Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Прывітаньні!
Твой Ч. Будзька.
Чыкага, 10.1.1970 Дарагі Янка [Запруднік]!
Як бачыш — пішу на машынцы. Прыватных лістоў на машынцы пісаць я не люблю, бо, увайшоўшы ў азард і пагнаўшыся за зайцам, трудна бывае дапільнаваць, каб воласы на галаве не разьвіхрыліся,
76 «...Усьведамлялі сябе “Ліцьвінамі” ў палітычным сэнсе». Тут Аляксандар Надсан меў на ўвазе не “падшываньне пад чужы назоў”, як здаецца Чаславу Будзьку, а выкарыстаньне паняцьця “ліцьвін” як палітоніма.
а тыя, якія чытаюць мае лісты, пераважна не лятуць за мной зайцам, але забаваўляюцца вылаўліваньнем у маіх лістох граматычных памылак. А памылкі гэтыя якраз найлепш вылаўліваюцца ў лістох, пісаных на машынцы.
Калі я пішу ліст, галава мая ў разбродзьдзе, я ганюся за думкамі высака па горах, а што робіцца на нізу, мне мала абходзе, і некаліграфічнасьць літараў якраз сьветкай гэтаму. Але калі ліст мае быць даўгі, ёсьць небясьпека, што літары пад канец будуць наогул не да адцыфраваньня, і такім чынам увесь мой эпісталярны высілак пойдзе на марна. Дзеля гэтага вось пішу на машынцы гэты ліст, бо баюся, што будзе даўгі.
Твой Чаптэр77 Першы я прачытаў. Пачнем здалёку. У восьмай клясе гімназіі78 настаўнік матэматыкі Ральцэвіч79 праз цэлы год убіваў у нашыя голавы т. зв. дыскусыю з двумя няведамымі. У канцы году мы гэтыя формулкі вызубрылі на фэст, але на матуральныя эгзаміны ісьці баяліся, бо з гэтымі вызубрынымі формулкамі тая бяда, што калі чалавек здэнэрвуецца, дык і формулкі ўцякуць. Вось-жа перад матурай мы ўсёй клясай скінуліся па пару залатовак і за гэтыя грошы запрасілі да сябе на гадзінку ведамага ў Вільні хірурга ад дурных мазгоў — Дубіцкага80. Дубіцкі прыйшоў і ў працягу некалькіх дзесятак мінут
77 Chapter (анг.) — частка, разьдзел.
78 Маецца на ўвазе Віленская беларуская гімназія (1919—1944), заснаваная Іванам Луцкевічам, дзе вучыўся Часлаў Будзька.
79 3 успамінаў Леаніда Галяка: “Канстантын Ральцэвіч — выкладаў матэматыку ў сёмай і восьмай клясах будучы яшчэ сам студэнтам. Прадмет свой ведаў, але растлумачыць яго ясна вучням ня ўмеў. Быў зрусыфікаваным беларусам, сынам сьвятара. Пабеларуску гаварыў вельмі слаба. Быў заўсёды вельмі добра апранены. Пасьля сканчэньня гімназіі не спатыкаўся зь ім аж да 1963 году. Аднойчы ў 1963 г. паехалі адведаць сям’ю Кендышаў у Спрыгфільд, Масс., і даведаліся там ад Кендыша, што ў мясцовай расейскай царкве сьвятаром манах Ральцэвіч. Зайшлі ў yapKey, Багаслужба была ўжо скончакая. Пабачылі худога, асуэтычнага манаха. Жонку маю, Раісу, ён пазнаў адразу. Зь ім часамі спатыкаўся Ніл Краўцэвіч і гаварыў мне, што Ральцэвіч вельмі цьвяроза глядзеў на царкоўныя справы і гаварыў, што непаладкі ў уаркве ідууь стуль, што людзі часта не адрозьніваюць што ў царкве Божае, ашто людзкое. Прыхільна выказваўся пра беларускую аўтакефалію. Памёр у 1966 годзе ад урэміі” (Галяк, Леанід. Успаміны. Кн. 1. ЗША, 1982).
