Асаблівы інтарэс Зоры Кіпель быў скіраваны на беларускую сярэднявечную літаратуру й менавіта “Аповесьць аб Трышчане” XVI cm., якую яна дасьледвала й выдала ў перакладзе на ангельскую мову. Ніжэй пададзены беларускі варыянт прадмовы да амэрыканскага выданьня “Беларускага Трышчана”—выдатны ўзор сёньня яшчэ далёка не ацэненай навуковай спадчыны спадарыні Зоры й адна з прыступак да будучага адмысловага выданьня збору твораў аўтаркі. Аўтар і чытачы Беларуская вэрсія аповесьці пра Трышчана, адзіны славянскі празаічны твор пра прыгоды Трышчана, які захаваўся да нашых дзён, была знойдзеная ў рукапісе XVI стагодзьдзя, які захоўваецца ў Бібліятэцы Рачыньскіх у Познані (Польшча)2. Гісторыя Трышчана (у арыгінале: “Повесть о Трышчане”3) ананімнага аўтара-перакладніка займае першыя 127 старонак старадаўняга рукапісу, які ўпершыню быў выяўлены ў 1842 г. і апісаны ў 1846 г. славістам Восіпам Бадзянскім4. Першая 1 Пераклад зроблены паводле: Introduction // The Byelorussian Tristan / Translated by Zora Kipel. New York — London: Garland Publishing, Inc., 1988. P. XI-XXVI. 2 Biblioteka Raczynskich. Poznan. MS. 94. C. 1580. (Microfilm. New York Public Library). 3 Повесть o внтезях c кннг сэрб-ьскнх, a звлаіца o славном рыцэры Трысчан[е), о Анцалоте н о Бове, н о нншых многнх внтезех добры[х] 4 Бодянскнй, Оснп. О понсках монх в Познанской публнчной бнблнотеке // Чтення в Обіцестве нсторнн н древностей росснйскнх. Кн. 1. 1846. С. 27-32. згадка пра “Аповесць аб Трышчане” зьявілася ў 1822 г. у кнізе ЮльянаУрсына Нямцэвіча “Zbior pamiqtnikow historycznych...” (“Зборнік гістарычных помнікаў...”)5, але пад крыху іншай назвай, не такой, як у рукапісе, што прымусіла некаторых дасьледнікаў лічыць, што існуе яшчэ адна вэрсія “Аповесьці аб Трышчане”. Аднак на сёньняшні дзень ня знойдзена ніякіх іншых тэкстаў, акрамя Пазнаньскага рукапісу, які застаецца адзіным празаічным тэкстам пра жыцьцё й лёс Трышчана, напісаным славянскай мовай. Гэты манускрыпт быў расшыфраваны й прааналізаваны Аляксандрам Весялоўскім, расейскім літаратуразнаўцам, чыё крытычнае дасьледаваньне 1888 г. шмат гадоў заставалася адзінай навуковай працай па гэтай тэме6. Перад гэтым, у 1886 г., Аляксандр Брукнэр, польскі філёляг, зрабіўшы лінгвістычнае й палеаграфічнае дасьледаваньне рукапісу, прыйшоў да высновы, што гэта старабеларускі тэкст XVI ст., болып дакладна —1580 года7. Дакладная дата, пазьней пацьверджаная іншымі навукоўцамі, была вызначана дзякуючы параўнальным дасьледаваньням іншых матэрыялаў у тым жа самым манускрыпце. Асабліва карысным быў беларускамоўны тэкст ‘Тісторыя пра Атылу, вугорскага караля”, зроблены на аснове польскага перакладу з лацінскага арыгіналу Цыпрыяна Базыліка, які быў надрукаваны ў 1574 г., а таксама хроніка сям’і Ўніхоўскіх, якія валодалі гэтым рукапісам на працягу некалькіх пакаленьняў. Каб зразумець беларускае грамадства XVI ст., неабходна зрабіць некалькі заўвагаў гістарычнага кшталту. Беларуская тэрыторыя ў тыя часы займала болыпую частку Вялікага Княства Літоўскага, насельнікамі якога былі беларусы (ліцьвіны), летувісы (жамойты) і ўкраінцы (русіны). У 1569 г. ВКЛ, дзе старабеларуская мова была дзяржаўнай, аб’ядналася з Полыпчай і ўтварылася Рэч Паспалітая. У справаводзтве Вялікага Княства, законатворчай дзейнасьці, хроніках і дыпляматычнай перапісцы з суседнімі славянскімі краінамі ўжывалася беларуская мова. Акрамя ўжываньня на афіцыйным узроўні, беларускай мовай карысталіся эліта й арыстакратыя, большасьць зь якіх у XVI ст. усё яшчэ належалі да праваслаўнага веравызнаньня й былі носьбітамі беларускай культуры. Палянізацыя ВКЛ і асабліва яго найвышэйшых клясаў пачалася пазьней, у XVII ст., ужо пасьля таго, як была заклю- 5 Niemcewicz, Julian Ursyn. Zbior pami^tnikow historycznych o dawnej Polszcze. Warszawa, 1822. S. 391. 