Пачнем з драбніц. На бач. 8 чытаем, што слова “Русь” і “Расея” гэта два розныя тэрміны. А гэта няпраўда. Калі ў Кіеве была заложана Магілянская Акадэмія82, студэнты там вывучалі грэцкую мову, і як людзі граматныя, пачалі слова “Русь” вымаўляць на грэцкі фасон “Расея”. Пасьля яны навучылі гэтаму маскалёў, за што з часам атрымалі ад маскалёў тэрмін “маларосаў”. Хаця і гэты апошні тэрмін выдумалі не маскалі, але ўкраінцы. Калі нехта даводзіць, што ў тэрміне “Беларусь” частка “Русь” паходзіць не з Масквы, а з Кіева, дык увесь камізм палягае ў тым, што там, на Ўкраіне, з гэтым тэрмінам было куды горш, як у нас. Даволі толькі разгарнуць кніжку Гогаля, каб ужо на першай бачыне ў першым радку пабачыць гэтую Маларасію83. Ты пішаш, што ў XIV і XV стагодзьдзях, калі ўпершыню зьявіўся тэрмін “Белая Русь”, слова “Русь” азначала праваслаўных. А гэта няпраўда, бо ўжо сам факт, што слова “русь” ужывалася ў трох дзяржавах, не дае асноў цьвердзіць, што гэтае слова магло азначаць тое самае. У Расеі “Русь” гэта была татарская правінцыя “рускі улус”, у Польшчы гэта “Рускае ваяводзтва” (Галічына або Чырвоная Русь), на літоўскай Украіне гэта былая Русь, у Ліцьве — гэта праваслаўныя. Такім чынам, калі Ты цьвердзіш, што тэрмін “Белая Русь” паўстаў на базе рэлігійнага тэрміну, дык з вышэй пералічаных дзяржаваў базай такой магла быць толькі Літва. Але цьвердзіць, што тэрмін “Белая Русь” паўстаў у Літве, гэта ўжо фальсіфікацыя гісторыі, якой займаюцца там у Менску і тут Вітаўт Тумаш. 82 Кіева-Магілянская акадэмія — названая ў гонар мітрапаліта Кіеўскага Пётра Магілы, першая вышэйшая навучальная ўстанова на Ўкраіне, дзеіла ў 1632—1817 гг. у Кіеве. 83 “Сорочйнскаяярмарка”МікалаяГогаляпачынаеццасказам: “Какупошпелен, как роскошен летнйй день в Малороссйй!”. У тэрміне “всея Русн”, на мой погляд, ня было нічога благога. Калі татары заваявалі Расею, яны ператварылі яе ў сваю правінцыю з назовам “рускі улус”. Гэты “рускі улус” распадаўся на шэраг дробных княстваў, і калі татары аднаго з мясцовых князёў вызначалі вялікім князем як намінальнага рэпрэзэнтанта рускага улуса, дык гэты вялікі князь меў поўнае права на тытул “всея Русй”, бо-ж пад гэтым тытулам разумеўся ўвесь рускі улус. Іншая справа, калі “рускі улус” як татарская правінцыя практычна перастаў існаваць, а вялікі князь “всея Русй”, стаўшы мілітарна на ногі, захацеў быць ня толькі тытулярным гаспадаром быўшага татарскага “рускага улуса”, але і фактычным. Тады толькі паўстала пытаньне, што крыецца пад шыльдай “гаспадар всея Русй”? Пытаньне гэтае аднак паставіў не вялікі князь літоўскі, як думаюць некаторыя ў нас, а польскі кароль, бо-ж у Польшчы гэта Русьсю называлася адно з польскіх ваяводзтваў. (Гэта вельмі выразна відаць на тагачасных картах, дзе каля Львова фігуруе вялікімі літарамі Русь ці на лаціне Руссія.) Вялікі літоўскі князь на тэрмін “усяе Русі” чхаў, уважаючы, што ў Ліцьве ніякай Русі няма. Для нас сягоньня гэта можа выдавацца дзіўным, бо пад гэты тэрмін можна было-б падцягнуць тагачасную Ўкраіну. Але факты гавораць штось іншае. Украіна, калі яшчэ была Русьсю, была разбурана татарамі й ператворана ў пустыню, і да Літвы была прылучана ўжо не як Русь, а як кусок татарскай пустыні. На гэтай пустыні Літва пабудавала замак Кіеў, але гэты замак быў пабудованы не дзеля таго, каб трымаць у абцугох падбіты народ, але каб не дапушчаць татарскіх загонаў да літоўскіх зямель. Ужо сам факт, што для рэмонту