Варонін падчырківае таксама аналёгію знойдзеных падчас раскопкаўу Горадні драўляных мячоў ды мячоў, знойдзеных у Старой Ладазе і Ноўгарадзе. Аналёгія будзе зразумелай, калі прымем пад увагу, што Старая Ладага была апорным пунктам на шляху з Варагаў у Грэкі. У гэтай-жа кнізе Варонін піша, што папярэдні раскопывальнік Ёдкоўскі дайшоў да правільнага вываду, што галосьнікі — амфоры, убудаваныя ў сьцены царквы на Каложы, рожныя ад пскоўскіх і ноўгародзкіх. Мяне дзівіць толькі тое, што так высока кваліфікаваны спэцыяліст, як Воронін, не падумаў аб параўнаньні галосьнікаў Каложскай царквы з галосьнікамі швэцкіх і данскіх цэркваў. Тэма цікавая, але, як выглядае, належыць да тэмаў, у Саветах забароненых. У гэтай самай кнізе (ст. 186) Варонін піша, што архітэктурныя асаблівасьці царквы на Каложы ў Горадні не маюць аналёгіяў у іншых раёнах Русі. Цікава, што навуковец Воронін не зацікавіўся тым, што такія аналёгіі могуць быць таксама ў іншых месцах, зусім не на Русі. *** Было ўжо ўспомнена, што скандынаўскі альфабэт — футгарк, меў вялікае застасаваньне ў магіі. Выглядае, што тое, што некаторыя на- зываюць крыжом Ярылы, ёсьць нішто іншае, як рунічны знак на азначэньне гуку “а” ф, як было ўжо ўспомнена, сымбаль агульнага паняцьця багоў. Існуе вялікая размаітасьць у рунах у рожных краёх і ў рожным часе. У швэцка-данскім укладзе рунаў двукрыж часамі азначаў гук “а”, але ў удным ангельскім кодэксе быў ужыты для азначэньня гуку “г”, хаця ва ўсіх іншых рунічных альфабэтах ужывалася руна Н ці Н. *** Знак, што ўжыты на гэрбовым шчыце сям’і Сапегаў $, быў апісаны ў вершы Андрэя Рымшы74 і зьмешчаны ў Літоўскім Статуце выданьня 1588 году: “Вь тых же герьбехь посредку есть стрела з крестамй Двема, а третнй блнско, осажоному лунамй, — Тые знаком, йжгь онй болш для хрестйанства Клалй здоровье свое, не смотречй паньства”. Ужо даўно, перад тым часам, калі быў выданы Статут (1588), было забыта значаньне рунаў, нават у тым асяродку, дзе яны калісьці ўжываліся, і дзеля гэтага Андрэй Рымша дае сваю панэгірычна-паэтычную інтэрпрэтацыю цэнтральнага знаку гэрбу Сапегаў. Mae веды ў галіне гэральдыкі вельмі скромныя, і дзеля гэтага зацытую выказываньне ў гэтай справе спэцыяліста: International Heraldry, by L. G. Pine, page 175: Thus the Sapieha family hadfor its blazon an arrow-like object crossed by two straight lines on the shield. This design could not be heraldically described but it is quite likely to be derived from the old runic symbols the origin and meaning of which had been lost by fourteen century. ...The arrow-like sigma was the emblem of the Norse war god and this was combined with other runic signs. Выказаньне вышэйпаданае вельмі цэннае, але не абыймаючае ўсяе праблемы, бо шляхоцкія гэрбы такога тыпу ня ёсьць нейкім выняткам, што існуе толькі ў гэрбе Сапегаў. Напрыклад, падвойны крыж мае ў гэрбе род Сьвенчыцаў. У гэрбе Касьцешаў фігуруе знак, падобны да гэрбовага знаку Сапегаў — страла з аднэю папярэчнаю і зьнізу стралы знаходзіцца падстава, такая самая, як заканчэньне стралы J. Род Голубаў мае знак у форме лацінскай літары ігрэк з аднэю папярэчнай — . Гэрб роду Яцынаў мае на шчыце стралу і побач няпоўны падвойны крыж J ф • У гэрбе роду Прус знаходзіцца няпоўны падвойны крыж ф. Знак роду Крычэўскіх мае стралу, зьвернутую ўніз J. Найцікавейшы знак маем у гэрбе роду Гэйшаў, да якога належаць сем’і Дрыдаў, 74 Андрэй Рымша (каля 1550 — 1599), паэт-панэгірыст, адзін з асноўных прадстаўнікоў старабеларускай