Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Сьцяблевіч, Ул. Два прыклады маскоўскага каляніялізму // Беларус. № 125. Верасень 1967. С. 3.
Сьцяблевіч, Ул. Нясьведамая хвальсыфікацыя // Бацькаўшчына. № 45 (529). 13 лістапада i960. С. 1.
Неабходна выпрацаваць моўныя нормы перадачы беларускіх найменьняў у іншамоўных выданьнях.
Сьцяблевіч, Ул. Падвойная ўрачыстасьць у Лювэне // Бацькаўшчына. № 50—51 (534—535)Каталіцкія Каляды i960. С. 7.
Высьвячэньне помніка Міколу Равенскаму. Дзесяцігодзьдзе сьвятарскае дзейнасьці а. Аўгена Смаршчка.
Сьцяблевіч, Ул. “Хрэсьбіны” // Бацькаўшчына. № 14 (450). 5 красавіка 1959. С. 4.
Сьцяблевіч, Ул. Ці ж гэта слава? // Бацькаўшчына. № 37 (572). 10 верасьня 1961. С. 2.
Да гісторыі Берасьцейскае цьвярдыні.
Алесь Махнач.
Сьцяблевіч, Ул. Што даў Беларусі кастрычнік // Беларус. № 128.
Сьнежань 1967. С. 2.
Сьцяблевіч, Ул. Яшчэ крыху аб пісьменьніках [Кастусь Акула, Янка Юхнавец] // Бацькаўшчына. № 40 (426). 19 кастрычніка 1958. С. 3.
Падрыхтоўка да друку й камэнтары Лявона Юрэвіча й Натальлі Гардзіенкі
Тэма нумару: Амэрыканская гісторыя Людзі кнігі
Часлаў Будзька
ДА ГІСТОРЫІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ЎСЬВЕДАМЛЕНЬНЯ.
ЛІСТЫ
Часлаў Будзька (29.06.1913, Вільня —15.08.1985, Чыкага, ЗША) — грамадзкі дзеяч, гісторык, пэдагог, сын Эдварда (Адварда) Будзькі. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, а ў 1938 г. — аддзяленьне гісторыі гуманістычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. Браў удзел у нацыянальным грамадзкімруху, быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу. За актыўную грамадзкую дзейнасьць пазбаўлены права працаваць па спэцыяльнасьці. Уладкаваўся ў каапэратыўнае таварыства ў Варшаве, потым працаваў у Кельцах. ПадчасДругой сусьветнай вайны знаходзіўся ў Нямеччыне: па сьведчаньні Леаніда Галяка,“выявілася нейкае разыходжаньне характараў з кс. В[інцэнтам] Гадлеўскім, і той, будучы часова ўплывовым, пагражаў”.
Па сканчэньні вайны жыў у беларускім лягеры DP у Ватэнштэце, выкладаў гісторыю ў беларускай гімназіі. Былы камэндант гэтага лягеру СьвятаслаўКоўшзгадвае: “Пытаньне аб пабудове царквы выклікала першыя нязначныя разыходжаньні паміж мною й некаторымі асобамі ў адміністрацыі лягеру, у прыватнасьці са Сп. Сп. Будзькам і Саўкам. Асабліва Сп. Будзька паўстаў супраць намеру пабудовы царквы ў Лягэры й казаў: лягэр трэба будаваць не ад царквы, а ад уборнае”
У1948 г. прыбыў на працу ў Вялікабрытанію. Ад 13.12.1948 стаў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
У1951 г. выехаў у ЗША. Жыў у Чыкага. Быў актывістам Чыкагскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Займаўся грамадзка-асьветніцкай працай. Дасьледаваў старадаўнюю гісторыю Беларусі; у 1955 г. выдаў першы том “Кніжкі пра Івашку Гарнастая”, задуманай маштабнай, але ніколі ня скончанай працы пра вялікага пісара літоўскага.
1 Беларускі Лягер у Ватэнштэт. Альбом — Гістарычная даведка. 1981. С. 9.
Часлаў Будзька
Айцец Надсан у кнізе пра Часлава Сіповіча, гаворачы пра Чыкага, пісаў: «Парафія Хрыста Спаса вызначалася тым, што ў яе ўваходзілі групы сем’яў, хацелася б сказаць “кляны” ў найбольш сымпатычным сэнсе гэтага слова. Адзін зь іх — “Будзькаў клян”, патрыярхам якога быў стары беларускі грамадзкі дзеяч Эдвард Будзька (памёр у 1958 годзе). Ягоная дачка Ірэна выйшла замуж за Вацлава Пануцэвіча, а Людвіка — за Антона Бяленіса. Абедзьве сям’і жылі недалёка ад царквы ў адным прыгожым, вялікім доме, дзе кожная сям’я займала адзін паверх. Разам
зь імі жылі Валерыя, удава Эдварда Будзькі, і нежанаты сын Чэслаў, вялікі знаўца гісторыі Беларусі. Іхны дом заўсёды гасьцінна вітаў усіх беларусаў. Антон Бяленіс шмат дапамагаў Уладыку Чэславу, калі той прыяжджаў у Чыкага. Чэслаў Будзька падараваў усе свае кнігі і архівы ў Бібліятэку Ф. Скарыны».
