Між племем і нацыяй Першы з аўтараў, Часлаў Будзька (1913-1985), прысьвяціў свой твор аналізу калектыўных найменьняў, якія ў розныя часы існавалі на беларускіх землях. Фактычна перад намі кароткі нарыс гісторыі Беларусі праз прызму саманазваў, ад гістарычных “крывічоў” да сучасных “беларусаў”. Будзька падзяляе тэкст на падразьдзелы згодна з нутранай лёгікай пытаньня: “Крывічы”, “Палачане”, “Русь”, “Літва”, “Беларусь”, таксама, кажучы пра Літву, асобна спыняючыся на канцэпце “рускай мовы” позьняга Сярэднявечча й раньняга Новага часу. У фрагмэнце, прысьвечаным племянным назвам, адразу зьвяртаюць на сябе ўвагу некалькі даволі характэрных рысаў. Гэтыя рысы ставяць дадзены тэкст у шэраг іншых беларускіх і замежных, адзначаных выразнай пячаткай эпохі станаўленьня нацыянальных гістарыяграфіяў ХІХ-ХХ стст. Ужо першы сказ праводзіць паралель між “сучасным народам” (з кантэксту відавочна, што аўтар мае на ўвазе мадэрную беларускую нацыю) і старажытнымі плямёнамі (у аўтарскім напісаньні — “пляменьнямі”), вядомымі з старажытнарускіх летапісаў. Такім чынам, ігнаруецца складаная гісторыя разьвіцьця разнастайных супольнасьцяў і ідэнтычнасьцяў, адкідаецца ўся розніца сутнасных характарыстык, што аддзяляюць племя дадзяржаўных часоў ад мадэрнай нацыі XX ст. Роўным чынам аўтар апускае той факт, што паміж першым і друтім тыпамі супольнасьцяў стаіць цэлы шэраг прамежкавых этапаў. У выніку ў тэксьце Часлава Будзькі прысутнічае выразна заўважнае імкненьне падоўжыць гісторыю нацыі ў мінулае, рэтраспэктыўна працягнуць яе да найстаражытнейшых зь вядомых на дадзеных землях гістарычных супольнасьцяў (у дадзеным выпадку — плямёнаў, прыгаданых у “Аповесьці мінулых гадоў”). Будзька не выключэньне на гэтым шляху — наадварот, ён знаходзіцца ў межах парадыгмы, якую можна акрэсьліць як тыповую для “нацыянальных” гістарыяграфіяў XIX—XX стст. Хоць і ня так просталінейна, але яна захоўваецца й да нашага часу, асабліва калі размова ідзе пра масавае ці папулярнае выкладаньне гісторыі. Больш цікава вылучэньне аўтарам у якасьці ключавога для беларускага абшару менавіта племені крывічоў. Тут ён ідзе па шляху, выразна акрэсьленым ранейшай генэрацыяй беларускіх гісторыкаў, перш за ўсё — Вацлавам Ластоўскім, які ня толькі бачыў у вобразе крывічоў гістарычную стадыю ў разьвіцьці беларускага народу, але й разглядаўяго як магчымы канцэпт трансфармацыі беларускага праекту ў будучыні, як альтэрнатыўную “беларусам” саманазву для народу. Часлаў Будзька сьледам за Ластоўскім не імкнецца “астаражытніць” панятак “Беларусь” і этнонім “беларусы”, а адназначна акрэсьлівае іх як зьяву мадэрнай эпохі (“сяньняшні больш-менш усталены і так-сяк афіцыйна замацаваны за намі назоў як народу (беларускі, Беларусь) зьяўляецца гістарычным вытварам ужо навейшых часоў,Т). У гэтым жа рэчышчы варта разглядаць і аўтарскае імкненьне падаць назоў “крывічы” як асноўны для “нашага” (чытай — “беларускага”) краю. Тлумачэньне Будзькам дрыгавічоў толькі як галіны крывічоў, якія жылі на дрыгве, знаходзіцца ў межах ранейшай інтэлектуальнай традыцыі. Нагадаем, што Мітрафан Доўнар-Запольскі прапаноўваў балцкую этымалёгію назвы “крывічы” ад літоўскага krievi — “багна, дрыгва, балота” — і, такім чынам, быў схільны бачыць у крывічах і дыгавічах адно племя, толькі вядомае ў крыніцах пад рознымі — балцкай і славянскай — назовамі1. Улічваючы, што крывічы й дрыгавічы займалі большую частку той “Беларусі”, якая геаграфічна разумелася ў часы Часлава Будзькі, а