Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Давайце разгледзім некалькі прыкладаў тыповых этнічных элемэнтаў, уласьцівых гэтай вэрсіі:
Частае выкарыстаньне беларускіх, даволі стандартных, але тым ня менш красамоўных эпітэтаў: “некрануты лес”, “гвалтоўная сьмерць”, “сьмяротны страх”, “закляты вораг”.
Мэтафары й мяшаныя мэтафары: “адчыніць свае мяккія вусны далікатнай гутаркай”25, “Богам прашу, зьнімі цярновы вянок з нашага караля Артыюша й пакладзі на яго вянок зь несьмяротнага бясьсмертніку”26, Трышчан і Анцалот — два арлы; “ён — сымбаль доблесьці й храбрасьці”27, “Нельга біцца на нагах пасьля таго, якрыцар зваліўся з каня. Перамог той, хто застаўся на кані”28.
Параўнаньні: “яна паважна ляжала на залатых падушках як змяя на насыпе”29, “і напаліяны адзін на другога вельміхрабра, і пачалі ганяцца адзін за другім як два ільвы”30, “бо яна была прыгожая, якру-
25 “...отворытй мяккйе уста на тйхйе беседы”.
26 “...для бога соймй з нашего пана короляАртыуша тернов венец й узложы смйлного”.
27 “...он ест цвет добротам й храбрьством”.
28 “He можемо побйтое бйтвы на ногах nocmaeumu, тот вйтез бйтву добыл, который ся с конем не ростал”.
29 “...она на золотом узголовю посмыкалася, як змйя на купе”.
30 “...й скочыл одйн на другого велмй храбро, u почалй ся гонйтй, як Эеа лвы”.
жа-кветпка”31 й “белая, як папера, і прыгожая, якружа”32, “рыцарАнцалот прывёў мяне, як аленя, за горла да вашага праасьвяшчэнства”33.
Фальклёрныя стэрэатыпныя фразы, некаторыя зь іх фактычна неперакладальныя: “біць чалом”, “усе ад малога да вялікага”; вельмі часта выкарыстоўваецца фраза: “поведатй все no раду ”-пераказаць усё ў пасьлядоўнасьці, адзін выпадак за іншым.
Выразнасьць (экспрэсія), як: “не было такога чалавека, які быў бы нагэтулькі бессардэчным, што не расплакаўся б, гледзячы на яе”34, “каб не памёр раптоўнай сьмерцю ад бязьлітасных удараў тваіх і ад твайго вострага мяча”35, “богу душу аддала”, “узьнёсхвалу богу”36, “з божаю дапамогаю будзеш здаровы”37. Моляцца богу вельмі часта й вельмі пачціва. Увогуле тут шмат паважлівых прыметнікаў: “О найлявікшы князе Трышчане, пахвалёнае будзь усімі рыцарства тваё!”за, “О, найвялікшы кароль, усім каралям кароль”39.
Тыповыя фальклёрныя паўторы — звычайна тры адразу, якія кожны раз павялічваюцца: “Ня будзь адзін, няхай будуць двох! Ня будзь адзін, няхай будуць трох! Ня будзь адзін, няхаі іх будзе дзесяць”40.
Шаблён батальных сцэнаў, які бясконца паўтараецца, па сваёй канструкцыі нагадвае народную казку. Усе сцэны бітваў амаль ідэнтычныя — правакацыя, выклік, бой і параза, раненьні ці сьмерць супернікаў Трышчана: “I павярнуліся адзін да аднаго, і ўдарыў адзін аднаго так моцна, што Дандыэль [супернік Трышчана] з канём ўпаў на зямлю й ад ад таго падзеньня моцна пабіўся”41. У тэксьце літаральна дзясяткі падобных паядынкаў, і Трышчан амаль заўсёды перамагае ў іх. Аднак
31 “...бо она была яко цвет йрожа”.
32 “...бела, як nanep, й красна, якрожа”.
33 “...вйтез Анцэлот прывел мя як еленя за горло пред вашу велебност”.
34 “...й хто бы тое вйдял, не был бы так твердого сэрца, штобы на нее смотречы. не плакал”.
35 ..абых не вмер наглою смертью от жестокйх вдарцов твойх й от острого меча твоего”.
36 “...в-ьздал фалу богу”.
37 “...з божею помочю будеш здоров”.
38 “О навышшый вйтезю Трыіцане, захвалено тй будь велйкое твое рыцарство всймй вйтезмй й вснмй людмй no всйх чотырох сторонах!”.
39 “Пренаможнейшый кролю, всйм королем коруно”.
40 “He будь одйн, нехай будут два! He будь одйн, нехай будут тры. He буд одйн, будь йх десеть”.
41 “Н обернулйся к собе, u вдарыл одйн другого так моцно, йж Дон-ьдіэль с конем пал на землю, й от того паденя забйлся велмй”.
