104 Напэўна, маецца на ўвазе Колеман Янг (анг. Coleman Young, 1918—1997), амэрыканскі палітык, які быў мэрам Дэтройту ў 1974—1994 гг. Ён быў першым афра-амэрыканскім мэрам гэтага гораду. 105 “The Detroit News”— адна з дзьвюх найбуйнейшых газэтаў у Дэтройце. Выдаецца да 1873 г. 106 Unemployment (анг.) — беспрацоўе; але вызначэньне, згодна з амэрыканскімі законамі, болып складанае: гэта стан, калі чалавек ня мае працы, актыўна шукае яе й шукаў у апошнія чатыры тыдні і які ў гэты час можа працаваць. паглядзім. У нашым веку ўжо й ня так проста знайсьці працу — канкурэнцыя малодшых. Я калісьці напісаў быў ліста Сенькоўскаму, але й да гэтага часу ніякага адказу не атрымаў. Ведаю, што ён ёсьць даволі цяжкі на пад’ём, калі ходзіць аб пісаньне лістоў, аднак, магчыма, што ён майго ліста не атрымаў. Як у цябе справы? Прывітаньні сям’і і сп-ру Адамовічу. Твой Валодзя. Розвіл, 17.11.84 Здароў, Янка! Высылаю гэтта “пошукі”. Мы мелі нейкія зьвесткі, што гэны Міша107 папаў у бальшавіцкія рукі ў 1945 годзе, быў вевезены ў Сібір і на гэтым сьлед застыў. На апошняй Сустрэчы ў Кліўлэндзе даведаўся, што ён жыве недзе ў Амэрыцы. Гэная балбэсіна зрабіўся ні то палякам, ні то паўпалякам і ціхенька сядзіць. У міжчасе ягоная мама ў Масачусэц знаходзіцца пры сьмерці. Зьмясьці гэтую абвестку ў трох нумарох. Калі-б у міжчасе я яго знайшоў, дык паведамлю цябе тэлефанічна. Янка, прышлі мне адрас Цьвіркі. Ня ведаю, чаму, але я ўлез у гразь і цяпер ня ведаю, як вылясьці. Ходзіць тут а памятнік Равенскаму. Людзі злажылі ахвяры на памятнік. Памятнік паставілі, а ў газэце нідзе ня ўспомнілі ні слова аб ахвярадаўцах. Зразумела, многім на гэтым залежыць. Мяне атакавалі ў Аўстраліі асабліва Міхась Зуй108, які ад дэлягатуры БЦР выслаў на памятнік іо фунтаў. Людзі дамагаюцца, каб хоць спозьнена зьмясьцілі лісту ахвярадаўцаў. А на апошняй Сустрэчы ў Кліўлендзе109 меў зы мною доўіую гутарку Міхась Навумовіч. Раней ён дамагаўся грошы, а цяпер ён проста хоча мець крэдыт, што ён паставіў памятнік Равенскаму. Нават ня просіць ніякае падзякі. Я паабяцаў, што просьбу ягоную выканаю. Я маю лісту ахвярадаўцаў і лісту выдаткаў. Мне гэта некалі ў Лювэне перадаў Жучка, а ён атрымаў ад Шчэцькі. На руках у Шчэцькі мелася 107 Ідзецца пра стрыечнага брата Ўладзімера — Міхаіла Бакуновіча. Абвестка пра ягоныя пошукі была змешчаная ў газэце “Беларус” № 323 (лістапад 1984). 108 Міхась Зуй (1909—1995), палітычны й грамадзскі дзеяч. Ад 1949 г. жыў у Аўстраліі. Стваральнік і нязьменны старшыня Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі. У 1950—1960-я гг. арганізатар і кіраўнік беларускага драматычнага гуртка ў Сыднэі. Кіраўнік Дэлегатуры БЦР у Аўстраліі. У 1978 г. старшыня Беларускага культурна-грамадзкага клюбу ў Сыднэі. Ha XIX Пленуме БЦР у 1987 г. абраны прэзыдэнтам БЦР. 109 Маецца на ўвазе 16-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая адбывалася ў Стронгсьвілі — Кліўлэндзе 1—3 верасьня 1984 г. быць яшчэ 740 бэль[гійскіх] франкаў і 300 фр[анцускіх] франкаў, якіх ён Жучку не перадаў, бо гэных грошай ужо ня было — Шчэцька прапіў з Марговічам. Аб гэтым ведаю ад Марговіча — ён мне некалі расказваў ў Мюнхэне, зразумела, пры піве. Пры нагодзе папытай у Шчэцькі, што сталася з грашыма. Што ён скажа? У расходах Шчэцька запісаў: “У паразуменьні із старшынёй ЦБААй° сп. Цьвіркай і а. Робэртам я выдаў 6396 фр[анкаў] на падрыхтоўку канцэрту