25 Маецца на ўвазе Ўладзімер Цьвірка. 26 Маецца на ўвазе Язэп Мамонька. 27 Маецца на ўвазе Францішак Аляхновіч. 28 Маецца на ўвазе Вячаслаў Адамовіч (1890 — пасьля 1939), палітычны й вайсковы дзеяч, ведамы як Язэп Дзяргач, атаман Дзяргач. 29 Янка Шутовіч (1904—1973), грамадзкі й культурны дзеяч, літаратуразнаўца, выдавец. У 1935—1939 гг. быў выдаўцом і рэдактарам часопісу “Калосьсе”. 30 Марыян Пецюкевіч (1904—1983), этнограф, грамадзкі дзеяч, публіцыст. Адамовіч бязумоўна расейцам не казаў, што ён польскі шпіён, тым болып не заікаўся, што ён беларускі дзяяч, палякі яго пасылалі туды як ісьцінна рускага чалавека, бо інакш ён многа інфармацыяў палякам дастаць ня зможа31. Я аб гэтым Вам пішу не патое, каб ачарніць ці абяліць Адамовіча, я ўважаю, што толькі ў сьвятле гэтых фактаў можа быць зразумелым флірт Адамовіча з расейскай эміграцыяй. На маю думку, калі Адамовіч прад расейцамі разыграваў расейца, дык гэта на жаданьне польскай дэфэнзівы, бо толькі такой дарогай палякі мелі ведаць, што робіцца сярод расейскай эміграцыі. У свой час Адамовіч быў выдаўшы кніжку сваіх успамінаў на беларускай мове. Магчыма, што некаторыя кускі з гэтай кніжкі лучылі ў расейскае выданьне “Там, где бьются”32. Цікава было-б параўнаць, што ў гэтым выданьні было зьменена. 31 «М. Адамовіч (Дзяргач) — балыйавіцкі агэнт. Рожныя газэты зьмясьцілі вельмі цікавыя даныя аб выселяным нядаўна зь Вільні разам з некалькімі расейцаміМ. Адамовічу (Дзяргачу). Іх, як ведама, гданьскія ўлады не прынялі, і яны да самага апошняга часу жылі ў польскім пагранічным месьце Тчэве. Польскія ўлады выдавалі бязплатнае памешканьне і грашовую дапамогу. I вось, як паведамляюць газэты, няведама якім спосабам і пры чыей пратэкцыі, М. Адамовіч апынуўся на гданьскім грунце іраспачаў правакацыйную дзеяцельнасьць у адносінах сваіх калегаў. Адамовіч як давераная асоба і актыўны сябра расейскай манархістычнай арганізацыі ў Бэрліне пад назваю “Братство Русской Правды”, да каторай належыць і кн. Кірыл, атрымлівае ад старшыні гэтай арганізацыі палкоўніка Кольбэрга экзэмпляры выходзячага ў Бэрліче манархістычнага органу “Правда”. Матэр’ял гэтыАдамовіч прадае бальшавікам за добрую плату. Апрача таго атрымлівае значныя сумы з Бэрліну. Тры тыдні назад Адамовіч паведаміў бальшавікоў аб маючым адбыцца ў Гданьску зьезьдзе “Братства Русской Правды”. I, выступаючы як арганізатар зьезду, прывёў на зьезд бальшавіцкага агэнта, прадставіўшы яго як сябру арганізацыі і ахвяру балыйавіцкага тэрору. I здолеў да гэткага стопня выклікаць даверра, што гэтаму агэнту выдана была нават 50 зл. дапамогі. На віленскім бруку Адамовіч выступаў як “заядлы антыбальшавік” і “арганізатар антыбальшавіцкіх паўстаньняў на Усх. Беларусі”, блутаючыся з падазрыцельнымі і цёмнымі асобамі з расейскіх манархістычных колаў, у тым ліку і зь Міткевічам з Наваградчыны. Дык цяпер, нарэшце, высьвятлілася аблічча іроля гэтага “антыбальшавіка” і “расейскага манархіста”. Паводле апошніх вестак зДанцыгаАдамовіч арыштаваны данцыгскімі ўладамі і пасаджаны ў турму за распаўсюджваньне фальшывых бальшавіцкіхчырвонцаў» (Беларускае Слова. № 40 (49). 31 сьнежня 1927 г. С. 4). 32 Тамь, гдг еіце бьются. Пов-Встн-былн нз'Ь жнзнн русскаго повстанчества. (Атамань Дергачь, Атамань Кречеть, Атамань Шагунь, Атамаігь Моровь н другіе.). [Berlin: Tip. br. Girshbaum, 1929]. 