Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Эй-монт: eye — мець40, mont — апека, сіла41.
34 Лявон Вітан-Дубейкаўскі (1869—1940), дзеяч беларускага нацыянальнага руху, архітэктар. Ад 1919 г. быў старшынём Беларускага камітэту ў Варшаве. Ад 1922 г. жыў у Вільні, адышоў ад палітычнай працы, займаўся архітэктурна-будаўнічай дзейнасьцю.
35 Слова “Ьйе” з значэньнем “лук” прысутнічае ў сучаснай дацкай і нарвэскай. У стараскандынаўскай было “bogi, -а”. Паколькі аўтар не спасылаецца на канкрэтныя слоўнікі, а ў прапанаваных ім этымалёгіях пастаянна прасочваецца ігнараваньне ўласна стараскандынаўскай (стараісьляндзкай) мовы, далей у выпадках, калі не патрабуецца асобных тлумачэньняў, будзе проста падавацца стараскандынаўская форма. — Заўв. С. Емяльянава.
36 Відаць, аўтар імкнеццапатлумачыцьчастку“від” празформужаночага (!!!) роду стараскандынаўскага прыметніка “vidur”— “шырокі”, “вялікі” (пра краявід ці вопратку). — Заўв. С. Емяльянава.
37 Аўтар дапускае відавочнае скажэньне: імя вікінга, пра якога вядзецца размова, было Вйі (Бу‘і), пры скланеньні — Вйа. Дарэчы, адназначную этымалёгію гэтага імя прапанаваць немагчыма. Напрыклад, слоўнік імёнаў парталу “Паўночная Слава” (http://norse.ulver.eom/dct/names.html#b) падае варыянт “бонд, селянін”. — Заўв. С. Емяльянава.
38 У стараскандынаўскай — “dolkur, -s”. Слушнае ўказаньне кораню (“dolk-”) у Леаніда Галяка. — Заўв. С. Емяльянава.
39 У стараскандынаўскай — “geirr, -s, -ar”. Як “geirr” пераўтвараецца ў “-гердг”, аўтар не тлумачыць. — Заўв. С. Емяльянава.
40 У стараскандынаўскай — “еіда”. — Заўв. С. Емяльянава.
41 У стараскандынаўскай мове слова з прыведзенымі аўтарам значэньнямі будзе мець форму “mundr” (gen. — “mundar”, dat. — “mundi”). Набойльш блізкая да аўтарскага напісаньня форма — стараверхненямецкае “munt”. Варта адзначыць, што форма “-mundr”—частка вялікай колькасьці скандынаўскіх мужчынскіх імёнаў, напрыклад: Асмунд (Asmundr), Эймунд (Eymundr) і інш. Першаснае значэньне гэтага слова ў дадзеным кантэксьце — “рука”, пераноснае — “бясьпека, апека”. — Заўв. С. Емяльянава.
Евнут: evne — здольнасьць, сіла42.
Гаш-алт: gast — марак43, old — стары44.
Геді-мін: gedigen — праўдзівы45, тіп — мой46.
Гер-монт: деі— кап’ё, вайна, mont — сіла.
Я-монт: ja — але47, mont — сіла.
Кейстут, Кестутей: kejste — левая рука, леваручны48.
Корі-бут, Кор-бут: когі — кучаравы49, bud — камандзір, правадыр50.
Корі-гайла: kori — кучаравы, gajla — той, што мае становішча51.
Монт-віл: mont — сіла, vil — воля52.
Нарі-мунт: пагід33 — суровы, няроўны, munt — сіла.
Ол-герд: оі — усё54, heard — чуючы55. У скандынаўская міталёгіі
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
Назоўнік “evne”— з сучасных нарвэскай і дацкай моваў. Ён узыходзіць да стараскандынаўскага слова “efni”— “матэрыя, матэрыял, рэчыва”, іншае значэньне — “прычына”. — Заўв. С. Емяльянава.
Незразумела, адкуль аўтар узяў і гэтую форму, і гэтае значэньне. У германскіх мовах ёсьць падобная форма з значэньнем “госьць, падарожнік”, што ўзыходзціь да старагерманскага “gastiz”. У стараскандынаўскай яго мела форму “gestr”, адкуль паходзіць дацкае “geest”. — Заўв. С. Емяльянава.
У стараскандынаўскай — “еііі”. — Заўв. С. Емяльянава.
Магчыма, аўтар узяў дадзеную форму й значэньне ў сучаснай швэдзкай. — Заўв. С. Емяльянава.
Слушна — “minn“, “тіп” — форма жаночага роду. — Заўв. С. Емяльянава.
Зусім незразумелае вылучэньне ў асобнае слова (корань?) літары “я” з “расшыфроўкай” як “ja”. — Заўв. С. Емяльянава.
Такое словаўвогуле адсутнічаеўстараскандынаўскай. “Левая рука” — “vinstri hgnd”. — Заўв. С. Емяльянава.