гэтага замку прывозіліся работнікі зь літоўскай зямлі, сьцьвярджае той просты факт, што вакол Кіева ня было людзей, інакш кажучы — на былой Русі ужо фактычна ня было Русі. (У Літоўскай Мэтрыцы ёсьць дакуманты, на аснове якіх можна прыгледзіцца гэтай дыскусыі на тэму: на якога чорта нам патрэбны Кіеў? У Літоўскай Мэтрыцы таксама знойдзем скаргі кіеўскіх старастаў, якія жалюцца, што шляхта, прыпісаная да кіеўскага замку, замест сядзець на Украіне, праводзіць весела час у Вільні, а ў Кіеве, у часе татарскай пагрозы, няма каму бараніць замку.) Быў такі савецкі анегдот аб зайцы, што ўцякаў, баючыся, каб яго не падкавалі разам зь вярблудамі. Як мы падобныя на яго. Маскаль толькі пісьне аб нейкай “усяе Русі”, а мы ўжо дрыжым, як зайцы, хоць перад усім сьветам божымся, што мы ня Русь... Ці-ж справа зь Мікалаем Першым не трагікамэдыя? Той прыказаў, каб у афіцыйных паперах замест слоў “літоўскія” ці “беларускія іубэрні” пісаць іх паіменна, а ўжо наш брат робіць крык, што цар забараніў ужываць тэрмін “Беларусь”. Па-першае — няпраўда, а па-другое, ну дык што? Замест крычаць гвалту, трэба было-б паставіць помнік. Але якраз помніку ставіць няма за што, бо ўвесь гэты шум высасаны з пальца. Трэба толькі глянуць, што рабілася ў Эўропе. Напалеон сваімі войнамі растрос і разбудзіў Эўропу. Нараджаецца штось новае, нараджаецца “нацыянальнае пытаньне” ці нацыянальнае пачуцьцё, рэчы дасюль няведамыя, родзіцца рамантызм, зацікаўленьне да народу, якога дасюль ня было, родзіцца этнаграфія як навука, родзяцца этнаграфічныя тэрміны. I вось — дзе сабака закопаны — калі ў нас родзяцца этнаграфічныя тэрміны, асновай для гэтых этнаграфічных тэрмінаў прыймаецца расейская адміністрацыйная тэрміналёгія, якая жывое цела народа падзяліла на “літоўскія” і “беларускія” іубэрніі. Калі-б царская забарона адносна нашых губэрняў была праведзена раней, дык этнаграфія, якая вось радзілася, у тэрміналёгічным пытаньні ня мела-б зьвязаных рук адміністрацыйнай тэрміналёгіяй. Ідзе ня толькі аб сам этнаграфічны назоў, але і аб ягоны абсяг. Нованароджаны этнаграфічны тэрмін “Беларусь” як дзіцё адміністрацыйнага тэрміну “беларускіх губэрняў” было пры такім ненатуральным пародзе84 — пакалечана. Калі-ж разглядаць забарону Мікалая Першага85 аб губэрнях як акт варожы супроць беларускага народу (якому быццам нават назоў адабралі), дык гэта пустая гутарка. Цар ня мог выступаць супроць беларускага народу, бо такога народу яшчэ ня было, этнаграфія яшчэ толькі радзілася. 3 другога боку, мы забываемся, што такое была Літва ў вачох расейскага народу. Літва ў вачох расейскага народу гэта перадусім пальшчына, а па-друтое — каталіцтва. Для змаганьня з гэтай палыпчынай і каталіцтвам у інтарэсах расейскага народу трэба было-б стварыць беларускі народ, нават калі-б яго ня было. I вось, пару гадоў пасьля той слаўнай забароны Мікалая Першага, у Пецярбургу пад бокам таго-ж цара ў жандарскай друкарні друкуецца кніжка расейскага генэрала Бэз-Карніловіча аб Беларусі86. У прадмове аўтар жаліцца, што так мала пішацца аб Беларусі. Пісаць больш аб Беларусі было ў расейскіх інтарэсах на тым гістарычным этапе паходу расейшчыны на Захад. Навуцы быў даны загад — шукаць рускіх карэньняў на тэрыторыі гістарычнай Літвы, на тэрыторыі пакрытай тады полыпчынай. Ахілес, пераадзеўшыся за жанчыну, схаваўся быў сярод дзяўчат. Каб яго там адшукаць, кінулі перад дзяўчатамі меч і затрубілі на трывогу ў рог: дзяўчаты разьбегліся, а Ахілес кінуўся за меч. Г эта прыпомнілася мне ў сувязі з штучным падзелам былога Вялікага Княства Літоўскага на літоўскія й беларускія губэрні. Сяньня яшчэ многія з нас думаюць, 84 Парод — нараджэньне. 