Кароткае, але яркае жыцьцё правёў другі ўдзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў вучань Сьвіслацкай гімназіі Райнальд Сухадольскі (1804—1831), родны брат беларускага мастака-баталіста Януарыя 19 Яўхім Лялевель (пол. Joachim Lelewel, 1786—1861), польска-беларускі гісторык і грамадзкі дзеяч. 20 Станіслаў Ворцэль (пол. Stanislaw Gabriel Worcell, 1799—1857), польскі рэвалюцыйны дэмакрат, сацыяліст-утапіст, удзельнік паўстаньня 1830— 1831 гг. 21 Аляксандар Герцэн (рус. Александр Герцен, 1812—1870), расейскі пісьменьнік, публіцыст, філёзаф, рэвалюцыянэр. 22 “Былое й думы” — мэмуары Аляксандра Герцэна, упершыню апублікаваныя цалкам у 1868 г. Сухадольскага23 (1797—1875). Уладальнік арыгінальнага й сымбалічнага паэтычнага таленту, ён праславіўся як аўтар папулярных паўстанцкіх вершаў і песьняў. Загінуўу баі паўстанцаў з царскімі войскамі ў 1831 годзе. У тым часе выйшаў у сьвет ягоны зборнік вершаў “Любімыя песьні”. Пасьля паражэньня паўстаньня 1830—1831 гадоў гучная слава Сьвіслацкай гімназіі пайшла на спад. Парадзелі шэрагі таленавітых выкладчыкаў, зьменшыўся прыток здольных вучняў. Сярод прычын закрыцьцё Віленскага ўнівэрсытэту ў 1832 г. і адкрыцьцё 6 красавіка 1834 г. сьвецкай гімназіі ў Горадні, якая з 23 лістапада 1835 г. стала называцца іубэрнскай. Сьвіслацкай гімназія ператварылася ў звычайную, павятовую. Але галоўная прычына, пахіснуўшая яе аўтарытэт, гэта прыгнёт мікалаеўскай рэакцыі, які пранік і ў сфэру асьветы. Тым ня менш узровень выкладаньня ў Сьвіслацкай гімназіі ўсё-ж заставаўся высокім. Рэвалюцыйнае хваляваньне працягвалася. Сярод гімназістаў распаўсюджвалася забароненая літаратура, назіралася выяўленьне вольнадумства, паяўляліся рэвалюцыйныя вершы, за што вучняў аддавалі ў салдаты, выключалі з гімназіі, каралі розгамі. Урэшце рэшт расейскі ўрад вырашыў прыняць больш радыкальныя меры: перавесьці гімназію са Сьвіслачы ў павятовы горад Шаўлі Ковенскай іубэрні (цяпер горад Шаўля Жамойцкай ССР). Загад аб пераводзе гімназіі выйшаў 2 студзеня 1845 г., аднак рэвалюцыйныя падзеі 1846—1848 гг. адклалі гэты перавод на шэсьць гадоў. Іменна ў гэты трывожны для гімназіі час, калі ў Сьвіслачы з дня на дзень чакалі канчатковага сыгналу да ад’езду, і настаўнікі, і вучні старэйшых клясаў у поўным сэнсе слова сядзелі на сваіх пакунках, у гімназію паступіў будучы кіраўнік паўстаньня 1863 г. у Беларусі / Літве — Кастусь Каліноўскі. Бацька ягоны — Сямён Сьцяпанавіч Каліноўскі — прывёз яго ў Сьвіслач восеньню 1847 г. разам са старшым братам Віктарам, які з 1841 г. вучыўся ў тутэйшай гімназіі ў падрыхтоўчай клясе. Школьнае жыцьцё зь першых дзён захапіла Кастуся, прыцягнула сваёй навізной, нялёгкай, разьлічанай на вялікае напружаньне маладых сілаў праграмай. Аднак ня толькі навучальнай гімназіяльнай праграмай ён быў забавязаны ў тварэньні новага сьвету. Гады навучаньня Каліноўскага ў гімназіі супалі зь “Вясной народаў” — яркім ланцугом дэмакратычных рэвалюцыяў 1848 г. у Эўропе, якія грунтоўна ўзварушылі ўвесь эўрапэйскі кантынэнт. Звонкім рэхам яны адгукнуліся і ў Беларусі ды сталі магутным стымулам да беларускага адраджэньня. Жывое вытварэньне маладога К[астуся] Каліноўскага адбывалася таксама пад уплывам эўрапэйскага руху на расейскіх, беларускіх ды 23 Януары Сухадольскі (1797—1875), мастак-баталіст, удзельнік паўстаньня 1830—1831 гг. польскіх землях, дзякуючы гэраічнай дзейнасьці тайных рэвалюцыйных арганізацыяў 