Каб я быў рэдактарам “Беларуса”, я-б гэтага “літоўскага” акадэміка не прапусьціў-бы. Прывітаньні! Твой Ч. Будзька. 57 ВінцэнтЖук-Грышкевіч (1903—1989), грамадзкі дзеяч, пэдагог. Скончыў факультэт славянскай філялёгіі й гісторыі Карлавагаўнівэрсытэтуў Празе. Выкладаў беларускую мову й гісторыю ў Віленскай беларускай гімназіі, беларускую мову ў Праваслаўнай духоўнай сэмінарыі й Вышэйшай школе палітычных навук у Вільні. У 1939—1942 гг. быў у савецкай высылцы, адкуль трапіў у Армію Андэрса. Служыў на Блізкім Усходзе, у Афрыцы, Італіі. У 1945—1948 гг. выкладаў гісторыю й псыхалёгію ў вайсковых польскіх школах у Італіі й Вялікабрытаніі. Быў адным з заснавальнікаў Згуртавання беларусаўу Вялікабрытаніі, першы старшыня арганізацыі (1947—1948). У1954 г. стаў першым кіраўніком беларускай рэдакцыі радыё “Вызваленьне”. Пазьней — віцэ-прэзыдэнт БНР, а пасьля сымерці Міколы Абрамчыка быў абраны на пасаду Старшыні Рады БНР і выконваў гэтыя абавязкі да 1982 г. 58 Маецца на ўвазе выданьне: Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году: выняткі. Ватэнштэт, 1947. 59 Магчыма, маецца на ўвазе Статут 1566 г. — Заўв. С. Емяльянава. Чыкага, 3.1.1970 Дарагі Янка [Запруднік]! Сеўшы пісаць гэты ліст, прачытаў тваю рэцэнзыю ў “Беларусе”60, а за адным скрыпам: артыкул аб Дубейкаўскай61. Прачытаўшы гэты апошні, задумаўся, майн лібэр Готт62, у ім нечага не стае. Хто ў Вільні ня знаў Леаніда Мэнкэ? Вучыўся ў Празе, з Прагі паехаў будаваць Беларусь у Менск, з Саветаў празь Фінляндыю вярнуўся ў Вільню. У Вільні чытаў лекцыі аб Саветах. Кажуць, што немцы яго расстралялі. Няўжо-ж сястра ня ведала, што зь ім сталася? Няўжож, пішучы аб ягонай сястры, ня можна было ўспомніць, што мела такога брата? Між іншага, у беларускай гімназіі вучылася нейкі час дзяўчына зь сям’і Мэнкаў63. Пасьля я зь ёй спаткаўся на ўнівэрсытэце, яна была на германістыцы. Будучы аднойчы ў Дубейкаўскіх, я бачыў ейны пакой. Але не аб гэтым я хацеў напісаць. У сваёй рэцэнзыі ты пішаш: “..Літоўскай Мэтрыцы, што была зборам судовых справаў...”. Майн лібэр Готт! “...з прытарнаваньнем да іх пісанага й звычаёвага беларускага права...”. I гэта няпраўда! Кожнае дзіцё ведае, што “Літоўская Мэтрыка” гэта быў архіў гаспадарскай канцэлярыі. Вялікі князь быў гаспадаром Вялікага Княства, г. зн. быў найвышэйшым судзьдзёй, а згэтуль у “Літоўскай Мэтрыцы” ёсьць і судовыя акты, але гэтыя акты гэта гаспадарскія акты, акты манарха, слова якога ёсьць законам. Адсюль, калі пісаліся Літоўскія Статуты, аўтары заглядывалі ў Літоўскую Мэтрыку. Сягоньня мы гэта бачым найлепш у Амэрыцы, калі пастановы амэрыканскага Найвышэйшага Суда вызначаюць дарогі амэрыканскага жыцьця. Ня трэба забывацца, што побач Найвышэйшага Суда ў Амэрыцы дзеіць Кангрэс, чаго ў ВКЛ ня было. Калі ў нас нарадзіўся парлямэнтарызм, быў створаны Літоўскі Трыбунал. Але гэта было пазьней. Перада мной ляжыць Нр. 3 “The Journal of Byelorussian Studies”64. Гэта журнал для чужынцаў. Вось, на мой погляд, беларус, які пішыць 60 Маецца наўвазе публікацыя: Я. 3. “Журнал Беларусаведы”, № 3 // Беларус. № 152. Сьнежань 1969. С. 5. 61 Маецца наўвазе публікацыя: Пашкевіч, Валянтына. Жыцьцёвы шлях Юльляны Дубейкаўскай // Беларус. № 151. Лістапад 1969. С. 3; № 152. Сьнежань 1969. С. 4. 62 Mein lieber got (ням.) — Божа мой. 63 Магчыма, маецца на ўвазе Ляля Мэнке, сястра Юльяны ДубейкаўскайМэнке. 