Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
3 навуковых крыніцаў апрацаваў В[ацлаў] Пануцэвіч
У першай палове XIX ст. вялікі пачатак нацыянальнага адраджэньня Беларусі пакінула Сьвіслацкая гімназія. Яе гісторыя, дасюль не напісаная, мае для нас вялікую зацікаўленасьць перш за ўсё таму, што ў гэтай навучальнай установе, як ведама, атрымаў асьвету народны герой Беларусі — Кастусь Каліноўскі. Але акрамя К[астуся] Каліноўскага,
1 Публікуецца наводле: Беларускі Час. № 43—44. Верасень — лістапад 1983. С. 9—10. Асаблівасьці правапісу першапублікацыі захаваныя.
са Сьвіслацкай гімназіі, дзякуючы высокаму ўзроўню выкладаньня й лунаўшым у яе сьценах вызваленчым ідэям, выйшлі выдатныя рэвалюцыянеры, вучоныя, пісьменьнікі, аб якіх мы, на жаль, ведаем пакуль нямнога.
Ужо ў 2О-я гады XIX стагодзьдзя тут існавалі тайныя таварыствы: “Навуковае”, “Маральнае”, “Заран”, група, зьвязаная з дэкабрыстамі, “Таварыства вайсковых сяброў”. Яе выпускнікі Лявон Зянковіч2, Райнальд Сухадольскі3 ды Віктар Гельтман4 былі арганізатарамі і ўдзельнікамі паўстаньня 1830—1831 гадоў. У гімназіі незадоўга да паступленьня туды К[астуся] Каліноўскага атрымаў адукацыю адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 г. Рамуальд Траўгут5. Выхаванцамі Сьвіслацкай гімназіі былі: унікальны вучоны — арыенталіст, акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук В[осіп] Кавалеўскі6; прафэсар Віленскай мэдычна-хірургічнай акадэміі Станіслаў Горскі7; выдатны польскі пісьменьнік Язэп Ігнат Крашэўскі8; яго брат, таксама пісьменьнік, Каятан9; брат Кастуся Каліноўскага — Віктар10 і многія іншыя.
Каб паказаць асаблівую ролю Сьвіслацкай гімназіі як аднаго з цэнтраў асьветы ды вызваленчай барацьбы, неабходна напомніць, што пасьля “канчатковага” злучэньня Беларусі з Расеяй (1795) значная колькасьць школаў на беларускіх землях па-ранейшаму засталася ў руках манашскіх каталіцкіх ордэнаў — дамініканцаў, францішканцаў, кармалітаў, піяраў ды іншых.
Заняткі ў гэтых школах адбываліся паводля разнастайных праграмаў, насычаных рэлігійнасьцю. Каб перабудаваць гэтую вельмі
2 Лявон (Леан) Зянковіч (1808—1870), паэт, публіцыст, мэмуарыст, удзельнік паўстаньня 1830—1831 гг.
3 Райнольд Сухадольскі (1804—1831), беларускі й польскі паэт, удзельнік паўстаньня 1830—1831 гг.
4 Віктар Гельтман (1796—1874), публіцыст і рэвалюцыйны дзеяч.
5 Рамуальд Траўгут (1826—1864), генэрал, удзельнік паўстаньня 1863— 1864 гг., адзін зь ягоных кіраўнікоў.
6 Восіп (Юзаф) Кавалеўскі (1801—1878), філёляг, гісторык, арыенталіст, адзін з заснавальнікаў манголазнаўства ў Расеі.
7 Відаць, маецца на ўвазе Станіслаў Горскі (1802—1864), прыродазнаўца, мэдык, пэдагог, загадчык батанічнага саду Віленскагаўнівэрсытэту ў 1830 г., адзін зь першых дасьледчыкаў Белавескай пушчы.
8 Юзаф Ігнаці Крашэўскі (1812—1887), беларускі й польскі пісьменьнік, гісторык, фальклярыст, рэдактар, выдавец, публіцыст.
9 Каятан Крашэўскі (1827—1896), пісьменьнік, астраном-аматар, бібліяфіл.
10 Віктар Отан Каліноўскі (1833—1862), гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х гг., старэйшы брат Кастуся Каліноўскага.
