Маркі гэтыя аднак аказаліся найгорш падробленымі маркамі з усіх падробленых, якія курсуюць на філятэлістычным рынку. Падумаць толькі — у архіве БНР маркі горшай фабрыкацыі, як у першага лепшага філятэліста. Я Абрамчыку зараз-жа паслаў два розныя камплекты, якія хаця таксама магчыма падробленыя, але куды лепшай графічнай работы. Праўдзівыя бэнээраўскія маркі, якія можам бачыць у старых альбомах, ня маюць ценьняваньня на рукаве дзявочай блюзкі. Гэтае ценьняваньне мы знаходзім на марках, падробленых у Бэрліне, а таксама на марках з архіву Захаркі, што сьведчыць, што Захарка, падрабляючы маркі БНР, ня меў у руках праўдзівых марак. На амэрыканскім рынку прадаюцца маркі БНР таксама без ценьняваньня на рукаве, але рысунак маркі не такі далікатны, як арыгінальных марак, што сьветчыць, што іх тут падрабляюць фатаграфічна. Абрамчык паінфармаваў мяне, што ў Нямеччыне фабрыкацыяй БНРаўскіх марак займаўся інж. Шкутка116, які, узяўшы ў Абрамчыка камплет марак, даў іх аддрукаваць у Гамбургу. У часе паштовага страйку ў Англіі лёнданскія бэнээраўцы, узяўшы бэнээўраўскія маркі з таго запасу, які ў іх быў, зрабілі на гэтых марках свой надрук117. Калі-б гэтыя маркі былі запраўды праўдзівыя, дык лёнданскія бэнээраўцы аказаліся такімі самымі барбарамі, як і сярэднявечныя манахі, якія з пэргамінаў выскробывалі рымскія тэксты, каб на іхнае месца запісываць свае дурніцы. Калі я вось так пацею над гэтым лістом і адным пальцам выбіваю гэтыя літары, спраўдзілася беларуская пагаворка: аб воўку мова, і воўк тут. Сягоньня атрымаў ліст ад Пікарда. Прывітаньні! 3 пашанай. 116 Маецца на ўвазе Анатоль Шкутка. 117 Маецца на ўвазе арганізаваная з ініцыятывы Гая Пікарды ў часе паштовага страйку ў Брытаніі ў 1971 г. “Пошта ЗБВБ”. Падрабязней пра гэта гл.: Гардзіенка, Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі. Мінск, 2010. С. 220—223. Chicago, 9 Jun[e] 1971. Dear Sir"8, Пішу гэты ліст не па-ангельску, бо па-ангельску пісаць я ня ўмею. Сэрыя з трох марак з надпісам “Беларусь Почта”, на мой пагляд, была выдана не ў Менску, але ў Коўні, і не ў 1918 годзе, а значна пазьней. Я вельмі сумляваюся, каб у Менску ў 1918 годзе можна было выдаць паштовыя — з палітычных і тэхнічных прычын. Адкуль, напрыклад, можна было дастаць адпаведную паперу, адпаведныя фарбы і адпаведную друкарню? А наогул, у 1918 годзе Беларусь знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, а пад нямецкай акупацыяй дзеіла толькі нямецкая вайсковая пошта (Feldpost). Маркі гэтай пошты — маркі нямецкага райху з надрукам “Postgebiet Ob. Ost.” (у часе другой вайны — надрук “Ost land”). У сакавіку 1918 году на ўсход ад Менску стаяў польскі корпус генэрала Довбор-Мусьніцкага119 (рэшткі расейскай царскай арміі не зьліквідованай бальшавікамі). На тэрыторыі гэтага корпусу дзеяла пошта вайскова-цывільная. Маркі гэтай пошты былі царскія расейскія маркі з польскім надрукам і польскім арлом. Пошта гэтая дзеіла некалькі месяцаў. У маі 1918 году немцы пачалі ліквідоўваць гэты корпус і ў першую чаргу скасавалі паштовыя палёгкі. Сам факт скасаваньня паштовых прывілеяў даводзіць, што нямецкая вайсковая пошта ў нейкай меры прыходзіла на дапамогу корпуснай пошце. У канцы 1918 году нямецкая армія пакідае беларускую зямлю, перадаючы яе балыпавікам. Найдаўжэй немцы ўтрымліваліся на тэрыторыі Горадзеншчыны. Тут перад сваім адыходам немцы дазволілі беларусам зарганізаваць цывільную й вайсковую адміністрацыю ня толькі тэорытычна, але й практычна. Пачала дзеіць таксама і беларуская пошта. Маркі гэтай пошты — царскія расейскія маркі зь беларускім надрукам. Пошта гэтая дзеіла на працягу пару месяцаў 1919 году, гэта значыць — да часу акупацыі Горадзеншчыны польскай арміяй. Гэтыя горадзенскія маркі гэта першыя