64 “The Journal of Byelorussian Studies”— англамоўны навуковы часопіс, у гэтым журнале рэцэнзыю на савецкую кніжку, мусіць у першую чаргу вытлумачыць чужынцам, што ў данай кнізе ёсьць з нашага гледзішча — благое. Што-ж робіць Надсон65? У рэцэнзыі аб кніжцы Аляксеева66 ён пішыць: “It is an excellent work”67. Інакш кажучы, Надсон тлумачыць чужынцам, што расеец піша добра. Памінаючы ўжо тое, што ніякі расеец ня можа аб нас пісаць добра, тут ёсьць і іншая справа: каб так аўтарытэтна сьцьвярджаць, што ёсьць “excellent”, рэцэнзэнт сам мусіць даны прадмет ведаць “excellent”, а Надсону якраз да гэтага вельмі далёка. Пахваліўшы расейца, Надсон цяпер пробуе перад чужынцамі ачарніць беларусаў: “...and it is hoped that it will encourage Byelorussian scholars to a deeper study of the history of their own country...”68. Беларускіх гісторыкаў за “deeper study” маскоўскія фашысты парасстрэльвалі й пахавалі глыбока ў землі. Аб гэтым Надсон перад чужынцамі маўчыць. Маўчыць таксама аб тым, што праца Аляксеева дыплямовая, г. зн. што Масква дэцыдавала, хто яе мае пісаць — беларус ці расеец. Далі пісаць расейцу, г. зн. што беларусу і ў будучыні не дадуць. Іншая справа, калі-б гэтую дыплямовую працу пісаў беларускі студэнт, ён таксама мусіў-бы пісаць яе паводле маскоўскіх інструкцыяў, і яна напэўна ня была-б лепшая, але беларус, пішучы яе, сам нешта для сябе на вус наматаў-бы. А гэтага якраз Масква і ня хоча. Палеміка ў “Полымі” вельмі хутка скончылася, і больш нічога не пачнецца, бо, як аўтарытэтна сьцьвердзіў Абэцэдарскі69, кожны, хто будзе рабіць “deeper study”, будзе абвешчаны агентам імпэрыялістаў. Аб гэтым Над- орган Англа-Беларускага таварыства, выходзіў у Лёндане ў 1965—1988 гг. 65 Аляксандар Надсан (Надсон, сапр. Бочка, 1926—2015), рэлігійны дзеяч, грэка-каталіцкі сьвятар.У1946—1953 гг.жыўуЛёндане, пазьней паехаў вучыцца ў Рым, дзе атрымаў сьвятарскія сьвячэньні й адкуль ў 1959 г. зноў вярнуўся ў брытанскую сталіцу. Ад 1971 г. кіраваў Беларускай бібліятэкаймузэем імя Ф. Скарыны. У1986 г. быў прызначаны на пасаду апостальскага візытатара для беларусаў-каталікоў у замежжы. 66 Ідзецца пра кнігу: Алексеев, Леоніід. Полоцкая земля: очеркн нсторнн северной Белорусснн в IX—XIII вв. Москва, 1966. 67 It is an excellent work (анг.) — Гэта выдатная праца. 68 “Спадзяемся, што гэта падштурхне беларускіх дасьледчыкаў да больш глыбокага вывучэньня гісторыі сваёй краіны” (тут і далей пераклад Н. Гар* дзіенкі). 69 Лаўрэнці Абэцэдарскі (1916—1975), гісторык, доктар гістарычных навук, прафэсар. У пасьляваенны пэрыяд быў стваральнікам і лідарам навуковай школы вывучэньня дасавецкага пэрыяду гісторыі Беларусі, апалягетам савецкага бачаньня гэтай гісторыі. сон таксама не напіша, затое яны (у Лёндане) хваляцца, што з Саветаў атрымліваюць прыхільныя лісты. А цяпер паглядзім, што ён піша аб Быхаўцы70. Літоўскія хронікі, як ведаем, дзеляцца на дзьве групы — кароткія і доўгія. Кароткія гэта — ад сьмерці Гэдыміна, доўгія — ад Палемона. Надсон, гаворачы аб “shorter version” і “extended vesrion”7', яснай дэфініцыі не дае. Паводле яго, “shorter version” гэта такая хроніка, у якой “the principal theme is preceded by a compilation from the ancient Rus chronicles”72. Літоўскія хронікі перапісваліся таксама, як перапісваліся іншыя хронікі, і калі так выйшла, што нехта ў зборніку розных хронік памясьціў побач рускую хроніку і літоўскую, гэта яшчэ ня значыць, што характэрнай адзнакай літоўскай кароткай хронікі ёсьць тое, што яна знаходзіцца ў зборніку побач зь іншай хронікай. А наогул, што гэта за дэфініцыя?73. Зьвярнуць увагу яшчэ трэба, што рускія хронікі — паводле Надсона — гэтаня копіі, але “compilation”. Гэта маскоўскі пагляд, маскалём ён выгадны, бо назваўшы копію рускай хронікі кампіляцыяй, яны могуць яе назваць “западно-русской”, а пасьля, выхваціўшы цытату з такой хронікі, крычаць: “глядзіце, як цёпла беларусы пісалі аб Маскве!”