Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
У гэтым разьдзеле мы паспрабуем прааналізаваць, чым “Беларускі Трышчан” адрозьніваецца ад іншых вэрсіяў гісторыі пра Трышчана й ад стандартных тэкстаў, такіх як: “Le Roman de Tristan en prose” (“Раман пра Трыстана ў прозе”) пад рэдакцыяй Рэнэ Кёрціс9 і “Le Roman enprose de Tristan” пад рэдакцыяй Лёсэта10. Мы вызначым, што робіць “Беларускі Трышчан” цікавым і ўнікальным, што ў ім новага й чаго бракуе, як аўтар усталёўвае кантакт са сваімі чытачамі й прыстасоўваецца да густаў публікі.
Што адразу кідаецца ў вочы чытачам “Беларускага Трышчана” — дык гэта тое, што “Аповесьць” у першую чаргу — гэта аповед аб рыцарскіх прыгодах, у якім перавага аддаецца высакародным рыцарскім подзьвігам, а рамантычнае каханьне адыходзіць на другі плян. Гэта не любоўны раман — тут на першым месцы рыцарства, сямейныя адносіны й сяброўства. Галоўныя матывы — гэта барацьба, прыгоды й сьмерць; любоўныя сюжэтныя лініі другасныя.
Дзеля нашага дасьледаваньня “Беларускі Трышчан” можна прыблізна падзяліць на дзьве часткі: першая частка прытрымліваецца стандартнага тэксту пра Трышчана (Лёсэт і Кёрціс); у другой частцы, аднак, беларускі перакладнік (ці аўтар) паказвае свой творчы патэнцыял і фантазію. Барацьба Трышчана й Блянора, каб адпомсьціць за бацьку
9 Le Roman de Tristan en prose / Ed. by Renee Curtis. 3 vols. Cambridge: Brewer, 1985-
10 Le Roman en prose de Tristan / Ed. by Oluf Eilert Loseth. New York: B. Franklin, 1970.
Іжоты, караля Лянвіза, можа лічыцца адхіленьнем ад традыцыйнага тэксту — спачатку даволі дакладны пераклад, а потым больш ці менш вольны пераказ, хаця на працягу некаторага часу падзеі ў “Беларускім Трышчане” супадаюць з “Раманам пра Трыстана ў прозе”: ад’езд Трышчана й Іжоты з Ірландыі; любоўнае зельле; іх прыгоды ў Горадзе Слёзаў; іх прыбыццё ў Карнавалію (Кбрнуол); шлюб Іжоты й караля Марка, і падмена ў шлюбным ложку.
Сон караля Марка, які адбываецца незадоўга да выкраданьня Іжоты Паламідэжам, — гэта той момант, калі “Беларускі Трышчан” пачынае адхіляцца ад традыцыйнага тэксту, і мы адвольна вызначалі гэтае месца пачаткам другой часткі. Гэта таксама той момант, калі чытач можа падумаць, што да працы далучыўся друті аўтар ці перакладнік. Слоўнікавы склад і правапіс пачынаюць зьмяняцца. Напрыклад, імя “Гвінёўра”ў першай частцы прадстаўлена як “Велівера”, а ў другой частцы яно ўжо амаль непазнавальнае — “Жэнібра”; рыцара Кеўса называюць “Кеніш”, але ўжо некалькімі старонкамі пазьней, у друтой частцы, яго завуць “Геуш”. Патронімы (тыпова славянскія — хоць і не абавязкова беларускія), формы імёнаў, сустракаюцца некалькі разоў, але толькі ў другой частцы. I гэта цалкам зразумела. Калі мы дапускаем, што тут ёсьць унёсак другога чалавека, то ўнікальныя й адрозныя элемэнты будуць знойдзеныя галоўным чынам у другой частцы. Аднак нават у першай частцы можна знайсьці ледзьве ўлоўныя, часам амаль незаўважныя адрозьненьні, якія зьяўляюцца даволі цікавымі й істотнымі.
Адно адрозьненне асабліва важнае, бо яно яскрава адлюстроўвае тое, што часьцяком называюць “славянскай душой”. У самым пачатку апавяданьня, калі нараджаецца Трышчан, яго маці памірае, але пасыіявае сказаць: “Маркотная прыехала я сюды й нарадзіла цябе ў смутку, але мая журба зьмянілася радасьцю, калі я нарадзіла цябе, хоць і надыходзіць мой канец”1'. Ніякі іншы тэкст пра Трышчана не перадае гэтую думку з такой цеплынёй і так мякка: “але мая журба змянілася радасцю, калі я нарадзіла цябе”. Гэтая кароткая дададзеная фраза карэнным чынам зьмяняе тон і пачуцьцё сказу й задае тэму й настрой усяго твора. Трышчан прыносіць радасьць і каханьне — але ён таксама прыносіць і сьмерць. Дамінантная тэма сьмерці асабліва выразна прадстаўленая ў беларускай вэрсіі.