зблытаную і ўстарэлую сыстэму адукацыі, зьвязаць у адно цэлае яе мінуўшчыну, у 1803 годзе была створана Віленская навучальная акруга, у падпарадкаваньне якой увайшлі ўсе бяз выняткаў навучальныя ўстановы беларускіх губэрняў. Адміністрацыйным ды навучальным цэнтрам акругі стаў Віленскі ўнівэрсытэт — цэнтр перадавой пэдагагічнай думкі Ta­ro часу, цэнтр, прыцягальны ўсіх прагрэсыўных навуковых і культурных сілаў. Пераадольваючы вялікія цяжкасьці, перш за ўсё матэрыяльнага, фінансавага характару, натыкаючыся на ідэалягічнае супрацьдзеяньне каталіцкай царквы, не адчуваючы істотнай падтрымкі сваім пачынаньням з боку царскага ўраду, кіраўніцтва Віленскага ўні-
Вацлаў Пануцэвіч
вэрсытэту тым ня менш з усіх сілаў імкнулася ажыцьцявіць перабудову сыстэмы адукацыі, што знаходзілася ў руках духавенства, стварыць сьвецкія школы, абмежаваць уплыў царквы на працэс навучаньня й выхаваньня. Асабліва актуальнай падобная справа была для Горадзенскай губэрні ў яе адміністрацыйных граніцах таго часу, таму што да пачатку XIX ст. тут ня было ніводнай сьвецкай школы. У Горадні й Наваградку яны знаходзіліся ў руках дамініканцаў, у Берасьці й Жыровіцах — базыльянаў, у Шчучыне, Лідзе й Драгічыне — піяраў, у Беластоку, які тады таксама ўваходзіў у Горадзенскую губэрню, — місіянераў і г. д.
Таму зразумела, што, выказаўшы ідэю стварэньня першай у Горадзенскай губэрні сьвецкай гімназіі, кіраўніцтва Віленскага ўнівэрсытэту, каб пасьпяхова вытрымаць клерыкалаў ды не загубіць гэтае важнае пачынаньне задоўга да адкрыцьця, павінна было паклапаціцца і аб добрым матэрыяльным забясьпечаньні школы, і аб высокім узроўні выкладаньня, і аб пурытанскай маральнасьці гімназістаў. Кіруючыся лепшымі традыцыямі сьвецкай ідэалёгіі XVIII ст., яно імкнулася да Ta­ro, каб будучая школа знаходзілася бліжэй да прыроды, разьмяшчалася ў населеным пункце, пазбаўленым многіх спакус гарадзкога жыцьця. Выбар паў на Сьвіслач — ціхае й спакойнае мястэчка, якое адпавядала гэтым патрабаваньням. Да таго-ж уплыў рэлігійнага фанатызму адчуваўся тут значна менш, чым у іншых гарадох Горадзенскай губэрні.
Мястэчка належала рэфэрэндару Вялікага Княства Літоўскага Вінцэнту Тышкевічу11 (1757—1816) — чалавеку вялікіх паступовых ідэйных перакананьняў, блізкаму да кіраўніцтва ўнівэрсытэту. Ён ня толькі даў згоду на адкрыцьцё акадэмічнай гімназіі ў Сьвіслачы, але ў першых гадох даў ёй вялікую матэрыяльную падтрымку. У асаблівасьці, на ягоныя сродкі ды далучаныя да іх потым даходы зь езуіцкіх маёнткаў для будучай гімназіі была набытая цудоўная бібліятэка, фізычны й мінэралягічны кабінэты, пастаўлены будынак (спачатку драўляны, пасьля цагляны), у якім у верасьні 1806 г. пачаліся заняткі.
Гімназія атрымала афіцыйны назоў “Горадзенскай Губэрнскай Гімназіі”ў Сьвіслачы, якая існавала там на працягу трох десяцігодзьдзяў.
Дзякуючы стараньням Віленскага ўнівэрсытэту для Сьвіслацкай акадэміцкай гімназіі быў падабраны й добры падбор выкладчыкаў. Настаўнікамі ў гімназіі былі лепшыя выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту, як правіла, ураджэнцы Беларусі. У асбалівасьці, рыторыку й паэтыку ў гімназіі выкладаў ураджэнец Піншчыны Лявон Бароўскі12 (1784— 1846), пазьней прафэсар тых-жа прадметаў у Віленскім унівэрсытэце, які першым, між іншым, прадказаў А[даму] Міцкевічу бліскучую будучыню. Іменна Л[явону] Бароўскаму традыцыя прыпісвае прарочыя словы, сказаныя ім пасьля знаёмства з раньнімі вершамі маладога А[дама] Міцкевіча: “Iў нашым краі зьявіцца геній”.
Разам зь Лявонам Бароўскім розныя гуманітарныя прадметы ў гімназіі выкладалі яго брат Ігнат Бароўскі, таксама ўраджэнец Барысаўіпчыны, Ігнат Шыдлоўскі13 — абодва выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту. Пасьля яны, як і Лявон, сталі прафэсарамі Віленскага ўнівэрсытэту ды актыўнымі сябрамі таварыства “Шубраўцаў”14.
