Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
***
У рожных беларускіх летапісах успамінаецца, што ў 1329 годзе Вялікі Князь Гэдымін, сьпючы пасьля паляваньня на месцы, дзе звычайна спалівалі пасьля сьмерці літоўскіх князёў, там, дзе рэчка Вілейка ўпадае ў Вільлю, меў сон, што на тэй гары, дзе ён у гэты дзень забіў тура, стаяў зялезны воўк і выў так голасна, як-бы ў ім было сто ваўкоў. Князь Гэдымін зьвярнуўся, як кажа кроніка, да “паганскага біскупа” Ліздэйкі, каб той вытлумачыўяму значаньне сну. Ліздэйка вытлумачыў значаньне сну наступна:
“Княжа вялікі Гэдымін і пане мой і Воўк той, якога ты бачыў якбы выкаванага з зялеза знача, што на гэтым месцы целапаленьня князёў (жэглішча) будзе галоўны замак і галоўнае месца тае дзяржавы, а сто ваўкоў у тым ваўку выючых, каторых голас на ўсе сто-
65 Марыя Гімбутас (анг. Marija Gimbutas, 1921—1994), амерыканскі археоляг і культуроляг літоўскага паходжаньня, вядомая сваімі дасьледаваньнямі культураў нэаліту й бронзавага веку ў Эўропе.
66 “Балцкія плямёны, за выключэньнем прусаў, адмовіліся ад крэмацыі прыкладна ў час нараджэньня Хрыста і пачалі хаваць сеаіх мерцьвякоў у зямлю. Асобныя плямёны распрацавалі ўласныя адметныя пахавальныя абрады”.
67 Насамрэч літоўцы й іншыя балты захоўвалі абрад крэмацыі. У тым ліку пра трупаспаленьне ў літоўцаў гл., напрыклад: Роўэл, Стэфан К. Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345. Мінск: Медысонт, 2015. С. 158—169. — Заўв. С. Емяльянава.
раны даходзіць, значыць, што той замак і месца дабратою і адвагаю сваіх грамадзянаў і вялікімі справамі Тваіх патомкаў вялікіх князёў літоўскіх, каторыя будуць тут мець сваю сталіцу, разгалосіцца і пашырыцца сваёй вялікай славай па ўсіх старонах сьвету”.
Князю Гэдыміну спадабалася выясьненьне сну і ён зараз-жа даў загад пачаць будову замку і месца віленскага і перанёс сюды “на патомныя часы”сталіцу, назваўшы яе Вільняю ад назову ракі Вільлі68.
Сны бываюць рожныя і могуць прысьніцца рожныя зьвяры, ведаючы, аднак, пра ролю ваўка ў скандынаўскай міталёгіі як сталога спадарожніка і пасланца галоўнага бога Одына, робіцца зразумелым, што Гедымін успрыняў свой сон як боскі наказ залажэньня замку і месца. Залажэньне Гедымінам замку і месца віленскага існавала ўжо ў супярэчнасьці з тым фактам, што на месцы Вільні існавала ўжо беларускае паселішча, бо гэтае залажэньне выразілася ў ператварэньні існуючага паселішча ў абаронны і адміністрацыйны цэнтр.
Хіба-што не прыпадкова ваўкі ізноў выступаюць у легендзе пра залажэньне гораду Вілкаміру. Цытую з Кронікі Літоўскай і Жамойскай:
“Калі-жДаспрунгус прыйшоў на тое мейсца, дзе яго збудаваў, дык знайшоў вялікую колькасьць ваўкоў. Каторыя ваўкі, згодна жывучы з быдлам, коньмі, авечкамі даспрунгусавымі, ніякай шкоды нерабілі ў ягоным дабытку, так што логавы свае маючы пладзіліся між імі іхадзіліміж авечкамі, як авечкі, а дзеля гэтага маючы мір Даспрунгус назваў месца Ваўкамір”69.
Трэба зазначыць, што па-жамойцку гэтае месца называецца Укмярге, назоў нічога супольнага з ваўкамі ня маючы.
Адносна значаньня ваўка ў скандынаўскай міталёгіі, дык трэба сказаць, што воўка мае падобнае становішча і ў славянаў. Успомненая ўжо Марыя Гімбутас у выданай у 1971 годзе кнізе пад загалоўкам “The Slavs”70 (Славяне), на старонцы 163, падае:
“...ёсьць вельмі старое славянскае вераваньне, што белы воўк ёсьць боскага паходжаньня. На Беларусі ён называецца каралём усіх зьвяроў”.
