Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Прапанова Сп. Прэзыдэнта інж. Мўіколы] Абрамчыка:
Замест пункту 3 у разьдзеле III, а менавіта, што і сябры, і сябрыкарэспандэнты карыстаюцца аднолькавымі правамі ў галасаваньні. Пункт 2 у разьдзеле III мае звучаць: “Усе сябры Таварыства маюць аднолькавыя правы голасу”.
Да пункту 6: Плян працы на будучы год.
Да гэтага пункту высказаў сп. др. Янка Станкевіч наступнае: “Плян працы на будучы год ясны, але ня зусім просты. Усе сябры маюць памагаць у працы, кожны ў сваёй галіне. Трэба, каб працы абавязкова друкаваліся, бо інакш работа малавартасная. Для гэтага трэба выдаць часапіс, і каб ён ня быў засухі, можам умяшчаць на яго балонках побач прац навуковых таксама літаратурна-мастацкія.
На выдаваньне часапісу ёсьць ужо пачатпковы фонд, а менавіта двух амэрыканцаў-беларусаў, якія ня хочуць падаваць іх імён, згадзіліся плаціць на навуковы часапіс у месяц, адзін ад студзеня па 20 даляраў, другі ад лютага па 30 даляраў”.
Было пастаноўлена выбраць рэдкалегію часапісу, прычым Сп. Прэзыдэнт М[ікола] Абрамчык зазначыў, што ў рэдкалегію павінны ўваходзіць асобы кампэтэнтныя як у справе фахавай, так і тэхнічнай.
Адносна колькасьці асоб у рэдкалегіі былі пастаўлены пад адкрытае галасаваньне дзьве прапановы, а менавіта:
За рэдкалегію із 4 асоб — 3 галасы,
За рэдкалегію із 3 асоб —4 галасы.
Такім чынам, рэдакцыйная калегія будзе складацца із трох асоб.
Кандыдаты ў рэдкалегію і колькасьць галасоў за кожны ізь іх:
Сп. праф. М[ікола] Дарашэвіч — ю галасоў (разам із з-ма ўпаўнаважаньнямі).
Др. Янка Станкевіч —ю галасоў.
Сп. Янка Юхнавец — іо галасоў.
Др. А[ляксандар] Орса — о галасоў.
Сп. Янка Шакун — О галасоў.
Такім чынам, у рэдкалегію часапісу былі выбраны спадары: праф. М[ікола] Дарашэвіч, др. Янка Станкевіч іЯнка Юхнавец.
Адноска назову часапісу сп. др.Янка Станкевіч падаў прапанову, што часапісможа называцца “Слова і веда”.Агульны сход пастанавіў, што адно слова “Веда” будзе поўнасьцю дастаткова выражаць мэту часапісу. Унізе часапісу можна зазначыць яшчэ “навуковалітэратурны часапіс”.
Сяброўскія складкі. Сход пастанавіў, што сяброўскія складкі будуць выносіць 1 даляр пры ўступе новага сябры ў Таварыства і 1 даляр узнос штомесячны.
Да пункту 7: Выбары новага прэзыдыюма і рэвізыйнай камісіі таварыства.
Было пастаноўлена, што ў склад прэзыдыюма Таварыства мае ўваходзіць з асобы, а менавіта старшыня, сакратар і скарбнік.
Выбары ў члены прэзыдыюма і рэвізыйнай камісіі Таварыства адбыліся тайным галасаваньнем, асобна на старшыню, сакратара і скарбніка, і ў члены рэвізыйчай камісіі.
Кандыдаты на старшыню Таварыства і колькасьць галасоў за кожнага зь іх:
Др. Янка Станкевіч: 5 галасоў.
Праф. М[ікола] Дарашэвіч: 3 галасы.
Кандыдаты на сакратара і скарбніка Таварыства і колькасьць галасоў за іх:
Др. Станіслаў Грынкевіч: на сакратара 1 голас, на скарбніка 4 галасы.
Сп. Янка Шакун: на сакратара 1 голас, на скарбніка 5 галасоў.
Др. Еўгені Вярбіцкі: на сакратара з галасы, на скарбніка 1 голас.
Такім чынам, у прэзыдыюм Таварыства былі абраныя наступныя сябры: Др. Янка Станкевіч — старшыня, др. Еўгені Вярбіцкі — сакратар, сп. Янка Шакун — скарбнік.
Урэвізыйную камісію былі выбраны н галасамі за і і голасам проці наступныя сябры: др. Станіслаў Грынкевіч, др. Аляксандр Орса і сп. інж. Мікола Гарошка.
На гэтым быў першы сход Таварыства ў ЗГА закончаны, кароткай падзякай старшыні сходу ўсім прысутным сябрам Таварыства.
Нью Ёрк, 19-га лютага 1950 г.
Старшыня сходу Сакратар сходу Др. Е[ўгені] Вярбіцкі.
