Усялякія сёньняшнія і мінулыя спробы даказываньня, што вядучай, пануючай групай у ВЖ.Л. былі Жамойцы, павінны быць адкінутыя хаця-б з увагі на выказаньне выдатнага дзеяча ВЖ.Л. Л[ьва] Сапегі23, род якога выводзіцца ад Сямёна Сапегі са Смаленшчыны. Леў Сапега, які займаў галоўныя становішчы ў ВЖ.Л. — гэтмана, ваяводы віленскага, канцлера і іншыя становішчы, у прадмове да Статуту Вялікага Княства Літоўскага, выданага ў 1588 годзе, напісаў наступна (цытую паводле перадруку, выданага ў 1938 годзе ў Коўні Міністэрствам Асьветы): “А еслй которому народу встыд прав'ь свойх не уметй, поготовю нам, которыя не обчым якым языком, але свойм власным правы спйсанные маем н кождого часу чого нам потреба ку отпору всякое крйвды ведатн можем”. Гэтае аўтарытэтнае сьверджаньне канцлера дзяржавы, што Статуг напісаны ягонай мовай, мовай большасьці жыхараў ВЖ.Л., дастаткова сьцярджае беларускі характар ВЖ.Л. Пасьля выданьня Статуту ня было чуваць аб пратэстах са стараны Жамойцаў, бо як можна было пратэставаць супроць усім вядомых фактаў. Як было ўжо сказана, у VII — IX вякох Скандынавы праявілі вялікую экспансыю. Экспансыя гэтая насіла рожны характар у рожных часох і ў рожных мясцох. У адных мясцох, як напрыклад у Зах[одняй] Эўропе гэтая экспансыя праяўлялася найчасьцей у форме звычайных рабаўнічых-пірацкіх нападаў, хаця побач з гэтым была і калёнізацыя, як у Ісьляндыі, Грэнляндыі, Англіі. У Ўсходняй Эўропе іхняя экспансыя 23 Леў Сапега (1557—1633), дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, канцлер (1589—1623), стваральнік Статуту ВКЛ 1588 г. мела рабаўнічы характэр, але, можа, у большай меры гандлёвы і з мэтай лепшай эксплёатацыі таксама дзяржаватворчы. Ведаючы з гісторыі аб размаху скандынаўскай экспансыі, што сягала ад Грэнляндыі і Амэрыкі да Канстантынопаля, цяжка думаць, што Скандынавы не пацікавіліся, што ляжыць у іхнім безпасярэднім суседзтве, праз мора, над Нёманам. У маім разуменні справа скандынаўскай экспансыі ўздоўж Нёмана прадстаўляецца наступна. У дакладней неазначаным часе, магчыма неаднаразова, нейкая скандынаўская група, магчыма зьбліжаная да групы, што пазьней зарганізавала кіеўскую дзяржаву Русаў, увайшла з Балтыцкага мора ў Нёман, стварыла апорны пункт пры уйсьці Нёмана ў мора і пачала паступова пасоўвацца ўгару ракі і яе прытокаў, падпарадкуючы мясцовае жамойдзкае насельніцтва. Блізкасьць групы, што арганізавала Кіеўскую дзяржаву з групай, што пачала экспансыю ўгару Нёману, вынікае з паўтаральнасьці назоваў з карнём “рус” і паходных словаў у мясцовасьцях каля ўпаду Нёману ў мора. Нёман перад упадзеньнем у мора дзеліцца пачаткова на два вялікшыя рукавы, з якіх правы называецца Русс. Сама затока, што цяпер вядомая пад назовам Куронскай, да XV стагодьдзя называлася Русна. Два галоўныя рукавы Нёману далей (бліжэй да мора) дзеляцца на многа рукавоў, з якіх адзін называецца Варрус. 