Што тычыцца ўкраінскіх уплываў на мову Беларускую на поўдзённай граніцы Беларусі было сказана дакладчыкам наступнае: Тут у той час быў сталы націск украінцаў на поўнач, спрычынены палітычным палажэньнем на Ўкраіне. Націск гэты быў аднак ня ўсюдыроўны, напр., каля Берасьця большы, чым каля [...]. Паўстаньне як-бы цэлых украінскіх калёніяў каля Берасьця, Кобрына можна выясьніць тым, што адтуль цэлыя сем’і беларускія ішлі наДон у казакі, то праз жаніцьбу, а не другім спосабам украінцы завяліся, а пасьля вярнуўшыся назад у сваю краіну, гутарылі па-украінску. Што тычыцца пляменя Яцьвягаў, гэта па паходжаньню племя балцкае, толькі яноў раньнюю пару расплылася ў беларускіх плямёнах, зьбеларушчаны. Гэта ёсьць праславяне. На заўвагі Сп. Прэзыдэнта М[іколы] Абрамчыка дакладчык адказаў, што ён прыме пад увагу ўсе заўвагі, сказаныя ім, а таксама і другімі прысутнымі, і пастараецца прастудыяваць працы вучоных Шафарыка і Нідэрле, якія да сяньня былі яму ня ведамыя. Што тычыцца таго, што на захадзе нашы беларускія плямёны былі больш адпорнымі на чужацкія ўплывы, былі дадзеныя дакладчыкам наступныя выясьненьні: на ўсходзе Беларусі частка за часткаю нашых земляў былі заваёўваваны Расеяй і там русыфікаваны. На захадзе-ж нашае краіны да часоў Люблінскае вуніі 1569 года ня было ўплыву маскоўскага, у той час як на ўсходзе рускі ўжо быў. Пасьля Люблінскае вуніі паветы Аўгустоўскі і Беластоцкі былі далучаны да Польшчы, і тут сяньня можна ўбачыць сільны ўплыў Польшчы. Агульна кажучы, на ўплыў суседніхмоў на мову беларускую ў пагранічных беларускіх акругах прычыніліся — і прычыняюцца сяньня — умовы палітычныя. Пасьля адказаў дакладчыка на заўвагі прысутных старшыня сходу праф. Дарашэвіч зачыніў сход, просячы прысутных зьявіцца на прадаўжэньне сходу 19 лютага 1950 года. New York, 19 лютага 1950 г. Пратакол прадаўжэньня першага сходу Беларускага Навуковага Таварыства ім. Францішка Скарыны ў ЗГА. Ліста прысутных: 1. Сп. Прэзыдэнт БНР інж. Мікола Абрамчык. 2. Сп. праф. Мікола Дарашэвіч 3. Др. Янка Станкевіч. 4. Cn-ня Марыя Станкевіч 5. Cn. др. Аляксандр Орса. 6. Сп. інж. Мікола Гарошка 7. Др. Еўгені Вярбіцкі. 8. Сп. Янка Юхнавец12. 9. Сп. Янка Шакун. Акрамя таго былі прысланы на імя др. Янкі Станкевіча і Спадарыні Марыі Станкевіч 3 упаўнаважаньні ад спадароў: др. Станіслава Грынкевіча, мгр. Галяка і сп. Пануцэвіча. Да пункту 3: Зданьне лічбы за мінулы год. Сп. др. Янка Станкевіч адчытаў лісту сяброў Таварыства, здаючы лічбу з працы кожнага сябры ў мінулым 1949 годзе (будзе каротка накінена сп. дакладчыкам). Некаторыя працы былі распачаты ў палавіне 1948 года іраней. Пасьля дакладу сп. др. Янкі Станкевіча была ладжана дыскусыя на конт пункту 3-га, а менавіта. а) Сп. Прэзыдэнт інж. М[ікола] Абрамчык выразіў словы прызнаньня вялікае працы, якая не глядзя на так цяжкія ўмовы была праведзена аддзельнымі сябрамі Навуковага Таварыства. Гэтыя вынікі працы павінны абавязкова быць паданымі да прэсы. Тут сп. др. Янка Станкевіч выказаў словы абурэньня на адрыс рэдакцыі “Беларускі Эмігрант”13, якая адмовілася ўмясьціць гэтыя данныя на балонках свае газэты. Ь) Сп. праф. Дарашэвіч сказаў таксама, што мы павінны гардзіцца з працы Навуковага Таварыства ў мінулым годзе. Справу апублікаваньня вынікаў працы Таварыства за мінулы год трэба яшчэ раз парушыць у рэдакцыі “БеларускіЭмігрант”, а таксама старацца найсьці другія магчымасьці апублікаваньня. Да пункту 4: зьмены ў статуце. 