беларускія маркі. Але гэтыя беларускія маркі былі адначасна і не беларускімі. I не дзеля таго, што на гэтых марках быў надрук “Літва” (Горадзеншчына-ж заўсёды называлася Літвой), а дзеля таго, што на гэтых марках побач беларускага надруку “Літва” быў жамойцкі надрук “Lietuva”. Адкуль узялася гэтая “Lietuva”? Вось-жа, пасьля адыходу немцаўз тэрыторыі Горадзеншчыны Горадзеншчына мелася стацца аўтаномнай часткаю жамойцкай рэспублікі. Інакш кажучы, слова “Літва” на беларускіх марках Горадзеншчыны было такім чынам не старым беларускім нацыянальным 118 Ліст адрасаваны Гаю Пікарду. 119 Юзаф Доўбар-Мусніцкі (1867—1937), расейскі й польскі ваенны дзеяч. Кіраўнік польскага мяцяжу супраць савецкай улады ў Беларусі ў 1918 г. назовам, але новым жамойцкім нацыянальным назовам. Ужо сам гэты факт настолькі нацыянальна непрыемны, што беларусам сягодня нават ня вельмі выпадае афішавацца сваймі першымі беларускімі маркамі. Як дзіковінку тут трэба адзначыць, што амэрыканскі каталёг Scotta12° яшчэ ў i960 г., думаючы, што беларускі надрук на гэтых марках гэта надрук расейскі, адносіў іх да марак акупацыйных — “Issued under Russian Occupation”121. У канцы 1920 году, калі “збунтаваны” генэрал Жэлігоўскі122 заняў Вільню, на беларускай зямлі паўстала новая філятэлістычная дзяржава “Сярэдняя Літва”. Паколькі ў польскай мове пад паняцьцем “Літвы” разумеліся беларускія землі ад Вільні да Смаленску, дык для гэтай “Сярэдняй Літвы” больш адпаведны назоў быў-бы “Заходняя Літва”. Але палякі ўжо на пачатку дваццатага стагодзьдзя ўгаварвалі сябе і іншых, што існуюць быццам дзьве Літвы — “гістарычная Літва” (Беларусь) і “этнографічная Літва” (Жамойць). Як вынік гэтага і быў створаны імі тэрмін “Сярэдняй Літвы”. (Новую-ж дзяржаву, якая паўстала на жамойцкай зямлі, палякі назвалі “Ковенскай Літвой”.) Між іншага, маркі “Сярэдняй Літвы” рысаваў віленскі мастак Ф[эрдынанд] Рушчыц123, той самы мастак, які дваццаць гадоў раней праектаваў вокладку для “Кароткай гісторыі Беларусі” В[ацлава] Ластоўскага124. У1919—1920 гадох у Рызе была беларуская дыплёматычная місыя на чале з палкоўнікам К[анстанцінам] Езавітавым. У 1920 годзе Езавітаву ўдалося дагаварыцца з генэралам Балаховічам, што меў нейкае сваё прыватнае войска, каб Балаховіч прылучыўся да БНР і памог БНР стварыць беларускую армію. (Гэта быў, як той казаў, Езавітаў камень у агарод Пілсудзкага125, які таксама тварыў беларускую армію, але 120 Маецца на ўвазе каталёг “Скота” (анг. The Scott Catalogue) — штогадовы англамоўны каталёг паштовых марак, што выдаецца ў Нью-Ёрку ад 1840 г. выдавецтвам “Scott Publishing Company”. 121 “Выдадзена пад расейскай акупацыяй”. 122 Люцыян Жалігоўскі (пол. Zeligowski, 1865—1947), польскі палітычны й вайсковы дзеяч, генэрал. Браў удзел у польска-савецкай вайне, у 1920 г. камандзір 1-й Літоўска-беларускай дывізіі, якая 9 кастрычніка 1920 г. захапіла Вільню й Віленскі край. Да сьнежня 1921 г. зьяўляўся вярхоўным кіраўніком г. зв. Сярэдняй Літвы. 123 Фэрдынанд Рушчыц (1870—1936), мастак, графік, тэатральны дэкаратар і пэдагог. 124 Маецца на ўвазе выданьне: Власт. Кароткая гісторыя Беларусі: з 40 рысункамі. Вільня: Друкарня М. Кухты, 1910.104 с. 125 Юзаф Пілсудзкі (пол. Jozef Klemens Pilsudski, 1867—1935), польскі палітычны й вайсковы дзеяч, першы кіраўнік незалежнай польскай дзяржавы больш языком, як на справе.) Вось-жа для гэтай будучай беларускай арміі Езавітаў і надрукаваў у Рызе сэрыю паштовых марак, правільна ўважаючы, што ў тагачасных неспакойных умовах толькі ваенная палявая пошта можа быць рэальнай поштай. У беларускай прэсе была калісь апублікаваная фатаграфія такой маркі, аштэмпаляваная беларускай палявой поштай. Хаця на фатаграфіі няма адрэсата, можна аднак дадумвацца, што гэты