шоў у зо-ю дывізыю123, што тады фармавалася, пад беларускі сьцяг. Мы асталіся тым, кім нас мама выхавала. Яшчэ ў перадваеннай Польшчы я, будучы падлеткам, быў Беларусам. Аб Беларусі ня знаў нічога — маю на ўвеце гісторыю Беларусі, але “тутэйшым” я ня быў. Аб “тутэйшых” я даведаўся толькі на эміграцыі ў беларускай гімназіі. Калі-б ужо і не каструлі ў Аўстраліі, дык толькі за гэта ёй трэба было-б адпусьціць цэлую бачыну. Янка, пастарайся не абразаць. Калі ўбачыш шарахаватасьць, дык падгладзь, бо ў мяне ў Аўстраліі ёсьць яшчэ цэлая куча крытыкаў, і мне трэба зь імі лічыцца. Ведаеш, пісаць аб нейкім мне лёгка, але калі ходзіць напісаць аб маме, дык ужо справа іншая. У наступным тыдні ў мяне выплата, дык вышлю чэк на 25 дал[яраў]. Спадзяюся, што хопіць, калі не, дык не саромяйся сказаць, што каштуе 26.93. Ужо-ж чэка ня буду выпісваць з дакладнасьцю да цэнта. Зразумела, фатаграфію абрэж, каб была толькі ад грудзей, а бакі вон. Дык адразу дзякую за ўсё. Трымайся! Валодзя. Розвіл, 5.11.1987. Здароў, Янка! У маім апошнім лісьце да цябе я так зухавата пляснуў, што вось у наступным тыдні будзе выплата, і я табе вышлю 25 даляраў за клішэ. Я проста забыўся, што 18-га красавіка трэба будзе заплаціць даніну нашаму супольнаму Дзядзі Сэму. Разумееш, ён мяне як шкробнуў, дык і да гэтага часу не магу яшчэ паймаць паветра. Ходзіць аб тое, што я забраў мой “Індывіджуал Рэтаермэнт Экаўнт”124, бо патрэбныя былі грошы. Ну й за бооо, якія некалі адлічыў ад падатку, прышлося заплаціць. 3 грашамі ў мяне й цяпер не раскошна, але не хачу, каб газэта рабіла нешта для мяне на крэдыт, дык высылаю чэк на 25 даляраў. 123 30-я дывізія СС (2-я расейская, 1-я беларуская, ням. 3O.Waffen-GrenadierDivision der SS (russische Nr. 2, weiliruthenische Nr. 1)) — вайсковая частка ў складзе Вафэн СС. Створана ў жніўні 1944 г. Яе склад быў разнастайны: служылі немцы, расейцы, украінцы, беларусы, палякі. Камандаваў дывізіяй Ганс Зіглінг. Гісторык Юры Грыбоўскі адзначае, што ў дывізіі апынуліся беларусы — як удзельнікі антыпартызанскіх апэрацый, гэтак і юнакі зь Менскай школы афіцэраў БКА, якія ня бралі ўдзелу ў вайсковых апэрацыях. Скончыла існаваньне ў красавіку 1945 г. Падрабязьней гл.: Грыбоўскі, Юры. Беларусі легіён СС: міфы і рэчаіснасць / / Беларускі гістарычны агляд. Т. 14. Сш. 1—2 (26—27). 2007. С. 97—139. 124 Individual retirement account (анг.) — пэрсанальны пэнсійны рахунак. Тыдзень таму назад атрымаў ліста ад сястры з Аўстраліі125. Прыслала фатаграфіі з паховінаў. На паховінах было больш-менш сотня людзей. Мая мама была там папулярная. Яна сама цягнула й падганяла іншых. Прычым было многа Ўкраінцаў, бо чуліся таксама вінаватыя перад ёю. Паміж іншага, сястра піша, што ўжо столькі гадоў плаціць ці, як яна кажа, дае грошы на газэту, а газэты не атрымоўвае. Спадзяюся, што ў наступным нумары нэкралёг будзе, дык вышлі хоць гэты нумар для яе паветранай поштай. Тут далучаю адрыс. У мяне ні халеры няма чым хваліцца. Грамадзкага тут нічога ня робіцца, дык проста марную час. 17-га гэтага месяца ў Кліўлэндзе будзе парафіяльнае сьвята, дык стараюся зарганізаваць нашых абібокаў і паехаць у Кліўлэнд. Трэба падтрымаць. Афіцыяльна мне кончылася 6о гадоў (неафіцыяльна 58), дык думаю неяк пратаптацца яшчэ два гады й пайду на пэнсыю. Пляную прадаць хату і махну ў Кліўлэнд на сталае жыцьцё. Там ёсьць людзі, але бракуе матору. Калоша126 