сярэднявечнай літаратуры й не зьяўляецца нечым цалкам новым для апавяданьняў пра Трышчана: яго можна знайсьці ў Томаса Брытыйскага (Трышчан паломнік), у Бэруля (Трышчан пракажоны) і ў Айльхарта фон Обэрге (Eilhart von Oberge) (Трышчан юродзівы). У Готфрыда Страсбурскага (Gottfried von Strassburg} Трышчан — манах, а ў “La Tavola Ritonda”en — паломнік, вар’ят і сьвятар у залежнасьці ад розных акалічнасьцяў — галоўным чынам ён пераапранаецца, каб выратаваць Іжоту ці каб атрымаць да яе доступ. Абсалютна новым у нашай вэрсіі зьяўляецца тое, што пераапранаюцца гераіні — каралева Жэнібра й Іжота (у манашак). Ніводная зь вядомых нам вэрсіяў Трышчана ня мае згадак пра такі непачцівы камуфляж, які быў бы болып рэлевантным у творах Бакача.
Сюжэт зь дзяўчынай, якая панесла цяжкую страту, у “Беларускім Трышчане” трохі нагадвае адзін эпізод у “La Tavola Ritonda” (CXV), дзе Tristano й Lancilotto дапамагаюць старому рыцару перамагчы
злачыннага графа Sebio, а таксама эпізод з гасьціннасьцю зьбяднелага вальвасора ў рамане Крэцьена дэ Труа “Эрэк і Эніда” (Ёгес et Ёnide). Беларуская вэрсія, аднак, малюе гэты эпізод крыху інакш. Па-першае, змаганьне за зьбяднелую спадарыню на турніры ідзе дзеля таго, каб зрабіць яе каралевай — для розных вэрсіяў Трышчана сама гэта ідэя ня новая й, магчыма, была запазычаная з розных крыніцаў: Трышчан змагаецца за пазбаўленую спадчыны дзяўчыну (Лёсэт, § 444). Яна таксама даволі распаўсюджаная ў традыцыі аповедаў пра караля Артура: у рамане Крэцьена дэ Труа “Івэйн, ці Рыцар з ільвом” (“Yvain, le Chevalier au Lion”), герой змагаеца з Гавэйнам (Gawain), каб дапамагчы дзяўчыне авалодаць іншай зямлёй. Па-другое, цікавыя апісаньне й сымболіка ежы, прыгатаванай гаспадыняй для двух рыцараў. Ім падалі дзьвюх птушак: смажаную й адварнўю; гэтымі птушкамі былі ястрабы-перапёлачнікі, якія зьяўляюцца сымбалем вернасьці, улады, высакароднасьці й прыгажосьці. Тут ізноў такі можна ўбачыць паралелі ў кампазыцыі (але не ў сымбалізьме) з “La Tavola Ritonda” ў эпізодзе з Spinogores’ам і ягонай дачкой (LXXV), у якім дзяўчына прапануе Tristano й Dinadano адварное й смажанае мяса птушкі: жураўля, паўліна, фазана й вялікага каплуна, але ня ястраба-перапёлачніка. Шаноўнаму госьцю падносяць у падарунак дарагую птушку — сокала — такі эпізод прысутнічае ў “Дэкамэроне” Бакача (Дзень 5. Гісторыя 9). Трышчан й Анцалот у гэтым эпізодзе параўноўваюцца з сокаламі, калі дзяўчына кажа: “Рыцары, я не шкадую, што забіла двух ястрабаў для двух сокалаў”53. Да іх ставяцца як да членаў каралеўскай сям’і, як да арыстакратаў, а пазьней, у гэтым жа эпізодзе, Трышчану прапануюць надзець карону з кветак, каб ён насіўяе на шлеме. Таксама істотна, што гэты эпізод малюе Трышчана й Анцалота ў найлепшым сьвятле: яны пачцівыя, паслужлівыя, вынаходлівыя, адважныя й перамоганосныя, што вельмі кантрастуе з характарамі гэтых двух рыцараў у эпізодзе, які ідзе адразу за гэтым.
Мы ўжо згадвалі пра інцыдэнт са старым рыцарам Лібрунам і ягонай прыгожай жонкай Цвытажыяй у якасьці прыкладу, які ілюструе зьменлівы й няўстойлівы характар Трышчана. Такія няроўныя адносіны аўтара да галоўных пэрсанажаў пераканаўча сьведчаць пра тое, што ён рабіў кампіляцыю са шматлікіх розных крыніцаў — сёньня ўжо відавочна, што гэты эпізод таксама не выключэньне. I хоць гэты сюжэт у тым выглядзе, у якім ён прадстаўлены ў “Беларускім Трышчане”, новы, але барацьбу Старога Рыцара супраць Новага Рыцара й перамогу апошняга можна знайсьці ў “Кампіляцыі” Русьцічэла Пізанскага (“La Compilation de Rusticien de Pisa”) (Лёсэт, § 620—622) i ў італьянскіх вэрсіях легенды аб Трышчане, што было адзначана раней Весялоўскім і падрабязна прааналізавана Згамбаці.
