Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Другая група дакумэнтаў Янкі Чарапука — творчыя. Гэта найперш некалькі рукапісных нататак “Уваскасеньня Хрыстовага 34 Угодкі Прагалашэньня Нез. Беларусі”, “Несчастный случай сЯнкой ЧарапукомЗтагарем Зайрлтнйком Белоруссйй”, “Этот номер посвтцаетсяЯнку Чарапуку-Змагару”. Невядома, для якіх мэтаў рабіліся гэтыя нататкі, але зь іх мы сярод іншага даведваемся пра тое, што ў кастрычніку 1955 г. зь дзеячам здарыўся няшчасны выпадак: на пешаходным пераходзе ён быў зьбіты машынай, у выніку чаго з паламанай нагою больш за тры
2 В. П.Янка Чарапук-Змагар // Бацькаўшчына. № 51—52 (385—386). Каталіцкія Каляды 1957. С. 3, 6.
3 ARCHE Skaryna. № 3 (17). 2001. Перадрук ў: Юрэвіч, Лявон. Шматгалосы эпісталярыум: Гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні. Мінск, 2012. С. 476—501.
месяцы правёўу шпіталі. Магчыма, менавіта гэтае здарэньне выклікала жаданьне напісаць згаданы тастамэнт.
Таксама да творчых дакумэнтаў адносяцца рускамоўныя нататкі, пляны публікацыяў, выпіскі, цытаты невядомага пакуль прызначэньня. Магчыма, Янка Чарапук друкаваўся ў нейкіх рускамоўных эміграцыйных выданьнях. Прынамсі сярод папераў захавалася невялікая запіска ў пэрыёдык “Русское обозренйе” наступнага зьместу: “гг. Савйцкйй u Шуйскйй. Э. Будзько мой друг, будьте любезны дать й оказать с вашей стороны совет й возможное содействйе. Ваш Змагар. 2.12.50. Чыкага”.
Вялікую цікавасьць выклікае афіцыйны зварот “Да Беларусаў Сьвета”, напісаны рукой Янкі Чарапука і падпісаны таксама Язэпам Варонкам, дзе дзеячы даваеннай БНР выказваюць прызнаньне паўнамоцтваў паваеннай БНР на чале зь Міколам Абрамчыкам. Таксама ў паперах захавалася нататка пра прыезд новага прэзыдэнта БНР у Чыкага 9 лютага 1952 г., відавочна, са сьпісам удзельнікаў спатканьня.
Найвялікшую групу дакумэнтаў Янкі Чарапука-Змагара складае перапіска. Найбольш раньнімі паводле зьместу зьяўляюцца копіі лістоў: ад старшыні Прэзыдыюму Рады БНР Пётры Крэчэўскага ад 25.07.1923 г. (адрасаванае “Члену Рады, і Упоўнаважанаму ў Амэрыцы ад Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі Івану Чарапуку”) аб праграме будучага беларускага кангрэсу ў ЗША й заданьнях працы, а таксама ад старшыні ўраду БНР Аляксандра Цьвікевіча ад 27.08.1923 пра падзяку Чарапуку за скліканьне першага зьезду беларускай эміграцыі ў Амэрыцы й аб прызначэньні яго сталым прадстаўніком БНР. Зьмест гэтых лістоў быў выдрукаваны ў згаданым артыкуле Вацлава Пануцэвіча ў газэце “Бацькаўшчына”, і, магчыма, іх арыгіналы таксама трапілі ў лёнданскую Скарынаўку.
Пазьнейшага часу датычыць зварот Янкі Чарапука-Змагара ад 18 сакавіка 1943 г. у Брытанскую амбасаду ў Вашынгтоне з заклікам пасьля вызваленьня беларусаў ад нямецкай акупацыі спрыяць атрыманьню імі незалежнасьці, а ня новай акупацыі палякамі ці расейцамі. Відавочна, што Чарапук неаднойчы зьвяртаўся да амэрыканскіх і іншых палітычных структураў і дзеячаў у беларускіх справах. Так, прыкладам, захаваліся ліст да каліфарнійскага сэнатара Вільяма Ноланда (беларуская вэрсія), а таксама копія ліста да кангрэсмэна Томаса Гордана й адказ на яго. Да апошняга Янка Чарапук зьвяртаўся з просьбай дапамагчы пераехаць у ЗША зь Вялікабрытаніі дзецям свайго сябры Эдварда Чаславу й Людвіцы Будзькам. Янка Чарапук стараўся забясьпечыць ім ашуранс для прыезду, дзеля чаго пісаў у тым ліку і ў Талстоўскі фонд, ліст зь якога таксама захаваўся ў паперах дзеяча.