У балцкай этнаграфіі спэцыяльнага значаньня да ваўка не прывязываецца. Скандынаўская пашана да ваўка адбілася ў радзе скандынаўскіх іменьняў, як Гадувулф, Гарівулф, Гэрывулф і іншых. Слова Вулф у скандынаўскіх мовах азначае ваўка.
68 Аўтар досыць падрабязна пераказвае летапісную легенду. Гл., напрыклад: Хроніка Літоўская і Жамойцкая // Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час / укладальнік В. Варонін; прадмова: В. Варонін, М. Улашчык. Мінск, 2010. С. 441—443. — Заўв. С. Емяльянава.
69 Гл., напрыклад: Хроніка Літоўская і Жамойцкая... С. 409. — Заўв. С. Емяльянава.
70 Gimbutas, Marija. The Slavs. London: Thames and Hudson, 1971. 240 p.
***
Аднэй з асаблівасьцяў скандынаўскай экспансыі гэта было павязаньне з воднымі шляхамі. 3 увагі на адрэзаньне скандынаўскага паўвострава ад іншых краінаў з трох бакоў морам на кантынэнце выхад быў толькі на поўнач, на малазаселеныя паляўнічым народам фінскай групы — лапаў (лапароў) тэрыторыі, дык зразумела, што скандынаўская экспансыя кіравалася ў кірунку гусьцей заселеных аседлым земляробскім жыхарствам тэрыторыяў. Будучы акружаныя амаль з усіх бакоў вадою, скандынавы здаўна былі дасканалымі будаўнікамі большых і меншых лодак. Дзеля свайго геаграфічнага палажэньня скандынаўская экспансыя павінна была пачынацца з мора, а тады або агранічывацца марскім узьбярэжжам з другога боку мора, або паглыбляць экспансыю ўглыбіню сухазем’я ўздоўж рэкаў і вазёраў. Практыка гэтай экспансыі была такая, што скандынавы стараліся апанаваць тэрыторыю пры помачы сеці апорных пунктаў — замкаў, будаваных у важных стратэгічных пунктах.
Беларускія і іншыя славянскія летапісы нашых суседзяў, што апісывалі падзеі на нашых землях, вельмі добра апісываюць гэты працэс пасоўваньня Скандынаваў ад Балтыцкага мора ўглыб кантыненту, спачатку праз жамойцкія, а тады беларускія землі.
Паводле гэтых летапісаў, легендарны правадыр гэтай групы — Палемон, ідучы са сваім акружэньнем ад мора ўгару Нёману, дайшоў да ракі Дубісы і асеў там71. Пасьля ягонай сьмерці, ягоныя сыны далей праводзілі экспансыю ў вярхоўе рэкаў. Адзін з сыноў, на імя Боркус, залажыў горад, дзе ў Нёман упадае рака Юра і назваў горад Юрборк, другі сын залажыў Коўню, дзе ў Нёман ўпадае Вільля, трэці сын пайшоў у гару ракі Невяжы (прытоку Нёману), далей угару Сэрвэты і Свэры, знайшоў выгаднае мейсца над возерам і залажыў замак Спэру. Іншы князь з гэтай групы — Доспрунг, над ракой Сьвятой (прыток Нёману) пабудаваў Вілкамір. Далей былі заложаны — Кернова над Вільлёю, Вільня над Вільлёю, Горадня над Нёмнам. Пасьля гэтага пачаткавага пашырэньня ўздоўж рэкаў пачалося апанаваньне абшару між рэкамі і паўсталі замкі і гарады Ліда, Наваградак, Старыя Трокі, а пазьней Новыя Трокі, Крэва. Ясна, што нельга гаварыць аб нейкай выключнасьці закладаньня замкаў у першым перыёдзе на рэках, а ў другім у міжрэччах, бо граніцы між гэтымі стадыямі зацёртыя.
***
Для Скандынаваў, удзельнікаў іхніх экспэдыцыяў, характэрнай была адсутнасцьць прывязанасьці да пэўнага мейсца — адсутнасьць
71 Паводле летапіснай легенды, Палямон меў рымскае паходжаньне. — Заўв. С. Емяльянава.
адчуваньня прывязанасьці да сваіх каранёў (тэрытарыяльных). Для Скандынаваў на нашых землях — тое самае і на іншых землях, справа ўмейсцавеньня іхняга галоўнага гораду, заўсёды была толькі праблемай утылітарнай, — як выгадней для кіраваньня — эксплёатацыі. Для іх, у выпадку нашых земляў, не рабіла рожніцы — Кернова, Наваградак, Трокі ці Вільня.
