Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Скандынавы з Даніі рабавалі побач з Нарвэгамі Англію і часткова там аселі, а па-за гэтым рабавалі Францыю, дзе ў касьцельных літаніях маліліся “Ад нарманскай ярасыў выбаў нас Пане” (afurrore Normanorum libera nos Domine12), Фрызыю, Марокко, Балеарскія вастравы ў Сяродземным моры і іншыя краіны.
Калі ў гэтай працы будзе ўжывацца слова “Скандынавы”, дык гэта будзе агульнае азначэньне жыхароў Скандынавіі гэрманскага паходжаньня і жыхароў Ютляндыі, гэта значыць Швэдаў, Данаў і Нарвэгаў.
Пад назовам “вікінгаў” трэба разумець Скандынаваў, удзельнікаў рабаўніча гандлёвых экспэдыцыяў, без дыфэрэнцыяцыі іх паводле месца іх паходжаньня, калі гэта адумыслова не зазначана.
Слова “Варагі” будзе азначаць Скандынаваў, што праводзілі сваю экспансыю ўздоўж шляху з Варагаў у Грэкі.
Слова “Нарманы” будзе ўжывацца адназначна са словам “Скандынавы”, а выключна ў адносінах да Скандынаваў — Данаў, асеўшых на паўвостраве Нармандыя ў Францыі, скуль адбылася ўторная экспансыя і заваяваньне Англіі і Сыцыліі.
Нарманская праблема на нашых і суседніх абшарах, гэта значыць існаваньня і значаньня нарманскай экспансыі ў паўстаньні нашай аб’еднанай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага і ў паўстаньні дзяр-
12 Слушна — “A furore Normannorum libera nos, Domine”. — Заўв. C. Емяльянава.
жаваў нашых суседзяў Палякаў і Ўкраінцаў у навуцы ня новая і ў гэтай справе, асабліва ў справе Кіеўскай дзяржавы і Польшчы, больш сотні гадоў вядуцца навуковыя спрэчкі. Гэтыя спрэчкі было-б болып правільна назваць палітычнымі спрэчкамі, убранымі ў навуковую вопратку. Ад часоў Гэрадота лічылася заданьнем гісторыі шуканьне гістарычнай праўды, але ў запраўднасьці большасьць гісторыкаў была больш зацікаўленая ў фальшаваньні гістарычнай праўды з палітычных меркаваньняў.
Хаця Кіеўская дзяржава ня мела нічога супольнага з многа пазьнейшай расейскай дзяржавай — Масковіяй, апрача дынастычных павязаньняў, аднак Расейцы хочуць выводзіць пачатак сваёй дзяржаўнасьці якраз з Кіева, як старэйшага ад Масквы, і выкарыстовываюць з гэтай мэтай і сьведама стараюцца памяшаць рожныя паняцьці Русь і Расея. Дзеля сказанага, для Расейцаў, дзеля прэстыжу важна давесьці, што паўстаньне кіеўскай дзяржавы не мела нічога супольнага з Нарманамі — Варагамі, апрача таго, што Варагі належалі да князёўскіх дружынаў, ды займаліся дыплёматычнай дзейнасьцяй ад імя кіеўскіх князёў, якія ясна, паводле Расейцаў, нічога супольнага з Нарманамі ня мелі.
Перад прыходам да ўлады балыпавікоў у Расеі была магчымасьць свабодна выказываць свае думкі на навуковыя тэмы, да якіх царскія ўлады ня прывязывалі палітычнага значаньня, і дзеля гэтага сярод расейскіх навукоўцаў былі як прыхільнікі думкі аб вялікай ролі НарманаўВарагаўу паўстаньні і арганізацыі Кіеўскай дзяржавы, так і навукоўцы, якія або адмаўлялі Варагам гэтай ролі, або стараліся яе ўсяляк паменшыць. Пасьля некаторай лібэральнасьці на пачатку савецкай улады, як толькі савецкая ўлада і яе адназначнік расейскі шавінізм узмацаваліся, дык савецка-расейская ўлада, у той ці іншай форме, дала дырэктыву запярэчываць нарманскім каранём Кіеўскай дзяржавы. Калі ў 1918 годзе М[ацьвей] Любаўскі13 прызнаваў факт прыходу кіеўскіх князёў з-за мора, дак у 1942 годзе акадэмік В. Греков14 напісаў, што нарманская тэорыя — гэта праца фашысцкіх фальсіфікатараў гісторыі, а у 1947 г. Н. Яковлев15 у часопісе “Большевйк”16 асьветчыў, што нарманская тэорыя ёсьць палітычна шкодная. Маючы ўжо заданы з маскоўскага цэнт-
13 Мацьвей Любаўскі (рус. Матвей Кузьмйч Любавскйй, 1860—1936), расейскі гісторык, аўтар прац па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
14 Відаць, маецца на ўвазе Барыс Грэкаў (рус. Борйс Дмйтрйевйч Греков, 1882—1953), савецкі гісторык і грамадзкі дзеяч.