Яшчэ адзін прыклад амаль незаўважнага адрозьненьня паміж “Беларускім Трышчанам” і іншымі вэрсіямі — той момант, калі кароль
11 “Прышла есмй жалосна на сее место u в жалостй есмй тебе породйла, але мй тая жалост у веселе ся обернула для твоего пороженя, й хоче бытй вже мой конец». Тут і далей пададзеныя цытаты з арыгінальнага тэксту “Беларускага Трышчана” ў публікацыі Тамары Суднік. Гл.: http:// www.wys0tsky.c0m/0009/168.htm#3024.
Марка шпіёніць за Трышчанам ды Іжотай у садзе — калі ён залазіць на яблыню. Гэты эпізод прысутнічае і ў болып раньніх аўтараў, такіх як Томас Брытыйскі (Thomas of Britain) і Бэруль (ВёгонГ), а таксама і ў іншых вэрсіях, якія паходзяць ад іх, але дрэва ў іх — гэта сасна, лаўр ці ліпа. “Беларускі Трышчан” — адзіны тэкст, наколькі мы ведаем, дзе выкарыстоўваецца дрэва, якое падразумявае першародны грэх ці яблык разладу.
Яшчэ адно істотнае сымбалічнае адрозьненьне “Беларускага Трышчана” — гэта тое, што у ім больш, чым у любым іншым тэксьце, мы зьяўляемся сьведкамі нараджэньня каханьня: спачатку нявіннага, якое пачынае квітнець на першай сустрэчы нашых героя й гераіні, калі Іжота вылечвае раны Трышчана. Спрыялі гэтаму пачуцьцю й заахвочвалі яго адданая кампаньёнка Іжоты Брагіня й бацька Іжоты кароль Лянвіз, які спадзяваўся, што маладыя людзі закахаюцца. Спачатку матывы Трышчана не былі такімі галантнымі: менавіта ягонае спаборніцтва з Паламідэжам і прыхільнасьць апошняга да Іжоты й падштурхнулі Трышчана зьвярнуць увагу на прыгожую прынцэсу.
Адно адрозьненьне вельмі важнае, таму што яно выбудоўвае новую структуру беларускага аповеду: кароль Марка, хоць і неўсьвядомлена, аддае Іжоту Паламідэжу ў абмен на Брагіню. У іншых вэрсіях Трышчана Іжота сама абяцае аддацца Паламідэжу. Гэты эпізод, які фактычна зьяўляецца пачаткам другой часткі “Беларускага Трышчана”, асабліва істотны, бо дае Іжоце й Трышчану высакароднае апраўданьне, легітымную падставу не вяртацца да караля Марка пасьля таго, як Трышчан ратуе яе ад Паламідэжа. “Ня eapma мне ехаць да караля, бо ён аддаў мяне Паламідэжу”12, — гаворыць Іжота. Іх прыгоды працягваюцца, але сцэны ідылічнага каханьня ў лесе Маруа адсутнічаюць, бо ніякага лесу Маруа ў беларускай вэрсіі няма ўвогуле. Раньні ад’езд Трышчана й Іжоты з двара караля Марка таксама робіць немагчымымі сцэны патаемных любоўных уцех паміж імі. Усе наступныя эпізоды шлюбнай нявернасьці апушчаны, гэтак жа як і шпіянаж ды пасткі (мука ці вострая каса на падлозе); няма ніякага ражка, каб праверыць нявернасьць Іжоты; яе не аддаюць пракажоным і не зачыняюць ў турэмнай вежы. Гісторыя каханьня зьведзеная да мінімуму. Фактычна, за выключэньнем эпізоду з любоўным зельлем на лодцы, яшчэ адзін раз калі ёсьць намёкі на блізкасьць паміж Трышчанам і Іжотай — гэта калі яны знаходзяцца ў Горадзе Сьлёзаў: пасьля перамогі над “паннай” і адмены агідных звычаяў гэтай выспы, да шлюбу Іжоты з каралём Марка. Такім чынам, аўтар “Беларускага Трышчана” прытрымліваўся маральнага кодэксу беларускага грамадзтва XVI ст. і ўносіў адпаведныя карэктыроўкі ў традыцыйны аповед пра Трышчана, аднак у першай частцы рабіў гэта болып акуратна.
12 “He годйт мй ся ехатй йк королю, йж ме отдал Паламйдежу”.