Яшчэ адзін цікавы сюжэт у ліставаньні — справа Міколы Дзямідава. Гэты дзеяч зьявіўся ў Чыкага з паваеннай хваляй эміграцыі й выклікаў
пэўныя падазрэньні ў сувязах з НКУС. Таму Янка Чарапук-Змагар напісаў ліст да генэрала Уладыслава Андэрса з просьбай ахарактарызаваць Дзямідава, зь якім той разам некалі сядзеўу турме на Лубянцы. I копія ліста Чарапука, і арыгінальны адказ Андэрса захаваліся сярод папераў, што сёньня зьберагаюцца ў БДАМЛіМ.
Сярод захаваных лістоў найвялікшую частку складае ліставаньне з прадстаўнікамі паваеннай беларускай эміграцыі. Тут арыгінальныя пісьмы й паштоўкі Янкі Чарапука да ўладыкі БАПЦ Васіля (Тамашчыка) (2 лісты), Міколы Шчорса (2 лісты), Станіслава Грынкевіча (1 ліст), Эдварда й Часлава Будзькаў (11 лістоў і паштовак), Вацлава Пануцэвіча (9 лістоў і паштовак), Антона й Людвікі Бяленісаў (з лісты й паштоўкі), Віталя Кажана (1 ліст), а таксама ў БІНіМ (1 ліст). Акрамя таго, захаваліся лісты ўладыкі Васіля (11 лістоў) і Міколы Шчорса (4 лісты) да чыкагскага беларуса. Некаторыя з гэтых лістоў (але далёка ня ўсе) былі апублікаваныя Лявонам Юрэвічам, іншыя яшчэ чакаюць сваіх дасьледчыкаў.
Д а дакумэнтаў Янкі Чарапука дадаюцца таксама сучасныя ксэракопіі з амэрыканскіх газэтаў, пераважна зьвязаныя з пошукамі зьніклага ў часе вайны ў Карэі сына (гэты сюжэт падрабязна апісаны ў згаданым артыкуле Лявона Юрэвіча).
Агулам зь БІНіМу ў БДАМЛіМ трапіла 85 дакумэнтаў Янкі Чарапука-Змагара. Сёньня яны ў комплексе дакумэнтаў БІНіМу чакаюць на навукова-тэхнічную апрацоўку.
Калі зірнуць на даступныя ў публікацыях і інтэрнэце біяграфіі Янкі Чарапука й Язэпа Варонкі, то можна заўважыць, што асноўны зьмест іх складае апісаньне дзейнасьці да ад’езду ў ЗША. Амэрыканскі пэрыяд, хоць і значна больш працяглы па часе й ня менш плённы, застаецца паза ўвагай біёграфаў. Захаваныя ў БІНіМе й перададзеныя ў БДАМЛіМ дакумэнты ўтрымліваюць багата зьвестак пра жыцьцё й дзейнасьць прадстаўнікоў БНР у ЗША. Безумоўна, гэта толькі фрагмэнты архіваў дзеячаў, але яны даюць выдатную магчымасьць для папаўненьня і ўдакладненьня іх біяграфіяў.
Тэма нумару: Амэрыканская ггспгорыя Установа
Лявон Юрэвіч
Нью-Ёрк
КРЫВІЦКАЕ (БЕЛАРУСКАЕ) НАВУКОВАЕ ТАВАРЫСТВА ПРАНЦІША СКАРЫНЫ Й ЧАСАГІІС “ВЕДА”
Крывіцкае навуковае таварыства Пранціша Скарыны было закладзена 23 чэрвеня 1946 г. у Рэгэнсбургу; 5 траўня 1949 г. цэнтар Таварыства быў перанесены ў Нью-Ёрк. Вехі арганізацыі адпавядалі вехам эміграцыйнага жыцьця ейнага заснавальніка й кіраўніка Янкі Станкевіча.