У адмыслова напісаным да гэтай публікацыі ўспаміне доктарЯнкаЗапруднікзгадвае: “3 Чаславам у мяне была вялікая дружба на гістарыяграфічным полі: абмен лістамі, кніжкамі, мікрафільмамі й паглядамі на прафэсіяналізм у гістарыяграфіі. Часлаў быў заўсёды гатоў дапамагчы ў маіх патрэбах і зацікаўленьнях, ну і, зразумела, у лістах. Ягоную дапамогу я вельмі цаніў і быў яму ўдзячны.
Мне казалі (не памятаю, хто), што Часлаў ня меў закончанае ВНУ (у Вільні), але ў адным зь ягоных лістоў да мяне ў 1951 г. ён пісаў: “Пасьля скончэньня ўнівэрсытэту я пару гадоў пісаў кніжку — гісторыю полацкага княства... навясёла. Навясёла таму, што думаў, што толькі такім чынам можна было-б спапулярызаваць беларускую гісторыю сярод найшырэйшых масаў. [...] Перад самай вайной кніжка была гатовая, у часе вайны аднак згарэла”.
Часлаў быўрамантыкам у гістарыяграфіі. Яго цікавілі “вялікія” тэмы (асабліва Полацак і ВКЛ), прычым паўставалі яны больш на
глебе, калі чытаньне й жаданьне (у прапорцыі, скажам, адзін да чатырох) давала яму моцны імпульс да пісаньня — “навясёла”.
У Часлава былі вострыя разыходжаньні ў паглядах на далёкую беларускую мінуўшчыну зь ягоным шваграм Вацлавам Пануцэвічам, юрыстам па асьвеце, а гісторыкам па занятку. Разыходжаньні гэтыя, аднак, выяўляліся, бадай, больш у хатніх спрэчках (абодва жылі амаль разам адзін каля аднаго) ды ў прыватных лістах, чымся ў публікацыях”.
3 нэкралёгу, напісанага Міколам Прускім: “Апошнімі гадамі цесна лучыла нас супольная выдавецкая дзейнасьць. Гэта сьв. памяці Часлаў Будзька ўкладаў для часопісу “Беларускі Сьвет” прыгожыя беларускія арнамэнты. Ён іх умела рыхтаваў да рэпрадукцыі й фінансаваў усе з гэтым зьвязаныя друкарскія расходы. Яго арнамэнты набылі сярод беларусаў шырокае зацікаўленьне й прызнаньне”2.
У1979 г. сп. Часлаў Будзька выдаў альбом распрацаваных ім узораў да вышываньня — “Беларускі арнамэнт”3. Ад таго часу выходзілі паасобныя дадаткі да альбому, якія зьмяшчаў у сваім часопісе “Беларускі Сьвет”Мікола Прускі. Узоры Часлава Будзькі, выкананыя ў чырвоным і чырвона-чорным калёрах, адзначаюцца багацьцем кампазыцыі. Пра іхможна было б сказаць падобна да сказанага Ларысай Геніюш пра беларускую ткальлю ў вершы “Дыван”:
Вузор пяе на лоне пражы белай
шнурок з квадратаў роўненька бяжыць.
Як вылічыць, як аснаваць сумела дыван свой,
каб аж так заваражыць?
Так далікатна, анідзе памылкі, на бель асновы колерам лягло, так ад калыскі да самой магілкі жыцьцё людзкое выткана было:
квадраты дзён, запоўненыя працай, між імі — сонца залаты прасьвет.
2 Думкі й пагляды. Дадатак да “Беларускага Сьвету”. № 7.1985. С. 1.
3 Беларускі арнамэнт. Выбраў і падрыхтаваў да друку Ч. Будзька. Друкарня Міколы Прускага, 1979.
Так роўненька,
так нельга памыляцца, каб спраўным быў дыван жыцьця як сьлед4.
Дасюль былі апублікаваныя толькі асобныялісты Часлава Будзькі5, ягоная ж спадчына, без сумніву, заслугоўвае быць сабранай і выдрукаванай у Беларусі.
Арыгінал працы “Да гісторыі нацыянальнага ўсьведамленьня” захоўваецца ў зборах Нью-Ёрскай публічнай бібліятэкі6. Зьмешчаныя ніжэй лісты разам зь іншымі, што засталіся па-за публікацыяй, захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва.