85 Мікалай I (1796—1855), імпэратар Расейскай імпэрыі ў 1825—1855 гг. 86 Маецца на ўвазе выданьне: Без-Корннловнч, Мнханл. Нсторнческне сведення о прнмечательнейшпх местах в Белорусснн с прнсовокупленнем н другнх сведеннй, к ней же относяіцпхся. Санкт-Петербург, 1855. што адміністрацыйны падзел гэты быў зроблены паводле нацыянальнага прынцыпу. Вось-жа, каб пераканацца ў гэтым, багіня гісторыі затрубіла была ў ваенны рог. Расейскія ўлады адразу-ж зрабілі адпаведную адміністрацыйную ператасоўку: беларускія губэрні прылучылі да літоўскіх пад адзінае літоўскае кіраўніцтва, а зь Віленскай губэрні, выдзяліўшы Жамойць і Ўпіцкі павет, стварылі незалежнае кіраўніцтва пад назовам “Временное управленне Самогнтскйх областей”. Гэта было ў трыццатых гадох мінулага стагодзьдзя. Як бачым, расейскія ўлады падзялілі ВКЛ на дзьве часткі — Самагіцію і Літву — правільна. Аднак, калі мінула небясьпека, вярнуліся ізноў да падзелу на літоўскія і беларускія губэрні. Гэты паварот ёсьць сьцьверджаньнем, што падзел ВКЛ быў не выпадковы, а што ён адпавядаў расейскай палітыцы. Палітыка гэтая зводзілася ясна не да мэханічнага падзелу на такія ці іншыя губэрні, а да стварэньня двух акупацыйных цэнтраў, пры гэтым кожны з гэтых цэнтраў меў даручанае іншае палітычнае заданьне. Выдзяленьне беларускіх іубэрняў пад асобнае кіраўніцтва безумоўна сьцьвярджала, што русыфікацыйная палітыка ў гэтай частцы колішняга ВКЛ будзе больш актыўнай. А наогул сам падзел быў мэтазгодны, Літву трэба было рэзаць на часткі і жуць па кусочку. Рабіць жа закід Мікалаю, што ён запрапасьціў справу Аляксея87 і Кацярыны88, гэта пустая гутарка. У 1472 годзе праз усю Эўропу праяжджае афіцыйнае пасольства з далёкай і амаль няведамай краіны. Пасольства вязе з сабой афіцыйныя граматы, якія афіцыйна пад пячаткамі сьцьвярджаюць, што пасольства гэтае ад вялікага князя Белай Русі. Папа рымскі вітае гэтае пасольства ў прысутнасьці дыпляматычнага корпусу. Так што, калі хто ў Эўропе ня ведаў дасюль, што такое Белая Русь, дык цяпер мае афіцыйную нагоду — зь першых крыніц — даведацца, што Белая Русь гэта тая краіна, якую ў Эўропе называюць Масковіяй. Пераклад, між іншага, тэрміну “Белая Русь” на лацінскую мову зроблены правільна — Альба Руссія. (В документе папской курнн за 1472, нмеюіцнм характер протокола совета карднналов, указывается, что “предметом обсужденйя было посольство Моанна, князя Белой Poccuu”89. А гэтаўжо змадэрнізаваны пераклад з лацінскае мовы.) 87 Відаць, маецца на ўвазе Аляксей Міхайлавіч (1629—1676), другі маскоўскі цар з дынастыі Раманавых, пры якім у выніку вайны з Рэччу Паспалітай да Маскоўскай дзяржавы адышлі Браншчына, Смаленшчына і Левабярэжная Ўкраіна. 88 Маецца на ўвазе Кацярына II (1729—1796), імпэратрыца ўсерасейская ў 1762—1796 гг. Пры яе актыўным удзеле адбыліся падзелы Рэчы Паспалітай. 89 “Script rer. italic. XXIII. an. 1472, col. 88. Сегодня собраны на совет кар- Пару год пасьля гэтага пасольства, у Італіі друкуецца ўпершыню карта Нямеччыны (і суседніх краін). На гэтай першай друкованай карце ёсьць і тэрмін Белая Русь. На карце выразна напісана: “Белая Русь або Масковія”. Цяпер кожны ў Эўропе, хто ўмее чытаць, можа даведацца, што такое Белая Русь і дзе яна знаходзіцца.