Урачыстасьць пачыналася раніцай. Гучалі званы, іграў вучнёўскі аркестр, сьпяваў хор, якому дапамагалі прысутныя. А трэцяй папаўдні пасьля прамовы дырэктара пачынаўся экзамен лепшых вучняў усіх клясаў — галоўным чынам па тых прадметах, якія мелі цікавасьць для публікі, прыкладам, геаграфіі, гісторыі, фізыкі або хіміі з вопытаньнямі. Гэты парад быў патрэбны, каб падагрэць ганарыстасьць як вучняў, так і прысутных бацькоў. Пасьля чыталіся імёны вучняў, якія канчалі курс, якім давалі пасьведчаньні. Музыка іграла ўрачысты марш, білі барабаны й літаўры, давалі некалькі залпаў марціры. Вечарам умоўлены выстрал склікаў усіх у тэатар, дзе пачыналася бясплатнае прадстаўленьне. Пасьля яго — танцы, якія працягваліся да раніцы. 30 чэрвеня бацькі вучняў рабілі грашовыя разьлікі з гаспадарамі кватэр, таму што ўсе вучні гімназіі жылі на прыватных кватэрах. Прычым з мэтай падтрыманьня высокай маралі гімназістам забаранялася наймаць кватэры ў тых уласьнікаў, у якіх меліся дарослыя дочкі, іх суседства разглядалася як паважная перашкода на шляху, што вядзе да вяршыняў навукі. Плацілася таксама крамніку, які забясьпечваў гімназістаў сшыткамі, чарніламі, алоўкамі ды іншымі матарыяламі. Пасьля гэтага вучні з бацькамі разьяжджаліся на летнія канікулы. У верасьні, як звычайна, урачыста пачынаўся школьны год. Так разьмерана працякала жыцьцё ў Сьвіслацкай гімназіі. Дні навукі зьмяняліся канікуламі з такой-жа заканамернасьцю, зь якой чаргаваліся поры году. I здавалася, ніхто ня здолее парушыць гэткі рытм. Але раптам... У чэрвені 1823 г. у Віленскім унівэрсытэце пачала рэпрэсыўныя дзеяньні царская сьледчая камісія, якую ўзначальваў сэнатар М[ікалай] Навасільцаў16. Было арыштавана болып сотні студэнтаў, якія ўваходзілі ў тайныя таварыствы філяматаў і філярэтаў17 і якія ў пераважнай бальшыні былі ўраджэнцы Беларусі. Выяўленыя ў ходзе сьледзтва ў Вільні, Віленскім унівэрсытэце няўмела скрытыя ніці пацягнуліся ў Сьвіслач. Старанныя сьвіслацкія студэнты аказаліся маскоўскім сьледчыкам далёка не такімі бяскрыўднымі, як здавалася зь першага погляду. Выявілася, што тайныя таварыствы ў Сьвіслацкай гімназіі зьявіліся амаль у той-жа час, што і ў Віленскім унівэрсытэце, дзе вучылася большасьць былых гадаванцаў гімназіі. Ужо ў 1819 г. пад уплывам віленскіх філяматаў у гімназіі ўзьнікла “Навуковае таварыства”, якое налічвала 15 вучняў гімназіяльных клясаў. Старшынёй яго быў Дзіянісі Шлаеўскі, сакратаром — Рыгор Вашчыловіч. 16 Мікалай Навасільцаў (рус. Нйколай Новосйльцев, 1761—1838), расейскі палітычны дзеяч, адзін з найбліжэйшых паплечнікаў імпэратара Аляксандра I. У1824—1831 гг. быў апекуном Віленскага ўнівэрсытэту й Віленскай навучальнай акругі. У 1832—1838 гг. старшыня Камітэту міністраў Расейскай імпэрыі. 17 Таварыства філяматаў і Таварыства філярэтаў — таемныя патрыятычныя таварыствы студэнтаў Віленскай навучальнай акругі, найперш Віленскага ўнівэрсытэту ў 1817—1820-х гг. Сьледам за ім у тым-жа годзе ўтварылася “Маральнае Таварыства”, заснованае вучнямі, што скончылі гімназію ды называліся хатнімі настаўнікамі. Старшынёй гэтага таварыства быўЯкаў Адамовіч, сакратаром — Ігнат Качальскі. У 1823 г. у Сьвіслачы ўзьнікла тайнае таварыства “Згодныя браты”, ператворанае пасьля ў таварыства “Заран”. Разам з гімназістамі ў яго ўваходзілі: адстаўны штабс-капітан Сьперскі, аптэкарскі вучань Чайкоўскі, землямер Акінчыц. На чале таварыства стаяў Кузьмінскі. Нарэшце, у Сьвіслацкай