80 Леанід Галяк згадвае: “Апрача пералічаныхрэгулярных настаўнікаў трэба яшчэ ўспомніуь Дубіцкага. Дубіцкі быў асобай вядомай у Вільні. Ён вёў прыватныя курсы падгатоўкі да эгзамену сьпеласьці (матуры). Калі ў Вільні нехта ня мог даць саберады з навукаю ў віленскіх гімназіях, дык паступаў у гімназію ў Новай Вілейцы — сем кілямэтраў ад Вільні, дзе ўважалася, што навука была шмат лягчэйшаю. Калі тая лягчэйшая навука аказвалася аднак занадта цяжкаю, дык тады запісваліся на ма-
вылажыў нам на лапаце тое, што мы не маглі зразумець на працягу цэлага году. Тайніца ягоная палягала ў тым, што ён навучыў нас не матэматычных формулак, а выясьніў, як гэтыя формулкі самому выдумаць, калі іх забудзеш. А каб гэта было магчымым, ён у першую чаргу нам выясьніў, на якую халеру яны наогул нам патрэбны. Калі Дубіцкі свой гадзінны сэанс скончыў, кожны з нас пачуў, як на нашыя галовы зыйшоў Дух Божы. Ральцэвіч быў вельмі злы, бо на матуры мы ўсе разьвязалі матэматычныя задачкі спосабам Дубіцкага.
Дубіцкі гэта быў беларускі пэдагог, які ня меў права выкладаць у школах. Ён жыў з прыватных лекцыяў. Калі я ня вельмі ветліва выражаюся аб навуцы як такой, дык гэта таму, што сярод навукоўцаў вельмі трудна спаткаць чалавека, які меў-бы такі крыштальны розум, як Дубіцкі. (У дужках зазначу, што мы часам любім гаварыць аб геніяльнасьці беларускага народу, але імя Дубіцкага ніколі не сустракалася на бачынах беларускае прэсы. Адкуль ён паходзіў, я ня ведаю, але жонка ягоная — з дому Андрушкевіч — паходзіла зь Віцебска. Магчыма, і ён быў адтуль. Я добра знаў ягонага швагру, і каб ня ведаў, што гэта швагер, думаў-бы, што гэта сын Дубіцкага. Ён працаваў ў аддзеле прапаганды, калі гаварыў, дык публіку абвіваў вакол свайго пальца.)
На ўнівэрсытэце маім бажышчам быў студэнт гісторыі Леанід Жытковіч81. Ніколі мне не ўдалося сядзець каля яго поруч, бо там умаш-
туральныя курсы Дубіцкага. Панавала такая думка, што калі іДубіцкі не патрапіў навучыць, дык ня варта ўжо болыа і прабаваць.
У маёй восьмай клясе дырэктар гімназіі Р. Астроўскі неяк заўважыў, што вучні ня вельмі бойка спраўляюцца з матэматыкай (дыскусія квадратнага раўнаваньня), дык парадзіў запрасіць на дадатковыя лекцыі з матэматыкі—Дубіцкага. Вучні ахвотна згадзіліся, і за пару месяцаў дадатковых лекцыяў, Дубіцкі запраўды ўзьняў матэматычную роўню клясы. Пад канец ягоных выкладаў большасьць вучняў напрактыкавалася разьвязваць задачы за якіх дзесяць мінутаў, а задачы былі паважныя, — часта тыя, што фактычна былі даваныя на ўступных эгзамінах у вайсковых школах — Сэндгурст у Англіі або Сэнт Сыр у Францыі.
Дубіцкі належаў да катэгорыі гэтак званых ціхіх Беларусаў. У Вільні было многа такіх, якія за царскіх часоў, калі аснаўным імкненьнем усіх было змаганьне з Расейцамі, прыймалі ўдзел у беларускім руху, але выселі зь яго на прыстанку польскай незалежнасьці і відаць стараліся забыцца пра сваёмінулае, ды таксама стараліся, каб аб гэтым забыліся ўсе іншыя. Эдуард Будзька, які зь імі супрацоўнічаў за царскіх часоў, надалей лічыў іх усіхБеларусамі і довадаў аб іншым ня прыймаў. Як прыпамінаю, да гэтых былых Беларусаў належаў Сталыгва, собсьнік складу сельска-гаспадарчых машынаў, Зыгмунт Нагродзкі, собсьнік пераплётнай майстэрні на Млыновай вуліцы, Наркевіч і сястра Э. Будзькі Паліна. Такіх, былых, Беларусаў было ясна многа болый” (Галяк, Леанід. Успаміны. Кн. 1).
81	Леанід Жытковіч (пол. Zytkowicz, 1909—1991), гісторык, доктар габілітаваны, прафэсар. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1929), дзе пасьля выкладаў.
чываліся іншыя, такія, як Аляксей Дзяруга (імя якога мусіць Табе быць знаёмым, бо ён цяпер у Полыпчы спэц ад БССР, у беластоцкай “Ніве” таксама быўягоны артыкул). Я сядзеў заўсёды ззаду, ён пахіляў часамі да мяне галаву і пару слоў кідаў у мой бок. Напрыклад: “Калі будзеш пісаць рэцэнзыю, дык помні, што рэцэнзыі бываюць двух гатункаў: рэцэнзыя для аўтара і рэцэнзыя для публікі. Калі пішаш рэцэнзыю для аўтара, валі і на нічога не аглядывайся, прыдзірайся нават да коскі. Гэта ўсё пойдзе на карысьць для аўтара. Калі-ж пішаш публічную рэцэнзыю, дык не забывайся, што апрача вас двох прысутнічае публіка, а з увагі на гэта сьцеражыся, каб не пакрыўдзіць аўтара як чалавека”.