ліст паходзіць з прыватнага архіву Езавітава да самога сябе. Было так ці не, у кожным выпадку гэта не перашкодзіць разглядаць дату на гэтым лісьце як “first day of issue”. Калі-ж цяпер параўнаць гэту дату з датай пачатку бальшавіцкага наступу на Варшаву, дык мы атрымаем толькі некалькі мізэрных тыдняў, у часе якіх гэтыя Езавітаўскія маркі маглі-б быць ужываныя, інакш кажучы, часу было замала, каб гэтыя маркі запраўды маглі быць скарыстаныя для паштовага ўжытку. Тым ня менш маркі гэтыя былі праўдзівымі паштовымі маркамі, а не “прапагаднымі налепкамі”, як думаюць некаторыя філятэлістычныя каталёгі (Scott: “Stamps of this design were not put to use and were probably propaganda labels”126). Калі-б Езавітаў друкаваў гэтыя маркі з думкай кінуць іх на міжнародны філятэлістычны рынак й пры помачы іх падрэдагаваць фінансы беларускай дыпляматычнай місыі ў Рызе, дык на філятэлістычным рынку і сягодня можна было-б гэтыя маркі дастаць, аднак сягоньня іх нідзе сустрэць нельга. Маркі прадаюцца, але не арыгіналы, але падробкі розных фабрыкацыяў. Што сталася з арыгіналамі? Гэтае пытаньне тым больш цікавае, бо нават у БНРаўскім архіве ў Празе і Парыжы перахоўвываліся не арыгінальныя маркі, але фальсыфікаты. Хто рысаваў гэтыя Езавітаўскія маркі, я ня ведаю'27 і мала гэтым цікавіўся, бо-ж і сам рысунак ня вельмі арыгінальны, а ўзяты зь нейкай кніжкі ці часапісу128 (я яго недзе бачыў), дык і выкананьне рысунку — на мой погляд — Езавітаў мог даручыць нейкаму ананімнаму рыскаму рамесьніку. Сягоньня аднак я думаю, што гэтыя маркі “Асобнага Атра- (1918—1922) і галоўнакамандуючы польскага войска, двойчы прэм’ерміністар Полыпчы (1926—1928,1930). 126 “Маркі ў гэткім дызайне не выкарыстоўваліся і, магчыма, былі прапагандысцкімі знакамі”. 127 Лічыцца, што аўтарам марак “Асобны атрад” быў латыскі мастак Рыхард Зарыньш (гл.: Карповіч, Лявон. Беларуская паштовая марка: ад вытокаў да эміграцыі // Запісы БІНіМ. № 36. Нью-Ёрк — Менск, 2013. С. 91). 128 У якасьці прататыпу малюнкудля маркі “Асобны атрад” была скарыстаная гравюра У. дэ Гарнэна з выданьня “Жнвопнсная Россія. Западная н Южная Россія. Белорусское Полесье” (Т. 3. Ч. 2. Санкт-Петербург — Москва, 1882. С. 255) (гл.: Карповіч, Лявон. Беларуская паштовая марка: ад вытокаў да эміграцыі. С. 93). цу” рысаваў ня нейкі няведамы мастак, але чалавек зь імем агульнаведамым. Дзе гэтыя маркі друкаваліся, падае каталёг Мінкуса129: “typo by Latvian State Ptg Office”130. Вось-жа кіраўніком гэтай друкарні ў тым часе быў праф. Рычард Заррынс131, чалавек, які перад прыездам у Рыгу на працягу 20-ці год працаваў у Петраградзе ў царскай друкарні, дзе быў мастацкім дырэктарам аддзелу паштовых марак. Усе лепшыя расейскія маркі рысаваў ён, і калі мы параўнаем тэхніку рысаваньня расейскіх марак і марак БНРаўскіх, дык прыйдзем да выснаву, што рысавала іх тая самая рука. Возьмем для прыкладу слова “коп” на БНРаўскіх марках і на 15 капеечнай расейскай марцы (з партрэтам Мікалая І-га) — тут і там тая самая тэхніка палучэньня літараў. (На беларускай марцы, што праўда, мусіла-б быць ня “коп”, але “кап”, але калі гэта рысавала тая самая рука, дык і памылка зусім зразумелая.) Што праўда, на найлепш падробленых БНРаўскіх марках якраз на 15 капеечнай марцы слова “коп” напісана ня разам, а аддзельна, але гэтая дэталь якраз і кампрамітуе гэтую марку, аб чым можна пераканацца, параўнаўшы гэтую марку з маркамі, падробленымі фотатэхнікай. Вось-жа, сярод гэтых апошніх у болыпасьці выпадкаў на 15 капеечнай марцы ў слове “коп” літары не палучаны, але ёсьць і такія маркі, дзе слова “коп” пісана разам, а гэта сьведчыць, што падраблялі маркі ня толькі з падробленых, але і з арыгінальных, а на гэтых апошніх, зразумела, не магло быць разнабою.