16 Аўтар наўпрост ігнаруе дадзеныя крыніцаў. Так, у легендзе аб закліканьні варагаў, што ўтрымліваецца ў “Аповесці мінулых гадоў”, крывічы названыя сярод плямёнаў, што запрашалі Рурыка, а Полацк прыгаданы ў шэрагу гарадоў, куды Рурык саджае сваёх намесьнікаў. — Заўв. С. Емяльянава. 17 Тут і далей аўтар, ужываючы тэрмін “русін”, правакуе відавочны анахранізм. Па-першае, панятак “русін” значна пазьнейшы за старажытнарускі пэрыяд, пра які ідзе гаворка ў тэксьце, — ён адносіцца да часоў Позьняга Сярэднявечча й Раньняга Мадэрну, аўтар жа распаўсюджвае яго на ранейшыя часы, ігнаруючы, напрыклад, тэрмін “людзі рускія”. Па-другое, Часлаў Будзька не зьвяртае ўвагі на тое, што дадзеныя паняткі (як і іншыя) маглі мець розныя значэньні й зьмяняць гэтыя значэньні з часам. У той жа час Будзька даволі трапна ўказвае на сувязь між рускай / русінскай ідэнтычнасьцю і хрысьціянствам усходняга ўзору. — Заўв. С. Емяльянава. а пасьля падпала пад уладу вялікага Войска Літоўскага18. Да гэтага тут яшчэ трэба дадаць, што слова гэтае “русін”, распашыранае з часам між фінскімі пляменьнямі сяньняшней Расеі, прынялося адно сярод іх з зусім іншым нутраным зьместам, стаўшыся там — у зьмененай форме “рускія” — азначэньнем палітычнай залежнасьці гэтых плямёнаў ад узброеных выхадцаў прыдняпроўскай Украіны (Русі), якія падчас і пасьля развалу Русі і Кіева патварылі сярод гэных (з часам аславяненых) народаў пазьнейшай Маскоўшчыны свае рускія княствы. Гэтае ўжываньне таго самага тэрміну — з розным хаця нутраным зьместам — на вялікім прасторы паўночна-ўсходняй Эўропы было прычынай разгляду гэтай рознанацыянальнай тэрыторыі (зусім нясьведама — тагачаснай заходняй Эўропай, як і сьведама — пазьнейшымі маскоўскімі царамі) як нечага аднаго цэлага, з другога-ж боку, у часы нацыянальных узрухаў на ўсходзе Эўропы прывяло да тэй блытаніны паняцьцяў, перашкаджаючы нашаму паняволенаму Масквой народу нацыянальна самаазначыцца. Літва Паходжаньне слова “Літва” навукова дакладна яшчэ ня высьветлена. У кажным выпадку болып пэўнасьці ў тым, што словам гэтым не называлася ні адно племя. Блытаніна-ж, якая паўстала вакол гэтага слова ў гістарычнай навуцы, тлумачыцца як і маладосьцю самой гістарычнай навукі наогул, так і тэндэнцыйнасьцю яе ў нашых суседзяў і поўнай бадай нераспрацаванасьцю ў нас. Месцам, дзе гэтае слова паўстала, а таксама адкуль яно пасьля пашыралася ў нас на нашу краіну — былі землі Наваградка — Ліды — Вільні, лясістыя незалюдненыя абшары, якія аддзялялі нашыя пляменьні ад балтыцкіх. Асабліва лясістая Наваградчына была ад даўных часоў выгадным месцам для ўсялякіх неспакойных і свабодных душ. Людзі з усіх куткоў беларускіх земляў, якія не маглі з тых ці іншых прычынаў ужыцца з наяўным палітычна-грамадзкім ладам у сябе дома, цягнуліся сюды (як украінцы калісь на сеч Запарожскую) для супольных грабежніцкіх паходаў (нападаў) — пераважна на ляхаў. Гэтыя свабодныя ваенныя згуртаваньні і выступілі на гістарычную арэну пад таямнічым назовам “літва”19. У грабежніцкіх гэтых паходах на ляхаў апроч выхадцаў з нашых земляў бралі ўдзел таксама і нашыя суседзі — жмудзякі, якія, аднак, — 18 Відаць, трэба чытаць: “...Вялікага Княства Літоўскага". — Заўв. С. Емяльянава. 