*** Адным з довадаў небалтыцкага паходжаньня гэтак званых літоўскіх князёў ёсьць іхныя іменьні; ня толькі іменьні самых князёў, але і іменьні іхняга акружэньня — баяраў-шляхты — іменьніцтва цэлай гэтай групы, якая сталася, прынамсі напачатку, пануючай — кіруючай групай у Вялікім Княстве Літоўскім. Я ўзяў слова “літоўскіх” у чужаслоў, бо гэтыя літоўскія князі ня былі Балтамі паводле свайго паходжаньня і ня мелі этнічнай лучнасьці з Жамойцамі, якія ў пэўным часе пачалі сябе называць Ліцьвінамі. На падставе раду фактаў і на падставе іхняй інтэрпрэтацыі я прыйшоў да выснаву, што гэтыя літоўскія князі маглі быць і былі гэрманскаскандынаўскага паходжаньня. Супроць гэтай думкі прыходзілася спатыкацца з засьцярогамі, дзеля тых ці іншых прычынаў. Адным з Беларусаў, што займаўся гэтай праблемай ёсьць В[ацлаў] Пануцэвіч. Пагледзім ягоныя пагляды. У сваёй кнізе “3 гісторыі Беларусі”, выданай у 1965 годзе3°, на старонцы 74 В[ацлаў] Пануцэвіч піша наступнае: «3 лінгвістычнага пункту гледжаньня балтафілы спасылаюцца на... 2) іменьні, так тапаграфічныя, як і на асабовыя, даводзячы зусім неабаснавана, што тэрытарыяльныя назовы, а таксама імёны літоўскіх князёў і баяраў быццам не славянскія. Яны, “балтафілы”, зусім не даводзяць балцкасьці гэтых іменьняў, толькі адмаўляюць ім у славянскасьці на тэй падставе, што быццам у славянскай мове яны 30 Маецца на ўвазе выданьне: Пануцэвіч, Вацлаў. 3 гісторыі Беларусі, або Крывіччыны-Літвы. Т. I. Назовы і археалёгія. Chicago: Беларуская Выдавецкая Сябрыня, 1965. 368 с. не знаходзяць вытлумачэньняў. А ці знаходзяць яны вытлумачэньне ў жамойцкай мове яны маўчаць». Цяпер маленькае тэрміналягічнае выясьненьне. “Балтафілы” ў тэрміналёгіі В[ацлава] Пануцэвіча гэта тыя, што не згаджаюцца з паглядамі В[ацлава] Пануцэвіча на гэтую праблему. Падпадаўчы ў тэрміналёгіі В[ацлава] Пануцэвіча пад мянюшку балтафіла, ня буду даводзіць балцкасьці гэтых іменьняў, хаця-б якраз гэтага трэба было-б ад балтафіла спадзявацца; таксама я павінен прызнацца, што ня ў стане вывесьці гэтых іменьняў са славянскіх каранёў, без ужываньня лінгвістычнай жанглеркі. Думаю, што іменьні літоўскіх князёў і зьбліжанай да іх групы носяць выразныя азнакі паходжаньня з гэрманскіх моваў скандынаўскай групы — швэцкай і данскай. У выданай В[ацлавам] Пануцэвічам у 1953—1954 г. кнізе “Жамойць і Літва”31 ён парушае крыху гэтую праблему на старонках 133—134 і піша, што: ..дае асновы думаць, што іменьні тыпу Скірмунт, Доўмант, Ясмант — яцьвяскага паходжаньня”. Яцьвягі-ж, паводле В[ацлава] Пануцэвіча, гэта народ іранскасармацкай групы. Калі гэтак было-б у запраўднасьці, дык тады было-б лёгічна цьвердзіць, што ўсе іменьні падобнага тыпу, а значыць і іменьні многіх літоўскіх князёў, як, напрыклад, Нарымунт, Ромунт ці Эймант, таксама іранска-сармацкага паходжаньня. Гэтакага, аднак, Пануцэвіч выснаву чамусьці ня робіць. Спробы выясьненьня значаньня іменьняў літоўскіх князёў рабіліся ўжо неаднаразова, але я не сказаў-бы, каб вельмі пасьпяхова. Сярод гэтых спробаў ёсьць цікавая праца В. Н. Юргевіча32, выданая ў 1881 годзе пад загалоўкам: “Опыт обьясненйя ймен князей лйтовскнх”. У кнізе гэтай В. Н. Юргевіч, як выглядае з прозьвішча жамойскага паходжаньня, паставіў сабе мэтаю давесьці, што ўсе гэтыя іменьні славянскага, а лепш гаворачы, хрысьціянскага ў славянскім выданьні паходжаньня. Для ілюстрацыі