Ужо пасьля таго, як ён забівае другую жанчыну, хоць яна й была вельмі дрэннай, кожны згадвае першы эпізод і раптам разумее, што занадта шмат людзей, у тым ліку й жанчын, паміраюць з-за Трышчана: маці пры ягоным нараджэньні, бацька, дзіця ягонай мачыхі, дачка караля Парамонта, маці Галёта, дрэнная “панна” й яе брат, вераломны крыжаносец, кароль Самсіж, а таксама безьліч рыцараў і ваяроў. Шматлікасьць сьмяротных выпадкаў па віне Трышчана асабліва відавочная ў беларускім Трышчане, бо тут ягоным любоўным прыгодам надаецца нашмат менш ўвагі, чым высакародным рыцарскім подзьвігам. Мала таго, што ён носьбіт сьмерці — у другой частцы гісторыі ён намаляваны як даволі жорсткі й часам бязьлітасны чалавек: “Трышчан схапіў яе за верх галавы, адсек ёй галаву і выкінуў прэч”'7; “Трышчан схапіў свой меч аберуч і пачаў бесьперапынна наносіць лютпыя ўдары. Ён адсек абедзьве рукі караля Самсіжа — яны ўпалі на зямлю разам 14 “О навышшый вйтезю Трыіцане, захвалено тй будь велйкое твоерыцарство всймй вйтезмй й всшш людмй no всйх чотырох сторонах! Добротй твоее нет друга нй блйзко нй далеко на землй”. 15 “Як я маю вбйтй жону?» Н онй реклй: «Янак не может бытй». Трыіцан был велмй сердйт й почал много мыслйтй. Рек Трыіцан: «Проклят тот, который тот закон поставйл, й тые, которые тот закон держат; ямушу вчынйтй таковую реч, што не буду нйколй весел, колй то успомену”. 16 “Н пошол, стял ей голову”. 17 “Н пан Трыіцан ухватйл ее за верх головы й стял голову, кйнул вон далеко”. зь ягоным мячом”18. Характар Трышчана значна зьмяніўся — ён больш ужо не ідэальны герой. Ён раўнівы й помсьлівы: ён адразае галаву няшчаснаму маладому прынцу, які закахаўся ў Іжоту. Ён таксама фрывольны й любіць розныя забавы. Калі Жэнібра шукае Трышчана, ёй кажуць: “Ты яго пашукай там, дзе шмат раскошы й забаваў, бо яму гэта вельмі падабаецца"19; “Ведаючы, што Трышчан любіць весяліцца, Іжота схапіла каралеву за руку й пачала прыгожа скакаць у танцы харутанскім”20. Зламысныя й невысакародныя паводзіны Трышчана ўжо згадваліся вышэй — у эпізодзе пра старога рыцара й ягоную маладую прыгожую жонку. Аднак хоць ягоны характар і зьмяніўся і цяпер Трышчан зусім не ідэальны рыцар, а, хутчэй, звычайны чалавек, ягонае стаўленьне да Іжоты застаецца нязьменным на працягу ўсёй гісторыі. Яна заўсёды каралева, якую ён кахае; ён абараняе яе, і хаця ён магчыма нават трохі стамляецца ад яе напрыканцы апавяданьня, усё роўна ахоўвае яе як заўсёды. Гэта добра адлюстравана ў тых выпадках, калі ў Трышчана што-небудзь просяць, а ён адказвае: “Тое, што просійі, дам табе, акрамя Іжоты; Усёможаш у мяне ўзяць, акрамя прыгажуні-Іжоты”21. Гэта не выпадковая фраза: яна неаднаразова паўтараецца. Відавочна, што аўтар жадаў зрабіць акцэнт на гэтым. Кароль Марка Ахова Трышчанам Іжоты супрацьпастаўляецца першапачатковым нядбайным паводзінам караля Марка, які дазваляе Паламідэжу выйграць Іжоту. Гэты эпізод, ужо згаданы раней зь іншых прычынаў, таксама пралівае сьвятло на характар караля Марка й ягоны двор. Па-першае, здаецца, што кароль Марка клапоціцца болын аб Брагіне й яе бясьпецы, чым аб сваёй жонцы Іжоце. Ён вельмі ўсьцешаны, што Брагіня вярнулася, і ніколькі не шкадуе, што страціў сваю жонку: «а калі пабачыў яе [Брагіню] кароль Марка, дык вельмі ўзрадваўся і сказаў сваёй служанцы: “Ідзі і скажы Іжоце, кабяна апраналася ў строі, 18 “Трыіцан взял меч у оберукй й почал чынйтй жестокйе ударьцы без укладанья й тял короля Самсйжа no обеюхруках, й отпалй ему рукй з мечом на землю”. 