гімназіі знаходзілася трэцяя ступень “Таварыства ваенных сяброў”, арганізаванае ахвіцэрамі Літоўскага (Беларускага) корпусу (Гофманам, Ігельстромам18 ды інш.) у Беластоку ў 1825 г. ды дзеючага ў цесным саюзе з рухам дэкабрыстаў. Сябры ўсіх такіх таварыстваў падлягалі строгім карам. Гімназістаў, замешаных у гэты вызвольны рух, апраналі ў салдацкія шынэлі і адпраўлялі ў казармы. Ня менш сурова расправілася камісія зь філяматамі ў Вільні. Пасьля сьледзтва, якое цягнулася каля 11 месяцаў, выданы быў царом Аляксандрам I 14-га верасьня 1824 г. загад, паводля якога 20 філяматаў і філярэтаў высяляліся ва ўнутраныя губэрні Расеі. Зь іх 12 чалавек — у Казанскі ўнівэрсытэт для навучаньня на факультэце ўсходніх моваў. Сярод гэтых “добраахвотнікаў”, як было адзначана ў прыгаворы, “паводля собскага жаданьня”(пад наглядам паліцыі) знаходзіўся й былы выхаванец Сьвіслацкай гімназіі, выпускнік філялягічнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту, ураджэнец Горадзеншчыны Язэп [Восіп] Кавалеўскі (1801—1878). Хто мог тады падумаць, што менш чым празь дзесяць гадоў ён стане, пабываўшы ў Бураціі, Манголіі й Кітаі, прафэсарам Казанскага ўнівэрсытэту, загадчыкам першай у Расеі катэдры мангольскай мовы, заснавальнікам манголазнаўства ў Расеі. У1855 г. В[осіп] Кавалеўскі стаўся рэктарам Казанскага ўнівэрсытэту. На працягу многіх гадоў ён падтрымліваў сувязь са Сьвіслацкай гімназіяй, зь месцамі, дзе прайшло ягонае дзяцінства. У 40-х гадох XIX стагодзьдзя з далёкай Казані ён прыслаў у Сьвіслач складзены ім і выйшаўшы ў гэты час з друку ўнікальны трохтомны “Мангольскаруска-французкі слоўнік”, за які Пецярбурская Акадэмія Навук прысудзіла яму поўную прэмію Дзямідава. Разам з далучаным пісьмом В[осіпа] Кавалеўскага слоўнік доўга захоўваўся ў бібліятэцы гімназіі, выклікаў узвышаную цікавасьць ды быў гордасьцю сьвіслацкіх гімназістаў. Ведамым вучоным стаўся й другі выпусьнік Сьвіслацкай гімназіі, родам з Брэстчыны, Станіслаў Батысь Горскі (1802—1864). Скончыўшы 18 Канстанцін Ігельстром (рус. Константйн Мгельстром, 1799—1851), расейскі афіцэр, камандзір 1-й роты Літоўскага піянэрнага батальёну, па справе дзекабрыстаў сасланы ў Сібір. Сьвіслацкую гімназію й мэдыцынскі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, ён некалькі гадоў быў памочнікам прафэсара Я. Вольфганга, а ў 1830 г. яму даверылі ганаровую пасаду — кіраўніцтва ўнівэрсытэцкім батанічным садам, у якім да таго часу было сабрана каля 7 тысяч рэдкіх гатункаў расьлін з розных часьцін сьвету, аб чым А[дам] Міцкевіч у творы “Пан Тадэвуш” пісаў: “Я бачыў у віленскім батанічным гародзе нямала праслаўленых дрэў, што растуць на ўсходзе або на паўдні ў краі Італьянскім...”. Калі дзейнасьць Віленскага ўнівэрсытэту ў 1832 годзе была спынена, С[таніслаў] Горскі стаўся прафэсарам батанікі й фармакалёгіі Віленскай мэдыка-хірургічнай акадэміі (1832—1842). He пакінуў ён заняткаў і пасьля таго, як акадэмія была пераведзена ў Кіеў. Каб коратка прадставіць навуковую дзейнасьць С[таніслава] Горскага, які застаўся ў Вільні ў гэтыя гады (1842—1864), дастаткова, на наш погляд, прачытаць адпаведнае месца зь нядаўна апублікаванай “Гісторыі Вільнюскага ўнівэрсытэту” ў жамойцкай мове (Вільня, 1979), дзе даецца высокая ацэнка навуковым дасягненьням нашага беларускага выдатнага вучонага: “Сваімі дасягненьнямі ў галіне батанікі, якія працягваліся й пасьля закрыцьця Вільнюскай мэдыка-хірургічнай акадэміі, здабыў