цьверджаньняў В. Юргевіча даю некалькі прыкладаў: паводле Юргевіча, Ягайла гэта тое самае, што Яков (Якуб), Скіргайла — гэта Сяргей, Сьвыдрыгайла — гэта тое самае што Сідар, Альгерд — гэта сапсаванае імя Аляксандар, Кейстут — гэта Канстантын. Задаволены са сваіх вывадаў Юргевіч скарыстаў з нагоды, каб пасьмяяцца з тых, хто хацеў-бы знайсьці выясьненьне іменьняў літоўскіх князёў з жамойцкай мовы, і падае, што ў польскай газэце 31 Маецца на ўвазе выданьне: Panucevic, Vaclau. Zamojdz і Litva: Roznyja krainy i narody = Samogitia and Lithuania: The different lands and folks. Tom I. Chicago, 1953-1954З82 s. 32 Уладыслаў Юргевіч (pyc. Владйслав Норбертовйч Юргевйч, 1818—1898), расейскі археоляг і філёляг, элініст і лацініст, пэдагог. “Тыгоднік Пэтэрсбурскі”33 з дня 17 чэрвеня 1850 году два Жамойцы, зь якіх адзін называўся Данілло, а другі Доўгдаріс, далі свае спробы выясьненьня значаньня іменьняў літоўскіх князёў, і падае прыклады гэтых выясьненьняў, у якіх абодва Жамойцы даюць свае выясьненьні, якія вельмі рожняцца паміж сабою. Імя Ягайла, паводле думкі Данілло, азначае “Калі жаль”, паводле-ж Доўтдарыса, азначае “Добры яздак”. Кейстут, паводзе Данілло, — “той, што зьмяняецца”, паводле-ж Доўгдарыса, — “той шторазагравае”. Гэдымін, паводзе Даніллы, значыць “Той, хто топча сорам”, паводле-ж Доўгдарыса, азначае “Дасканалы сьпявак”. Сьвідрыгайла, паводле Даніллы, — “Жаль сэрца”, паводле-ж Доўгдарыса, “Той, хто дагнаўшы можа зьніштожыць”. Хіба гэтых прыкладаў досыць для паказаньня цяжкасьцяў, зьвязаных са спробамі выясьненьня іменьняў літоўскіх князёў на падставе Жамойцкай мовы. Калі возьмем славянскія іменьні падобнага тыпу, дык не спаткаемся з ніякімі труднасьцямі. Кожнаму, хто ведае хоць адну славянскую мову, не прадставіць цякжасьці разшыфраваць значаньні імёнаў Балеслаў, Расьціслаў ці Вячэслаў ці ім падобных. Перад тым, як перайсьці да разгляду самых іменьняў, трэба зрабіць некалькі ўступных увагаў. Напісаньні іменьняў у нашых і іншых летапісах і дакумэнтах адзначаюцца вялікай размаітасьцяй, ня толькі ў рожных летапісах ці дакумэнтах, але часта здараецца, што напісаньні таго самага імені ў той самай кроніцы ці дакумэнце рожніцца. Тое самае зьявішча наглядаем і ў матэрыялах нашых суседзяў. Паасобныя літэры ў тым самым імені, а часта і ў тым самым дакумэнце бываюць рожныя. Літэры — “а”, “о”, “у”; “г” і “д”; “т” і “д”; “е” і “і” — часта зьмяняюцца без ніякай сыстэмы. Напрыклад, маем “Гедімін” і “Гедіман”; “Міндок” і “Міндог” і “Мендог”; “Скірмунт” і “Скірмонт”; “Кейстут” і “Кестутей”; прыкладаў можна даць болып. Гэтыя рожніцы зразумелыя, бо запісы рабіліся пераважна паводле слуху, хто як чуў, і надададак часта асобамі, што ня ведалі мовы, з якой данае слова паходзіла. Некаторыя нязгоднасьці вынікаюць таксама з таго, што ў той час адсутнічалі нормы для перадачы гукаўу пісьмовай форме, а трэба ведаць, што вуха ў гэтым сэнсе прылада вельмі недасканалая ў адрожніваньні зьбліжаных гукаў. Вельмі добрай ілюстрацыяй гэтага можа быць зроблены больш менш у тым самым часе запіс лацінскага тэксту малітвы на слух двума рожнымі асобамі рунічным альфабэтам, а лепш сказаць футгаркам. 