паказаў, што ён ёсьць слабёш — за ўсё хапаецца й нічога не канчае. У рэзультаце выклікае агульнае незадавальненьне людзей. Дык трымайся! Твой Валодзя. Розвіл, 28.12.1987. Здароў, Янка! Далучаю чэк (25 дал[яраў]) на газэту й “Народнае Шчадраваньне зь Піншчыны”. Гэтая рэч у 1936 годзе была надрукаваная ў польскай газэце “Газэта Полеска”127, якая мела, сказаў-бы, лякальны характар. Паколькі мой бацька быў солтысам, дык гэную газэту атрымоўвалі бязплатна. Здаецца, што гэная газэта выходзіла раз на тыдзень. Таксама 125 Ліза Бакуновіч (у шлюбе Грыцай, нар. 1936), грамадзкая дзяячка, сястра Ў. Бакуновіча. Ад 1950 г. жыла ў Сыднэі (Аўстралія). У 1958 г. пабралася шлюбам першы раз з баўгарынам, зь якім мае сына й дачку, але празь некаторы час ўзяла развод. У1974 г. выйшла замуж другі раз за ўкраінца Якава Грыцая. Дд 1989 г. удава. Ад самага пачатку дзейнасьці ў 1970-я гг. Беларускага культурна-грамадзкага клюбу была ягонай сяброўкай. 126 Кастусь Калоша (1924—2004), грамадзкі дзеяч. Дц 1950 г. жыў у ЗША. Закончыў Унівэрсытэт штату Мічыган (1955) па спэцыяльнасьці інжынэрабудаўніка. Сябра БАЗА і царкоўнай рады парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ у Кліўлэндзе. Адзін з заснавальнікаў і стваральнікаў Беларуска-Амэрыканскага грамадзкага цэнтру “Полацак”. Заснавальнік выдавецкай суполкі “Пагоня”. 127 Магчыма, маецца на ўвазе “Gazeta Poleska: pismo spoleczne, gospodarcze i kulturalne Polesia”, якая выдавалася ў Берасьці ў 1933—1938 гг. не памятаю ні нумару, ні даты газэты, у якой была зьмешчана гэтая шчадроўка. Тое, што ты зьмясьціў у вапошнім нумары “На Першы дзень, да на Раство” — відаць, перадрук зь нейкага зборніка128. А гэта, што я цяпер высылаю, нідзе ў беларускім друку ня друкавалася, і цяпер як ня зьмесьціш у газэту, дык прападзе. [...] Адносна грамадзкае працы ў Дэтройце, дык ужо ад даўжэйшага часу тут даслоўна нічога ня робіцца. Раз альбо два разы на месяц адбудзецца служба ў царкве129 й на гэтым канец. Я тут проста марную час, як ніколі ў маім жыцьці. Дзеля гэтага думаю неяк прабадзяцца яшчэ год часу і ў 62 гады пайду на “сошал сэкюрыты”130 (8о %). Прадам хату і пераеду ў Кліўлэнд. Там працы — не пачаты край, а рабіць няма каму. Калоша і Ягоўдзік сябе не апраўдалі. Але як яно будзе — пакажа час. На гэтым канчаю. Прывітаньне сп. Адамовічу й Кіпелям. 3 прывітаньнем, Твой Валодзя. Народнае шчадраваньне зь Піншчыны паводле польскае газэты “Газэта Полеска” за 1936 г. Я маленькі хлопчык, Ускочыў на стоўпчык, У дудачку йграю, Хрыста забаўляю. А вы, людзі, знайце — Мне каўбасы дайце. Вам Шчадрэц, А мне блінец I каўбасы канец. 21 чэрвеня 1990 г. Здароў, Янка! Высылаю гэтта справаздачу аб нашым парафіяльным сьвяце. Знаю, што спозьнена. Мяне праз цэлы час астма душыла — сьвет быў ня мілы. Дык пісаньне адкладаў усё “на заўтра”. Др. Сажыч131 адразу адмовіўся 128 На першы дзень, да на Раство. Калядка зь Пінскага павету. «Беларус», № 342, сьнежань 1987, с. 1. Перадрук з: Зімовыя песьні. Калядкі і шчадроўкі. Мінск, 1975. 129 Маецца на ўвазе Царква Сьв. Духа БАПЦ, заснаваная ў Дэтройце ў 1967 г. 130 Social security (анг.) — сацыяльнае забесьпячэньне, сацыяльная дапамога. 