Выдаваць часапіс трэба мець грошы. Ня маючы-ж грошы, выдаваць таксама можна, але пад адным варункам: трэба сябе арганізаваць, г. зн. ня браць узору зь іншых часапісаў, а стварыць спэцыфічны часапіс, дапасаваны да нашых спэцыфічных варункаў на нашым гістарычным фроньце. А на нашым гістарычным фроньце справа выглядае наступна: на бацькаўшчыне гісторыкі стаяць на западно-рускіх пазыцыях, на эміграцыі — як гэта ні дзіўна — беларуская інтэлігэнцыя стаіць таксама на тых-жа западно-рускіх пазыцыях. Вось-жа, пакуль мы з гэтых западнорускіх пазыцыяў ня зыйдзем, ніякой беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі мы ня створым. 3 гэтага я раблю вывад, што калі нам патрэбны гістарычны часапіс, дык патрэбны ён у першую чаргу па тое, каб пераламаць у беларускай мэнтальнасьці западна-русізм. Бо толькі вызваліўшыся з-пад ярма западна-русізму, мы будзем магчы ствараць нацыянальную беларускую гістарыяграфію. Белямук уважаў, што мае гутаркі аб западна-русізме — гэта звычайнае пустаслоўе. Паводле яго ніякага западна-русізму няма, а знача, і ня можа быць ніякага змаганьня з западна-русізмам. Інакш кажучы, часапіс павінен быць нармальным гістарычным часапісам, мала таго — у гэтым часапісе могуць супрацоўнічаць і людзі адтуль, і ўсе людзі згэтуль. Я магу згадзіцца, што часапіс можа быць і такі, як хацеў Белямук, толькі каб ён выдаваўся не за мае грошы. А ўся справа якраз у грошах. Я, зразумела, магу са сваёй кішэні выціснуць крывава запрацаваныя 104 Маецца на ўвазе заснаваны ў 1983 г. Беларускі музэй у Гайнаўцы, на пабудову й экспазыцыю якога зьбіралі сродкі па ўсіх беларускіх асяродках сьвету. 105 Міхась Белямук (1924—2014), грамадзкі дзеяч. Ад 1949 г. жыў у Кліўлэндзе (ЗША). Узначальваў Згуртаваньне беларускай моладзі ў Амэрыцы. Адзін з заснавальнікаў часопісу “Полацак”. Аўтар кніг “Вытокі беларускіх пячаткаў” (Кліўлэнд, 1986), “Свайго лёсу не мінеш” (Вільня, 2006), “Нумізматыка. Сфагістыка. Успаміны” (Мінск, 2010). грошы, але таксама зразумела, што свае крывава запрацаваныя грошы я не хачу даваць на абыякую справу, а тым больш на справу, якую я ўважаю шкоднай. А западна-русізм у нас зусім ня зьяўляецца хімэрай, як думае Белямук. Я Табе ўжо пісаў аб Надсоне, які дзейнічае ў “The Journal of Byelorussian Studies”. Гэта тыпічны западнарусс. У Нр. 4 на б. 339 ён аб князёх Сьвірскіх піша: “Thefamily ofSvirski was ofetnical Lithuanian origin”'0^. Калі ўзяць пад увагу, што довадаў на такое цьверджаньне няма, дык з гэтага можна ўявіць, што гэта за сьвінскае цьверджаньне. А гэтае сьвінскае цьверджаньне яму патрэбна на тое, каб абясшкодзіць гутарку Еўлашэўскага107 аб кн[язі] Сьвірскім як аб “нашым ліцьвіне”. Надсон як западнорусс уважае, што тэрмін “ліцьвін” ня ёсьць нашым тэрмінам, і калі нашая шляхта называла сябе ліцьвінамі, дык яны былі падшыванцамі, бо падшываліся пад чужы нацыянальны назоў, г. зн. падшываліся пад балтаў. Аб тым, што балты сябе ліцьвінамі не называлі, аб гэтым ён, ясна, маўчыць. Я тут пішу аб Надсоне не патое, каб палемізаваць зь ім, а па тое, каб паказаць, што з гэтага выходзіць, калі беларускі інтэлігэнт пачынае пісаць на гістарычныя тэмы. Вось-жа выходзіць нічога іншага, як западнарусізм. Той самы западнарусізм, што і ў Менску. I Надсон — родны брат Абэцэдарскага. I ў гэтым і заключаецца ўся нашая трагэдыя. I ці ня з гэтай-жа западнарускай прычыны ўпаў “ліцом в грязь”Урбан? На днях я атрымаў камунікат “Пагоні”108 аб тым, што яны рыхтуюць да друку “новую кнігу пра гісторыю Беларусі”ў ангельскай мове109. Ня трэба быць прарокам, каб прадбачыць, што яна будзе напісана з пазыцыяў западнарускіх. I цяпер паўстае пытаньне, чаму беларуская эміграцыя мае даваць “шчодрую падтрымку” на западна-рускія выданьні? Быў тут Сіповіч110. У нашай хаце быў якіх чатыры разы. Але я яго на вочы ня бачыў, бо не магу дараваць ягонаму Надсону. Прывітаньні! Твой Ч. Будзька. 