33 “Tygodnik Petersburski” — палітычна-літаратурны пэрыёдык, які выходзіў у Санкт-Пецярбургу ў 1830—1858 гг. пад рэдакцыяй Восіпа Пшэцлаўскага і Францыска Малеўскага. Ave Maria gratia plena dominus tecum — лацінскі тэкст. Ake Maria kratia plena Tominus ticum — адзін запіс. Aue ma ria gracia plena Dornin ticum — другі запіс. Такая самая праблема існавала і пры запісах іменьняў нашых князёў. Гэтая праблема існуе і цяпер — досыць паслухаць ангельскамоўнае радыё ці тэлевізыю ці паглядзець тэлефонную кнігу, у якой паданыя славянскія прозьвішчы. Калі запісаць на слух ці прачытаць паводле запісу, дык гаспадар прозьвішча сам сябе не пазнае. Старагэрманскія, а ў нашым выпадку скандынаўскія іменьні часта складаліся з двох частак — словаў, што азначалі пераважна тагачасна ўважаныя ў тым асяродзьдзі рожныя пазытыўныя вартасьці, як удача, адвага, сіла, улада, багацьце, кіраўніцтва, або важныя рэчы, як лук, меч, кінжал і г. д. Гэтыя словы камбінаваліся ў бязконцую колькасьць палучэньняў, творачы іменьні, што складаліся з двох кампанэнтаў — словаў. Гэтыя двучастковыя іменьні былі азнакаю вышэйшага становішча, бо звычайныя вікінгі мелі часта кароткія іменьні, як Токі, Буй, Алі, Вульф і г. д. Іменьні двухскладовага тыпу дазваляюць на шырокую інтэрпрэтацыю іхняга значаньня. Як было ўжо ўспомнена пра скандынаўскія іменьні, тое самае адносіцца і да “літоўскіх” іменьняў літоўскіх князёў і баяраў. Іменьні складаюцца з двох часткаў-словаў, прычым некаторыя словы выступаюць часьцей на канцы слова, чым на пачатку, хаця не заўсёды. Маем напрыкад імя Геді-мін, але маем і Мін-дог; маем Дов-монт, але маем і Монтвіл. Пяройдзем цяпер да найбольш пашыраных канцавых часткаў іменьняў. Найбольш пашыранай канцавой часткай гэтых іменьняў ёсьць Монт, як у Скірмонт і Мунт, як у імені Нарі-мунт. Слова гэтае монт ці мунт у першым значаньні азначае руку, а ў больш пераносным значаньні сілу, апеку. Паходжаньне іменьняў з элемэнтам монт ці мунд зробіцца хіба ясным, калі мы зьвернем ўвагу на тое, што ў сагах вікінгаў, а таксама на памятнікавых каменьнях з рунічнымі напісамі ў Швэцыі і Даніі гэта вельмі пашыраны элемэнт скандынаўскіх іменьняў. Там мы знаходзім іменьні: Ар-мунд, Гудмунд, Гер-мунд, Ас-мунд, Э-мунд і іншыя. Наступна, хіба другой паводле пашырэньня ёсьць канцавая частка іменьня “Бут”— “Bud”— слова гэтае азначае загад, каманду, кіраўніцтва, як у іменьнях Корі-бут. Наступны элемэнт іменьняў—Віл, як у іменьнях Раді-віл, Монт-віл, азначае волю, асобу са сваёй воляй, непадуладную іншым. Элемэнт Гайло, Гело, праўдападобна паходзіць ад geled, чын, становішча, або ад “gal”— злосны, шалёны. Элемэнт Герд, як у Аль-герд, Дол-герд, паходзіць найбольш праўдападобна ад слова ger — кап’ё. У скандынаўскай міталёгіі ўспамінаецца імя Gerdha. Элемэнт Волд, Валд, як у Рагволд, азначае сілу, уладу, кіраваньне. Элемэнт Віт мае многа значаньняў, бо Bid — белы, шырокі, вялікі, Відэ — ведаць, разумець. Ад гэтага караня паходзіць англа-саксонскае — Вітан — мудры, дасьветчаны, райца, сябра вітангэмат — сходу каралеўскіх райцаў. Сярод беларускіх прозьвішчаў маем таксама Вітана ў асобе Вітана-Дубейкоўскага34. Скончыўшы кароткія агульныя ўвагі і разгляд некаторых слоўных элемэнтаў, што паўтараюцца ў канцоўках двуслоўных іменьняў літоўскіх князёў, перайду цяпер да спробы вытлумачэньня першага слоўнага элемэнту гэтых іменьняў, даючы такім чынам прыблізнае значаньне гэтых іменьняў. Буй-від: hue — лук35, vid — вялікі36 (трэба ўспомніць, што імя Буй успамінаецца ў расказах пра дружыну Ёмсборгскіх вікінгаў)37. Дол-герд: dolk — кінжал38, ger — кап’ё39.