15 Магчыма, маецца на ўвазе Мікалай Якаўлеў (рус. Нйколай Нйкйфоровйч Яковлев, 1898—1970), савецкі гісторык, бібліятэчны і партыйны дзеяч.
16 “Большевйк” — у 1924—1952 гг. тэарэтычны й палітычны часопіс ЦК УКП(б), які пазней стаў выходзіць пад назвай “Коммунйст”.
ру, як камэртонам тон, у Гісторыі Беларусі, выданай Акадэміяй Навук у 1954 годзе17, сказана на старонцы 26, што нарманская тэорыя ёсьць антынавуковая і палітычна шкодная. Ясна, што ў умовах расейскай дыктатуры зрабілася немагчымай усялякая дыскусія аб “палітычна шкоднай” тэорыі.
У сатэліцкай Польшчы таксама ясна абавязывае расейская ўстаноўка, як у адносінах да Кіева, так і да Полыпчы, дзе раней было даволі навукоўцаў, што надавалі тую ці іншую вагу нарманскай тэорыі, аб ролі Нарманаў у паўстаньні польскай дзяржавы — нарманскай тэорыі ўрожныхяе варыянтах. Напрыклад К[араль] Шайноха18 ідэнтыфікаваў племя Лехітаў з Нарманамі з VI стагодзьдзя. Тадэуш Чацкі19 даводзіў існаваньня нарманскіх уплываў на паўстаньне польскага і літоўскага заканадаўства. Фр[анцішак] Пекосіньскі20 даводзіў, што племя Лехітаў ужывала рунічныя знакі ў сваіх гэрбох.
У сучаснай Польшчы В. Ловмяньскі21 піша, што сучасная навука ўсе пералічаныя пагляды адкідае. Нічога ў гэтым дзіўнага няма; у ўмовах расейскай акупацыі ён і ня можа пісаць інакш.
Ня ёсьць маім заданьнем займацца паўстаньнем польскай дзяржавы, але ўсё-ж трэба адзначыць цікавы момант, што гэтая дзяржава паўстала ня ў цэнтры разьсяленьня польскіх плямёнаў, а на паўночным захадзе, бліжэй да мора.
Захаваўся ў ватыканскіх архівах дакумэнт 3991 году аб адданьні пад папескую апеку тэрыторыі тагачаснай Полыпчы. У дакумэнце гэтым знаходзіцца апісаньне межаў дзяржавы і пачаткавы пункт гэтага апісаньня — гэта той, дзе заходняя мяжа сягала мора, як думаюць некаторыя ад тагачаснай сталіцы Штэціну, які быў добрым выхадным пунктам для далейшай экспансыі на паўдзённы ўсход. Вельмі цікавым таксама ёсьць тое, што хаця з апісаньня межаў дзяржавы вынікае, што апісаньне адносіцца да тагачаснай Полыпчы, аднак у дакумэнце не ўспамінаецца імя тагачаснага князя Мешка Першага (963—992), а як князь фігуруе
17 Маецца наўвазе выданьне: Нсторня Белорусской ССР = Гісторыя Беларускай ССР / под редакцней В. Н. Перцева, К. Н. Шабунн н Л. С. Абецедарского. Т. 1. Мннск: Нздательство Академнн наук Белорусской ССР, 1954. 502 с.
18 Караль Шайноха (пол. Karol Szajnocha, 1818—1868), польскі гісторык і пісьменьнік.
19 Тадэвуш Чацкі (пол. Tadeusz Czacki, 1765—1813), польскі гісторык, дзеяч асьветы й навукі на тэрыторыі ВКЛ.
20 Францішак Пекасіньскі (пол. Franciszek Piekosinski, 1844—1906), польскі гісторык, геральдык, юрыст, прафэсар Кракаўскага ўнівэрсытэту.
21 Маецца на ўвазе Генрык Лаўмяньскі (пол. Henryk Lowmianski, 1898—1984), польскі гісторык-медыевіст, прафэсар, доктар навук, аўтар шасьцітамовай працы “Пачаткі Польшчы” (Pocz^tki Polski. 1963—1985).