106 “Сям’я Сьвірскіх была этнічнага літоўскага паходжаньня". 107 Хведар Еўлашоўскі (1546—1616), пісьменьнік і грамадзкі дзеяч у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Аўтар аднаго зь першых узораў старажытнабеларускай мэмуарнай літаратуры — “Дзёньніка” (1603—1604). 108 Маецца на ўвазе выдавецкая суполка “Пагоня”, заснаваная ў Канадзе Кастусём Акулам і Міколам Маркевічам. 109 Такое выданьне плянавалася Кастусём Акулам, але ніколі ня было зьдзейсьненае. 110 Маецца на ўвазе ўладыка Часлаў Сіповіч. Чыкага, 23.V.1971 г. Дарагі Доктар [Вінцэнт Жук-Грышкевіч]! На пытаньні, пастаўленыя ў лісьце Пікарда111 да Вас, я мог-бы адказаць толькі тады, калі-б я быў у блізкіх дачыненьнях з прэзыдэнтамі БНР альбо сам быў сягоньня старшынёй Рады БНР. I дзеля гэтага я яму нічога напісаць не магу, бо інфармацыі, якія ён патрабуе, ён можа атрымаць толькі ад Вас. I так, ведаючы, што Вы былі ў Празе блізка [Пётры] Крэчэўскага і [Васіля] Захаркі, Пікард хацеў-бы ведаць, ці Вы маеце ад іх нейкія канкрэтныя весткі аб бэнээраўскіх марках (аб выданьнях або перавыданьнях). Ведаючы-ж аб Вашых блізкіх адносінах да [Міколы] Абрамчыка, Пікард[а] хацеў-бы даведацца ад Вас, ці Абрамчык у часе вайны перавыдаваў бэнээраўскія маркі ці не. Далей Пікард[а] зьвяртаецца да Вас як да старшыні рады БНР з пытаньнем, ці ў архіве БНР існуюць нейкія канкрэтныя данныя аб марках БНР ці не (дата, выдавец, друкарня, тыраж). Далей Пікард[а] зьвяртаецца да Вас як да старшыні Рады БНР з просьбай памагчы яму выясьніць справу з фатаграфіяй маркі БНР, зьмешчанай у бэнээраўскім воргане “Бацькаўшчына” (№ 12—13 з 1953 г.). Ня трэба выясьняць, што справа з гэтай фатаграфіяй мае першакляснае значаньне ня толькі для філятэлістыкі, але і для самой БНР. Філятэлістычны сьвет, як ведама, не прызнае марак БНР толькі таму, што маркі БНР ня былі быццам у паштовым ужытку. А тымчасам БНР друкуе ў сваім воргане фатаграфію маркі БНР, якая была аштэмплёваная беларускай поштай! Мала таго, як вынікае з тэксту пры гэтай фатаграфіі, мы маем дачыненьне ня толькі з самой маркай, але маркай на лісьце! Мала таго, на другім баку гэтага ліста, як хваліцца ворган БНР, ёсьць яшчэ і другі штэмпаль!!! А гэта ўжо ня марка, гэта ўжо цэлая Мона Ліза! Маючы ў сваіх руках такі намацальны довад, што бэнээраўскія маркі былі ня нейкімі там налепкамі, але праўдзівымі паштовымі маркамі, БНР магло-б вельмі лёгка залегалізаваць свае маркі ў філятэлістычных каталёгах, а гэтым самым прабіць урэшце дарогу да многаміліённай масы філятэлістычнага сьвету для імені БНР і Беларусі. Пікард[а] мог-бы помагчы БНР у гэтай справе, калі-б старшыня Рады БНР аўтарытэтна сьцьвердзіў, ці гэтая бясцэнная марка 111 Гай Пікарда (анг. Guy Reginald Pierre Picarda, 1931—2007), брытанскі беларусіст, юрыст, дасьледчык беларускай музыкі, кнігадрукаваньня, гісторыі беларускай прысутнасьці ў Вялікабрытаніі й інш., сябра Англа-Беларускага таварыства. Дапамагаў у арганізацыі беларусаведных лекцыяў, выданьні “The Journal of