Таварыства, якое з часам зьмяніла назоў на Крывіцкае (Вялікалітоўскае), а пазьней на Вялікалітоўскае (Беларускае), займалася й выдавецкай дзейнасьцю. Пад грыфам арганізацыі выйшлі працы Янкі Станкевіча “Маленькі маскоўска-беларускі слоўнічак фразеолёгічны і прыказкаў” (1952, разам з Антонам Адамовічам), «Мова рукапісу “Аль кітаб” крывіцкага музэю Івана Луцкевіча ў Вільні» (1952), “Некаторыя праўніцкія тэрміны беларускія” (1953), “Этнографічныя і гістарычныя тэрыторыі і граніцы Беларусі” (1953), “Доля мовы беларускае (яе вонкашняя гісторыя) у розныя пэрыяды гісторыі Беларусі” (1954), “Друкары Іван Хведаравіч Рагаза а Пётра Мсьціславец” (1969), “Нарысы з гісторыі Вялікалітвы-Беларусі” (1978) ды іншыя, “Паказьнік беларускіх выданьняў на чужыне за 1945—1950 гг.” Міколы Панькова (1952), “Творы” Ўладзімера Жылкі (1953). Поўны сьпіс выданьняўТаварыства можна знайсьці ў бібліяграфіі Зоры й Вітаўта Кіпеляў “Беларускі друк на Захадзе”15.
Большая частка гэтых публікацый спачатку пабачыла сьвет на бачынах часапісу “Веда”. Выдаваўся ён ў Брукліне ў 1951—1954 гг., быў адноўлены ў 1973 г., апошні ведамы — том 5, № 2 за 1975 г.
15 Kipel, Vitaut; Kipel, Zora. Belarusian Publishing in the West: A Bibliogra­phy = Беларускі друк на Захадзе: Бібліяграфія / пад рэд. Юрася Гарбінскага й Лявона Юрэвіча. Нью-Ёрк — Варшава, 2006. XVI+841 с.
Тэма нумару: Амэрыканская гісторыя Установа
Вітпаль Зайка
Нью-Ёрк
ДА ГІСТОРЫІ БАЗА: ПЕРАДУМОВЫ Й РАЗЬВІЦЬЦЁ ЗАКАЛОТУ 2007—2011 гг.
На 2006 г. у Беларуска-Амэрыканскім задзіночаньні (БАЗА) вылучаліся сваёй актыўнасьцю аддзелы ў Нью-Ёрку (старшыня Віталь Зайка) і Нью-Джэрзі (старшыня Юрка Азарка). Так, у аддзеле ў Нью-Ёрку, паводле сьпісу, налічвалася каля 300 сябраў, зь якіх прыблізна 60—70 чалавек рэгулярна наведвалі штомесячныя сходы, што праводзіліся ў памешканьні грамадзкай залі пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, і бралі ўдзел у розных імпрэзах. Як дзейны таксама згадваўся аддзел БАЗА ў Агаё, але аб дакладнай сытуацыі ў ім было вядома няшмат, і рэальная супраца была амаль адсутная. У сталічным Вашынгтоне лічылася існуючай дэлегатура БАЗА.
Паседжаньні Галоўнай управы БАЗА праводзіліся адносна рэгулярна, хоць яе старшыня сп. Антон Шукелойць быў у адвансаваным веку і ўжо ня мог з колішняй энергіяй належным чынам даглядаць працу арганізацыі. Разам з тым ён заставаўся досыць актыўным і выказваў жаданьне працаваць з дапамогай намесьнікаў на пасадзе старшыні й надалей.
Згодна са статутам арганізацыі рэгулярна павінны былі праходзіць выбары кіраўніцтва на адмысловых кангрэсах БАЗА. Апошні кангрэс праводзіўся каля 14 гадоў перад тым. Варта згадаць, што сам статут быў складзены паўстагодзьдзя таму, не адпавядаў новай структуры й умовам працы арганізацыі. Ён быў недастаткова ясны й зразумелы ў справах выбараў і пераемнасьці кіраўніцтва, і шмат якія фармулёўкі пакідалі поле для адвольнага трактаваньня.
Вялікую ролю ў актыўнасьці сябраў адыгравала рэгулярнасьць правядзеньня сходаў Нью-Ёрскага аддзелу і штогадовы каляндар імпрэзаў. Ён улучаў сьвяткаваньне 25 Сакавіка і Дня герояў — угодкаў Слуцкага збройнага чыну, удзел у Маршы паняволеных народаў у ліпені, сьвяткаваньне Купальля й Гуканьня вясны, сустрэчы зь беларускімі культурніцкімі й палітычнымі дзеячамі з Бацькаўшчыны, што наведвалі ЗША. Таксама надзвычай важным быў рэгулярны штомесячны выхад газэты “Беларус”, адноўленай у 2002 г. і рэдагаванай
сп. Маратам Клакоцкім. У кожным выпуску газэты мелася старонка “Весткі й Паведамленьні”, што адлюстроўвала працу Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА.
