Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Нарэшце, варта адзначыць яшчэ адну выразную рысу тэксту Часлава Будзькі, якая таксама зьяўляецца характэрнай для айчыннай (і ня толькі) папулярнай літаратуры. Гэта рыса мэтадалягічнага характару: калі ў размовах аб палітычнай ці культурнай гісторыі аўтар гатовы рэзка супрацьстаяць афіцыйнай савецкай гістарыяграфіі, што казала пра “Старажытнарускую дзяржаву”, “старажытнарускую народнасьць” ды “заваёву беларускіх земляў літоўскімі феадаламі”, то ў аспэктах сацыяльна-палітычнай гісторыі ён застаецца ў межах поглядаў, прынятых у савецкай марксысцкай навуцы. Згодна з пашыранай у савецкай гістарыяграфіі канцэпцыяй “фэўдальна-ўдзельнай дробнасьці” Будзька піша пра распад Полацкай зямлі на асобныя “княствы” пасьля сьмерці Ўсяслава Брачыславіча, адпаведна — пра незрэалізаваны шанец для найменьня “палачане” стаць паноўным на болыпай частцы беларускіх земляў. Такі падыход да пытаньняў, што маюць глыбінны тэарэтычны характар, таксама можна расцаніць як тыповы для папулярнай гістарыяграфіі. Сярод айчынных працаў, што адзначаюцца гэтай жа рысай, можна прыгадаць цэлы шэраг, асабліва напісаных у позьнесавецкія часы або раньнія часы незалежнасьці. Напрыклад, у савецка-марксысцкай парадыгме сацыяльнай і палітычнай гісторыі па сутнасьці заставаліся кнігі Міколы Ермаловіча, а таксама такія выданьні, як “Нарысы гісторыі Беларусі”, дзе беларусацэнтрычны погляд на трактоўку канкрэтных падзеяў суіснаваў з захаваньнем ранейшых падыходаў да праблематыкі мэханізмаў стварэньня й разьвіцьця сярэднявечнай дзяржаўнасьці або сацыяльнай эвалюцыі. Яшчэ больш красамоўны прыклад маецца ў літоўскай гістарыяграфіі: аўтарская тэорыя знакамітага літоўскага гісторыка Эдвардаса Гудавічуса аб разьвіцьці “балцкага алоду”, якая фактычна паўтарае асноўныя пастуляты клясычнай савецкай тэорыі генэзісу фэўдалізму3.
3 Груіпа, Аляксандр. Крытычныя нататкі з нагоды новай працы Гудавічуса // Беларускі гістарычны аглвд. Т. XIV. Сш. 1—2 (26—27). Снежань, 2007. С. 266.
Леанід Галяк: вынаходніцтва “трэцяга шляху”
Тэкст Леаніда Галяка, на першы погляд, прысьвечаны больш вузкай і канкрэтнай тэме. Тут не нарыс з шырокім аглядам усёй айчыннай гісторыі, як у Часлава Будзькі, а спроба прапанаваць адказ на адно, але важнае для беларускага гістарычнага дыскурсу пытаньне — паходжаньне літоўскіх князёў.
Аўтар разумее наяўную гістарыяграфічную традыцыю, дакладней, традыцыі. Першая зь іх (і безумоўна прызнаная афіцыйнай навукай) сцьвярджае балцкасьць гістарычнай літвы і літоўскае, а адпаведна — балцкае, паходжаньне й вялікіх князёў літоўскіх, і вялікага шэрагу прадстаўнікоў элітаў ВКЛ. Другая, што паўстала сярод беларускай раматычнай гістарыяграфіі, як цудоўна бачна з тэкстаў Часлава Будзькі, спрабуе давесьці славянскія карані кіраўнікоў і знаці Вялікага Княства. У сваю чаргу, Леанід Галяк не імкнецца ісьці за гэтымі традыцыямі, а прапануе сваю, спрабуючы расьсячы гордыеў вузел адным узмахам ляза. Замест спрэчак аб балцкім ці славянскім паходжаньні літоўскіх элітаў, ён дае трэці адказ, які адмятае два папярэднія: кажа, што літоўскія князі й прадстаўнікі арыстакратычных родаў паходзілі з Скандынавіі.