Дагомэ ці Дагонэ, паводле некаторых аўтараў — скандынаўскі Дагр {Dagr). На ўсё можна знайсьці вытлумачэньне і некаторыя польскія аўтары цьвердзяць, што Дагомэ — гэта перакручанае імя Дагобэрт і дадумываюцца, што, можа, Мешко Першы пры прыняцьці хрысьціянства быў ахрышчаны Дагобэртам, хоць у гістарычных крыніцах няма аб гэтым нават ценю ўспаміну. Дачка Мешка Першага называлася Сігрід (гучыць ня вельмі па-славянску) і была замужам за швэцкім каралём.
Згодна з савецкімі ўстаноўкамі, існаваньне нарманскай праблемы зусім сьведама заціраецца.
Напрыклад, калі ў Польшчы нядаўна быў знойдзены нарманскі могільнік, дык адразу была дадзеная афіцыйная вэрсыя (бо факту нарманскасьці могільніку нельга было запярэчыць), што гэта могільнік наёмнай Вараскай дружыны, завэрбаванай у Кіеве, што была на службе ў мясцовага князя, хаця, як меў называцца той князь, ня ўспомнена.
Гэтыя прыклады паданыя для адлюстраваньня цэлёвага замаўчываньня нарманскай праблемы з увагі на палітычную неадпаведнасьць.
Можа, нехта зусім слушна папытаць, чаму нашыя суседзі ня могуць сабе дазволіць на аб’ектыўны падыход да праблемы дзеля палітычных прычынаў, а Беларусы могуць. На мой погляд, Беларусы могуць сабе дазволіць на аб’ектыўны падыход да праблемы, бо ня маюць іншага выхаду, бо кожны іншы падыход будзе дзеяць на нашу некарысьць.
Перад Беларусамі ў гэтай справе тры магчымасьці: прызнаць, што літоўскія князі былі славянскага паходжаньня, балцкага паходжаньня або скандынаўскага.
Ніякіх даных аб славянскім паходжаньні літоўскіх князёў няма.
Прызнаць, што літоўскія князі былі балцкага паходжаньня, гэта было-б запярэчыць фактам, якія нязгодныя з такім цьверджаньнем.
Такімі фактамі ёсьць факты наступныя: немагчымасьць вываду іменьняў літоўскіх князёў з балцкіх моваў, па-другое, немагчымасьць вытлумачыць факт, што Балты, якія пачаткова займалі амаль усю тэрыторыю сучаснай Беларусі (не БССР!), далей гублялі сваю тэрыторыю пад кіраўніцтвам сваіх літоўскіх князёў. Факт, што субстратам беларускага народу былі Балты, прызнаецца нават савецкімі навукоўцамі ў кнігах, не прызначаных для масавага чытача. Напрыклад, В. В. Седов22 у сваёй кнізе “Славяне Верхнего Поднепровья й Подвннья”з 1970 году на старонцы 12 піша:
“Выйдя йзразных дйалектных групп праславян u вразное время племена Верхнего Поднепровья й Подвннья e XIII — XIV вв. формнруются в едйную славянскую народность — белорусов. Прйчйной
22 Валянцін Сядоў (рус. Валентйн Седов, 1924—2004), савецкі й расейскі археоляг-славіст, загадчык аддзелу палявых дасьледаваньняў Інстытуту археалёгіі РАН, доктар гістарычных навук.
этого является однородный балтскйй субстрат на всей белорусской meppumopuu”.
Балты, што пачаткова займалі амаль усю тэрыторыю Беларусі, былі, як гэта звычайна адбывалася ў такіх выпадках, часткова вынішчаныя, часткова асыміляваныя, а часткова у канцы гэтага працэсу даціснутыя да Балтыйскага мора, ясна ня былі ў стане павярнуць гэты гістарычны працэс у адваротны бок і ў пэўным моманце стварыць пануючую дынастыю ў В.К.Л. і падпарадкаваць сабе беларускія землі. У сьвятле гэтага робіцца ясным, што тут быў увайшоўшы ў гэты працэс нейкі новы элемэнт. Жамойцы, якія цьвердзяць, што В.К.Л. было іхняй дзяржавай, ніколі нават не прабавалі адзыскаць згубленай на карысьць Беларусоў тэрыторыі, бо нават прабаваць гэтага ня былі ў стане і пануючай нацыяй у В.К.Л. сталіся Беларусы, якія лічылі і лічаць, што Вялікае Княства Літоўскае — гэта была дзяржава Беларускага народу, дзе ў характары меншасьцяў былі і іншыя народы, зь вялікшых гэта былі Ўкраінцы і Жамойцы.