Выкладчыкам лацінскай і грэцкай моваў, а таксама антычнай літаратуры ў гімназіі быў зноў-такі выпускнік Віленскага ўнівэрсытэту Максімільян Якубовіч15 (1785—1853), пазьней прафэсар Кіеўскага (ад 1834), а пасьля Маскоўскага (з 1840 году) унівэрсытэтаў. У 20-я гады XIX ст. было падрыхтавана й выдадзена некалькі навучальных дапаможнікаў, у іх ліку ‘Траматыка лацінскай мовы” (Вільня, 1825). Найбольш значная праца М[аксімільяна] Якубовіча — трохтомная
11 Вінцэнт Тышкевіч (1757—1816), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, пісар вялікі літоўскі (ад 1780), рэфэрэндар вялікі літоўскі (ад 1780 г.), уладальнік маёнтку ў Сьвіслачы.
12 Лявон Бароўскі (1784—1846), літаратуразнаўца, філёляг, гісторык і тэарэтык літаратуры, пэдагог.
13 Ігнат Шыдлоўскі (1793—1846), паэт, перакладчык, выдавец, фальклярыст.
14 Шубраўцы — сябры літаратурна-грамадзкага таварыства лібэральнаасьветніцкага кірунку, якое дзейнічала ў Вільні ў 1817—1822 гг.
15 Максымільян Якубовіч (1784—1853), расейскі філёляг і філёзаф.
“Хрысьціянская філязофія жыцьця ў параўнаньні з пантэістычнай філязофіяй нашага стагодзьдзя” (Вільня, 1853) — яшчэ чакае сваіх дасьледнікаў.
Добра было пастаўлена ў гімназіі й выкладаньне дакладных навукаў. Вучні Антона Сухадольскага, выкладчыка матэматыкі, ужо ў шостай клясе пасьпяхова займаліся канічнымі сячэньнямі ды нават балістыкай. Фізыку й прыродазнаўства выкладаў Ян Смольскі, аўтар шэрагу ведамых публікацыяў з гэтага прадмету.
Добрая навучная база, выдатна падабраны падбор настаўнікаў, высокі ўзровень выкладаньня забясьпечылі Сьвіслацкай гімназіі шырокую й далёкую рэпутацыю — на працягу многіх гадоў яна лічылася адной зь лепшых у літоўскіх (гэта значыць беларускіх) губэрнях.
Таму ў Сьвіслач пасьля заканчэньня павятовых школаў зьяжджалася моладзь з Горадзенскай, Менскай ды навет Валынскай губэрніяў. Асабліва многа студэнтаў было з гэткіх беларускіх гарадоў, як Ваўкавыск, Слонім, Пружана, Кобрынь, Берасьце, Пінск і інш. Лік вучняў дасягаў 300 чалавек.
Жыцьцё ў Сьвіслачы, пазбаўленай шумных і непатрэбных гульняў, схіляла да заняткаў, якім гімназісты прысьвячалі пяць дзён у тыдзень. Але і ў гэты дзень пасьля малітваў студэнты зьбіраліся супольна ды наведвалі сваю ваколіцу. Іншы раз іх запрашалі ў летнюю рэзыдэнцыю В[інцэнта] Тышкевіча — у Клепаны, за 9 вёрстаў ад Сьвіслачы, дзе ім аддаваліся парк і сажалка. Тут гімназісты езьдзілі на лодках, ганяліся на астравах за трусамі й зайцамі ды ў розных іульнях. Пасьля заўсёды быў абед з трох страваў для школьнікаў і зь пяці для выкладчыкаў. Гэтыя паездкі ў Клепаны ўспрымаліся перапоўненымі энэргіяй школьнікамі амаль як сьвяты. Хоць праўдзівых сьвятаў у Сьвіслачы было два — пачатак і канец навучальнага году.
Асабліва ўрачыста адзначалася заканчэньне навучальнага году — штогод 29 чэрвеня. Аб гэтым дні ў сваіх успамінах выпускнік Сьвіслацкай гімназіі — рэвалюцыянэр і пісьменьнік — Лявон Зянковіч пісаў: “Гэта было сьвята са сьвятаў, урачыстасьць з урачыстасьцяў ня толькі для гімназыстаў, ня толькі для настаўнікаў, ня толькі для гораду ды навакольляў, але для ўсяго Палесься...”.
Ужо за два-тры тыдні да выпускнога экзамену рознымі дарогамі дабіраліся да Сьвіслачы бацькі й маці, дзяды й бабулі, дзяцькі й цёткі, браты й сёстры, прыяцелі, каб парадавацца посьпехам сваіх дзяцей, унукаў, братоў, сваякоў, знаёмых, паглядзець на іх і — калі ўжо здарыўся выпадак — сябе паказаць.