На першы погляд, Леанід Галяк грунтуецца на відавочным і вядомым факце — у пэрыяд так званай эпохі вікінгаў (VIII — пачатак XI ст.) скандынавы разгарнулі надзвычай значную экспансію й спрычыніліся да паўстаньня цэлага шэрагу раньніх дзяржаваў. Сам аўтар прыгадвае перш за ўсё Нармандзкае герцагства й наступную заваёву Англіі нармандцамі (Леанід Галяк традыцыйна называе іх “нарманамі”, наўпрост атаясамляючы зь вікінгамі, хоць рыцары Вільгельма I былі фактычна французамі — іх праціўнікі ў бітве пад Гастынгсам, англасаксы, па сваёй культуры, мове й звычаях больш нагадвалі нарманаў часоў эпохі вікінгаў).
Такі падыход, заўважны ў беларускай гістарыяграфіі, дакладней, у яе нацыянал-рамантычным кірунку, ня можа не нагадваць зьяву “антынарманізму”, характэрную перадусім для расейскага дыскурсу. Канструкцыя гэтага гістарыяграфічнага фэномэну можа быць раскрытая наступным чынам:
а)	пры напісаньні мадэрнай “нацыянальнай” гісторыі неабходна паказаць “спрадвечнасьць” існаваньня таго ці іншага народу (чытай — сучаснай мадэрнай нацыі) і дзяржаўнасьці гэтага народу. “Залішнія” складанасьці этнічнай і грамадзка-палітычнай гісторыі пры гэтым ігнаруюцца, умоўныя “нашыя продкі” разумеюцца ў досыць прымардыялісцкім ключы;
Ь)	наяўныя палітычныя стасункі, дый увогуле наяўны грамадзкі дыскурс, накладаюцца на разуменьне мінулага;
с)	калі гістарычныя зьвесткі супярэчаць актуальным грамадзкапалітычным патрэбам, то робяцца спробы прапанаваць любыя аль-
Памылкі як урокі: развагі над двума тэкстамі па беларускай гісторыі тэрнатывы, хай нават самыя нечаканыя, абы не прызнаць нейкую “здрадніцкую” й “неадпаведную нацыянальным інтарэсам” канцэпцыю.
Так, напрыклад, на старонках толькі аднаго зборніку антынарманістычнага кірунку, выдадзенага ў Расеі, можна прачытаць, што летапісныя варагі былі заходнімі славянамі, кельтамі, балтамі — карацей, кім заўгодна, абы не скандынавамі4. Такім чынам, актуальныя рэаліі грамадзкага жыцьця Расейскай імпэрыі XVIII ст. — змаганьне элітаў расейскага паходжаньня з замежнікамі “немцамі”, якіх шмат было ў дзяржаўным кіраваньні, навуцы й адукацыі, — паўплывалі на тое, што частка расейскага грамадзтва й прадстаўнікоў навуковай супольнасьці ня могуць пагадзіцца з германскім паходжаньнем варагаў. Наступныя акалічнасьці гістарычнага працэсу падмацавалі гэтыя думкі й сюжэтамі германа-расейскага супрацьстаяньня, у выніку чаго адзін з аўтараў згаданага зборніку наўпрост параўноўвае прыхільнікаў традыцыйнай “нарманскай” тэорыі з кіраўнікамі Трэцяга райху5.
У выпадку ж Леаніда Галяка акурат скандынавы, так непажаданыя ў якасьці заснавальнікаў дзяржавы для расейскіх аўтараў, выступаюць прыгожым і простым адказам на пытаньне аб элітах Вялікага Княства Літоўскага. Гісторыя й шляхі разьвіцьця гістарыяграфіі ў XX ст. перавялі этнічную й грамадзкую гісторыю краю ў плоскасьць сучасных беларуска-літоўскіх стасункаў ды надалі ёй выгляд спрэчкі за спадчыну. Прызнаньне савецкай гістарыяграфіяй погляду на генэзіс ВКЛ як працэс “заваёвы беларускіх земляў літоўскімі феадаламі”, які ўзьнік у свой час у польскай і літоўскай гітарычных школах6, яшчэ больш падштурхоўвала патрыятычных беларускіх дасьледчыкаў, тым болей эміграцыйных, да пошукаў альтэрнатывы. Аднак імкненьне даказаць славянскасьць (а фактычна — беларускасьць) старажытнай Літвы таксама мела відавочна хісткія падмуркі, што выразна бачна на прыкладзе тэксту Часлава Будзькі. Такім чынам, непрымальнасьць балцкай вэрсіі ды цяжкасьці ў спробах даказаць славянскую прымусілі Леаніда Г аляка шукаць трэці шлях — скандынаўскі.
Аматарская лінгвістыка на службе патпрыятызму
Леанід Галякудоказ сваёй тэорыі прыводзіць ня толькі развагі пра характар эпохі вікінгаў і зьвесткі пра той уплыў, які зрабілі скандынавы
4 Сборннк Русского нсторнческого обіцества. Т. 8 (156). Антннорманнзм / под ред. А.Г. Кузьмнна. Москва: Русская панорама, 2003. 320 с.