6 Веселовскнй, Александр. “Трпстан”. Нз нсторнн романа н повестн. СанктПетербург, 1888. С. 132—228. 7 Briikner, Alexander. Ein Weissrussischer Codex miscellaneus der GraflichRaczynskischen Bibliotek in Posen // Archiv fur Slavische Philologie. № 9.1886. P345-391. Зора Кіпель чана рэлігійная вунія з Польшчай у 1596 г. Дваране былі адукаванымі, ведалі замежныя мовы, мелі эканамічныя й культурныя зносіны са сваімі заходнімі суседзямі, палякамі й чэхамі, паўднёвымі славянамі й іншымі эўрапейцамі, асабліва італьянцамі й немцамі. Падчас сваіх вандровак яны набывалі шмат кніг, а потым наймалі людзей, якія ўзначальвалі іх уласныя бібліятэкі, а таксама запрашалі на працу перапісчыкаў. Заможныя і ўплывовыя магнацкія сем’і сталіся прыкладам і паўплывалі на шляхту, якая імкнулася пераймаць ўсе звычкі арыстакратаў. Такім чы- нам, ня дзіўна, што ў гэтай атмасфэры разьвіваліся ня толькі розныя культуры й мовы, але й перакладная літаратура — у Беларусі XVI стагодзьдзя гэты працэс быў асабліва маштабным. Старадаўні рукапіс, які належыў сям’і Ўніхоўскіх, зьяўляецца прыкладам такой перакладной літаратуры. Апрача “Трышчана” ў ім знаходзіцца пераклад “Аповесці пра Бавў” й ‘Тісторыя пра Атылу”. Уніхоўскія былі шляхціцамі, умерана багатымі землеўладальнікамі, жылі пад Наваградкам у Заходняй Беларусі. У1594 г. Рыгор Уніхоўскі зрабіў першы запіс у сямейнай хроніцы, якая завяршае старадаўні рукапіс. Рыгор нарадзіўся ў 1549 г., ён быў сынам Паўла Ўніхоўскага й Кацярыны Трызны, якая паходзіла зь іншай заможнай і ўплывовай сям’і. У1571 г. Рыгор ажаніўся з Сафіяй Улатоўскай, якая была ўдавой (яе муж Карп Цішковіч памёр за год да гэтага), — абое належалі да шляхты, як і Ўніхоўскія. Павел Уніхоўскі сканаў у сьнежні 1593 г., незадоўга да таго, як быў зроблены першы запіс у сямейнай хроніцы. У 1589 г. Рыгор працаваў зьбіральнікам падаткаў у Наваградзкім павеце. Пасьля сьмерці Рыгора ў 1606 г. запісы ў сямейнай хроніцы пачаў рабіць ягоны старэйшы сын Ян. Нельга сказаць, што сям’я Ўніхоўскіх была вельмі адукаванай. Яны былі адміністратарамі, палітычнымі дзеячамі, актыўнымі людзьмі, якія бралі ўдзел у шматлікіх ваенных кампаніях. Напрыканцы XVI ст. і ў пачатку XVII ст. Вялікае Княства было вымушана весьці войны з Масковіяй і казакамі. Сумніўна, каб Рыгор Уніхоўскі сам быў перакладнікам “Трышчана” ці іншых гісторый, зьмешчаных у манускрыпце. Але несумненна, што ён быў спонсарам тых, хто ажыцьцяўляў пераклад: пра гэта сьведчаць ягонае становішча ў грамадзтве, кола сяброў і партнэраў, а таксама інтарэсы й зацікаўленасьці. Перакладнік (ці перакладнікі) былі відавочна начытанымі людзьмі, якія ведалі некалькі замежных моваў і літаратуру і выдатна разумелі густы сваіх заказчыкаў, а таксама абмежаваньні й патрабаваньні, накладзеныя грамадзтвам. Такім чынам, яны зрабілі некаторыя рэдакцыйныя скарачэньні, якія будуць акрэсьленыя ў разьдзеле “Творчыя дасягненьні”. Мова рукапісу й яе багаты слоўнікавы