19 “Ты его там пытай, на котором стану красу й веселье наболшое узрыш, бо то он любйт”. 20 “Ведаючы Нжота обычай Трыіцанов, йж ему мйло веселе, й похватйла королевую за руку u почала йгратй горатанскйй танец велмй пекне”. Харутанскі (гаратанскі) танец належыць да харутанаў, што жылі на тэрыторыі сучаснай Славеніі. 21 “Чого просйш, дам тй, окром Пжоты”, “Bee ecu волен у мене взятй, окром красное Мжоты”. бо паедзе з Паламідэжам”»22. Паводзіны Марка нас зьдзіўляюць, бо ў нашай вэрсіі ўяго няма ніякіх падставаў падазраваць Іжоту ці кахаць яе менш — у адрозьненьне ад іншых вэрсіяў аповесьці пра Трышчана. Калі прааналізаваць адносіны Марка й Іжоты ў беларускай вэрсіі, то можна са зьдзіўленьнем зразумець, што ніякіх адносінаў паміж імі няма ўвогуле. Пасьля шлюбнай ночы, калі Іжоту падмянілі на Брагіню, і кароль Марка быў задаволены ды пахваліў Трышчана за тое, што ён прынёсяму “чыстае золата”, няма ніякіх згадак пра каханьне караля Марка да Іжоты. Такім чынам, пачуцьці Марка да Брагіні, магчыма, зусім не бацькоўскія й не высакародныя; ён правёў сваю шлюбную ноч зь ёй, хоць нават і не здагадваўся пра гэта. Па-другое, гэты эпізод таксама ілюструе ягоную слабасьць як караля, паколькі ў той час, як Трышчан быў на паляваньні, ні адзін з рыцараў Марка не выказаў намер кінуцца ў пагоню за Паламідэжам, каб вярнуць Іжоту. Ягоных рыцараў лічылі найгоршымі ў сьвеце. Кароль Марка таксама зайздросьціць славе іншых людзей, ён помсьлівы: ён здрадліва забівае свайго ўласнага брата, таму што баіцца, што брата звычайныя людзі будуць любіць болып, чым яго. Пазьней ён плянуе зрабіць тое ж самае з Трышчанам, калі адсылае яго на выкананьне місіі, якая дакладна скончыцца сьмерцю рыцара. Спаборніцтва паміж каралём Марка й Трышчанам, якое пачалося з-за жанчыны (жонкі сэнэшаля Марка Сэгурадэжа), намаляванае ў “Беларускім Трышчане” больш падрабязна й з болыпай інтэнсіўнасьцю й, здаецца, зьяўляецца болып важнай тэмай, чым іх барацьба за прыхільнасьць Іжоты, якая фактычна грае тут мінімальную ролю. Марк адчувае гнеў і ганьбу з-за таго, што ў гэтым любоўным трыкутніку яго перамог малады чалавек, і з таё пары ён паводзіць сябе вераломна ў дачыненьні да Трышчана, але апошні апраўдвае свайго дзядзьку й імкнецца палепшыць свае адносіны зь ім. Трышчан “ня можа не давяраць свайму дзядзьку”. Наогул, “Беларускі Трышчан” спрабуе зьмякчыць рэзкія словы й ня згадваць далікатныя сытуацыі паміж сваякамі — у адрозьненьне ад іншых вэрсіяў аповесьці пра Трышчана. Хоць кароль Марка й намаляваны як даволі злачынны чалавек, Трышчан застаецца верным і паслухмяным яму. Кароль Марка амаль ня згадваецца ў другой частцы “Беларускага Трышчана”, і вельмі дзіўна, што калі пра яго згадваюць, дык робяць гэта ў самай пахвальнай манэры — ён прадстаўлены тут як любячы шчодры дзядзька: «Мой дарагі пляменьнік Трышчан, ты зрабіў шмат добрых спраў: я ўвесь твой і ўсё, што я маю, — тваё, рабі з гэтым усё, што пажадаеш... I даў кароль Трышчану ключы ад свайго каралеўства й прамовіў: “Пляменьнік, ты вольны кіраваць маім каралеўствам «...