У складзе гэтага найбольш колькаснага аддзелу БАЗА, Нью-Ёрскага, накрэсьліліся некалькі груповак, паміж якімі ўзьнікалі спарадычныя сутычкі па розных пытаньнях практычнай грамадзкай працы. Спрэчкі гэтыя, аднак, не пераходзілі межаў еднасьці й кансалідаванасьці арганізацыі.
На пачатку 2000-х гг. да актыўнай дзейнасьці БАЗА далучыўся сп. Вячка Станкевіч, які рэгулярна наведваў сходы арганізацыі і быў дзейны ў падрыхтоўцы пэўных кампаніяў, у тым ліку пашырэньня падтрымкі кангрэсовага праекту Акту аб дэмакратыі ў Беларусі ад 2003 г. У выніку ў тым ліку і кантактаў БАЗА з кангрэсмэнамі й сэнатарамі ЗША, напісаньня лістоў і зваротаў, Акт быў прыняты ў 2004 г. і падпісаны прэзыдэнтам Джорджам Бушам як фэдэральны закон аб падтрымцы дэмакратыі й правоў чалавека ў Беларусі (Belarus Democracy Act 0/2004). Гэты дакумэнт істотна паўплываў на амэрыканска-беларускія дачыненьні, уводзячы санкцыі супраць асобаў і структураў у Беларусі (пачынаючы ад прэзыдэнта Лукашэнкі), што былі вінаватыя ў перасьледзе беларускіх грамадзянаў й абмежаваньні іх грамадзянскіх ды палітычных правоў і свабодаў.
Пэўны час сп. Вячка Станкевіч спрабаваў далучыцца да фармал ьнага кіраўніцтва БАЗА, актыўна заклікаў да правядзеньня кангрэсу БАЗА, як таго патрабаваў статут арганізацыі, але гэтаму перашкаджала неспрыяльная пазыцыя сп. Антона ШукелойцяНарэшце ўвосень 2006 г. на адным з паседжаньняў Галоўнай управы большасьць прысутных прагаласавалі за правядзеньне кангрэсу БАЗА, які быў прызначаны на травень 2007 г.
Сп. Вячка Станкевіч актыўна рыхтаваўся да кангрэсу, і асноўнай працай яго, як аказалася пазьней, была мабілізацыя галасоў (упаўнаважаньняў на кангрэс) у аддзеле БАЗА ў Агаё. Разам з тым сам сп. Вячка быў адносна новым сябрам арганізацыі, дакладней, яе аддзелу ў Нью-Джэрзі. Ён фармальна ўступіў у БАЗА-Нью-Джэрзі й перадаў складкі старшыні сп. Янку Азарку толькі ўвесну 2005 г., за некалькі тыдняў да сьмерці апошняга. Сп. Вячка Станкевіч запрашаў мянеўвайсьці ў ягоную “каманду” й прапаноўваў пасаду віцэ-старшыні БАЗА. Я на той час схіляўся да таго, што дзеля адзінства арганізацыі найбольш прыдатнай асобай на пасаду старшыні быў сп. Антон Шукелойць, а сп. Вячка Станкевіч мог бы браць удзел у яе дзейнасьці на любой іншай пасадзе. На той час прыкладна сфармаваліся два лягеры сябраў БАЗА: прыхільнікі кандыдатуры Антона Шукелойця й прыхільнікі кандыдатуры Вячкі Станкевіча.
У траўні адбыліся сходы аддзелаў у Нью-Ёрку й Нью-Джэрзі, на якіх былі абраныя дэлегаты на кангрэс БАЗА. Сп. Вячка Станкевіч
паведаміў, што прысутнічаў на прайшоўшым сходзе аддзелу БАЗАў Агаё і што ў кангрэсе возьме ўдзел Аўген Кабяка, які прывязе ўпаўнаважаньні ад дэлегатаў з гэтага аддзелу, якія ня могуць прысутнічаць асабіста. Прыхільнікі сп. Вячкі Станкевіча досыць актыўна вялі працу з дэлегатамі, заклікаючы галасаваць за свайго кандыдата. Сам Вячка Станкевіч прапаноўваў для Антона Шукелойця пасаду “ганаровага старшыні”.
26 траўня 2007 г. у грамадзкай залі пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбыўся 2б-ы Кангрэс БАЗА (папярэдні кангрэс прайшоўу 1993 г.). Спачатку былі абраныя прэзыдыюм на чале з сп. Янкам Запруднікам і мандатная камісія на чале з сп. Валерам Дворнікам. Хвілінай цішы былі ўшанаваныя адышоўшыя за гэты час кіраўнікі й сябры БАЗА. Былі заслуханыя справаздачы старшыні Галоўнай управы (Антон Шукелойць), старшыняў аддзелаў (Віталь Зайка, Юрка Азарка), дэлегатуры ў Вашынгтоне (Алеся Кіпель), рэдактара газэты “Беларус” (Марат Клакоцкі), а таксама шэрагу іншых сябраў кіраўніцтва БАЗА (Янка Запруднік, Ала Орса-Рамана). Сп. Вячка Станкевіч зрабіў справаздачу ад англамоўнай публікацыі “Belarusian Review” (“Беларускі Агляд”).