падчас апошняй бітвы Трышчан хоць і перамог свайго суперніка, але быў вельмі сур’ёзна паранены, і таму дасылае каралю Марка такое паведамленне: “Дарагі мой дзядзька, я не магу сам паехаць і ня вынесу, калі мяне павязуць; я добра служыў вам і, лшгчьша. я вам яшчэ спатрэблюся, таму дашлі каралеву Іжоту да мяне, кабяна вылечыла мяне, бо яна ведае добрыя лекі”42.
Структурна “Беларускі Трышчан” прытрымліваецца ўзораў народнай казкі да самага канца. Замест трагічнай ці жахлівай сьмерці двух закаханых, мы атрымліваем хоць і не “і жыліяны доўга й шчасьліва”, але прынамсі нейкую надзею: “Іжота прыйшоўшы, пачала яго лекаваць, якмагла. I ня ведаем, ці ад тыхран выздаравеў ці памёр. Гэта ўсё, што пра яго вядома”'13.
Крыніцы і ўплывы
Нягледзячы на тое, што аповяд пра “Беларускага Трышчана” пачынаецца так: “повесть о вйтезях с кнйг сэрб’ьскнх”, ніякіх паўднёваславянскіх вэрсіяў нам не вядома, і “Беларускі Трышчан” застаецца адзіным славянскім тэкстам у прозе пра прыгоды згаданага героя. Гэты факт нават дазволіў некаторым аўтарам, напр. Мікалаю Калінікавічу Гудзію, разважаць у сваёй “Мсторші древней русской лйтературы”44 аб тым, што “с кнйг сэрбьскйх”, магчыма, азначала “кнігі, якія былі атрыманы з сэрбскіх бібліятэкаў” ці “праз Сэрбію”, і, магчыма, былі насамрэч італьянскімі кнігамі. Аднак сэрбіянізмы, знойдзеныя ў беларускім тэксьце шматлікімі навукоўцамі (Аляксандар Брукнэр, Аляксандар Весялоўскі, Ірэна Грыцкат, якая пераклала “Беларускага Трышчана” на сэрбскую мову), кажуць пра тое, што, хутчэй за ўсё, існаваў сэрбахарвацкі тэкст, зь якога быў перакладзены “Беларускі Трышчан”. Да таго ж культурныя й эканамічныя сувязі спаміж гэтымі дзьвюма краінамі ў XV і XVI стагодзьдзях былі моцныя. Гэта быў пэрыяд інтэнсіўных сэрбска-беларускіх узаемасувязяў, які выпадкова супаў з пэрыядам росквіту беларускай культуры, што прывяло да асаблівай цікавасьці да сьвецкай і наагул заходняй літаратуры. 3 Сэрбіі ў Беларусь прыйшло й шмат іншых літаратурных твораў, напр.: “Сэрбская Александрыя”, “Траянская вайна” й “Аповесць пра Бавў”.
42 “Пане дядко, не могу examu a mi стерпетй, штоб мя неслй; еслй-м вам добре послужыл, еіце може мене вам потреба бытй, пошлймй кролевую Мжоту, ачей бы мя злечыла, йж она лекарьство добре умеет. Корол Марко отпустйл Нжоту вдячне, й она пошла велмй з веселым серцэм”.
43 “Нжота прышодшы почала его лечытй, што могучы. М не вем, еслй с тых ран выздоровел або так вмер. Потуль о нем пйсано”.
44 Гудзнй, Ннколай. йсторня древней русской лнтературы. Москва, 1945. С. 373-
Аднак ня варта рабіць занадта вялікі акцэнт на невядомым сэрбскім тэксьце, як гэта робяць некаторыя аўтары (напрыклад, Соня Дэканіч-Яноскі45, Люнэт М’юр46), што нават выкарыстоўваюць няправільную назву “Сэрбска-Рускі Трышчан”. Гэта стварае толькі дадатковую неразьбярыху. Больш важна засяродзіцца на існых тэкстах і параўнаць іх, каб прасачыць бесьперапыннае разьвіцьцё сярэднявечнай легенды пра Трышчана, яе зьмены на працягу стагодзьдзяў і культураў, адрозьненьні, скажэньні, дапаўненьні й прагалы.