53 “Вйтезй, я того не жалую, што есмй убйла два скока двум соколом”.
Заключны эпізод — канчатак, які ламаецца на амаль аптымістычнай ноце й таму цалкам зьмяняе трагічны фінал гісторыі каханьня Трышчана й Іжоты—унікальны й прысутнічае толькі ў “Беларускім Трышчане”. Некалькі рукапісаў францускага Трышчана сканчаюцца рэзка ў розных месцах, такім чынам пазьбягаючы аповедаў пра трагічныя сьмерці двух закаханых. Гэтыя скарачэньні звычайна адбываюцца з-за страты старонак манускрыпта ці з-за няздольнасьці аўтара скончыць рукапіс зь невядомых нам прычынаў. Большасьць рукапісаў, у якіх прысутнічае другая частка рамана, утрымліваюць сцэны сьмерці Трышчана ды Іжоты, якія часьцяком адрозьніваюцца ў дэталях. Асабліва цікава адзначыць, што адзін манускрыпт, раней невядомы францускі рукапіс XVI ст54., апісаны Э.С. Марэлам55, заканчваецца калі ня ў тым самым месцы ці часе, дык вельмі блізка па значэньні да “Беларускага Трышчана” наступнымі словамі: “Tristan demoura en Cornailles et atant d’eulxje me tairay etferay la fin de mes comptes car au livre ou les ay pri(n)sje n’en rien trouve pas plus avant” (“Трыстан памёр y Корнаі i, пачуўшы npa гэта, я змаўкаю й сканчаю свае нататкі, таму што ў кнізе, зь якой я іх узяў, нічога больш я знайсьці не магу”). ‘Тэта ўсё, што напісана пра яго”— апошнія словы беларускай вэрсіі.
Такім чынам, нашая вэрсія Трышчана, асабліва яе другая частка, абавязаная сваім зьяўленьнем шмат якім іншым крыніцам. Аднак некаторыя эпізоды й дэталі несумненна ёсьць уласнымі вынаходзтвамі аўтара-перакладніка й робяць своеасаблівым і непаўторным гэты новы й адносна мала вывучаны тэкст. “Беларускі Трышчан” XVI стагодзьдзя, апошняя вядомая вэрсія прыгодаў Трышчана ў прозе, зачыняе доўгі ланцуг легендаў аб Трышчане, які пачаўся ад кельцкіх паданьняў, пераасэнсаваных у XII стагодзьдзі францускімі й нямецкімі паэтамі й празаікамі, чые творы былі перакладзеныя на шмат якія мовы, разышліся шматлікімі рознымі вэрсіямі й нарэшце дасягнулі аддаленай славянскай мовы — старабеларускай.
Пераклад з ангельскай А. Б.
54 National Library of Wales. Williams 529.
55 Murrell, E. S. Quelques manuscripts meconnus du “Roman de Tristan en prose” // Romania. № 56.1930. P. 277—281.
Тэма нумару: Амэрыканская гісторыя
Людзі кнігі
Вацлаў Пануцэвіч
ПРА СЬВІСЛАЦКУЮ ГІМНАЗІЮ Й ЛІСТЫ
Вацлаў Пануцэвіч (да эмігр. Папуцэвіч) нарадзіўся ў 1910 г. у вёсцы Малая Альшанка Гарадзенскага павету (сёньня Гарадзенскі раён). У1936—1939 гг. вучыўся на юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Уваходзіў у склад Беларускага інстытуту гаспадаркі й культуры, быў сябрам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. У1936 г. увайшоў у склад ініцыятыўнай групы па стварэньні Беларускага нацыянальнага фронту. У1939—1941 гг. настаўнічаў у Горадні. Падчас нямецкай акупацыі працаваў на розных адміністрацыйных пасадах у Баранавічах. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У1945 г. узначаліў Беларускую гімназію імя Максіма Багдановіча ў Ватэнштэце. Ад 1946 г. кіраваў Згуртаваньнем крывіцкіх скаўтаў на чужыне.
У1949 г. Вацлаў Пануцэвіч выехаў у ЗША, пасяліўся ў Чыкага. Быў актывістам мясцовага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Займаўся дасьледніцкай дзейнасьцю (вывучаў рэлігійную гісторыю Беларусі), браў актыўны ўдзел у арганізацыі грэкакаталіцкай парафіі Сьвятога Хрыста-Збаўцы ў Чыкага. Актыўна працаваў як рэдактар і выдавец часопісаў “Беларуская царква”, “Літва”, аўтар кніг пра Язафата Кунцэвіча, Берасьцейскую Вунію і інш. Шмат публікаваўся пад псэўданімам Мікола Волаціч. Памёр 25 жніўня 1991 г. у Чыкага.
Роля Сьвіслацкай гімназіі ў разьвіцьці Беларускага Адраджэньня1