а колй вйдел ее [Брагіню] король Марко, велмй был весел й рек одной девцэ: «Пойдн, мов Мжоте: нарежайся, поехатй маеш с Палалшдежом”». на свой густ, паколькі я бачу, што ты аддана служыў мне верай і праўдай”»23. Іжота Як мы ўжо казалі, у “Беларускім Трышчане” вельмі дакладна паказана каханьне Іжоты да Трышчана яшчэ да таго, як яны выпілі любоўнае зельле. Каханьне Трышчана да яе таксама відавочнае, нават калі яно разьвівалася спачатку, толькі каб дасадзіць Паламідэжу, яшчэ аднаму адданаму прыхільніку Іжоты. Хоць напачатку Іжота намаляваная нявіннай і сарамлівай дзяўчынай, у яе бясспрэчна моцны характар. Менавіта яна вылечвае Трышчана, вяртае яго да жыцьця й абараняе ад мяча сваёй разьюшанай маці. Калі-нікалі яна паказвае сваю ўразьлівасьць, але па болыпай частцы Іжота — моцная жанчына, да чыіх парадаў прыслухоўваюцца. Яна сама прымае рашэньні, якія, аднак, могуць быць бязьлітаснымі, што бачна ў яе жорсткіх паводзінах у дачыненьні да Брагіні, чыя адданасьць не выклікае сумневаў. У выніку дзеяньні Іжоты невытлумачальныя, неразважлівыя й надзвычай брутальныя. Пасьля такіх сваіх паводзінаў яна не адчувае раскаяньня й не шкадуе — у адрозьненьне ад іншых вэрсіяў — што робіць гэты эпізод нават яшчэ больш неспасьцігальным. Яна таксама ведае, як падабацца мужчынам і маніпуляваць імі. Хоць у нашай гісторыі яе даволі часта параўноўваюць з кветкай, а дакладней — з ружай, кветкай каханьня й жарсьці, Іжота зусім ня жарсная. Яе каханьне да Трышчана больш падобнае да каханьня старэйшай сястры: яно апякунскае й паблажлівае. Яна сочыць за Трышчанам, што не заўсёды бывае тактоўна, і яму гэта не падабаецца. Адзін эпізод вельмі красамоўны: каралева Жэнібра прыехала да Трышчана з просьбай вызваліць яе мужа, караля Артыюша, Анцалота й іншых рыцараў ад зьняволеньня на высьпе. Трышчан, які ў той час быў прыкаваны да ложку, пачуў гэтую сумную навіну пра сваіх сяброў і ўскочыў з ложку з такой сілай, што яго раны адкрыліся. Тады Іжота накінулася на каралеву з такімі словамі: “Пані, вы — каранаваная каралева, навошта вы прыехалі да самага вялікага рыцара з сумнымі словамі? Вы павінны былі прыехаць спакойна й адчыніць свае мяккія вусны далікатнай гутаркай”24. 23 «Мой мйлый сестрэнче Трыцане, ты много доброго вчынйл, а я твой й все твое, што я маю, будь на твою волю... Н дал король Трыіцану ключы своего королевства йрече: “Сестренчэ, волен есймойм королевством, йж есмй тебе верного нашол, бо мй ecu сполнйл eepy й правд”». 24 “Панй, ты королевая корунованая, як ecu ты прышла к наболыному вйтезю с печалнымй речмй? Тобе было прыйтй muxo й отворытй мяккйе уста на тйхйе беседы”. Таксама цікава адзначыць зьмену роляў у “Беларускім Трышчане”. Трышчан — абаронца й вызваліцель караля Артыюша; каралева Жэнібра зьвяртаецца па дапамогу да Трышчана ды Іжоты. Мала таго, што рыцары Круглага стала прадстаўленыя як другасныя героі й ім надаецца меншая ўвага нашым аўтарам, дык япгчэ яны намаляваныя так, быццам бы яны менш істотныя й валодаюць меншымі сілай, адвагай ды прыгажосьцю — за выключэньнем Анцалота, які паказаны як амаль раўня Трышчану. Аналізуючы галоўных герояў “Беларускага Трышчана”, асабліва ў другой частцы, можна зразумець зьмест і значэньне — “matiere etsan” у трактоўцы Крэцьена дэ Труа (Chretien de Troyes) — гісторыі “о славном рыцэры Трысчане, о Анцалоте й о йншых многйх вйтезех добрых”. Прысутнасьць Іжоты тут — неабходнасьць, бо безь яе ня будзе ніякай гісторыі, але гэты пэрсанаж амаль не ўплывае на тое, як разьвіваецца сам сюжэт апавяданьня. I сапраўды — гэта прыгодніцкая гісторыя: у ёй вельмі шмат фальклёрных матываў і прыёмаў, якія ствараюць свой уласны своеасаблівы стыль, дзякуючы якому ў нас узьнікае адчуваньне, што гэта славянскае паданьне, а не францускі раман.