3 паданага можна зрабіць вывад, што ў гэтых мясцовасьцях была нейкая этнічная група, што называлася Рус ці Русь. Можна было-б рабіць дадумы пра этнічную прыналежнасьць гэтай Русі — Славяне, Жамойцы, Скандынавы? У вырашэньні гэтай праблемы дапамагае гісторыя. У гісторыі Нарвэгіі Торфэус’а падаецца, што кароль Гальфдан вёў вайну ў заморскай краіне на ўсходзе і забіў у змаганьні іхняга караля імём Зынтрыг. Там-жа гаворыцца, што іншы кароль Русаў на імя Эймунд аддаў за яго замуж сваю дачку Альвэйг. Гэтыя іменьні выразна Скандынаўскія, і на падставе гэтага можна цьвердзіць аб існаваньні скандынаўскай калёніі пры ўпадзе Нёману ў мора24. У беларускіх гістарычных кроніках, г[этак] званай Кроніцы Быхаўца і ў Кроніцы Літоўскай і Жамойдзкай25, ды іншых згодна гаворыцца, што літоўская княжая група разам са сваім акружэньнем паходзіла з Рыму. Кронікі падрабязна апісваюць, як гэтая група трапіла у ўйсьце Нёману 24 Маецца на ўвазе кніга ісьляндзкага гісторыка XVII — XVIII стст. Тормада Торфэўса “Historia Rerum Norvegicarum” (“Гісторыя Нарвэскага каралеўства”), што ўпершыню пабачыла сьвету 1711 г. Зразумела, што сёньня гэтая праца цікавая выключна як гістарыяграфічны помнік. Літаральную спасылку Леаніда Галяка ня варта разглядаць як добрае падмацаваньне ягонай тэорыі. — Заўв. С. Емяльянава. 25 “Хроніка Літоўская і Жамойцкая” — помнік беларуска-літоўскага летапісаньня, створаны ў XVII ст., частка “Вялікай хронікі”. і пачала пасоўвацца ўгару ракі, закладаючы гарады (замкі) і падпарадкуючы сабе мясцовае насельніцтва. Легенду пра паходжаньне літоўскай княжай групы з Рыму трэба адкінуць як незнаходзячай падтрымкі ў іншых крыніцах, трэба адкінуць, аднак прыняць пад увагу той факт, што ў кожнай амаль легендзе часта захоўваюцца сьляды праўдзівых здарэньняў і гэтым праўдзівым здарэньнем у легендзе аб паходжаньні літоўскіх князёў будзе факт прыбыцьця гэтай групы з мора. Група гэтая з увагі на сваю малалікасьць, а таксама дзеля адсутнасьці скандынаўскіх жанчынаў моўна, магчыма, хутка здэнацыяналізавалася, хаця ў поўнасьці захоўваючы традыцыю свайго паходжаньня і свае звычаі. Невялікая колькасьць тыповых скандынаўскіх пахаваньняў, ня дзіва, бо колькасьць прыбыльцаў ня была вялікая, а з другога боку, цікавячая нас тэрыторыя ня была археалягічна сыстэматычна дасьледавана, ды і дасьледаваць у гэтым кірунку сучасныя валадары ня маюць ніякай ахвоты. Традыцыя заморскага паходжаньня існавала у В.К.Л. ня толькі ў тым часе, калі жыў Гэдэмін, Альгерд, але гэтая традыцыя была жывая нават у канцы XVI стагодзьдзя. У гэтым часе існавала ў В.К.Л. плынь, якая хацела перайсьці ў В.К.Л. на ўрадавую лацінскую мову. Адзін з прыхільнікаў гэтай плыні Ротундус26, удзельнік рэдакцыйнай камісыі выданьня Статуту 1588 г., выдаў у лацінскай мове кроніку літоўскіх князёў Epitomae Principium Lithuaniae27 і ў прадмове да яе напісаў, што самыя Ліцьвіны ахвотна прызнаюць, што яны ёсьць, за выняткам сялянаў лацінскага паходжаньня і з русінаў, найбольш выдатныя такога-ж паходжаньня. 3 гэтага выказываньня Ротундуса вынікае тое, што шляхта адчувала сваё пачаткова чужое паходжаньне яшчэ ў XVI веку28. Адносна-ж лацінскага паходжаньня, дык зразумела, што ім лепш было паходзіць са слаўнага Рыму, чым ад піратаў-гандляроў. 26 Маецца на ўвазе Аўгустын Ратундус-Мялескі (каля 1520 — 1582), вялікалітоўскі палітычны й грамадзкі дзеяч, юрыст, публіцыст, гісторык, дзеяч Контррэфармацыі. 27 Аўтарству Аўгустына Ратундуса прыпісваюць лацінамоўную “Літоўскую хроніку, або гісторыю” (Cronica sive Historia Lituaniae) і “Кароткую гісторыю літоўскіх князёў” (Epitome Principum Lituaniae'), знойдзеных у адным з экзэмпляраў трэцяй рэдакцыі Статуту ВКЛ 1588 г., дзе выкладаецца рымская тэорыя паходжаньня літоўцаў, усхваляецца лацінская мова й заклікаецца да вяртаньня яе ўжываньня ў дзяржаве, перш за ўсё ў галіне права, як сапраўднай мовы літоўскага народу. 