ў Лёнданеш. Айцец Робэрт паабяцаў зьвярнуць, калі будуць патрэбныя грошы”. Міхась Навумовіч паставіў памятнік, і ніхто не ўважаў за патрэбнае зь ім разьлічыцца. А таму дамаганьні Навумовіча ёсьць слушныя. Вось-жа, каб не пакінуць Цьвірку ў дурнях, я хочу яму напісаць аб гэтым, каб ён быў падрыхтаваны. А таксама няхай шукае нейкага выхаду, бо я трымаюся думкі, што Навумовічу мы павінны заплаціць. Я марудзіў з пытаньнем памятніка, бо гэтая справа ня то што зарасла ўжо травою, але пакрылася ўжо тоўстым дзірваном. Да таго я ведаў, што як пачну раскопваць, дык замнога смуроду выйдзе наверх. Таму рукі не падымаліся брацца за пісаніну. Цяпер раблю гэта проста на дамаганьне Міхася Навумовіча. Паміж іншага, ці робіцца што-небудзь, каб выдаць сьпеўнік Равенскага? Можа нехта выдасьць на сотыя ўгодкі сьмерці? Думаю, з гэтым трэба было-б пасьпяшыць, покуль жыве праф. Карповіч112, бо ён ёсьць адзіны, што можа зрабіць карэкту. Іначай трэба будзе наймаць чалавека, а гэта каштуе грошы, якіх мы ня маем. У мяне асабіста справы дрэнь. Я меў флебайтіс113 у правай назе, і кусочак запечанай крові адарваўся, прайшоў празь лёгкія й папаў у сэрца. Маю нармальны ціск крыві, здаровае сэрца, а ў сэрцы сьметнік зрабіўся. У рэзультаце ніякае фізычнае працы выконваць не магу, бо 110 Відаць маецца на ўвазе Цэнтраля беларускіх акадэміцкіх арганізацый (ЦБАА), што была спадкаемцам Цэнтралі беларускіх студэнцкіх арганізацый на чужыне (ЦБСА), заснаванай у 1946 г. з мэтамі абароны правоў беларускіх студэнтаў, фінансавай дапамогі пры паступленні ва ўнівэрсытэты, каардынацыі студэнцкага руху. 111 Маецца на ўвазе вялікі канцэрт Беларускага студэнцкага хору зь Лювэну ў Лёндане на сьвяткаваньні ўгодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў сакавіку 1954 г. 112 Алесь Карповіч (1908—1992), кампазытар, грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Заходняй Нямеччыне, дзе працаваў як выкладчык у музычнай школе ў Ольдэнбуріу. Быступаў разам зь Беларускім студэнцкім хорам зь Лювэну (Бэльгія). Пазьней пераехаў у ЗША, жыў у Ныо-Ёрку. 113 Phlebitis (анг.) — флебіт, запаленьне вены. бракуе паветра. Запечаная кроў і да гэтага часу сядзіць у правай назе. Калі даўжэйшы час знаходжуся на нагах, дык правая нага пухне. Да нядаўна быў здаровы, як слон, і раптам усё абарвалася. Няхай яно прападзе такое жыцьцё! Падаў на “дысабілыты”1*4, але гэта віламі па вадзе пісана — я маю ня той колер шкуры. Знаю, што ўжо час, каб заплаціць за газэту115 ды за пошукі, але, знаеш, дружа, вам прыдзецца пачакаць. Спадзяюся, што мая сытуацыя паправіцца, дык разьлічуся. Дык трымайся! Твой Валодзя. Розвіл, 16.1.1985. Здароў, Янка! Далучаю гэтта карэспандэнцыю ў газэту, фатаграфію мае плямяньніцы й 50 даляраў. Фатаграфія ёсьць вельмі паскудная, але якую прыслалі, такую й зьмесьцім. Паміж іншага, у Мітрафана ёсьць надзвычай здольныя дзеці. Іх ніколі ня трэба было падганяць да навукі. Ларыса як жанчына не магла здэцыдавацца, што студыяваць: псыхалёгію ці геаграфію. Дык узяла абодва й за два з палавінаю гады кончыла два факультэты116. Гэткім парадкам і Мітрафана ўжо ўсе трое дзяцей кончылі ўнівэрсытэт, дык можа цяпер пачнуць вадзіцца грошы ў яго. Гэтыя 50 даляраў падай як падпіску на газэту, за пошукі й за клішэ. Думаю, што ня варта рабіць разьбіўку колькі за што. 3 пошукаўу мяне пакуль што нічога не атрымоўваецца. Ніхто не адзываецца. Я быў тут падаўся на “дысабылыты”, дык сяньня атрымаў адказ, што адкінулі. Цягнулася ўсё гэта роўна два з палавінаю месяцы. Што цяпер рабіць — ліха яго знае. Трэба шукаць нейкую працу. Што праўда, і “дысабылыты” мяне не ратавала-б. Далі-б нейкіх боо даляраў на месяц, і за гэтыя грошы я не пражыву, а працаваць ня маеш права. Навінаў у мяне ніякіх. Каляды й Новы Год сядзеў у хаце, дык прынамся галава была цьвярозая. Прывітаньні сп-ру Адамовічу, Кіпелям і тваёй палавіне. Дык трымайся! Валодзя. 