30—40 гг. XIX ст. у Віленскай мэдычна-хірургічнай акадэміі, дзе, як раней на ўнівэрсытэце, навучалася бальшыня выпускнікоў беларускіх гімназіяў. Сябры “Дэмакратычнага таварыства”24 (так называлася расейская арганізацыя), разьвіваючы лепшыя традыцыя дзекабрыстаў і філяматаў, ставілі сваёй мэтай падрыхтоўку нацыянальнага паўстаньня супраць царскага самадзяржаўя ды прыгоньніцтва. На чале арганізацыі стаяў студэнт акадэміі родам зь Піншчыны — Франук Савіч25 (1815—1846). “Дэмакратычнае таварыства” дзейнічала ў цесным саюзе з таварыствам, якое падтрымлівала польскую вызваленчую справу, на чале якой стаяў Шымон Конарскі26 з групай рэвалюцыйна настроеных ахвіцэраў у Віленскім гарнізоне, якім камандаваў паручык А. Кузьмін-Караваеў. У той час беларускія, расейскія й польскія рэвалюцыянэры дзейнічалі супольна. I хаця гэтыя арганізацыі былі разгромленыя царызмам, у гісторыі вызваленчай барацьбы яны адыгралі выдатную ролю. Іх дзейнасьць паказала жыцьцёвую неабходнасьць рэвалюцыйнага саюзу прыгнечаных народаў у барацьбе супраць агульнага ворага — самадзяржаўя. Гулкі рэзанансў Беларусі (гістарычнай Літве) выклікала дзейнасьць разгромленага ў 1849 г. “Брацкага саюзу моладзі”27, на чале якога стаялі браты Далеўскія — Франук28 і Аляксандр29, устанавіўшыя, як і іх папярэднікі, саюз з польскімі й расейскімі рэвалюцыянэрамі. Дзейнасьць тайных рэвалюцыйных арганізацыяў 1830—1840-х гг., весткі аб якой разьнесьліся па ўсёй Беларусі, мелі вялікае значэньне для рэвалюцыйна настроенай моладзі, для выхаваньня рэвалюцыянэраў, у тым ліку й Кастуся Каліноўскага. Добры ўплыў на духовае разьвіцьцё Кастуся Каліноўскага выявіў старэйшы брат Віктар, які на працягу некалькіх гадоў разам зь ім 24 “Дэмакратычнае таварыства” — таемнае студэнцкае таварыства, заснаванае ў Вільні ў 1836 г. на чале з Францам Савічам. Дзейнічала да 1838 г. 25 Франц Савіч (1815—1845), публіцыст, удзельнік вызваленчага руху, адзін з пачынальнікаў рэвалюцыйнага дэмакратызму ў Беларусі. 26 Шыман Канарскі (пол. Szymon Konarski, 1808—1839), дзеяч нацыянальна-вызвольнага руху ў Полыпчы, Літве й Беларусі. 27 Маецца на ўвазе Братні саюз літоўскай моладзі (пол. Zwiqzek Bratni Mlodziezy Litewskief) — таемная моладзевая арганізацыя, якая дзейнічала ў Беларусі й Літве ў 1846—1849 гг. пад кіраўніцтвам Францішка і Аляксандра Далеўскіх. 28 Францішак Далеўскі (1825—1904), дзеяч вызвольнага руху, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гг. 29 Аляксандар Далеўскі (1827—1862), дзеяч вызвольнага руху. вучыўся ў Сьвіслацкай гімназіі. Абдараны ад прыроды цікавасьцю, працавітасьцю, дзейным розумам, Віктар захапляўся мовамі, ведаў і любіў літаратуру, зачытваўся гістарычнымі дасьледчымі працамі. Іменна ад Віктара Кастусь упершыню пачуў аб тайных таварыствах 1820-х гадоў у Сьвіслачы й дзекабрыстах, удзельніках паўстаньняў 1830—1831 гг. ды аб рэвалюцыйных таварыствах 30—40-х гг. XIX стагодзьдзя, даведаўся пра імёны Кюхэльбэкэра30, Зянковіча, Сухадольскага, Гельтмана, Савіча, Канарскага, Каратаева ды іншых барацьбітоў супраць самадзяржаўя, якія сталіся сапраўднымі кумірамі яго юнацтва. Зусім бясспрэчна, што багатыя рэвалюцыйныя традыцыі, існаваўшыя ў сьценах Сьвіслацкай гімназіі, аказалі вялізны ўплыў на ўтварэньне сьветапогляду будучага рэвалюцыянэра. Іменна тут, у Сьвіслачы, пачалі засноўвацца рысы яго радыкальнага сьветапогляду. Галоўнай ідэяй, якую К[астусь] Каліноўскі вынес са