. Кароткія літоўскія хронікі, як ведама, пачыналіся ад сьмерці Гэдыміна: “Гэдымін меў сямёх сыноў”і г. д. У Надсона-ж: “from the death of the Grand DukeAlherd in 1377...”74. У доўгіх хроніках — паводле Надсона — аўтар стараўся “attempts to derive the originals of the Lithianian people from ancient Rome”75. Пад тэрмінам “Lithuanian people” Надсон i ангельцы разумеюць жамойцаў. Вось-жа Надсон стараецца ангельцам вытлумачыць, што 70 Маецца на ўвазе “Хроніка Быхаўца” — трэці, найбольш поўны агульнадзяржаўны летапісны звод Вялікага Княства Літоўскага, помнік беларускалітоўскага летапісаньня 1-й паловы XVI ст. 71 Shorter version, extended version (анг.) — кароткая вэрсія, доўгая (поўная) вэрсія. 72 “Галоўнай тэме папярэднічаюць кампіляцыі з старажытнарускіх летапісаў”. 73 Падаецца, тут Часлаў Будзька не зразумеў сэнсу напісанага Аляксандрам Надсанам. У цытаваным тэксьце вялося пра тое, што адметнай рысай “кароткіх” беларуска-літоўскіх летапісаў зьяўляецца наяўнасьць фрагмэнтаў, скампіляваных з ранейшых старажытнарускіх крыніцаў ці створаных на ўсходзе дзяржавы (на Русі, у Смаленску), што адпавядае рэчаіснасьці. — Заўв. С. Емяльянава. 74 “..Ад сьмерці Вялікага князя Альгерда ў 13772. 75 “...Спробы вывесці паходжаньне літоўскага народу з старажытнага Рыму”. наш прашчур, пішучы гісторыю нашай бацькаўшчыны, стараўся ўзьвялічыць суседні народ, выводзячы яго ад рымлянаў. Гэта называецца беларуская прапаганда. Ідыётызм ідэяў Надсонаўскіх выкрываецца, навет не заглядаючы ў хроніку, бо-ж аўтар выводзіў з Рыму ня той ці іншы народ, але пануючую клясу ў ВКЛ, да якой належыў і сам (аўтар хронікі). У хроніцы Быхаўца чытаем (паводле Ластоўскага): “Ляхове не была шляхта, але былілюды простыі, анімелі гэрбоў сваіх... алемы ійляхта старая Рымская, которыі прэдкі нашы з тымі гэрбы своімі зашлі до тых паньств...”. Як з гэтага бачым, Надсон выкарыстоўвае беларускую трыбуну, каб абдурваць чужынцаў, праводзячы антыбеларускую прапаганду. Шляхта нашая, вывяўшы свой радавод з Рыму, мусіла таксама ў сваіх хроніках выясьніць паходжаньне свайго назову Літва. Выводзілі яны розна. Адны ад Італіі (L’italia, Lithuania, Litva), другія ад трубаў. Але назоў гэты яны тарнавалі толькі да славянскай часткі В[ялікага] Княства. У хроніцы выразна кажацца, што калі гэтыя рымляне выселі каля Нёмна на бераг, гэтую зямлю яны назвалі Жамойцяй. I толькі прайшоўшы жамойцкую зямлю і ўвайшоўшы на зямлю славянскую, гэтую зямлю яны назвалі Літвой (г. зн. новай бацькаўшчынай — другой Італіяй). Такім чынам, шляхціч наш, называючы сябе Ліцьвіном, не падшываўся пад чужы назоў, як цьвердзіць Надсон, «were conscious of being “Lithianian” in a political sense»76. Слова “Lithuanian” ён бярэ ў чужаслоў, так як за маёй маладосьці быў тэрмін “тожэ белорус”. Увесь сэнс майго гэтага пісаньня той, што так пісаць чужынцам аб Беларусі, як піша Надсон, усё-ж такі нельга. Інакш кажучы, з гэтым часапісам ня ўсё ў парадку. Інакш кажучы, пішучы аб гэтым часапісе рэцэнзыю ў “Беларусе”, трэба было-б хоць адным баязьлівым словам зазначыць, што з гэтай прапагандай навонкі ў нас ня ўсё так бліскуча, як-бы вынікала з Тваёй рэцэнзыі.