паэзіі другой паловы XVI—пачатку XVII ст. Эльяшэвічаў і Орвідаў. Тут на палове гэрбавога шчыту маем з правага боку (ад гледача) молат Тора, аб якім было ўспомнена пры аглядзе скандынаўскай міталёгіі. Гэрбоў падобнага тыпу ёсьць больш, і гэта дазваляе зрабіць выснаў аб скандынаўскім паходжаньні гэтых гэрбовых знакаў. Сям’я Бурбаў ужывае ў гэрбе Z — руну на азначэньне гуку “з”. Бязумоўна, можна спаткацца з закідам, што вышэй апісаныя і іншыя гэрбы пазьнейшага паходжаньня і дзеля гэтага нельга іх навязываць да скандынаўскіх рунічных знакаў. Цікава дзеля гэтага пазнаёміцца з выказываньнем Яна Якубоўскага75, зьмешчаным у № 7 Працаў Варшаўскага Навуковага Таварыства з 1912 году. Падаю ў перакладзе з польскае мовы гэтае выказываньне: “Пазьнейшаялітоўская кроніка расказывае, што літоўскія паны, абураныя на падступныя махінацыі Палякаў, адаслалі ім свае гэрбы, што былі атрыманыя ў Городле.Дадае пры гэтым, што вярнуліся да сваіх старых гэрбоў. Гэрбы гэныя былі сымбалем братэрства з Палякамі, калі братэрства гэтае мела быць сарванае, дык трэба было гэрбы адаслаць Палякам. Застацца аднак бяз гэрбоў літоўскія паны не маглі. He маглі нават прызнаць, што перад вуніяй з Польшчай, продкі іхнія ніякіх гэрбоў ня мелі. Для ратаваньня свайго гонару, сваіх радоў, пастанавілі ўскрасіць а фактычна стварыць літоўскія гэрбы з часоў перад вуніяй у Городле. Ці гэтая іх праца была зробленая ўжо тады, ці толькі пазьней у XVI веку ня ведаем”. Запраўды мы ня ведаем, але самы факт, што ў гэтых гэрбох аказаліся рунічныя знакі і молат Тора, дастаткова ясна гаворыць аб існаваньні старой скандынаўскай традыцыі, а прынамсі іншага выясненьня ня ведаю. *** Довад на немагчымасьць паходжаньня літоўскіх князёў з Жамойцаў робіцца ясьнейшым, калі пазнаёміцца з характарам Жамойцаў. 3 многіх літэратурных і навуковых апісаньняў характару Жамойцаў найлепш уняў гэта вядомы навуковец Аляксандар Брюкнэр76, які пісаў, што жамойцы, калі гэта адносіцца да ніжэйшых слаёў, дык вызначаюцца кансэрватызмам, але вядучы слой вызначаецца вялікай ініцыятыўнасьцяй у вялікім дзяржаўным маштабе. Ужо здаўна былі спасьцярожаныя псыхалёгічныя рожніцы паміж гэтымі двума слаямі і на гэтым фоне паўставалі спробы вытлумачэнь- 75 Ян Якубоўскі (пол. Jan Feliks Jakubowski, 1874—1938), польскі гісторык, архівіст. 76 Аляксандр Брукнер (пол. Aleksander Вгііскпег, 1856—1939), польскі славіст, гісторык літаратуры і культуры. ня гэтага зьявішча, пачынаючы ад вываду літоўскіх князёў з Рыму ў XVI веку. Гэтая кароткая праца дае маё вытлумачэньне гэтага зьявішча. *** Заканчываючы гэты кароткі канспэктыўны агляд праблемы паходжаньня літоўскіх князёў, хачу сказаць, што маю і надалей цікавіцца гэтай праблемай, бо думаю, што мамэнтаў, што прамаўляюць на карысьць прадстаўленай тэзы ёсьць болып, а ўжо прадстаўленыя вымагаюць паглыбленьня і пашырэньня. Кожная з парушаных праблемаў можа быць прадметам доктарскай працы. Найлепш гэтай праблемай магла-б заняцца асоба, якая была-б адначасова гісторыкам, праўнікам, філёлёгам і лінгвістам у некалькі мовах, архэолёгам, антраполёгам, гэральдыкам ды яшчэ з дадатковымі ведамі з іншых галінаў. Важнай была-б таксама роля статыстыкаў, якія аблічылі-б праўдападобнасьць таго, што Скандынавы, знайшоўшы дарогу ў Амэрыку, ня ведалі і не цікавіліся, што знаходзіцца ў іхным блізкім суседзтве, праз мора. Я веру, што ў больш спрыяючых умовах такія людзі або група такіх людзей знойдзецца, а пакуль што хай гэтыя кароткія ўвагі прычыняцца