Такое слова ўвогуле адсутнічае ў стараскандынаўскай. “Кучаравы” — “hrokkin-harr”. — Заўв. С. Емяльянава.
Форма “bud” з значэньнямі “каманда, загад” (не “камандзір”!), таксама “запавет”, “паведамленьне”, “ганец” існуе ў сучасных швэдзкай і нарвэскай (букмоле). Яна ўзыходзіць да стараскандынаўскай формы “bod”— “загад, паведамленьне, камандаванне”. — Заўв. С. Емяльянава.
Такое слова адсутнічае ў стараскандынаўскай, а наяўны тэкст не дае магчымасьці зразумець, што меў на ўвазе аўтар. — Заўв. С. Емяльянава.
У стараскандынаўскай — “vili”. “Vil” азначае “свавольства”. — Заўв. С. Емяльянава.
Слова адсутнічае ў стараскандынаўскай. — Заўв. С. Емяльянава.
У стараскандынаўскай — “allr”. — Заўв. С. Емяльянава.
Дзеяслоў “чуць” у стараскандынаўскай будзе “heyra”, выраз “той, хто чуе” можа быць перададзены праз дзеепрыметнік I тыпу “heyrandi”. Раней частку “-герд-ь" аўтар расшыфоўваў як “дег”, то бок — “деіг”, “кап’ё” — гл. расшыфроўку імя “Долгерд”. — Заўв. С. Емяльянава.
ўпамінаецца імя Gerdha56.
Пісі-монт: piske — сячы, біць57, mont — сіла.
Сіг-мунт (у беларускім ужываньні Жыгімонт) пахозіць ад Sigmundr, гэта тытул скандынаўскага бога Одына58 і тлумачыцца як Самаўладца. Sig — значыць сам59, munt — сіла.
Раді-віл: rad — сябра, цела, вяславаць, рада60, vil — воля.
Раг-вілд: rag — цягнуць у значаньне вяславаць, vald — сіла, кіраваньне. Корань Par выступае ў іменьні швэцкага князя XI стагодзьдзя, а таксама ў рунічных напісах з X ст. — Рагнгілд і Рагнфрід61.
Віді-монт: vid — шырокі, разумны, mont — сіла, апека.
Скір-гайла: skir — ясны, чысты62, gajla — той, што мае становішча.
Скір-монт: skir — ясны, чысты, mont — сіла.
Віскут: viske —разрываць, нішчыць63.
Тот-віл: tot — тугі64, vil — воля.
Як відаць з паданых прыкладаў, многа іменьняў літоўскіх князёў знаходзяць вытлумачэньне гэтых іменьняў у скандынаўскіх каранёх, і вельмі непраўдападобна, што гэта сталася прыпадкова. Больш пад-
56 Мабыць, маецца на ўвазе жанчына-волат Герда (Gerdr). — Заўв. С. Емяльянава.
57 Слова “piske” значыць “біць, паганяць (жывёлу), узьбіваць (крэм)” у сучаснай нарвэскай. — Заўв. С. Емяльянава.
58 Сыгмунд (Sigmundr') — гэта герой германа-скандынаўскага эпасу (цыклю пра Вёльсунгаў), бацька Сыгурда, героя цыклю пра Ніфлунгаў. — Заўв. С. Емяльянава.
59 У германскіх імёнах “Sig-” азначае “перамога” або “бітва”. Імя Сыгмунд можна перакласьці як “Пераможная Рука”, або “Абарона праз перамогу”. — Заўв. С. Емяльянава.
60 Слова “гад” мае некалькі значэньняў, сярод іх — “рада”, “дарадца”, “шлюб”, “сродак” (для дасягненьня мэты). — Заўв. С. Емяльянава.
61 Тут аўтар дапускае істотную памылку ў вызначэньні каранёў. У прыведзеных прыкладах імёнаў першы корань — “Ragn”, што значыць “боскі”, “які адносіцца да багоў”. Напрыклад, імёны, якія ён прыводзіць, перакладаюцца наступным чынам: “Рагнхільд” (Ragnhildr) азначае “Бітва Багоў”, а “Рагнфрыд” (Ragnfridr) — “Боская Прыгажосьць”, “Л юбіміца Багоў”, “Боскі Мір”. — Заўв. С. Емяльянава.
62 У стараскандынаўскай — “skirr”. — Заўв. С. Емяльянава.
63 У сучасных нарвэскай і дацкай слова “viske” (як дзеяслоў) мае значэньне “церці, праціраць, чысьціць”. Яно ўзыходзіць да назоўніка стараскандынаўскага паходжаньня “visk”— “пучок (сена / саломы / etc.)”. — Заўв. С. Емяльянава.