12 Янка Юхнавец (1921—2004), літаратар, мастак. Жыў у Нью-Ёрку. Аўтар кніг “Шорах моўкнасьці” (1955), “Новая элегія” (1961), “Калюмбы” (1967), “Творы” (Т. 1—3, 1987—1990), “Дань майго часу” (1993), “Драматычныя начыркі” (1996). 13 “Беларускі Эмігрант” — газэта, якая выходзіла ў Таронта ў 1948—1954 гг. пад рэдакцыяй Кастуся Акулы. Тут інж. Мікола Гарошка запрапанаваў разгледзіць уперод пункт 5, а менавіта “Прыймо новых сяброў”. Прапанова была прынята. Др. Янка Станкевіч падаў прапанову прыняць у пачэсныя сябры Навуковага Таварыства сп. Прэзыдэнта інж. Міколу Абрамчыка, бяручы пад увагу яго заслугі на полі навуковае працы, асабліва за яго дапамогу ў атрыманьні стыпэндыяў для беларускіх студэнтаў у Бэльгіі. Тут сп. праф. Дарашэвіч высказаў сваё зьдзіўленьне, што яшчэ да сяньня сп. Прэзыдэнт не зьяўляецца сябрам Таварыства. Прапанова была адзінагалосна прынята, пасьля чаго сп. Прэзыдэнт згадзіўся бы.ць сябром Таварыства, зазначаючы толькі, што ён у даны момант ня зможа прыняць актыўнага ўдзелу ў працы Таварыства, бо моцна пераладаваны працай палітычнай і грамадзкай. Пасьля быў прачытаны разьдзел 2-гі статуту з мэтай, каб азнаёміць прысутных з парадкам прыйма новых сяброў у Таварыства. У сябры Навуковага Таварыства імяні Францішка Скарыны былі прыняты адзінагалосна наступныя спадары: і. Др. Аляксандр Орса (сапраўдны сябра). 2. Інж. Мікола Гарошка (сапраўдны сябра). З-Др. Мітрафан Смаршчок'4 (сапраўдны сябра). 4. Др. Еўгені Вярбіцкі (сапраўдны сябра). 5. Сп. Янка Юхнавец (сябра-карэспандэнт). 6. Сп. Янка Шакун (сябра-карэспандэнт). Зьмены ў статуце. Перад прыступленьнем да агаварваньня пункту 4-га др. Янка Станкевіч даў кароткую інфармацыю адносна састаўленьня і прыняцьця статуту Навуковага Таварыства, а менавіта статут быў апрацаваны сп. [у арыгінале замест прозьвішча пакінута пустое месца], а пасьля на агульным сходзе сяброў Таварыства 23 чэрвеня 1946 году ў Рэгэнзбургу (Нямеччына) зацьверджаны. Пасьля гэтага быў зачытаны ў цэласьці статут Навуковага Таварыства, а таксама пастаноўлена, што сядзібаю Таварыства будзе зьяўляцца Нью Ёрк; у тых-жа дзяржавах навонкі ЗГА, дзе ёсьць некаторая колькасьць сяброў Таварыства, могуць паўставаць аддзелы Таварыства. Адносна зьмен у статуце былі высказаныя наступныя думкі: 14 Мітрафан Смаршчок (Рэпкаў-Смаршчок, псэўд. Анатоль Бярозка, 1915—2008), лекар, грамадзкі дзеяч, паэт. Ад 1950 г. жыў у ЗША, працаваў у шпіталі ў Мантысэла на розных пасадах, удзельнічаў у яго разбудове, кіраваў домам для старых. Быў прафэсарам Унівэрсытэту Мінэсоты, займаўся дасьледаваньнем хваробаў сэрца. Сябра БІНіМу. Аўтар зборніка “Адзінаццаць вершаў” (1989), а таксама кнігі “Анатоль Бярозка. Выбранае” (Мінск, 2004). а) Праф. Дарашэвіч сказаў, што статут у цэласьці добры, толькі трэба зрабіць некаторыя папраўкі ў апрацоўцы, не даючы, аднак, канкрэтных прапаноў. Ь) Сп. Прэзыдэнт М[ікола] Абрамчык сказаў, што статут вельмі ясна выражае мэту Таварыства і таму ў прынцыпе не патрабуе зьмен. Умовы жыцьцёвыя, аднак, вымагаюць зьмены назову “Крывіцкае” на “Беларускае”, такякнаогул назоў “Беларусь” прыняты сяньня ўсім грамадзтвам. Сп. дрЯнка Станкевіч рэзка запратэставаў проці зьмену назову, апіраючыся на тое, што пакуль агульна ня прыняты ніводзін з нашых гістарычных назоваў, то і назоў “Крывіцкае” можа быць ужыванае на балонках часапісу. Для лепшае зразуменьня можна даць у дужках паяясьненьне “Беларускае” таксама, сказаў др. Станкевіч, было-б нетактычна, без паразуменьня із старымі сябрамі Таварыства мяняць яго назоў. с) Інж. М[ікола] Гарошка таксама доўга гутарыў адносна патрэбы зьмены назову, апіраючыся на тое, йіто нігдзе у гістарычных і этнаграфічных слоўніках няма назову “Крывіч, крывіцкі” і пад[обных] і што пад гэтым назовам праца Таварыства зойдзе на нішто. Такі назоў свайго часу прычыніў шмат шкоды ў працы Беларускага Камітэту ў Нямеччыне. Калі ўсе беларускія ўстановы прынялі назоў “Беларускі”, то і Навуковае Таварыства мусі зьмяніць свой назоў. Таксама назоў “Пранцішак” трэба зьмяніць на “Францішак” згодна агульна прынятай беларускай граматыкі. Др. Янка Станкевіч выступаў цэлы час востра проці зьмену назову, даючы цэлы лік ведамых нам усім аргумэнтаў. Была разгарэлась вострая дыскусыя, у якой прынялі ўдзел усе прысутныя. d) За зьменай назову таварыства прамаўлялі яшчэ сп. Прэзыдэнт, праф. Дарашэвіч і др. Орса. Др. Орса між іншым заўважыў, што назоў “Крывія”і быў прычынайразьбіцьця нашага грамадзтва і што з боку практычнага неабходна зьмяніць назоў, так як гэта ўжо зроблена ўсімі палітычнымі арганізацыямі. Сп. др. Станкевіч адказаў на гэта, што прычынай даразьбіцьця нашага грамадзтва ня быў ніколі назоў “Крывія, крывіцкі”, бо і без яго так званыя “зарубежнікі” вялі цэлы час дэмагогію, а што тычыцца таго, што ўсе палітычныя арганізацыі зьмянілі назоў, арачэй прынялі назоў нам варожы “Беларускі”, што гэта толькі таму, што нашы палітычныя арганізацыі мелі заслабы актыў. Спадарыня Марыя Станкевіч паддзяржала думку сп. др Станкевіча. Паколькі дыскусыя не прывяла да адзінагалосься, хаця ўсе прысутныя былі проці сп. дрЯнкі Станкевіча, было пастаноўлена вырашыць гэта пытаньне дэмакратычным спосабам праз галасаваньне. Канкрэтную прапанову падаў сп. інж. М[ікола] Гарошка, а менавіта зьмяніць назоў “Statut Kryvickaha Navukovaha Tavarystva Prancisa Skaryny” на “Cmamym Беларускага Навуковага Таварыства імя Францішка Скарыны”. Вынікі галасаваньня: і) За зьмену назову: 5 галасоў. 2) За астаўленьне старога назову: 2 галасы + 3 праз упаўнамоцтвы, разам 5. Сяброве-карэспандэнты, паводле нязьмененага статуту, не маглі галасаваць з правам рашаючага голасу. Пасьля галасаваньня Сп. Прэзыдэнт інж. М[ікола] Абрамчык падаў прапанову, што паколькі колькасьць галасоўроўная і пытаньне зьмены назову Таварыства астаецца на сяньня ня вырашаным, трэба выслаць усім сябрам Таварыства рэфэрэндум, так як сабрацца ўсім на сход немагчыма. Прапанова была прынята і агульны сход выбраў сп. праф. Дарашэвіча і інж. Мўіколу] Гарошку для правядзеньня рэфэрэндум. Пасьля гэтага былі дадзены другія прапановы адносна дапаўненьняў і зьмен у аддзельных разьдзелах статуту, якія былі агульным сходам прыняты., а менавіта: Прапановы др.Янкі Станкевіча: Дадатак да разьдзелу II, пункт 2: “Як вынятак, запраўднымі сябрамі Таварыства могуць быць таксама асобы з вышэйшай асьветаю і без папярэдняе ўмовы, калі можна спадзявацца, што яны стануць наўчонымі і калі яны спрыяюць Таварыству і будуць яму карыснымі”. Дадатак да разьдзелу III, пункт 2: “Агульны сход ёсьць важны, калі на ім будзе прадстаўлена ня меней 1/3 сяброў Таварыства, пры гэтым сяброў загранічных уважаюць за учасьнікаў сходу, калі яны прышлюць свае паўнамоцтвы іншым учасьнікам сходу. Калі на сходзе ня будзе і/з сяброў, дык за гадзіну пачынаецца сход важны пры кажным ліку ўчасьнікаў”.