таксама тое, што аўтар набліжае разам з дрыгавічамі да крывічоў іншыя плямёны, што складаюць “наш народ”, варта адзначыць імкненьне наблізіць да сучаснай нацыі ня толькі гістарычную рэчаіснасьць, але й сам абшар. Гэты крок таксама, з аднаго боку, нельга палічыць унікальным, але адначасова варта расцаніць як важны менавіта ў сваёй тыповасьці. Экстрапаляцыя сучасных нацыянальных межаў на мінулае заўважаецца нават у аўтараў канца XX — пачатку XXI ст., адным з самых яскравых прыкладаў могуць паслужыць мапы, дзе арэалы крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў досыць удала супадаюць зь 1 Довнар-Запольскнй, М. В. Нсторня Белорусснн / М.В. Довнар-Запольскнй. Мннск: Беларусь, 2003. С. 24. Памылкі як урокі: развагі над двума тэкстамі па беларускай гісторыі межамі Рэспублікі Беларусь, што ў канчатковым выглядзе паўсталі для БССР у 1945 г.2. Пошук сэнсаў “Русі”ды каранёў “Літвы” Адной з характэрных рысаў ня толькі папулярнай, але й сур’ёзнай навуковай гістарыяграфіі зьяўляецца наданьне ў размове пра эпоху Сярэднявечча высокай значнасьці этнічнаму складніку ў візіі гісторыі. Для праблематыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага гэта традыцыйна спараджае спрэчку аб значнасьці й ролі “літоўскага”, або “балцкага”, і адпаведна “славянскага”, або “рускага”, пачаткаў. Пры гэтым неабходна адзначыць, што панятак “рускі” тут таксама набывае менавіта этнічную афарбоўку. Наяўная гістарыяграфічная традыцыя ў цэлым ігнаруе той факт, што культура старажытнарускага рэгіёну фармавалася на розным этнічным грунце ды разумее “старажытнарускі” як сынонім “славянскага”. Магчыма, у гэтым палягае корань некаторых дыскусіяў, што вядуцца адносна стварэньня ВКЛ, а дакладней, адносна таго, які “этнічны” элемэнт адыграў у гэтых працэсах асноўную ролю. Варта канстатаваць, што спрэчкі між літоўскімі й беларускімі гісторыкамі, якія вяліся ды ўсё яшчэ вядуцца, зводзяцца да імкненьня адстаяць усё тое ж першанства “сваёй” супольнасьці, якая разумеецца як аналяг сваёй нацыі. Стандартным прыёмам з “славянскага” боку ў гэтай дыскусіі ёсьць спроба давесьці важнасьць складніку, прынесенага “русінскім” элемэнтам пры стварэньні ВКЛ (мова, культура, рэлігія, дзяржаўна-палітычная традыцыя, нарэшце, колькасьць насельніцтва). Такія развагі ўзыходзяць яшчэ да расейскай гістарыяграфіі XIX ст., прысутнічаюць яны і ў сучаснай сытуацыі — дастаткова ўзгадаць працы беларускіх гісторыкаўАляксандра Краўцэвіча ды Вячаслава Насевіча. Пры гэтым болыпасьць аўтараў не адмаўлялі й не адмаўляюць балцкую прыналежнасьць летапіснага племені “літва”. Часлаў Будзька ж належыць да іншага крыла рамантычнай плыні айчыннай гістарыяграфіі. Знаходзячыся ў рэаліях XX ст., якія мелі ў сабе й сытуацыю зь несвабодай Беларусі ды пагрозай русыфікацыі беларускага народу, такія аўтары імкнуліся адкінуць “рускасьць” Беларусі, на адмену ад рамантычных украінскіх гісторыкаў, аддаючы яе сучаснай Расеі. А вось летапісную “літву” наадварот варта было зрабіць “сваёй” тым ці іншым чынам. Сьледам за клясычнымі гісторыкамі, а таксама стандартызаваным у масавай сьвядомасьці ўяўленьнем аўтар уважае за продкаў беларусаў 2 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Мінск: Беларусь, 1994. С. 65; Штыхаў, Георгі; Ракуць, Васіль. Гісторыя Беларусі ў Сярэднія вякі: вучэбны дапаможнік для 5 класаў агульнаадукацыйных школ з беларускай і рускай мовамі навучання. 