Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Аўтар гэтых радкоў зьяўляецца гісторыкам і ня мае лінгвістычнай адукацыі. Аднак яму неаднойчы даводзілася працаваць з стараскандынаўскімі тэкстамі й рознымі іх перакладамі, і даць першасную ацэнку этымалёгіям Леаніда Галяка падаецца магчымым. У той жа час варта было б атрымаць такі аналіз ад прафэсійнага мовазнаўцы-германіста.
Дэталёвы аналіз этымалёгіяў Леаніда Галяка не дазваляе пагадзіцца з дадзенай аргумэнтацыяй аб скандынаўскім паходжаньні літоўскіх імёнаў. Больш за тое, неабходна адзначыць, што прапанаваныя этымалёгіі маюць выразныя прыкметы так званай аматарскай, ці народнай, лінгвістыкі.
Аўтар нідзе не падае спасылак на тое, якімі слоўнікамі ён карыстаўся, роўна як не спасылаецца на ранейшыя публікацыі іншых аўтараў, дзе даводзілася б магчымасьць такіх расшыфровак імёнаў. Практычны разбор дае падставы мекаваць, што Леанід Галяк найчасьцей браў словы з сучасных слоўнікаў скандынаўскіх моваў. Напрыклад, замест стараскандынаўскага “Ьод” ён падае сучаснае “bud”, бязь ценю сумневу зьвязваючы яго з запісаным рускай мовай ВКЛ у крыніцах “-бут” у форме імя “Карыбут” (“Корйбут”). Многія з каранёў, якія прыводзіць аўтар, увоіуле не падобныя да скандынаўскіх.
Некаторыя прыклады расшыфровак Леаніда Галяка
У асобных момантах ўзьнікаюць пытаньні адносна таго, наколькі аўтар разьбіраўся ў стараскандынаўскай. Так, найбольш яскравым прыкладам можа паслужыць імя “Буйвід”, якое аўтар падае як “ВйеVid” ды расшыфроўвае як “Вялікі Лук”. Пры гэтым ён узгадвае, што ў скандынаўскай літаратуры прысутнічаў пэрсанаж, які меў імя “Буй” (напісаньне Леаніда Галяка).
Разьбіраючы дадзеную этымалёгію, па-першае, варта адзначыць, што слова “лук” мае форму “bue” менавіта ў сучасных дацкай і нарвэскай (букмол). Дарэчы, ніякіх указаньняў на тое, што Леанід Галяк разумеў розьніцу між рознымі варыянтамі нарвэскай няма — не зразумела, ці ўлічваў ён, што нарвэская ня мае адзінага стандарту, а розныя яе варыянты, два асноўныя зь якіх — букмол і нюнорск, маюць розную ступень уплыву дацкай і гутарковых дыялектаў розных рэгіёнаў Нарвэгіі. Стараскандынаўская ж форма гэтага слова — “bogi”, і застаецца незразумелым, як корань “bog-”паводле аўтара мог пераўтварыцца ў рускай мове ВКЛ у корань “буй”.
Што ж да ўзгадкі ўласнага імя “Буй” у стараскандынаўскіх тэкстах, то тут Леанід Галяк зноў робіць немагчымае дапушчэньне. Прыгаданы пэрсанаж — вікінг Бу’і Тоўсты. Яго імя па-скандынаўску мае форму “Вйі”, дзе апошняя літара — канчатак. Пры скланеньні яна замяняецца на канчатак -а, напрыклад: “Pa tok Вйі upp kistur tvaerfullar gulls ok kalladi hatt: fyrir bord allir Bua lidar!” («Тут Буі схапіў дзьве скрыні, поўныя золата, ды крыкнуў гучна: “За борт, усе Буевы людзі!”»'). Такім чынам, відавочна, што Леанід Галяк ня мог слушна вызначыць нават часткі словаў, асабліва карані, ды трактаваў любыя сугуччы ў стараскандынаўскай абсалютна адвольна, каб падагнаць іх пад сваю тэорыю.
Яшчэ больш характэрным прыкладам няслушнага вызначэньня каранёў зьяўляецца выпадак з прапанаваным Галяком коранем “rag-”. Так, аўтар піша: “Раг-вілд: rag — цягнуць у значаньне вяславаць, vald — сіла, кіраванне. Корань Раг выступае ў іменьні швэцкага князяХІ стагодзьдзя, а таксама у рунічных напісах з X cm. — Рагнгілд і Рагнфрід”.