сьцен Сьвіслацкай гімназіі, была ідэя супольнай барацьбы прыгнечаных народаў супраць расейскага самадзяржаўя, ідэя рэвалюцыйнага саюзу паняволеных народаўу імя агульнай Свабоды. Ідэя гэтая сталася “Ідэяй ідэй” ягонага рэвалюцыйнага сьветапогляду. У 1851 г. браты Каліноўскія часова разсталісь. Пасьля пераводу Сьвіслацкай гімназіі ў Шаўлі, Віктар як вучань выпускной клясы пераехаў у Горадню, каб закончыць там сярэднюю адукацыю ў мясцовай гімназіі. Атрымаўшы атэстат, ён у 1852 г. паступіў у Маскоўскі ўнівэрсытэт на мэдычны факультэт. Кастусь Каліноўскі застаўся ў Сьвіслачы, дзе замест гімназіі было створана пяцікласнае дваранскае вучылішча, якое ён закончыўу 1852 г. Пасьля папярэдняй падрыхтоўкі, паколькі праграма была значна ніжэйшая за праграму сямікляснай гімназіі ды не давала права на паступленьне ў вышэйшую навучальную ўстанову, К[астусь] Каліноўскі падаўся ў Маскву, каб быць студэнтам унівэрсытэту, дзе вучыўся Віктар. У 1856 г. браты пераехалі ў Пецярбург. Ужо ў часе знаходжаньня Віктара й Кастуся ў Пецярбурзе Сьвіслацкае вучылішча напаткаў удар: у 1858 г. яно было ператворанае ў прагімназію, што адпавядала чатыром малодшым клясам гімназіі. Аднак і гэта мера не прынесла жаданых вынікаў: рэвалюцыйны дух з прагімназіі й пасьля гэтага не зьнік. Калі ў гістарычным Княстве Літоўскім успыхнула паўстаньне 1863 г., 16 вучняў Сьвіслацкай прагімназіі (паводля іншых крыніцаў— іо) далучыліся да паўстанцаў. За ўдзел гімназістаў у паўстаньні 1863 г. прагімназія ў наступным го- 30 Маецца на ўвазе Міхал Кюхельбэкер (рус. Мйхайл Кюхельбекер, 1798— 1859), вайсковец, дзекабрыст. дзе па распараджэньню Мураўёва-вешальніка31 была закрыта. Такім чынам, апошнім у летапісе гімназіі зьяўляецца 1864 год. Вось такая ў агульных рысах гісторыя першай у Горадзенскай губэрні сьвецкай сярэдняй школы, якая адыграла выдатную ролю ў гісторыі й вызваленчай барацьбе Кастуся Каліноўскага. Лісты32 Чыкага, 15 лістапада 1972 г. Дарагія Суродзічы! Да Вас гэты нечаканы зварот. Вы ведаеце ўжо нашыя публікацыі, як навуковы часапіс “Літва”33 № 1—4, кніжкі з гісторыі Беларусі і іншыя творы, у якіх выяўлена аграмадная дасьледчая праца ва ўсіх дзялянках беларусаведы, крытыка варожай нам літаратуры, “сьцёбаньне” беларускіх аўтараў, якія паўтараюць чужыя варожыя нам устаноўкі замест самастойна дасьледваць і пераацэньваць згодна з гістарычнай праўдай важныя этапы нашага мінулага, абарона нашай нацыі ды выхаваўчая роля гісторыі ў нашым нацыянальным адраджэньні. Цяпер у нас поўнасьцю падрыхтаваныя дзьве вельмі цэнныя працы: часапіс “Літва” № 5 і “Вытокі Беларускага Народу”, першы том 5-томнай гісторыі Беларусі. У № 5 “Літвы” маюцца такія вельмі цэнныя працы: М[іколы] Волаціча34 “Тэрыторыя і насельніцтва Беларусі ў сучасную пару”, дзе дэтальна паказаны статыстычны агляд тэрытарыяльных і папуляцыйных пераменаў за 70 г. нашага стагодзьдзя. Тут усе пытаньні абаснаваныя на фактах з многімі ілюстрацыйнымі дапаможнікамі. Паказаны нашыя нацыянальныя страты ў першай і другой вайне, у выніку расейскага наступу і беларусазабойчай палітыкі бальшавікоў. Паказаны сучасны рэнэсанс у БССР. Дэтальна паказаны лікі нашай эміграцыі на ўсход і захад і цяперашні стан нашага расьцярушанага народу. Паказаныя таксама дэтальна перамены ў насельніцтве Беларусі ў выніку бальшавіцкае акцыі перасяленьня і ўсяленьня чужога элемэнту; навуковыя й нацыянальныя кадры БССР і пэрспэктывы на будучыню.