64 He зразумела, якое слова аўтар мае на ўвазе — аналягічнае аўтарскаму напісаньню слова ў стараскандынаўскай адсутнічае, а падобныя да яго маюць іншыя значэньні. — Заўв. С. Емяльянава.
ставы думаць, што прычына гэтай зьбежнасьці ёсьць у скандынаўскім паходжаньні літоўскіх князёў. Мяне больш дзівіць, што праход гэтых князёў праз жамойскія землі не зрабіў ніякага ўплыву на іменьніцтва літоўскіх князёў.
***
Было ўжо ўспомнена, што ў паганскіх Скандынаваў існавала вера, што чалавек у нейкай форме жыве і пасьля сьмерці, і гэтая навіна накладала маральны і звычаёвы абавязак на блізкіх памерлага, забязьпечыць памерламу ўжываньне рэчаў і ўслугаў такіх самых, як і за жыцьця.
Такім чынам вытварыўся звычай, што ў гроб ваяўніка, апраненага ў найлепшае ягонае адзеньне, клалі ягонае аружжа, забівалі на мейсцы паховінаў ягоных сабакаў, сакалоў, коняў, часта жонку, слугаў і тады ўсё разам спалівалі. Пазасталыя косьці пасьля гэтага складалі ў спэцыяльнае глінянае ці мэталёвае начыньне і насыпалі над гэтым магілу-курган. Як-жа выглядалі хаўтурныя звычаі ў літоўскіх князёў? У беларускіх кроніках знаходзяцца апісаньні хаўтураў князёў Свіндорога, Гэрмонта, Гедыміна і іншых. Ніжэй падаю апісаньне хаўтураў Вялікага Князя Гэдыміна як найбольш падрабязнае. Апісаньні хаўтурах іншых князёў у аснаўным такія самыя, толькі карацейшыя.
Вось апісаньне паховінаў Вялікага Князя Гэдыміна, як гэта падае Кроніка Літоўская і Жамойская пад 1328 годам.
“А потым, калі ўсе сем сыноў зьехаліся на хаўтуры свайго бацькі, дык апранулі яго ў княжую вопратку, якую за жыцьця найлепш любіў, а пры ім шаблю, рагаціну, сагайдак, пару сокалаў, пару хортаў, каня жывотнага з сядлом, сдугу яго найвярнейшага любімага, з нім, зьвязаўшы на стос дрэва палажылі, а таксама зброю яго і частку нейкую ваеннай здабычы і трох вязьняў Немцаў збройных жывых, навокал дровы падпаліўшы, зь нім спалілі...”
Абрад хаўтураў са спаліваньнем цела ня ёсьць выключнай асаблівасьцяй Скандынаваў, бо звычай гэты быў пашыраны амаль ва ўсіх індаэўрапейскіх народаў і вельмі часта быў зьменены на целапахавальны абрад (бяз спаленьня цела) толькі ў сувязі з прыняцьцем хрысьціянства, хаця здараліся выпадкі, што звычай спаліваньня нябошчыкаў быў пакінуты многа стагодзьдзяў перад прыняцьцем хрысьціянства.
Можа паўстаць пытаньне, чаму калі целапальны абрад быў шырака пашыраны сярод індаэўрапейскіх народаў, целапальны абрад хаўтураў літоўскіх князёў ёсьць скандынаўскі, а ня балцкі.
Гэтага пагляду, што целапальны абрад пахаваньня ня быўуласьцівы балцкім пляменьням, трымаецца В[ацлаў] Пануцэвіч, але найлепш і найвыразьней узняла гэтую праблему прафесар Каліфарнійскага
ўнівэрсытэту Марыя Гімбутас65, якая ў кнізе пад загалоўкам “Балты” (The Balts), выданай у 1963 годзе, на старонцы 112 піша наступнае: (падаю згодна з ангельскім арыгіналам, каб ня было ніякіх сумніваў у значаньні напісанага):
“The Baltic tribes, except for the Prussians, abandoned cremation at about the time of the birth of Christ and began to inhume their dead. Separate tribes developed their own distinctive burial rites...”66.
Палучыўшы цьверджаньне жамойцкай навукоўкі з фактам, што паховіны літоўскіх князёў адбываліся целапальным абрадам, праз 1400 гадоў пасьля таго, як балцкія пляменьні пакінулі целапальны абрад, робіцца ясна, што літоўскія князі не належалі да балцкай этнічнай супольнасьці, а захавалі свой, на тыя часы ўжо архаічны, целапальны абрад, бо Скандынавы на сваёй бацькаўшчыне былі змушаныя пакінуць гэты абрад у сувязі з прыняцьцем хрысьціянства, пачынаючы ад IX стагодзьдзя. Калі-б нават ня было ніякіх іншых довадаў скандынаўскасьці літоўскіх князёў, дык адзін гэты факт целапальных хаўтураў павінен быў-бы выклікаць прынамсі сумліў у балцкасьці літоўскіх князёў67.