2-е выд. Мінск: Народная асвета, 2003. С. 19. выключна славянаў. Балцкі элемэнт ён трактуе выключна як “іншы” — адносна “латышоў” (то бок плямёнаў, што жылі на тэрыторыі сучаснай Латвіі) Будзька прыгадвае толькі факт іх падпарадкаваньня Полацкай зямлі, а адносна старажытнай літвы ўвогуле спрабуе давесьці яе славянскае (полацкае, крывіцкае) паходжаньне. Балцкія ж карані ён пакідае выключна жамойтам, у тым ліку сцьвярджаючы “неправамернасьць” выкарыстаньня імі нацыянальнага назову “літоўцы”. Аналягічна, сьледам за пэўнай плыньню ва ўкраінскай гістарыяграфіі Часлаў Будзька вызначае этнічныя карані расейцаў як фінскія, трактуючы славянскі складнік праз прызму калянізацыі рэгіёну будучай Расеі, якую нібыта зьдзяйсьнялі выхадцы з тэрыторыі Ўкраіны. Будзька дэкляруе дзьве пазыцыі, якія можна каротка сфармуляваць наступным чынам: Найменьне “Русь” і вытворныя ад яго першапачаткова ня мелі нічога агульнага з продкамі беларусаў, а былі ім накінутыя звонку; У “Літва” — славянскае племя ці аб’яднаньне, і старажытныя ліцьвіны былі прамымі продкамі беларусаў. Адносна “Русі” Часлаў Будзька прыводзціь досыць грунтоўную думку аб рэлігійным характары распаўсюду гэтай назвы ў сувязі з хрысьціянствам як “верай русаў”, то бок пачаткова — скандынаваў. Аднак, імкнучыся адасобіцца ад “Русі”, ён сьцьвярджае: “...Полаччына (у гістарычным значаньні гэтага слова), якая як дзяржаўны арганізм ніколі не ўваходзіла у склад кіеўскіх, г. зн. рускіх валоданьняў, пры тым якая ніколі ня прызнавала й не падлягала Кіеву як палітычнаму цэнтру, — а таксама ня будучы, як дзяржаўны арганізм, створанай русамі... не магла называцца і ніколі не называлася Русьсю”. Па незразумелых прычынах аўтар ігнаруе цэлы шэраг паведамленьняў крыніцаў, перш за ўсё тое самае паведамленьне “Аповесьці мінулых гадоў” пад 862 г., дзе ўпершыню згадваецца Полацк, і менавіта ў сувязі з тым, што ўваходзіў у протадзяржаву, ачоленую легендарным Рурыкам. Што ж да скандынаўскай прысутнасьці ў Полацку, то дастаткова толькі згадаць Рагвалода, які, паводле летапісаў “прыйшоў з замор’я”, а яго імя мае выразную скандынаўскую этымалёгію (Рагнвальд або Рагнфрод). Таксама зазначым: Часлаў Будзька ведае аб тым, што пад летапіснай “Рускай зямлёй” разумелася толькі асобная вобласьць сучаснай паўночна-ўсходняй Украіны (фактычна — сукупнасьць Кіеўскай, Чарнігаўскай і Пераяслаўскай земляў), але пры гэтым спрабуе даводзіць “незалежнасьць” ад Кіева беларускіх земляў замест таго, каб проста адзначыць, што “Старажытная Русь” (так званая “Руская зямля ў шырокім сэнсе слова”, як называла яе савецкая гістарыяграфія) — выключна сучасны навуковы канцэпт і як адзіная прастора ў дамангольскія часы не ўспрымалася. Зыходзячы з агульнага кантэксту, можна зрабіць выснову, што для Будзькі дэкляраваньне палітычнай незалеж- Памылкі як урокі: развагі над двума тэкстамі па беларускай гісторыі насьці “Полаччыны” выглядала больш важным і пераканаўчым за спробы разабрацца ў структуры земляў старажытнарускага рэгіёну і ўзаемадачыненьнях між імі. Ці то папулярны характар твору Часлава Будзькі, ці то некія яго асабістыя матывы або акалічнасьці прыводзяць да пэўнага спрашчэньня — незразумела, сьвядомага ці несьвядомага, — пытаньня аб найменьнях насельніцтва “рускага” рэгіёну. Ужо адносна старажытнарускага часу й той самай гістарычнай “Рускай зямлі” (як піша аўтар, “падняпроўскай Украіны”) ён ужывае назву “русіны”. Відавочна, што яна зьяўляецца анахранізмам для X — XIII стст., і такое спрашчэньне гісторыі ідэнтычнасьцяў выклікае пытаньні.