У другой частцы “Беларускага Трышчана” мы заўважаем ня толькі галоўныя адхіленьні ад стандартнага тэксту, але таксама й новыя элемэнты, якія адсутнічаюць ва ўсіх іншых вэрсіях. Адзін зь іх асабліва цікавы й пікантны. Трышчан, падчас адной са сваіх прыгодаў на моры, прыяжджае на выспу, якой валадарыць адна “панна”, даволі жорсткая жанчына, якая дазваляе мужчынам пакланіцца ёй толькі пры ўмове, што яны кастрыраваныя. Трышчану ўдаецца захаваць сваю мужнасьць непашкоджанай — і ў прыдачу ён забівае гэтую “панну” й адмяняе варварскі звычай. Эпізод сапраўды ўнікальны. Мы не знаходзім нічога нават аддалена падобнага ў сярэднявечнай эўрапейскай літаратуры.
Іншым цікавым эпізодам, ня знойдзеным у іншых вэрсіях пра Трышчана, зьяўляецца сцэна сустрэчы Трышчана й Анцалота (Ланселота) са старым рыцарам Лібрунам, які сорак гадоў таму “з-за старасьці адпусціў свайго каня, адклаў дзіду ў бок, павесіў сваю браню, і дзіда ягоная імхом зарасла”13. Пасьля няўдалых спробаў спакусіць прыгожую жонку Лібруна, Цвытажыю, Трышчан і Анцалот былі ня толькі пераможаныя старым рыцарам, але й абняслаўленыя ім: ён даў ім на гарэхі, як маленькім дзеткам. Гэтая сцэна асабліва істотная, бо яна малюе Трышчана й Анцалота даволі нетрадыцыйнымі хварбамі. Абодва пэрсанажы тут выпадаюць са сваіх звычайных роляў — яны больш не рамантычна-ўзьнёслыя рыцары.
Наогул “Беларускі Трышчан” адрозьніваецца ад стандартных празаічных тэкстаў пра Трышчана тым, як менавіта ў ім прадстаўленыя галоўныя героі. Аналіз таго, якім чынам аўтар малюе галоўных герояў, — найлепшы спосаб праілюстраваць спэцыфіку беларускай вэрсіі, яе навізну й супярэчлівасьці.
Трышчан
Адно з азначэньняў добрага рыцара, якое, здаецца, скапіявана з Трышчана, кажа, што рыцар павінен быць адважным, сьмелым, верным, пачцівым і справядлівым; ён абараняе слабых і адмаўляецца ад усіх матэрыяльных дабротаў, хітрасьці й любых дзеяньняў па дасягненьні мірской выгады. Сапраўды, у першай частцы “Беларускага Трышчана” ў галоўнага героя ёсьць усе гэтыя якасьці — больш за тое: ён таксама пабожны й ходзіць у царкву на імшу перад кожнай бітвай. Трышчан намаляваны выдатным рыцарам. У самым пачатку Мэрлін прадказвае, што Трышчан будзе “найвялікшым рыцарам” з трох (Трышчан, Анцалот і Галец (або Галаад)), што крыху супярэчыць традыцыйным згадкам, дзе Трышчан — “адзін з трох найвялікшых
13 “...Коня опустйл для cmapocmu, а сулйцу прыслонйл, а зброю повесйл, u была сулйца мхом обросла”.
рыцараў». Перавага Трышчана прызнаецца нават каралём Артыюшам (Артурам); “О, найвялікшы рыцар Трышчан, твая высакароднасьць прызнаецца ўсімірыцарамі і ўсімі людзьмі ва ўсіх чатырох старанах сьвету! Твая доблесьць ня мае сабе роўных ні ў блізкіх, ні ў далёкіх землях”14.
Традыцыйна Трышчан не зьяўляецца жорсткім па сваёй прыродзе, але ён — ваяр, і таму мае ўсе якасьці воіна — гонар, гордасьць і сілу, якія ён дэманструе падчас бітваў. Праўда, ёсьць адзін эпізод, калі ён змушаны забіць жанчыну, што, вядома, супраць яго прыроды, і ён шкадуе пра гэта: «“Якя магу забіць жанчыну?”Яны адказалі: “А інакш і быць неможа”. Трышчан быў вельміраззлаваны й пачаўраздумваць, а потым сказаў: “Хай будзе пракляты той, хто прыдумаў гэты закон, і тыя, хто не адмяняюць яго. Я вымушаны зрабіць такую рэч, з-за якой буду заўсёды засмучаны, калі толькі ўзгадаю пра яе”»15. Усё ж такі: “Пайшоў і адсек ёй галаву ”16. Магчыма, кагосьці занепакоіць такое пасыўнае прыняцьцё гэтай жудаснай справы, але неабходна памятаць, што Трышчан клапоціцца пра бясьпеку Іжоты, якая ў гэты момант знаходзіцца пад яго апекай.