28 Леанід Галяк дапускае тут досыць сьмелае цьверджаньне. Практычна ж размову варта весьці не пра нейкае сапраўднае “адчуваньне” шляхтай свайго замежнага паходжаньня, а пра імкненьне арыстакратычнай карпарацыі з дапамогай паданьня пра іншаземныя карані адасобіцца ад масы “народу простага”. — Заўв. С. Емяльянава. Даўшы агульны нарыс праблемы паходжаньня літоўскіх князёў, перайду цяпер да канкрэтных момантаў на пацьверджаньня тэзы аб скандынаўскім паходжаньні літоўскіх князёў. Бязумоўна, ніводзін з паданых момантаў ня можа быць бязспрэчным довадам, але ў сваёй суме яны даюць пацьверджаньне тэзы. У гэтым месцы будзе на мейсцы адзначыць, што ў гуманістычных навуках ніколі няма згоды ўсіх на нейкую праблему і часта здараецца, што бывае толькі паглядаў, колькі людзей, і тут я коратка прадстаўлю свае пагляды. *** У выданых Акадэміяй Навукаў СССР Кроніках Літоўскай і Жамойцкай і Быхаўца зьмешчаны апісаньні Жамойці, так, як яе бачылі суседзі Беларусы. Часта спатыкаюцца ў навуковай літаратуры цьверджаньні, што кронікі гэтыя пісаныя з мэтай узьвялічэньня літоўскіх князёў. Так, напрыклад, піша ў “Полымі” Мікола Ермаловіч29 у рэцэнзыі пад загалоўкам: “Перачытваючы летапісы”. Такую самую думку выказывае польскі прафэсар Гэнрык Ловмяньскі. Думаю, што каб вышэйназваныя кронікі мелі такую мэту, дык там не знайшлі-б месца такія выказываньні, як ніжэйцытаваныя выпіскі з “Літоўскай і Жамойцкай кронікі”. Падаю тут, што знаходзіцца ў кроніцы: “...аднак той-жа народ літоўскі праз доўгі час ад пачатку свайго панаваньня быў нязначны. Русь мела над ім зьверхнасьць і дань ад іх брала... бралі адіху дань венікі і лыка на вяроўкі, а гэта дзеля недастатку і няплоднасьці зямлі, каторая яшчэ ня была выпраўлена”. Выглядае, што Скандынавы з кіеўскага цэнтру, што ўжывалі дняпроўскі шлях, бралі з Жамойці дань аж да тае пары, пакуль з другога боку не аказаліся таксама Скандынавы, што праніклі на гэтую тэрыторыю нёманскім шляхам. Адносна агульнай роўні матэрыяльнай культуры, знаходзім у іншым месцы таго-ж летапісу наступнае апісаньне: “А строі іх — усе зьвярынныя скуры, а маемасьць іх — на сабе што мог насіць; а дамы іх кучка плеценая, дорам простым пакрытая, а боты іх з лык. А зьвярыны лоб аблуплены замест шапкі на галаву клалі, а калі дзе ў рускіх землях дасталі з плуга лемешоў, дык на доўгія кіі валочні нарабіўшы асадзілі і да стрэл таксама жалезец або шыл набівалі”. Адносна ўзбраеньня Жамойцаў, дык у гэтай-жа кроніцы знаходзіцца вельмі маляўнічае апісаньне: 29 Мікола Ермаловіч (1921—2000), гісторык, публіцыст, крытык і літаратуразнаўца. “...асобна таксама абоз з калёсаў скрыпучых паставіў на старане, бяз зброі (бо яны яшчэ гэтага ня ведалі), толькі зубровыя, мядзьвежыя, воўчыя скуры невыпраўленыя насілі, а аружжа лук просты з дубіны або лешчыны загнёны... Шабля толькі ў гэтмана была, мунштук з лык на каня, а на нём самым на вайне замест лямпарта рагожа на плячох...”. Гэтулькі гаворыць кроніка, правільна апісываючы роўню матэрыяльнай культуры Жамойці, але ў гэтым апісаньні перасунутая храналёгія гадоў хіба на сто. Пры гэткай роўні матэрыяльнай культуры і вайсковай тэхнікі Жамойцы, нават пад выдатным вайсковым кіраўніцтвам літоўскіх князёў-Скандынаваў, ня былі-б у стане здабыцца на нешта большае, як звычайны каротка трывалы неспадзяваны рабаўнічы напад н будаваньне імпэрыі, як перавышала іхнія магчымасьці.