247 c. Калі-ж ідзе аб Казлоўскім, дык тое, што ён расказваў мне аб Адамовічу, штось не зусім клеіцца. Казлоўскі — наколькі я цяпер прыпамінаю, думаў, што ў часе вайны Адамовіч схаваўся быў у Гданьску пад апекай немцаў. Ён быццам (Казлоўскі) пісаўу Бэрлін да [Фабіяна] Акінчыца ў справе Адамовіча, Акінчыц быццам шукаў Адамовіча у Гданьску і быццам Адамовіч з Гданьска некуды схаваўся, бо, як вынікала са слоў Казлоўскага, жонка Адамовіча ў Вільні, даведаўшыся, што беларусы маюць аб Адамовічу дакумэнты ў сваіх руках, быццам паведаміла свайго мужа аб гэтым. Гэта ўсё мне ня зусім падабаецца, бо Адамовіч, паводле нэкралёгу ў “Шляху Моладзі”33, памёр у Вільні перад вайной. Пры нагодзе я калісь напішу [Леаніду] Галяку, можа, ён гэтыя справы ведае лепш, бо ён як віленчук мусіць таксама нешта ведаць. Вы калісь парушалі ў адным зь лістоў справу палемікі на бачынах польскай прэсы ў Амэрыцы. Калі Вас цікавіць мая прыватная апінія ў гэтай справе, дык мой погляд такі — 3 увагі на тое, што мы, беларусы, самі ня ведаем нашай гісторыі, на мой погляд, спярша чым займацца наступам на вонкі, мы мусілі-б сабрацца пры адным стале і ў сваім асяродзьдзі абгаварыць усе нашыя балячкі. Калі-ж гэта ня можна зрабіць за адным разам, гэта трэба рабіць на раты, але трэба нам абгаворываць, дыскутаваць, спрачацца, біцца, аж пакуль нешта вытаўчыцца. Калі я аб гэтым гаварыў у Нью Ёрку на зборцы Інстытуту34, [Кастусь] Мярляк сказаў, што для іх, палітыкаў, гэтая справа цяпер ня важная, што як вернемся на бацькаўшчыну, дык тады яны, палітыкі, абмяркуюць тэзы, паводле якіх маюць беларускія прафэсары вучыць на ўнівэрсытэце беларускую гісторыю. Бязумоўна, з Мерляком спрачацца на гэтую тэму няма ніякога сэнсу, але факт фактам, што Інстытут не спаўняе сваіх абавязкаў. У Вільні перад вайной існавала дваццаць гадоў Беларускае Навуковае Таварыства35. Зьбіраліся яны сабе пасьля абеду, выгодна расьсядаліся ў крэслах і, пакуль абед пераварваўся ў жываце, яны сабе аб нечым гаварылі. Пасьля разыходзіліся, так і не пакінуўшы па сабе 33 Маецца на ўвазе публікацыя ў: Шлях Моладзі. № 5 (147). 5 сакавіка 1939. С. 6. Аднак гэта нэкралёг ВячаславаАнтонавіча Адамовіча, бацькі Вячаслава Вячаславіча Адамовіча (Язэпа Дзергача). 34 Маецца на ўвазе Беларускі інстытут навукі й мастацтва (БІНіМ). 35 Беларускае навуковае таварыства існавала ў Вільні ў 1918—1939 гг. Сярод заснавальнікаў былі Вацлаў Л астоўскі, Антон і Іван Луцкевічы, Янка Станкевіч. Сярод сяброў — Уладзімер Самойла, Часлаў Будзька, Станіслаў Станкевіч, Вацлаў Іваноўскі, Ігнат Дварчанін, Аркадзь Смоліч і інш. БНТ выдала навуковыя зборнікі ‘Тадавік Беларускага навуковага таварыства ў Вільні” (1933), “Запісы Беларускага навуковага таварыства” (1938), кнігу Адама Станкевіча “Доктар Францыск Скарына — першы друкар беларускі, 1525-1925” (1925) і інш. ніякага сьледу. Маладыя-ж сучасныя беларускія гісторыкі фактычна пачынаць мусяць усё ад пачатку, і ня дзіва, што ў нас поўны разброд. На маю думку, каб чытаць навуковыя рэфэраты, дык зусім не патрэбна Інстытуту, гэта можа рабіць культурны рэфэрэнт БАЗы36. Інстытут патрэбны па тое, каб выковываць беларускую думку. А для гэтага патрэбна хоць некалькі асоб, якія спатыкаліся-б рэгулярна і прадыскутавалі розныя няясныя рэчы. Тады і вынікі нейкія былі-б і тады куды лягчэй можна было-б весьці работу і навонкі. Прывітаньні! Ваш Часлаў Будзька. Р. S. У Вільні на Завальнай вуліцы быў рынак, на якім прадавалі рыбу. На гэтым рынку былі і будкі са старымі кніжкамі. Вось-жа аднойчы мой школьны сябра Бэрнась Стэповіч37 (брат пасла Альбіна38 і К[азіміра] Сваяка39) купіў там за 2 злотых Літоўскі Статут Мамоніча40. Гэты Статут я асабіста трымаў у сваіх руках, і ён недзе і сёньня перахоўвываецца ў Стэповіча ў Варшаве. Учора ў “Беларускім Голасе”41 я прачытаў, што Літоўскі Статут KamTye “мільёны даляраў”. Трэба мусіць напісаць Стэповічу, каб ён хутчэй са сваім Статутам уцякаў заграніцу, тады ўрэшце зажывем. Між іншага, я пісаў да цёткі ў Польшчу, каб яна прыслала мне “Віцебскую Старыну” Сапунова42, а цётка пішыць, што пошта няпрымае, бо кніжка затоўстая. 