Аднак мінімальныя веды ў этымалёгіі скандынаўскіх імёнаў ці хоць бы спроба разабраць пададзеныя ўякасьці аргумэнту імёны “Рагнхільд” (Ragn-hildr) ды “Рагнфрыд” (Ragn-fridr) прывялі б Леаніда Галяка да думкі аб няслушнасьці вызначэньня кораня такім чынам. Незразумела таксама, якога князя мае на ўвазе аўтар, магчыма— Рагнвальда-ярла (канец X — пачатак XI ст.), які служыў у Олафа Шотконунга, а пазьней быў пасаднікам у Старой Ладазе. У любым выпадку, першы корань у прыведзеных імёнах — “ragn-”, папулярная складовая частка мужчынскіх і жаночых скандынаўскіх імёнаў. Ён мае значэньне “боскі”, “зьвязаны з багамі”, напрыклад: імя “Ragnvald” будзе азначаць “Боская ўлада”.
Адносна ж слова “vid”, якое вызначае Леанід Галяк, перакладаючы яго як “вялікі”, варта адзначыць, што ў стараскандынаўскай мове сапраўды можна знайсьці падобны корань, арыентуючыся прынамсі на значэньне, якое падае Леанід Галяк. Узьнікаюць толькі дзьве праблемы. Першая — гэты корань азначае “шырокі” ці “вялікі”, але з канкрэтным адценьнем словаўжываньня, напрыклад “шырокі краявід” ці “вялікая / шырокая вопратка”. Другая ж праблема яшчэ больш паказальная: арыгінальнае слова ў мужчынскім родзе — “vidur”. Форма ж “vid”, найбольш блізкая паводле сэнсу й напісаньня да прапанаванай Галяком, — гэта форма жаночага роду. Якім чынам яна, на думку аўтара, павінна была спалучацца з назоўнікам мужчынскага роду “bogi” ці нават “bue”, застаецца загадкай.
Яшчэ адной характэрнай рысай аматарскай лігвістыкі, як і ў цэлым любой псэўданавукі, зьяўляецца непасьлядоўнасьць. Звычайна ўсе тыпалягічна роднасныя зьявы навука тлумачыць аднолькава, калі няма ўказаньняў на адваротнае — гэтага вымагае вядомы лягічны прынцып
Памылкі як урокі: развагі над двума тэкстамі па беларускай гісторыі “ляза Окама”. У псэўданавуцы ў залежнасьці ад мэтаў аўтара адныя й тыя зьявы ці рэчы моіуць атрымліваць розныя тлумачэньні.
Так, у Леаніда Галяка чытаем, што імя “Альгерд” азначае “ўсё чуючы” (“оГ + “heard”). Пакінем убаку такія “дробязі”, як неадпаведнасьць прыведзеных “каранёў” стараскандынаўскай мове. Замест “оі” мелася быць “allr”, а дзеепрыметнік са значэньнем “які чуе” варта падаць у форме “heyrandi” (ад дзеяслова “heyra”— “чуць”). Зьвяртае на сябе ўвагу іншая акалічнасьць: вышэй аўтар даваў расшыфроўку імя “Долгерд” (так у тэксьце — у летапісах фігуруюць формы “Долгорд-ь”, “Долкгйрдт,”, “Долт>кгйрдг>”, “Довгйрдь” і інш., Галяк абірае адну, якая, відаць, узыходзіць да “Хронікі Быхаўца”, дзе сустракаецца напісаньне “Dowgierd”). Пры гэтым дадзенае імя дзялілася аўтарам як “Дол-герд” ды расшыфроўвалася як “dolk”— “кінжал”, “ger”— “кап’ё”. Тут аўтар слушна пазначыў прынамсі першы корань: “кінжал” пастараскандынаўску — “dolkur”, дзе корань сапраўды “dolk-”. Зыходзячы зь вельмі вольнага спосабу перадачы скандынаўскіх словаў, якое паўсюль сустракаецца ў Леаніда Галяка, дапусьцім таксама, што “ger”— гэта стараскандынаўскае “geirr” (дзе корань — “geir-”). Але пры гэтым застаецца незразумелым, якім чынам скандынаўскае слова “geirr” трансьлюецца ў рускай мове ВКЛ як “-герд(-ь)” — абгрунтаваньнем лёгікі й прывядзеньнем сыстэматычных прыкладаў такой трансьляцыі аўтар сябе не абцяжарваў. Галоўнае ж пытаньне паўстае пры параўнаньні двух прыведзеных вышэй імёнаў— “Ольгерд(ь)” і “Долгерд(ь)” (адмыслова захаваем напісаньне Галяка): чаму ў адным выпадку аўтар расшыфроўвае другую частку імя адным чынам, а ў другім — іншым?
Аналягічны разбор можна было б зрабіць па кожным з прыведзеных Леанідам Галяком прыкладаў. Аднак відавочна, што гэта ня мае ў межах дадзенага тэксту ніякага сэнсу. Пададзеныя вышэй этымалёгіі цудоўна й красамоўна адлюстроўваюць агульны ўзровень аўтарскай аргумэнтацыі аб скандынаўскім паходжаньні літоўскіх імёнаў.