5 Фомнн, В. В. Крнвые зеркала норманнзма // Сборннк Русского нсторнческого обіцества. Т. 8 (156). Антннорманпзм / под ред. А.Г. Кузьмнна. Москва: Русская панорама, 2003. С. 118.
6 Краўцэвіч, Аляксандр. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Беласток: WSAP im. S. Staszica, 2008. С. 50—55.
ў той час на ўсю Эўропу. Ён імкнецца падаць шэраг канкрэтных пунктаў, якія падмацоўваюць ягоную здагадку.
Варта адзначыць, што скандынаўскі матэрыял зьяўляецца даволі папулярным сярод гісторыкаў, якія пішуць на тэмы Сярэднявечча, аднак праца зь ім вымагае падрыхтоўкі. У адваротным выпадку аўтар можа як мінімум апынуцца ў ролі трансьлятара мітаў. Так, сучасны беларускі гісторык Ягор Новікаў сярод доказаў аб тым, што славуты вікінг Рагнар Скураныя Штаны ладзіў выправы на тэрыторыю Ўсходняй Эўропы, цытуе па-беларуску (відаць, ва ўласным перакладзе) фрагмэнт “адной з car”, дзе прысутнічала “перадсьмяротная песьня” Рагнара7. У якасьці крыніцы інфармацыі гэты аўтар спасылаецца на трэці том “Полацка-віцебскай старыны”, а канкрэтна — на артыкул Аляксея Сапунова, дзе, у сваю чаріу, сапраўды прысутнічае пераклад на расейскую згадагага фрагмэнту8. Гэты пераклад, які не нясе ў сабе ані каліва ад характэрных рысаў стараскандынаўскай паэзіі, быў зроблены самім Сапуновым і суправаджаецца спасылкай на французкае выданьне “Antiquites russes d’apres les monuments historiques des Islandais et des anciens Scandinaves”, дзе ўтрымліваецца арыгінал i лацінскі пераклад (зь якога перакладаў Сапуноў) паэмы XII ст. “Krdkumal”, дзе сапраўды гаворыцца пра Рагнара9. Але, відавочна, што гэты тэкст ніяк ня можа сьведчыць ані пра тое, ці насамрэч існаваў гэты паўлегендарны вікінг, ані, тым болей, пра акалічнасьці яго біяграфіі ды ваеннай актыўнасьці.
Аналягічна, Леанід Галяк для доказаў дзейнасьці вікінгаў у балтыйскім рэгіёне спасылаецца нават не на скандынаўскія сагі, напрыклад на знакамітую “Пасму пра Эймунда Хрынгсана” (“Eymundar pattr Hringssonar”). Ён згадвае зьвесткі з кнігі “Гісторыя нарвэскага каралеўства” (“Historia Rerum Norvegicarum”) ісьляндзка-нарвэскага гісторыка канца XVII — пачатку XVIII ст. Тормада Торфэўса. Зразумела, што сам характар гэтай працы й тыя формы, якія мела напісаньне гісторыі (фактычна гэта была яшчэ не гістарычная навука) у 1711 г., калі пабачыла сьвет прыгаданая кніга, не дазваляюць аднесьціся да спасылкі сур’ёзна.
Але найбольш сур’ёзным аргумэнтам, якому Леанід Галяк надае шмат значэньня, безумоўна, зьяўляюцца этымалёгіі вядомых па летапісах імёнаў літоўскіх князёў і нобіляў. Аўтар падае цэлы шэраг
7 Новікаў, Ягор. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII ст. Т. 1. Мінск: Логвінаў, 2007. С. 96.
8 Сапунов, Алексей. Сказанія нсландскнхь, нлн скандннавскнхь can. о Полоцкь, князьях полоцкнхь н р. Западной Двнн-Ь // Полоцко-Внтебская старнна. Внтебск, 1916. С. 33.
9 Antiquites russes d’apres les monuments historiques des Islandais et des anciens Scandinaves. Copenhauge, 1850. P. 88.
Памылкі як урокі: развагі над двума тэкстамі па беларускай гісторыі такіх імёнаў, прапануючы для іх расшыфроўкі, якія, паводле яго цьверджаньня, паходзяць з стараскандынаўскай мовы. Пры гэтым імёны, як правіла, разьбіваюцца на асобныя карані. Па мажлівасьці Галяк спрабуе прыводзіць прыклады аналягічных імёнаў ці асобных каранёў сярод імёнаў, вядомых па скандынаўскім матэрыяле.