Byelorussian Studies”, стварэньні Беларускага музэю ў Лёндане й пашырэньні фондаў бібліятэкі. сапраўды сягоньня ёсьць у нечых руках ці не. Разам зь Пікардам увесь філятэлістычны сьвет чакае на Вашае слова. Далей Пікард[а] зьвяртаецца да Вас як да старшыні рады БНР з просьбай памагчы яму выясьніць справу з артыкулам, зьмешчаным у “Беларусе” (№ 98 за 1965 г.)112. У гэтым бэнээраўскім воргане бэнээраўскі міністар піша, што першымі беларускімі маркамі былі ня маркі “Асобнага Атраду”, але сэрыя з трох марак “Беларусь пошта”, выданая ўМенску ў 1918 годзе. А аб гэтых марках у некаторых эўрапэйскіх каталёгах падана, што яны былі выданы ў Коўне ў 1923 годзе. Вось-жа — хто гаворыць праўду, а хто маніць? Далей Пікард[а] просіць інфармацыі аб марках БКС113, успомненых у бэнээраўскім часапісе “Запісы” (кн. 5)114. Аб гэтых марках я ніколі нічога ня чуў і іх ня бачыў, таксама ня бачыў яшчэ і “Запісаў”. 3 гэтых вышэйпрыведзеных пытаньняў ясна вынікае, што адказаць на іх можа толькі афіцыйная асоба з колаў БНР (знаёмая з архівам БНР), бо пытаньні гэтыя зьвязаныя зь дзейнасьцю БНР. Выясьненьне гэтых пытаньняў Пікарду патрэбна не для заспакаеньня прыватнай цікавасьці, але для навуковай працы ангельскагадасьледчыка Вільямса115. А для гэтага патрэбны матарыял зь першай рукі. Ёсьць і яшчэ адно нявыясьненае пытаньне, якое Пікард[а] яшчэ не паставіў, але можа паставіць. У1919 годзе ў Горадні стаяў беларускі гарнізон, быццам пад шыльдам БНР, а на тэрыторыі Горадзеншчыны была зарганізована беларуская адміністрацыя. Вось-жа на гэтай беларускай тэрыторыі (зь беларускай адміністрацыяй і беларускім войскам) курсавалі царскія паштовыя маркі зь беларускім надрукам “Літва”. Калі-б на гэтых марках быў толькі беларускі надрук “Літва”, дык гэты надрук “Літва” можна было-б уважаць за стары беларускі нацыянальны назоў. Але дзеля таго, што на гэтых марках побач зь беларускім надрукам “Літва” быў жамойцкі надрук “Лятува”, дык справа з гэтымі маркамі пахне ўжо зусім інакш. Надрук “Літва” гэта не стары беларускі нацыянальны назоў, гэта — новы жамойцкі нацыянальны назоў. Пры гэтым выглядае так, што гэтыя якраз гарадзенскія маркі трэба будзе прызнаць як першыя беларускія маркі і да гэтага — бэнээраўскія. 112 Маецца наўвазе публікацыя: Б.С. Паштовыя маркі БНР. Сэрыя 1918 году// Беларус. № 98. Травень 1965. С. 2. 113 Беларускі камітэт самапомачы быў заснаваны ў Бэрліне ў 1940 г. Мікола Шкялёнкам. 114 Маецца на ўвазе публікацыя: Бібліяграфія скарыніяны // Запісы БІНіМ. Кн. 5 (11). Мюнхэн, 1970. С. 181—268. Пра маркі — с. 254. 115 Маецца на ўвазе Леон Норман Вільямс (анг. Leon Norman Williams, 1914—1999), брытанскі знаўца марак і пісьменьнік, значную колькасьць працаўнапісаўу супрацы з братам Марысам. Бэнээраўскі-ж ворган “Беларус”, пішучы аб беларускіх марках, аб гэтых першых беларускіх марках нават і ня ўспомніў. У гутарцы з [Міколам] Абрамчыкам я яму зьвярнуў увагу, што на філятэлістычным рынку знаходзяцца ў продажы беларускія маркі розных фабрыкацыяў, з увагі-ж на тое, што філятэлістычныя каталёгі ігнаруюць беларускія маркі, дык трудна адрозьніць праўдзівыя маркі ад фальшывых. На гэта Абрамчык мне адказаў, што ў архіве Захаркі знаходзяцца праўдзівыя маркі, і ён мне іх прышлець. I запраўды прыслаў, пры гэтым пісаў: “Перасылаю камплект БНРаўскіхмарак, аб якіх з Вамі была гутарка. Аб арыгінальнасьці іх ня можа быць сумніву, бо ў Архіве Захаркі яны знаходзіліся ад 1920 году”.