славу С[таніслаў] Горскі. Ён склаў каталёг 1205 гатункаў расьлін Віленшчыны. У адной з капітальных працаў (1849) на лацінскай мове зьмясьціў малюнкі ю гатункаў расьлін, якія ён упершыню выявіў і апісаў. Двойчы бываючы за мяжой, устанавіў цесныя сувязі зь ведамымі батанікамі Эўропы, якія ў сваіх працах выкарыстоўвалі матарыялы С[таніслава] Горскага, а некаторыя гатункірасьлін нават называлі яго імям”. Да гэтага неабходна дадаць, што на працягу гадоў С[таніслаў] Горскі плённа вывучаў флёру Белавежскай пушчы, будучы, па сутнасьці справы, яе першым дасьледнікам. У час сваіх навуковых паездак па Беларусі ён неаднаразова бываўу Сьвіслачы, якая, як ведама, разьмешчана на краі Белавежскай пушчы. Падтрымліваў сувязь з гімназіяй і пражываўшы доўгі час у Вільні Язэп Ігнат Крашэўскі (1812—1887) — вучань Сьвіслацкай гімназіі 1829 г., а таксама студэнт філязофскага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. У 1841—1851 гадох ён выдаваў у Вільні часапіс “Атэнэум”, які чытаўся гімназістамі. Ня выключана, што ў4О-я гады XIX ст. Ю[заф] Крашэўскі неаднаразова бываў у Сьвіслачы, таму што іменна ў гэты час у Сьвіслацкай гімназіі вучыўся ягоны малодшы брат Каятан, які закончыўяе ў 1847 годзе, у год паступленьня ў Сьвіслацкую гімназію Кастуся Каліноўскага. Пра гады свайго навучаньня ў Сьвіслачы Ю[заф] Крашэўскі пакінуў яркія ўспаміны... Прыкметны сьлед у гісторыі Сьвіслацкай гімназіі пакінула паўстаньне 1830—1831 гадоў. Нямала яе выпускнікоў, ураджэнцы Беларусі, выявілася ў радох паўстанцаў. Найбольш ведамыя сярод іх: Л[явон] Зянковіч, Р[айнальд] Сухадольскі, В[іктар] Гельтман. Апошняму, у сэнсе папулярнасьці, пашчасьлівіла больш за іншых. Мы ведаем, што пасьля паражэньня паўстаньня ён жыўу Брусэлі, стаўшыся адным з самых блізкіх сяброў І[ахіма] Лелявэля19, удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1846—1848 гадоў у Полыпчы й Нямеччыне, быў таксама ведамы як таленавіты публіцыст, багатая рукапісная спадчына якога, на жаль, не знайшла выдаўцоў. Памёр у Бэльгіі ў 1874 г. Што датычыцца іншых удзельнікаў паўстаньня, таксама ўраджэнцаў Беларусі ды выпускнікоў Сьвіслацкай гімназіі — Лявона Зянковіча ды Райнальда Сухадольскага, то аб іх, можна сказаць, ведаем вельмі мала. Ведаем адно, што Лявон Зянковіч нарадзіўся на Палесьсі ў вёсцы Ляхі ў 1808 г. Незадоўга да пачатку паўстаньня скончыў Сьвіслацкую гімназію ды паступіўу Варшаўскі ўнівэрсытэт. Пасьля паразы паўстаньня 1830—1831 гадоў як актыўны яго арганізатар і ўдзельнік вымуіпаны быў эміграваць у Францыю. Але й там ня спыніў рэвалюцыйнай дзейнасьці, якая вызначалася асаблівай актыўнасьцю з 1831 г. Л[явон] Зянковіч выдаваў матэрыялы з тагачаснай дзейнасьці. Разам з С[таніславам] Ворцэлям20 дапамагаў Гэрцэну21 ў стварэньні Расейскай вольнай друкарні ў Лёндане. Хоць паміж Гэрцанам і “маленькім ліцьвіном” (так называў Зянковіча расеец Гэрцэн) былі часам разнагалосьсі па некаторых пытаньнях стратэгіі й тактыкі рэвалюцыйнай барацьбы, тым ня менш у сваіх славутых успамінах “Былое й думкі”22 расеец рэвалюцыянэр ня без сымпатыі згадвае прозьвішча Зянковіча сярод тых, хто адкрыта выступаў прыхільнікам рэвалюцыйнага руху прыгнечаных народаў. Як і Ю[заф] Крашэўскі, Л[явон] Зянковіч таксама пакінуў успаміны аб Сьвіслацкай гімназіі — “Пасядзелкі, або апавяданьні ля коміну”, дзе зь вялікай цяплынёй ды любоўю расказвае аб гадох, праведзеных у Сьвіслачы. Памёр Л[явон] Зянковіч у Парыжы ў 1870 годзе.