Як паведамлялася ў рэдакцыйным звароце ў першым нумары часопісу Таварыства “Веда” (студзень 1951 г.): «Няма такога народу, што не патрабаваў-бы навукі, а мы, Крывічы, або Беларусы, асабліва яе патрабуем. За апошнія 150 год нашае гісторыі, калі наш народ, страціўшы сваю незалежнасьць, жыў безгаспадарствавым нявольным жыцьцём, нашая навука ляжала дзірваном. За гэты час сьвет пайшоў далёка ўперад. Наўчоныя чужыя, а нашыя нацыянальна нясьведамыя, пад нацыянальнай фірмай чужой, шмат чаго вынайшлі, адкрылі, стварылі. Цяперашнія наўчоныя нашыя, ужо нацыянальна сьведамыя, не патрабуюць гэтага рабіць нанава, могуць ісьці далей.Але ё галіны веды вельмі нацыянальныя, такія, як навука нацыянальнае мовы й літаратуры, гісторыі свае бацькаўшчыны, яе этнографіі, археалёгіі, а ў ладнай меры й пазнаньне прыродных багацьуяў роднага краю і яго гаспадарскіх магчымасьцяў. У гэтых галінах веды ніколі чужнік ня зробе таго, што наўчоны свайго народу. I пагатове ня змогуць зрабіць гэтага тыя чужнікі, што часта падыходзяць тэндэнцыйна да пытаньняў, зьвязаных із жыцьцём нашага народу. Дзеля таго асабліва ў менаваных галінах веды, галінах так нам патрэбных, мы, Крывічы, асталіся далёка ззаду ад іншых. Дык мусім даганяць. Навука нам тут патрэбная, як хлеб штадзённы. А тым часам у нашай бацькаўшчыне-Беларусімаладая навука крывіцкая, што так хораша стала разьвівацца ў 20-х гадох, запынена, нат чыста задушана рукамі камуністычнае Масквы, а ейныя сьвятары адныя забітыя, другія гінуць у няшчысьлёных савецкіх турмах і концтабарах. Цяпер навуковыя ўстановы Беларусі замест запраўднае навукі папулярызуюць “навуку” Леніна й Сталіна. Дык
адказнасьць за крывіцкую навуку ляжыць на наўчоных нашае эміграцыі. Ім не даець загадаў НКВД, ані ніхто іншы, яны могуць працаваць аб’ектыўна. Дыкжэ заданьне разьвіваць крывіцкую навуку ўзялі на сябе наўчоныя, зарганізаваныя ў Крывіцкім Навуковым Таварыстве Пранціша Скарыны. Ужо пяты год, як гэтае Таварыства працуе. Але жаль, што дагэтуль праца крывіцкіх наўчоных на чужыне магла бачыць сьвет толькі ў хорме рэфэратаў, чытаных на навуковых паседжаньнях Таварыства, зь якіх можа скарыстаць толькі малая колькасьць людзёў. Як кажная навуковая арганізацыя, так і нашая складаецца з малое колькасьці сяброў, каторых складак аніяк ня можа стаць на выдавецтва Таварыства. Доля “Веды”, а зь ёй у ладнай меры і беларускай або крывіцкай веды-навукі наагул, залежыць вылучна ад паддзяржаньня яе матар’яльна беларускай эміграцыяй. Калі гэтая эміграцыя зразумее сваю і ўсяго нашага народу надзвычайную патрэбу ў сваім навуковым часапісе, яна нам паможа, і часапіс наш будзеразьвівацца, зможам таксама рабіць дадаткі для моладзежы; калі не зразумее, “Веда” замрэць.
Таварыства нашае завецца “Крывіцкім” — старым запраўдным назовам нашага народу; але пакуль назоў гэты агульна й канчальна ня прыняты як адзіны сучасны назоў нашага народу, у “Ведзе”могуць і будуць ужывацца таксама іншыя нашыя назовы, як другі праўдзівы назоў нашага народу “Літва”, “Ліцьвіны”іяк накінены намМасквою, але нядаўна пашыраны і цяпер яшчэ ўжываны назоў “Беларусы”. У кажным артыкуле будзе тый назоў, які ўжываець аўтар».
Пры заснаваньні таварыства жаданьне стацца ягонымі сябрамі, згодна недатаванага дакумэнту, што захоўваецца ў архіве БІНіМу, далі гісторык Леў Акіншэвіч, др. Станіслаў Грынкевіч, прафэсар мэдыцыны Мікалай Сяргееў, прафэсар геафізікі Вячаслаў Фядуковіч і прафэсар мэдыцыны Алена Фядуковіч, кампазытары Мікола Равенскі, Мікалай Куліковіч, навуковец Мікалай Дарашэвіч, дацэнт мэдыцыны Аляксандра Багдановіч, дацэнт Гаркавы, літаратары й літаратуразнаўцы Антон Адамовіч, Натальля Арсеньнева, др. Станіслаў Станкевіч, Вацлаў Пануцэвіч, праўнікі Леанід Галяк і Мікалай Кунцэвіч, матэматык Мячыслаў Рагажэцкі, а таксама Марыя Станкевічанка, Антон Шукелойць.
У архіве БІНіМу захоўваецца й пратакол першага сходу таварыства, у дзьвюх частках, які ўпершыню публікуецца ніжэй:
Нью Ёрк, 22 студзеня 1950 г.
Пратакол Першага Сходу Беларускага Навуковага Таварыства імянем Пранціша Скарыны ў ЗГА.
Парадакдня:
1.	Адчыненьне сходу і выбары старшынюючага і сакратара.
2.	Рэфэрат др. Янкі Станкевіча на тэму: “Беларускія плямёны і іхнія гаспадарствы ў IX—XVI стагодзьдзях”.
3.	Зданьне лічбы за мінулы год.