Добры прыклад гэтай скандынаўскай мэнтальнасьці можа быць выказаньне кіеўскага князя Сьвятаслава — Скандынава, ня гледзячы на ягонае славянскае імя:
“He падабаецца мне сядзець у Кіеве, хачу жыць у Пераяславе над Дунаем — там сярэдзіна зямлі маёй, туды сьцякаюцца ўсе багацьці”.
***
Аднэй з тыповых рысаў Скандынаваў — удзельнікаў у вікінгу, гэта значыць у рабаўніча-гандлёвых і адкрыўчых экспэдыцыях, была іхняя лёгкая моўная асыміляцыя з мясцовым насельніцтвам, мо лепш будзе сказаць з верхнім слоем гэтага насельніцтва. Вікінгі, асеўшыя ў Нармандыі у 911 годзе, на працягу ста гадоў згубілі сваю мову на карысьць мовы францускай, мовы пануючай групы. Падобнае зьявішча наглядаецца ў экспансыі па Нёмну. Прыйшоўшы на беларускую тэрыторыю, яны вельмі хутка моўна зьбеларусізаваліся. Ці былі яны калі-небудзь пераняўшы жамойцкую мову, цяжка сказаць. У летапісах спатыкаем запісы словаў, гавораных князямі, усе яны па-беларуску, так што няведама, ці гэтыя князі наагул ведалі жамойцкую мову. У гістарычных жаролах я гэтага не знайшоў. Можа, хто іншы знойдзе.
***
Пасьля Другой вайны былі праведзеныя больш сыстэмытычныя, чым папярэднія, архэалягічныя раскопкі ў Горадні — царквы на Каложы і горадзенскіх замкаў. Як наступства гэтых раскопкаў, Акадэміяй Навук СССР, у 1954 годзе была выдадзена кніга Н. Н. Вороніна72 пад загалоўкам “Древнее Гродно”73, у якой апрача цікавага і вартаснага фактычнага матэрыялу знаходзяцца характэрныя для Расейцаў выказываньні аўтара. Напрыклад, Воронін выказываецца:
“Нет нйкакйх основанйй для нелепой теорші Ёдковского (кіраўніка перадваенных раскопкаў), что Гродно было основано в IX — X веку, ранее чем началась экспансйя варяго-русского государства co стороны Кйева”.
72 Мікалай Варонін (рус. Нйколай Нйколаевйч Воронйн, 1904—1976), расейскі савецкі археоляг, адзін з найбуйных спэцыялістаў па гісторыі старажытнай культуры й дойлідства.
73 Маецца на ўвазе выданьне: Вороннн, Ннколай. Древнее Гродно: По матерналам археологнческнх раскопок 1932—1949 гг. Москва, 1954.236 с.
3 гэтых цытаваных словаў Вароніна гучыць выразная думка, што з пункту гледжаньня расейскага, гэта гэрэзыя думаць, што магла быць нейкая скандынаўская экспансыя на нашых землях перад тым, як заіснавала гэтая экспансыя з Кіеву.
Гэтая думка навязаньня ўсіх падзеяў да Русаў з Кіеву выразна наступае ў іншым выказываньні ў гэтай кнізе, напрыклад:
“...сюда вела Велйкая улйца. Этй ймена очень напомйнают названйя тйпйческйе для топотімйкй древнерусскйх городов”.
Гэтая цытата адносіцца да Горадні. Нават не студыяваўшы праблемы назоваў вуліцаў, адразу кідаецца ў вочы, што цьверджаньне Вороніна зусім неабаснаванае. Галоўная вуліца ў Вільні таксама называецца Вялікая, а Вільня-ж, паводле расейска-савецкай міталёгіі, не належыць да “древне русскнх” гарадоў. Галоўная вуліца ў горадзе Фленсбургу (Шлезьвіг-Гольштайн — Нямеччына), які ужо ніяк нельга залічыць да “древне русскйх” гарадоў, таксама называецца Вялікай (GroBe Str).
Фрагмэнты ўпрыгажэньняў, знойдзеныя падчас раскопкаў у Горадні, вельмі напамінаюць тыповы скандынаўскі арнамэнт, які, як ведама, складаўся з пераплеценых стужкаў. Там-жа знойдзена некалькі пярсьцёнкаў з рунічнымі знакамі. Варонін сьцвярджае аналёгію забудовы старой Горадні з забудовай Старой Ладагі. Трудна прыпусьціць, што тут мог быць беспасярэдны ўплыў на так вялікую адлегласьць, ды і чаму-б мелі горадзенцы пераймаць са Старой Ладагі, болып праўдападобна, што і адны, і другія карысталі з тае самае крыніцы.