Найбольш цесна “Беларускі Трышчан” асацыюецца з італьянскай вэрсіяй пад назвай “Tristano Veneto” (“Вэнэцыянскі Трышчан”), датаванай i486 г.47. Італьянскае паходжаньне “Беларускага Трышчана” ўжо адзначалася Аляксандрам Весялоўскім. У 1971 г. у сваёй працы “Hrvatska glagoljska knjizevnost” (“Харвацкая глагалічная літаратура”) Сантэ Грачыёці48 ўпершыню згадаў вэнэцыянскі рукапіс як магчымую крыніцу беларускага варыянту. I “Беларускі Трышчан”, і “Tristano Veneto” пачынаюцца з прыбыцьця караля Апалёна да караля Клеўдаса (Кёрціс, § 212)49. У 1977 г. у сваёй публікацыі “Note sul Tristano bielorusso” (“Нататкі пра беларускага Трышчана”)50 італьянская славіст Эмануэла Згамбаці абгрунтавала гэтую гіпотэзу, а пазьней разьвіла яе ў сваёй навуковай працы “II Tristano Bianeorusso” (“Беларускі Трышчан”)51. Яна зрабіла беларуска-італьянскі пераклад, крытычны аналіз і параўнальнае дасьледаваньне тэксту. На думку Згамбаці, італьянскае (вэнэцыянскае) паходжаньне прататыпу “Беларускага Трышчана” асабліва відавочна ў трансьлітарацыі ўласных імёнаў, напр.: у паляталізацыі сьвісьцячых зычных “с” [s] > “ш” [sh] (Brebes > Berbesh [Бербеш]), “з” [z] > “ж” [zh] (Isote, з гукам “з” [z] > Нжота).
Згамбаці прыходзіць да высновы, што “Беларускі Трышчан” паходзіць ад “Tristano Veneto”, але ў сваёй другой частцы запазычвае некаторыя моманты зь легендаў пра Трышчана ў Тасканскай тра-
45 Dekanic-Janoski, Sonja. The Serbo-Russian Romance of Tristan and Isolt — Povest o Tristanu i Izote // The Tristan Legend / Ed. by Joyce Hill. Leeds, 1977.
46 Muir, Lunette. The Serbo-Russian Tristan and French Prose Tristan // Biblio­graphical Bulletin of International Arthurian Society. № 31.1979. P. 217—227.
47 Nationalbibliothek, Vienna. MS. 3325.
48 Graciotti, Sante. Hrvatska glagoljska knjizevnost // Slovo. № 21.1971. P. 305—
323-
49 Le Roman de Tristan en prose / Ed. by Renee Kurtis. 3 vols. Cambridge: Brewer, 56.
50 Sgambati, Emanuela. Note sul Tristano bielorusso // Richerche Slavistiche. № 24-26.1977-1979P33~53-
51 Sgambati, Emanuela. II Tristano Bianeorusso. Firenze, 1983.
дыцыі, такіх як: “La Tavola Ritonda” і “II Tristano Riccardiano”. Яна распрацоўвае схэму магчымага паходжаньня “Беларускага Трышчана”: у вэнэцыянскім арыгінале (TV1), перакладзеным непасрэдна з францускага тэксту, былі памылкі й апушчэньні, якія мы заўважаем ужо ў “Tristano Veneto” (TV); TV2 паходзіць ад TV1 з дапаўненьнямі й карэкціроўкамі, якія, верагодна, былі зроблены дзякуючы францускаму тэксту; TV2 зьяўляецца асновай “Беларускага Трышчана”.
Хоць “Беларускі Трышчан”, прынамсі ў першай частцы, вельмі падобны да вэнэцыянскай вэрсіі, неабходна паўтарыць, што гэтая частка “Беларускага Трышчана” таксама вельмі падобная да стандартных францускіх тэкстаў. Аднак параўнаньне францускіх і італьянскіх тэкстаў паказвае, што беларускі варыянт больш адпавядае “Tristano Veneto”.
Менавіта ў сваёй другой частцы “Беларускі Трышчан” адхіляецца ад стандартных тэкстаў пра Трышчана. Было б цікава вызначыць крыніцы, якія паўплывалі на зьяўленьне некалькіх арыгінальных эпізодаў, некаторыя зь якіх ўжо згадваліся ў разьдзеле “Творчыя дасягненьні”.
Першы такі эпізод — алегарычны сон караля Марка, зь якога пачынаецца другая, арыгінальная частка нашай вэрсіі:
«Тады кароль Марка сказаў прыгожай Іжоце: “Бачыў я сон: у адным добрым каралеўстве рос вельмі прыгожы рўжавы куст зь вельмі прыгожымі кветкамі... Кароль гэтага каралеўства сказаў: “Каралеўства належыць мне, а вось рўжавы куст — не; той, хто здолее сашчыкнуць ружу-кветку, завалодае й рўжавым кустом”. Шмат рыцараў прыехала ў гэтае каралеўства... але нікому не ўдалося сарвацьружу з куста; а потым прыехаў адзін рыцар і працягнуў руку да гэтага куста й сашчыкнуў адну ружу-кветку... Гэтырыцар вельмі ўзрадаваўся, але калі ён пажадаў сарваць больш кветак, у яго гэта не атрымалася. I тут я прачнуўся»52.