114 Disability (анг.) — інваліднасьць. 115 Маецца на ўвазе газэта “Беларус”. 116 Абвестка пра Ларысу Бакуновіч, дачку Мітрафана й Міраславы Бакуновічаў, што скончыла вышэйшую асьвету ў Сыднэйскім унівэрсытэце, была надрукаваная ў газэце “Беларус” (№ 325, студзень 1985). 27.3.1987. Здароў, Янка! 19-га гэтага месяца ў Аўстраліі памерла мая мама, дык высылаю гэтта яшчэ фатаграфію й нэкралёг117. Ведаю, што для клішы патрэбная чорная фатаграфія, але паколькі я такое ня маю, дык трэба задаволіцца тым, што ёсьць. Ведаю таксама, што газэта выходзіць рэдка, і зь месцам там не раскошна. Я не стараўся расьцягваць, хацеў толькі падаць галоўныя мамэнты зь яе жыцьця ў скароце. Думаю, што праз 30 год у Аўстраліі яна сабе зарабіла хоць месца ў газэце — цягнула сама й падганяла іншых. А як ужо сілы пусьцілі, дык і надалей яе хата была заездным домам і гасьціньніцай для кажнага Беларуса, бо каструляў насіць была ўжо ня ў сілах. Гэта тымболып, што некалі Мэрляк118 зьмясьціў нэкралёг аб Адаму Горбату119, аб гэтым бяздарным прымітыву, брахню амаль на паўстаронкі ў газэце “Беларус”. Кажу брахню, бо Горбата я ведаю яшчэ з дому, і ніякім лясьніком ён ніколі ня быў, а служыў у польскай тайнай пагранічнай паліцыі. Гаспадарка ягонага бацькі ўпіралася ўжо ў раку Случ, а з другога боку ракі — Савецкі Саюз. А хто даў неграматнаму чалавеку рангу капітана, ці ня Мэрляк часам? Уласаў120 яго капітанам не наградзіў — гэта я ведаю дакладна. Як адступалі з дому, і Немцы фармавалі ваенныя адзінкі з паліцэйскіх аддзелаў, дык Горбат і Цыган121 (гэты самы, што ў Саўт Рывэры цяпер сядзіць бяз ног) пайшлі да Ўласава, а мой брат Аляксандра122 пай- 117 Нэкралёг быў апублікаваны як: Валодзя. Сьв. памяці Васіліса Бакуновіч (20.08.1895, Палесьсе —19.03.1987, Аўстралія) // Беларус. № 334. Красавік 1987. С. 8. 118 Кастусь Мерляк (1919—2007), грамадзкі дзеяч. У 1947—1954 гг. жыў у Аргентыне, дзе стварыў і ўзначаліў Згуртаваньне беларусаў у Аргентыне. Ад 1954 г. — у ЗША. У1959—1964 гг. старіпыня Галоўнай управы Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. У 1964 г. праз канфлікт пакінуў БАЗА і стварыў Беларуска-Амэрыканскае аб’еднаньне ў Нью-Ёрку. 119 Маецца на ўвазе нэкралёг: Мярляк, Кастусь. Сьв. памяці Адам Горбат (1914—1984) // Беларус. № 322. Верасень — кастрычнік 1984. С. 7. 120 Андрэй Уласаў (рас. Андрей Власов, 1901—1946), савецкі вайсковы дзеяч, генэрал. Пасьля палону нямецкімі войскамі ў 1942 г. перайшоў на бок Трэцяга райху, узначаліў Расейскую вызваленчую армію (РОА), што ваявала на баку немцаў. 121 Відаць, маецца на ўвазе Яўхім Цыган (1917—1987), які жыўу Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі). 122 Аляксандар Бакуновіч (1918—?), грамадзкі дзеяч, брат У. Бакуновіча. У 1950 г. выехаў у Аўстралію. Ад 1973 г. быў сябрам Беларускага культурна-грамадзкага клюбу, у якім на працягу 17 гадоў працаваў на пасадзе скарбніка. Жыў у Сыднэі.