Замест высноваў
Тэксты Часлава Будзькі ды Леаніда Галяка, безумоўна, зьяўляюцца прыкладам, хутчэй, аматарскага падыходу да гісторыі. Калі даваць ім кароткую ацэнку, то можна сказаць, што й першы, і другі аўтар імкнуліся даць простыя адказы на складаныя пытаньні. Шырокі агляд гісторыі, зроблены Чаславам Будзькам, або арыгінальнае вырашэньне канкрэтнай праблемы ў выкананьні Леаніда Галяка — усё гэта аб’ядноўваецца агульнасьцю базавых падыходаў на мэтадалягічным і мэтавым узроўнях. Нягледзячы на тое што, напрыклад, на адно й тое пытаньне — паходжаньне летапіснай “літвы” й яе князёў — гэтыя аўтары давалі кардынальна розныя адказы, але іх яднае менавіта падыход і скіраванасьць. Галоўная й ключавая мэта тут — адстойваньне
“нацыянальнага інтарэсу” ў сфэры гістарычнай веды. Гэтая мэта — агульны момант для значнай часткі тэкстаў ня толькі беларускай, але любой гістарыяграфіі. I на гэтым можна было б спыніцца, асабліва ўлічыўшы колькасьць памылак і хібаў у абодвух тэкстаў, пра што ішла гаворка вышэй. Спыніўшыся, можна было б адштурхнуць два прапанаваныя тэксты з поля “сур’ёзнай” навукі.
Аднак, падаецца, гэты крок быў бы заўчасны. Варта адзначыць, і па магчымасьці ў гэтай рэцэнзіі зьвярталася ўвага на дадзеную акалічнасьць, што памылкі Часлава Будзькі й Леаніда Галяка зьяўляюцца надзвычай тыповымі. Існуе мноства ня толькі беларускіх, але й замежных тэкстаў, якія маюць роўна тыя ж хваробы і, здараецца, у нашмат болыпай ступені.
Спробы зыходзячы з практычных патрэбаў сёньняшняга часу спрасьціць складаную гісторыю, накінуць сучасныя межы ці ідэнтычнасьці на даўнія стагодзьдзі й людзей, што жылі тады, — агульнае месца ў многіх папулярных, навучальных, а бывае, што й у навуковых тэкстах. Пабудова нечаканых ды дзіўных тэорыяў ва ўмовах непрыняцьця з той ці іншай прычыны агульнапрынятых тэзаў, роўна як і гульні ў псэўдалінгвістыку ды іншыя падобныя рэчы, сустракаюцца даволі шырока. “Новая храналёгія” ці дзіўныя “лінгвістычныя” пошукі расейскага матэматыка Фаменкі, захапленьне многіх беларускіх, украінскіх, расейскіх аўтараў “Кнігай Вялеса” — гэта толькі тыя прыклады, якія ўзгадваюцца адпачатку. Хіба тое, што можна ўбачыць у Часлава Будзькі ды Леаніда Галяка, насамрэч могуць мець непараўнальна большы маштаб.
Варта задацца некаторымі пытаньнямі. Ці не зьяўляюцца гэтыя хібы “хваробаю росту” нацыянальнай гістарычнай думкі? Ці не павінна гістарычная навука цьвяроза ўсьвядоміць іх ды прапанаваць адэкватныя адказы? Іначай кажучы, ці ня ёсьць памылкі нашых папярэднікаў важнымі ўрокамі на шляху стварэньня адэкватнай ды сур’ёзнай навукі, а таксама папулярнага вымярэньня гістарычнай веды на яе падставе? Падаецца, што пазытыўныя адказы на гэтыя пытаньні дапамогуць абазначыць месца цэлага шэрагу тэкстаў і ідэяў, што ўзьнікалі ў розныя часы ў беларускім дыскурсе, і сярод іх — разгледжаных працаў Часлава Будзькі ды Леаніда Галяка.
Тэма нумару: Амэрыканская гістпорыя Людзі кнігі
Зора Кіпель
БЕЛАРУСКІ ТРЫШЧАН
Зора Кіпель (1927—2003) — дастаткова ведамая эміграцыйная дзяячка, аўтарка й пэўны час рэдактарка “Запісаў БІНіМ”. Дачка пісьменьніка й журналіста Лявона Савёнка, выпускніца хімічнага факультэту Лювэнскага ўнівэрсытэту, яна болыйую частку жыцьця адпрацавала ў Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы. Дзясяткі публікацый, грунтоўныя бібліяграфіі, у тым ліку й найвялікшая, супольная з мужам Вітаўтам Кіпелем — “Беларускі друк на Захадзе”, заснаваная на сабранай сужэнцамі калекцыі беларускіх выданьняў, — гэта толькі частка творчага даробку рупнай бібліятэкаркі.