Я гэта помню, хоць у жыцьці бачу іншае: прыватна пахвалюць, а ў газэце змажуць. Паколькі я захапляўся Жытковічам, дык зразумела, што я сабе ўяўляў, што як такі чалавек пачне пісаць доктарскую працу, дык гэта будзе пудовая праца. “Леанід, — аднойчы пытаюся яго, — не магу сабе ніяк уявіць, як тоўстая будзе твая доктарская праца”. “Мая праца, — кажа ён, — будзе найцянейшая з усіх доктарскіх працаў. Як пішаш працу, дык яна расьце ірасьце, і толькі як скончыш пісаць, тады толькі даведаешся, аб чым хацеў напісаць. Вось вазьмі і выкінь гэтую працу ў печ і напішы на 20 бачынках тое, што ты хацеў пісаць на юоо. Праца мусіць быць крыштальна яснай, а калі знаеш прадмет, дык і будзе ўсё коратка”.
Усё, што я тут пішу, гэта не на тэму, але пішучы не на тэму, а ўсё-ж кручуся вакол тэмы. А пішу не на тэму таму, што ў Тваім Чаптэры Першым многа розных цытатаў, а няма аднэй нейкай ніткі, якая зьвязала-б гэтыя цытаты ў адзін паток, які-б прамыў чытацкія мазгі. Ты пішаш так, як матэматык Ральцэвіч вучыў нас матэматыкі. Ая хацеў-бы, каб Ты, пішучы чужынцам, пісаў у духу Дубіцкага.
У гэтым мейсцы ёсьць мейсца (“й” непатрэбнае) на анегдот. Нехта некалі пытаўся ў такога чалавека, як Дубіцкі: “Скажэце, калі ласка, як хутка можна навучыць чалавека?”. “А гэта залежыць ад таго, ці ён штось ведае ці нічога ня ведае. Калі нічога ня ведае, дык яго можна вельмі хутка навучыць, калі-ж нешта ведае, дык справа цяжэйшая. Бо сьпярша, чым вучыць, трэба добра напацець, каб вычысьціць ягоныя мазгі з усяго таго барахла, што ён туды сам напхаў”.
Гэта найлепш можна спраўдзіць, калі хочам некаму вытлумачыць паходжаньне тэрміну “Беларусь”. Як гарохам аб сьцяну. Кожнае слова адаб’ецца назад. Ня можна ніяк пралезьці ў чужы мозг.
3 1940 г. працаваў у бібліятэцы польскага аддзелу Інстытуту лпуаністыкі, у 1941 і 1944—1945 гг. навуковы супрацоўнік Цэнтральнага архіву Літоўскай ССР. 3 1945 г. жыўу Польшчы, да 1962 г. выкладаўу Торунскім унівэрсытэце, у 1953—1980 гг. працаваў у Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук. Дасьледаваў гісторыю ВКЛ XVHI ст., паўстаньне 1794 г., праблемы сацыяльна-эканамічных адносінаў у Полыпчы й Рэчы Паспалітай.
Куды горшая сытуацыя, калі той, хто хоча пісаць на гэтую тэму, сам перад тым, як пачаць вывучаць гэтую праблему, не ачысьціць сьпярша свайго ўласнага мазга. 3 мазга мусіць быць усё выкінута, дакуманты трэба чытаць чыстым мазгом, г. зн. — кожны тэрмін, які мы спатыкаем у дакуманце, мусіць быць для нас іксам, гэты ікс мы мусім вытлумачыць даным дакумантам, а не пры помачы таго барахла, які загнязьдзіўся ў нас у мазгох.
Думаю, што я не памылюся, калі скажу, што Янка Запруднік, напісаўшы разьдзел аб тэрміне Беларусь, не зрабіў ані воднага кроку наперад, бо ўсё, што ён тут напісаў, ён ужо ведаў перад тым, як пачаць пісаць. Цытаты з кніжак ілюструюць толькі ягоную старую веду, а ня новую. Аўтар паказвае пальцам на адну цытату і кажа: “Гэта карова, гэта я ведаю ад мамы. А гэта вось конь, гэта я ведаю ад таты. А гэта, запраўды, што за кур’ёз натуры — ані карова, ані конь...”.