26.III.1961 г. Глыбокапаважаны Спадар Ю[ры] Віцьбіч! Сягоньня ў нас тут адбыліся дзьве Сакавіковыя акадэміі: ад 1-ай гадзіны да 3-ай была бэцээраўская, ад 3-ай да 6-ай — бэнээраўская. Ад 36 Маецца на ўвазе Беларуска-Амэрыканскае задзіночаньне. 37 Бэрнард Стэповіч (1909—1982), грамадзкі дзеяч, доўгі час працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі Полыпчы, жыў у Варшаве, быў сябрам Беларускага грамадзка-культурнага таварыства. Аўтар успамінаў пра Казіміра Сваяка. 38 Альбін Стэповіч (1894—1934), грамадзкі й музычны дзеяч. Выкладаў сьпевы й музыку ў Віленскай беларускай гімназіі. 39 Казімір Сваяк (сапр. Канстанцін Стэповіч, 1890—1926), каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч. 40 Маецца на ўвазе Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., выдадзены ў друкарні братоў Мамонічаў. 41 “Беларускі Голас” (Byelorussian Voice) — газэта, якую выдаваў ад імя Беларускага незалежнага фонду ў Канадзе Сяргей Хмара. Выходзіла цягам 1952—1992 гг. Усяго выйшла 370 нумароў. 42 Аляксей Сапуноў (1852—1924), гісторык, археограф, краязнаўца, дасьледчык помнікаў старажытнай культуры. 6-ай да 9-ай — кураль піве. Вось-жа папіваючы гэтае піва, я распытваўся ў старыкоў аб Балаховічу43 і Адамовічах. Даўней я аб гэтым мала цікавіўся, але ў сувязі з Вашымі лістамі мяне гэта пачынае цікавіць. Стары Баркоўскі расказваў, што ён радзіўся і ў тым часе жыў на тэрыторыі дзейнасьці Балаховіча. Ён нават асабіста знаў некаторых ахвіцэраў Балаховічаўскіх яшчэ з царскай арміі. Аднойчы ў ягоную ваколіцу ўвайшоў аддзел Бал аховіча на чале з ахвіцэрам, ягоным асабістым знаёмым. Гэты знаёмы прадставіўся яму як ад’ютант Дзямідава44. Калі Баркоўскі ўспомніў аб Дзямідаве, я тады толькі паверыў, што Дзямідаў сапраўды быў у арміі Балаховіча, бо хаця я і раней аб гэтым чуў ад Дзямідава, але ня зусім гэтаму верыў. Дзеля таго, што тут-жа разам з намі піў піва і Дзямідаў, і Дзямідаў таксама далучыўся да гутаркі, і цяпер я яму ўжо пачаў больш верыць. Тут-жа быў і Ліманоўскі45, які ўспомніў, што ён разам з Балаховічам вучыўся ў школе, ня помніць толькі, з каторым, бо Балаховічаў было двух. Другі называўся Юзік. У канцы мы ўгаварыліся, што спаткаемся ўсе яшчэ раз і пагаворым аб Балаховічу, але іугарку нашую наіграем на стужку, каб пасьля можна было гэта замацаваць на паперы. Вось-жа, калі Вас цікавяць выпадкі тых дзён, я мог-бы прыслаць Вам інфармацыі, але Вы павінны прыслаць мне пытаньні, якія Вы хочаце, каб гэтыя сьветкі выясьнілі. Копіі гэтых гутарак аб Балаховічу, што мы тут наіграем на стужку, я пасьля прышлю Вам для далейшай літаратурнай апрацоўкі. 3 сягоньняшніх гутарак, даволі хаотычных, я зрабіў выснаў, што армія Балаховіча складалася зь дзьвюх частак: з расейскай і зь беларускай. У беларускай частцы камандаваў Дзямідаў. Палітычна Балаховіч падпарадкаваўся Аляксюку46 і Адамовічу. Аляксюк-жа быў фігурантам Пілсудзкага, і грошы ад Пілсудзкага праходзілі праз рукі Аляксюка. 3 увагі на тое, што Аляксюк быў жулікам, уся акцыя з Балаховічам