131 Язэп Сажыч (1917—2007), грамадзка-палітычны дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі ўдзельнічаў у арганізацыі беларускіх вайсковых адзінак. Ад пісаць. Зрэштаю, усё, што ён піша, прыносіць да мяне, і я перарабляю й перабіваю на машынцы. Я не хацеў, каб Пляскач132 пісаў, бо гэта ёсьць вельмі далікатная рэч. Справа ў тым, што як гэтая жанчына расказвала мне, кажа, я страшылася пускацца ў гэткую дарогу, у няведамую краіну зь няведамай мне моваю. У Нью Ёрку спаткалі іх зь беларускае дыпляматычнае місіі, завезьлі іх у місію і там яны пераначавалі. Місія ўсё-ж неяк дабілася да Старшыні нашае Парафіяльнае Рады (др. Сажыч) і папрасілі, каб нехта з нашае парафіі спаткаў гэтых людзей і памог ім дабрацца да Ан Арбор133 і памог з фармальнасьцямі ў шпіталі, і каб парафія заапекавалася імі. Мы гэта ўсё зрабілі. Хочам іх тут затрымаць да Сустрэчы, каб яны пабывалі таксама й на 19-й Сустрэчы134. Характэрным ёсьць, што гэтая настаўніца беларускае мовы ня ведала аб існаваньні беларускае эміграцыі. I як везьлі яе на нашую ўрачыстасьць—яна думала, што тут праз 50 год эміграцыйнага жыцьця ўсе будуць гаварыць па-ангельску, і яна будзе сярод нас, як белая варона. Прыемна зьдзівілася, што не пачула даслоўна ні аднаго ангельскага слова. У мяне нават папытала, ці я гавару па-ангельску. Для яе было дзіўным, што чалавек, які так добра гаворыць па-беларуску, можа гаварыць па-ангельску таксама. Вось-жа бяручы на ўвагу ўсё вышэйсказанае, такі ёсьць тон артыкулу. I такі ёсьць канец. Галоўнае, што Беларуская Місія пры ААН ёсьць замешаная. Пастарайся надта не мяняць. Пастарайся таксама прапхнуць у наступным нумары “Беларуса”. Дык трымайся! Твой Валодзя. 1944 г. — на эміграцыі. У 1950 г. скончыў Марбурскі ўнівэрсытэт у Нямеччыне з дыплёмам лекара й выехаў у ЗША. Стаў адным з заснавальнікаў аддзелу БАЗАў штаце Мічыган. 3 1953 г. сябра, у 1982—1997 гг. старшыня Рады БНР. 132 Васіль Пляскач (1916—2006), грамадзкі дзеяч. Ад 1949 г. жыў у ЗША, у Дэтройце (Мічыган). Працаваў на заводах “Джэнэрал Мотарс” у аддзеле дызайну. Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў ЗША, стварэньні структураў БАПЦ. 133 Эн Арбар (анг. Ann Arbor) — горад ў штаце Мічыган, цэнтар акругі Ўоштэна. 134 19-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі адбылася ў Стронгсьвілі — Кліўлэндзе 1—3 верасьня 1990 г. Артыкулы Ўладзімера Бакуновіча ў газэтах “Бацькаўшчына” й “Беларус” Бакуновіч, Ул. Беларускае вясельле [Віктар Дубяга, Алла Лосік] // Беларус. № 129. Студзень 1968. С. 6. Бакуновіч, Уладзімер. Вершы Рыгора Данілеўскага // Беларус. № 247. Лістапад 1977. С. 5. Бакуновіч, Ул. Каб і жывым не балела // Беларус. № 127. Лістапад 1967С. 5- Праблемы беларускага магільніку ў Нью-Джэрзі. Бакуновіч, Ул. Сакавіковыя ўгодкі ў Дэтройце // Беларус. № 180. Красавік 1972. С. 3. Бакуновіч, Ул. Станіслаў Мак-Яроцкі // Беларус. № 314. Лістапад — сьнежань 1983. С. 7. Бакуновіч, Ул. Сямейная ўрачыстасьць. [Саракагодзьдзе шлюбу сп-ва Казлоўскіх — Дэтройт] // Беларус. № 216. Красавік 1975. С. 6. Бакуновіч, Ул. Хрысьціны ў Саўт Рывэры // Беларус. № 118. Люты 1967. С. 6. Сьцяблевіч, Ул. Аб гэтым нельга маўчаць // Бацькаўшчына. № 43 (325). 21 кастрычніка 1956. С. 3—4. Зьнішчэньне сядзібы Францішка Багушэвіча як гістарычнага помніка. Сьцяблевіч, Ул. Ад “Дэ Пі” да “новага аўстралійца” // Бацькаўшчына. № 1—2 (437—438)Праваслаўныя Каляды 1959. С. 2—3,6—7; № 4 (440). 25 студзеня 1959. С. 2—3; № 5 (441). 1 лютага 1959. С. 2—3. Сьцяблевіч, Ул. Адкрыцьцё акадэмічнага году ў Лювэне. (Зь беларускага жыцьця) // Бацькаўшчына. № 42 (324). 14 кастрычніка 1956. С. 4.