да заінтэрэсаваньня гэтай праблемай. Падрыхтоўка да друку й прадмова Лявона Юрэвіча й Натальлі Гардзіенкі Камэнтары Сяргея Емяльянава й Натальлі Гардзіенкі Тэма нумару: Амэрыканская гісшорыя Людзі кнігі Сяргей Емяльянаў Менск ПАМЫЛКІ ЯК УРОКІ: РАЗВАГІ НАД ДВУМА ТЭКСТАМІ ПА БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ (камэнтары да тэкстаў Часлава Будзькі й Леаніда Галяка) Станаўленьне любой нацыянальнай гістарыяграфіі заўжды суправаджаецца падвышанай цікавасьцю дасьледчыкаў да пэўных тэмаў, якія расцэньваюцца як знакавыя, найважнейшыя для таго ці іншага дыскурсу. Зразумела, што, акрамя ўласна навуковых публікацыяў, такія тэмы заўжды будуць у цэнтры ўвагі ў публікацыях папулярных. Папулярныя тэксты нарастаюць вакол асноўнага “дрэва” навукі, і іх шчыльнасьць дадаткова паказвае на ключавыя пункты калектыўнага бачаньня гісторыі, якое прысутнічае ў кожным грамадзтве. Асаблівасьцю папулярных тэкстаў нярэдка зьяўляецца імкненьне досыць простым шляхам вырашыць складаныя й дыскусійныя пытаньні, а таксама распавесьці аб гэтым як мага больш зразумелаю й пераканаўчаю моваю. Пры гэтым перакананьне дасягаецца не за кошт “сумнай” навуковай аргумэнтацыі, а менавіта за кошт выразнай дэманстрацыі “прыгожага піруэту”, дзякуючы якому аўтар-аматар вырашае праблему, што зрабілася цяжкапераадольнай для “вузкалобых” прафэсіяналаў. Падаецца, што кола такіх тэмаў, праблемаў, роўна як і прыёмаў іх вырашэньня, могуць быць вызначаныя ў досыць канкрэтнай колькасьці для большасьці нацыянальных дыскурсаў. Сярод гэтага кола пачэснае месца замаюць праблемы старажытных каранёў сучасных народаў, раньняй дзяржаўнасьці, а таксама часоў росквіту старажытнай дзяржаўнасьці народу, да якіх звычайна — афіцыйна або неафіцыйна — апэлююць сучасныя дзяржавы й нацыянальныя рухі. Было б дзіўна, каб беларускі дыскурс чымсьці адрозьніваўся. I mspar характэрных прыпынкаў на шляху станаўленьня нацыянальнай гістарыяграфіі акурат рэпрэзэнтуюцца тэкстамі Часлава Будзькі й Леаніда Галяка — эміграцыйных аўтараў, што зрабілі свой унёсак у комплекс працаў на тэмы гісторыі нашай краіны. Тэксты, што разглядаюцца тут, — “Да гісторыі нацыянальнага ўсьведамленьня” Часлава Будзь- Памылкі як урокі: развагі над двума тэкстамі па беларускай гісторыі кі і «Паходжаньне “літоўскіх” князёў» Леаніда Галяка — ствараліся яшчэ ў часы халоднай вайны. Таму адной з характэрных іх рысаў нароўні з выразна патрыятычнай скіраванасьцю, зьяўляецца імкненьне палемізаваць з афіцыйнай савецкай гістарыяграфіяй. Згодна з традыцыяй клясычнай беларускай гістарыяграфіі і насуперак гістарыяграфіі савецкай абодва тэксты зьвяртаюцца да праблематыкі сярэднявечнай гісторыі, пры гэтым не ў сацыяльна-эканамічным вымярэньні, як гэта рабілі гісторыкі ў БССР, а ў вымярэньнях палітычнай, этнічнай, культурнай гісторыі. Таксама, што зноў жа характэрна для такога кшталту твораў, гэтыя тэксты ўтрымліваюць у сабе, так бы мовіць, ідэалягічнае зерне — прызнаньне чытачом слушнасьці доказаў аўтараў па тых ці іншых пытаньнях непазьбежна мае пацягнуць за сабой паўстаньне матывацыі для дзейнасьці ды зьмены парадыгмы поглядаў на гісторыю ды сучаснасьць. Ня важна, пра што ідзе размова — пра нацыянальнае найменьне, як у Часлава Будзькі, ці пра этнічныя карані эліты Вялікага Княства Літоўскага, як у Леаніда Галяка, — аўтары задаюць чытачу імпульс да пераацэнкі рэчаіснасьці. Шэраг канкрэтных пунктаў, якія асабліва вылучаюцца ў працах, прапануецца да падрабязнага разгляду ніжэй.