19 Часлаў Будзька ў развагах пра дружынны характар паходжаньня старажытнай літвы ідзе сьледам за тэорыяй, выказанай Генрыкам Лаўмянскім. — Заўв. С. Емяльянава. з увагі на свабоднае яшчэ пляменнае жыцьцё ў сябе на бацькаўшчыне — у самой Наваградчыне доўга не заседжваліся, але зараз-жа пасьля ўдалага паходу варочаліся з ваеннай здабычай да сябе на бацькаўшчыну на Жмудзь, вытвараючы там у сябе нутраныя перадумовы паўстаньня на Жмудзі рыцарскага надпластаваньня і дзяржаўнага арганізму. Беларусы-ж з прычыны палітычна-грамадзкіх парадкаў у сябе на бацькаўшчыне і да сваіх старых хатаў вяртацца не маглі, прычыняючыся да ўтварэньня ў лясох Наваградчыны штораз болыпых ваенных скупішчаў, якім шчасьлівы лёс надзяліў зрэалізаваньне вялікай гістарычнай задачы на нашых землях. Няпрыязная беларусам гістарычная навука, каб давесьці небеларускасьць гэтай першапачатковай Літвы, стараецца як мага галасьней рэклямаваць ейную паганскасьць пры адначасовым перабольшваньні магутнасьці хрысьціянства ў старых беларускіх княствах. Аднак нікаму не зьяўляецца таямніцай, што хрысьціянства на беларускіх землях у першых вякох свайго існаваньня абняло толькі некаторыя пласты жыхарства і то вылучна гарадоў, таму ня трэба дзівіцца, што выхадцам з нашых вёсак бліжэйшым быўў Наваградчыне стараславянскі бог Пярун, чымся бог Абрахама, Ісака і Якуба. Трэба яшчэ тут зацеміць, што й самае слова “паганін”, паходзячае ад старарымскага “paganus”, якое абазначала жыхароў вёскі (селяніна), зьяўляецца яшчэ адным доказам таго, што гэтыя апошнія (пагане, г. зн. сяляне) — ня толькі ў нас, але і на цэлым сьвеце найпазьней за іншых жыхароў прысталі да хрысьціянства. Зразумела, што ў Наваградчыне, у гэтым ваенным скупішчы вольных і неспакойных элемэнтаў, не заўсёды магла ўлажыцца згоднасьць і брацтва, адсюль і зразумелыя спробы арганізаванага пераходу паасобных ваенных бандаў на сталую ваенную службу да ўсіх нашых старых гарадоў і княстваў. Пераход гэты быў магчымы дзякуючы, з аднаго боку, пляменнаму сваяцтву, а з другога-ж боку, дзякуючы нястачы ваенных людзей у старых нашых дзяржаўных арганізмах. Нястача гэтая была выкліканая разьвіцьцём грамадзкасьці, больш складанай структурай народнай гаспадаркі, дзякуючы чаму жыхары нашых дзяржаўных арганізмаў больш ахвотна займаліся сваімі гаспадаркамі, чымся ваеннымі. (Нешта падобнае можна будзе назіраць у пазьнейшай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага пры ператварэньні нашай шляхоцкай масы з рыцараў у грэчкасеяў.) Зразумелая рэч, што ўтрыманьне вялікіх наймовых ваенных гарнізонаў у нашых гарадох было-б для нашых раздробленых княстваў справай вельмі каштоўнай, згэтуль выплывала й тая слабенькая сіла апошніх у XIV ст., дзякуючы чаму так лёгка ўдалося т. зв. князям літоўскім, гэтым спадкаемцам нашых атаманаў наваградзкай вольніцы, падпарадкаваць сабе — тым ці іншым спосабам — усе беларускія землі. Тое, чаго так баяўся аўтар “Слова аб паходзе Ігаравым” у канцы XII ст, а гэтта — каб гэткая нашая наваградзкая вольніца, званая “літ- вой”, апанавала наш край, ня зьнішчыла-б нашай старой культуры (хрысьціянскай), як ведама, у далейшым не спраўдзілася. Мала таго, гэтыя нашыя новыя творцы нашай агульна-нацыянальнай палітычнадзяржаўнай арганізацыі г. зв. Вялікага Княства Літоўскага, зьліўшыся з нашым старым аселым баярствам, ня толькі што перанялі ад яго нашую старую культуру, але ў свой чарод паднялі яе на небывалае яшчэ ў нас узвышша. Адначасна з паступовым цэмэнтаваньнем-узмацаваньнем нашай зямлі культурна й палітычна ў вадзін арганізм, таксама і слова “ліцьвін” з палітычнага рабілася ўсё больш нашым нацыянальным назовам. Аднак агульна-нацыянальным нашым назовам слова гэтае ў нас ня сталася — і хаця суседзі нашыя (маскалі і ўкраінцы) і называлі народ наш гэтым імем (“ліцьвіны”), усё-ж у нас тэрмін гэты за часоў Вялікага Княства Літоўскага абняў вылучна толькі кіруючыя пласты нашага народу, г. зн. вялікую й дробную шляхту — рэшта-ж народу — уся сялянская маса называлася ўжо тады “простым народам”. Ператварэньню-ж гэтага слова (“ліцьвін”) у наш агульна-нацыянальны назоў перашкодзіў разрыў і адыход нашай тытуловай інтэлігэнцыі ад народу і блізу пагалоўнае яе апалячваньне ў канцы XVIII ст. Гэтая поўная дэнацыяналізацыя нашай шляхты — тагачасных носьбітаў нашай нацыянальнай культуры — было прычынай перарыву ў нашым народзе нацыянальна-гістарычных традыцыяў, што прывяло сваім парадкам да дэнацыяналізацыі й нашага нацыянальнага назову “ліцьвін”. Суседзі нашыя — жмудзякі — карыстаючыся з часовай пасыўнасьці нашага народу ў XIX ст. — слова “ліцьвін”, выкутае калісьці ў супольных проціляскіх паходах нашых і жмудзкіх — пастараліся прысабечыць, нягледзячы на тое, што слова гэтае толькі сваім паходжаньнем, але ніколі далейшай сваёй гісторыяй магло выдавацца такім-жа іхным, як і нашым. Рускаямова Наш народ, паслугоўваючыся праз увесь час сваёй шматвяковай гісторыі вылучна й заўсёды сваёй асабістай і народнай мовай, усё-ж аднак, як ведама, ня вытварыў для яе свайго асобнага нацыянальнага назову, хаця-б для адрозьненьня яе ад іншых народных моваў іншых народаў. Гэта тлумачыцца насамперш тым, што народ наш як складовая частка вялікага славянскага масыву, раскінутага на вялізарным прасторы, хаця і заўважаў пэўную розьніцу ў славянскіх гаворках, але ня маючы вялікіх цяжкасьцяў ва ўзаемным разуменьні зь іншымі славянамі, ніколі не задумваўся ў магчымасьці наагул існаваньня розных славянскіх народных моваў. Адсюль выплывала тая нястача супольных назоваў для розных славянскіх моваў, адсюль і народнае перакананьне (моцна пераховыванае аселым славянскім жыцьцём і нястачай сучасных формаў камунікацыяў і лучнасьці) у існаваньні адной агульнай, з мясцовымі толькі дзівоснымі асаблівасьцямі, супольнай усім нармальным людзям народнай мовай. Адгэтуль і ўважаньне сваёй славянскай мовы за адзіную сапраўдную народную мову. Дзеля гэтага зусім зразумела тое, што калі вялікая славянская маса сустракалася зь іншай вялікай масай, гаворкі якой яна ніяк зразумець не магла, трымаючыся свайго паняцьця адзінасьці чалавечай народнай мовы, мусіла гэты народ — з прычыны яго неразуменьня, а таксама вынятковай адпорнасьці на славянскую асыміляцыю — прызнаць за народ няздольны да прысваеньня мовы наагул ці, інакш кажучы, прызнаць яго за “нямы” народ. Адгэтуль і вядзе сваё паходжаньне агульнаславянскі тэрмін “нямецкі” народ у дачыненьні да суседняга славянам вялікага Гэрманскага народу. I нават зьяўленьне у нашым асяродзьдзі такога чужога этнічна народу, як цыганскі, з такой незразумелай, як цыганская, мовай — не заламала ўкаранелага пераконаньня, бо і самую мову цыганоў народ наш не прызнаў за народную цыганскую мову, а толькі вылучна за прафэсыянальны дыялект, выдуманы знарок цыганамі, каб іншыя іх не разумелі. Нараджэньне-ж прыстаўкі “простая” ў дачыненьні да нашай народнай мовы было выклікана ўжываньнем асьвечанымі шляхоцкімі пластамі народу розных мудрэйшых, кніжных моваў. I гэтыя кніжныя мовы, як быццам выдуманыя мовы, толькі й здабылі сабе права называцца сваімі спэцыяльна прыдуманымі назовамі для адрозьненьня адна ад аднае. Народная-ж мова, астаючыся й надалей мовай г. зв. простага народу для адрозьненьня ад гэтых болып хітрых, панскіх моваў атрымала назоў мовы “простай”.