склад добра вывучаныя. Гэта старабеларуская літаратурная мова XVI ст., але з досыць шматлікімі дыялектнымі асаблівасьцямі, што дазволіла навукоўцам дыскутаваць пра час і паходжаньне гэтага тэксту й пра месца паходжаньня перакладніка ці пісара. У сваёй працы “System fleksyjny starobialoruskich zabytkow” (“Флексійная сістэма старабеларускіх помнікаў”) Тэрэза Ясіньска-Соха8 прыходзіць да высновы, што: (а) малаверагодна, каб рукапіс быў напісаны да 1580 года, і (Ь) невядомы пісар, хутчэй за ўсё, паходзіў з паўднёва-заходняй Беларусі й быў добра знаёмы з нормамі беларускай мовы. Трэба адзначыць, што мы павінны адрозьніваць перакладніка-аўтара й перапісчыка. Манускрыпт быў напісаны адным дасьведчаным чалавекам — за выключэньнем некалькіх абзацаў, якія былі напісаныя перапісчыкам ці, як мяркуе Брукнэр, магчыма, нават уласнай рукой Рыгора Ўніхоўскага. Аднак амаль дакладна можна канстатаваць, што рукапіс быў запісаны пад дыктоўку двух ці болей чалавек, бо слоўнікавы склад і правапіс, асабліва ўласных імёнаў, адрозьніваецца ў першай і другой частках тэксту. Мы можам толькі выказаць здагадку, што перакладнік-аўтар быў тым самым чалавекам, які дыктаваў тэкст, ці існаваў нейкі іншы тэкст, зь якім працаваў капіявалыпчык. Як бы там ні было, гэты манускрыпт зьявіўся на сьвет дзякуючы намаганьням некалькіх чалавек: аб гэтым сьведчаць непасьлядоўнасьці, якія можна заўважыць у тэксьце. Адзін аўтар-перакладнік быў бы пасьлядоўным і пісаў бы імёны ўсіх пэрсанажаў аднолькава ва ўсім тэксьце, нават калі б у ягоным распараджэньні было б некалькі вэрсіяў гісторыі пра Трышчана. Чаму ж увогуле было вырашана перакладаць “Аповесьць аб Трышчане”? Адказ, магчыма, крыецца ў інтарэсах і густах чытачоў — беларускага грамадзтва XVI ст. ці, болып дакладна, шляхты Наваградзкага павету, дзе й зьявіўся гэты рукапіс. Старажытны беларускі горад Наваградак, яго замак і навакольлі, калісьці сталіца Вялікага Княства, быў бацькаўшчынай шмат якіх старажытных высакародных і багатых сем’яў, сярод якіх былі й Радзівілы — вельмі моцныя і ўплывовыя ў ВКЛ, асабліваў сярэдзіне XVI ст., яны былі вельмі вядомыя ня толькі на радзіме, але й за мяжой. Адна зь іх, прыгажуня Барбара Радзівіл, 8 Jasinska-Socha, Tereza. System fleksyjny starobialoruskich zabytkow II polowy XVI wieku. Wroclaw, 1979. была каханкай, а потым ня вельмі шчасьлівай у шлюбе жонкай вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, які пазьней стаў каралём Полыпчы. Гісторыя іх таемнага каханьня, інтрыгі польскай арыстакратыі супраць Барбары й, нарэшце, яе трагічная сьмерць у 1551 г., а таксама вялікая роспач караля з-за гэтага, былі ўсё яшчэ вельмі жывыя ў памяці людзей, калі зьявілася “Аповесьць аб Трышчане”. Такім чынам, паданьні пра няшчаснае каханьне, авантурныя прыгоды й воінскую доблесьць былі зразумелыя, віталіся й сталі вельмі папулярнымі. Цікава адзначыць, што Рэнэсанс хоць і паўплываў на разьвіцьцё сьвецкай беларускай культуры, перакладная літаратура ў Беларусі замест таго, каб пераймаць традыцыі эўрапейскага раману эпохі Адраджэньня, заставалася вернай традыцыям раману сярэднявечнага. Тут, ізноў-такі, можна ўбачыць адлюстраваньне кансэрватыўных густаў і стану тагачаснага грамадзтва, якое аддало перавагу сярэднявечным любоўным раманам і рыцарскім прыгодам, а ня больш вытанчанай і інтэлектуальнай літаратуры эўрапейскага Рэнэсансу. Творчыя дасягненьні