Да гісторыі нацыянальнага ўсьведамленьня'
Пытальнік у статыстычнай рубрыцы
Кажны перапіс насельніцтва на тэрыторыі Беларусі адкрываў у нашым народзе балючае мейсца, рану незагойную — нястачу нацыянальнага самаазначэньня, — што пры адсутнасьці ў шырокіх колах нашага народу традыцыяў (дзякуючы сваясабліваму ходу гістарычных падзеяў) — ставіла наш народ у крытычнае палажэньне поўнай амаль няведы сваёй нацыянальнай прыналежнасьці.
I дзякуючы гэтаму ўнародным перапісе — праводжаным пераважна чужынцамі — зьяўляецца нават новая дзівосная рубрыка із сваясаблівай нейкай новай народнасьцю — “тутэйшы”. Ня была-б гэтая зьява зусім такая сьмешная, а нават і не такая вельмі ўжо трагічная, каб ня вонкавыя палітычныя абставіны і каб ня сьведамая сумысная блытаніна, праводжаная адказнымі за перапіс адзінкамі.
Ня можна вымагаць ад нашага беларускага селяніна, які яшчэ ня так даўно выбраўся з-пад ярма прыгону й паншчыны, каб ён — ва ўмовах амаль поўнай адсутнасьці пасьля паншчыны сваёй нацыянальна-сьведамай інтэлігэнцыі — свабодна разьбіраўся ў нацыйных пытаньнях, калі яшчэ так нядаўна ўбівалі яму ў галаву, што ён наогул не з’яўляецца народам, а толькі “рабочай сілай”, “сілай” — якая запаўняе ўвесь кантынэнт Эўропы і гаворыць аднэй тэй самай “простай” мовай
4 Беларус. № 314.1983.
5 Юрэвіч, Лявон. Эмігрант Францыск Скарына, або Апалогія. Мінск, 2015.
С. 486-503.
6 New York Public Library (NYPL). *QM 06—98.
7 Пры публікацыі захаваны правапіс арыгіналу.
і пад Менскам, і пад Парыжам. Пры гэтым ня трэба забывацца, што сяньняшні больш-менш усталены і так-сяк афіцыйна замацаваны за намі назоў як народу (беларускі, Беларусь) зьяўляецца гістарычным вытварам ужо навейшых часоў.
Бяручы на ўвагу вышэйсказанае, слова “тутэйшы” ня будзе ўжо такім дзівосным і сьмешным, як яно можа камусь здавацца на першы погляд — а наадварот — у ім крыецца адна вялікая і здаровая народная думка, думка якраз тая, што народ наш, асеўшы зь незапомных часоў адвечных на гэтай нашай беларускай зямлі, заставаўся і застаецца ўсё тым-жа самым народам, не зважаючы на тое, як-бы яго калі ні называлі і як-бы ні называлі зямлю і край, дзе ён жыве і жыў ад дзеда-прадзеда. ТУТ ён і ягоныя прашчуры нарадзіліся і век свой адвекавалі.
Крывічы8
Наш народ, носячы сяньня афіцыяльны назоў “беларускі”, на зары, на пачатку сваёй гісторыі (як і кажны народ напярэдадні вытварэньня сваёй дзяржаўнай арганізацыі), распадаўся на колькі складовых групаў, званых пляменьнямі — ня меў свайго аднаго агульнага для ўсіх нацыянальнага назову і называўся іменьнямі сваіх пляменьняў — як: Крывічы, Дрыгавічы, Радзімічы, Вяцічы, Севяране. Аднак з увагі на тое, што найбольшым спаміж іх нашым плямом, прытым найбольш палітычна актыўным і творчым, было племя Крывічоў, імя гэтага племені нагэтулькі заглушала імёны іншых сваяцкіх плямёнаў, што гэтыя апошнія сталі ўважацца толькі як пабочныя мянюшкі таго самага крывіцкага племя. Прыкладам — племя дрыгавічоўуважалася за галіну крывічоў, якія былі пасяліўшыся на дрыгве, г. зн. на дрыгавістабалоцістай меснасьці9. У гэтай брашуры, ясна, малаабходзіць — якое
8 «Крывічы... былі прабабкамі цяперашніх беларусаў. ...У найбліжэйшым зь імі сваяцтве знаходзіліся Дрыгавічы, якія жылі паміж Прыпяцьцю і Бярэзінай. Гэта была асобная галіна тых-жа крывічоў, азначаная асобным імем у залежнасьці ад прыроднай уласьцівасьці занятай імі тэрыторыі (“дрыгва”— балота, “трасіна”). ...У цесным сваяцтве з крывічамі былі Радзімічы, якія жылі на Сожы» (Праф. М. Н. Любавскнй. Основные моменты нсторнн Белорусснн. Москва, 1918 г.).