43 Маецца на ўвазе Станіслаў Булак-Балаховіч. 44 Маецца на ўвазе Мікола Дзямідаў. 45 Янка Ліманоўскі (1896—1989), пісьменьнік, літаратуразнаўца. Ад 1949 г. жыў у Чыкага. Быў сябрам Беларуска-амэрыканскай нацыянальнай рады ў Чыкага. У 1952 г. выехаў у Нью-Ёрк. Быў сябрам Рады БНР. У 1952— 1954 гг. дырэктар БІНіМу. У1954 г. перабраўся ў Мюнхэн для працы ў беларускай рэдакцыі радыё “Вызваленьне”, аднак працаваў там нядоўга. Вярнуўся ў Чыкага. Праз канфлікт з В. Тумашам адышоў ад БІНіМу. Быў сябрам Крывіцкага навуковага таварыства імя Пранціша Скарыны. 3 часам абарваў кантакты зь беларусамі. 46 Павел Аляксюк (1892—?), дзеяч беларускага нацыянальнага руху. У1920 г. узначальваў Беларускі палітычны камітэту Варшаве. У 1920-я гг. займаўся адвакацкай практыкай у Наваградку, дзе быў віцэ-старшынём Таварыства беларускай школы. у вачох тагачасных беларускіх нацыянальных дзеячоў ня была добра бачна. Калі-ж ідзе аб маладога Адамовіча (Дзергача), дык ён таксама быў жулікаватым і як атаман вайсковай адзінкі ня меў добрай славы. Беларуская палітыка адносна акцыі Балаховіча ішла ў тым кірунку, каб ягоная армія была ачышчана ад расейскага элемэнту, які, як чужы налёт, сваімі благімі паводзінамі толькі зьнеслаўляў гэтую ўсю акцыю. Ішло нават аб тое, каб нават Балаховіча зьняць і замяніць яго нейкім іншым ахвіцэрам. Дзямідаў кажа, што беларускія палітычныя колы высовывалі кандыдатуру Дзямідава. Але на большыя зьмены ўжо ня было часу, бо вайна канчалася. Як з гэтага ліста Вы бачыце, я вельмі слаба арыентуюся ва ўсім гэтым і дзеля гэтага, калі Вы хочаце, каб я памог сабраць інфармацыі аб Балаховічу і Адамовічах, Вы прышліце мне апытальнік, каб я мог арыентавацца, што трэба выцягнуць ад навочных сьветках тых падзеяў. Гэтыя сьветкі, як Вы можаце дагадывацца, самі ўжо ня вельмі помняць бег выпадкаў, і іхную памяць трэба падпіраць фактамі і дэталямі зь іншых крыніц. 3 нагоды надыходзячых Вялікодных Сьвятаў перасылаю Вам і Вашай Сямейцы як найлепшыя пажаданьні! Ваш Часлаў Будзька. Чыкага, 21.1.1969 Дарагі Янка [Запруднік]! Прагледзіў “Беларуса”. Аб Літоўскім Статуце гэта Ты пісаў47. Восьжа пару слоў на гэтую тэму. Калі спрачаемся з украінцамі, трэба біцца на іхнай тэрыторыі, г. зн. на ўкраінскую цытату даваць іншую ўкраінскую цытату. М. I. Марченко48 — “Історія украінськоі культурн”, Кнів, 1961, б. 123: “Велйкою подіею в історіі білоруськоі й украінськоі культур була поява в 1517—1519 pp. 22 окремйх вопусків бібліі в перекладі на тодішню білоруську мову, яка була пошйрена і на Украіні”. Інакш кажучы: украінскай кніжнай мовай таго часу была беларуская мова. На віленскім унівэрсытэце я слухаў лекцыю кракаўскага прафэсара Богдана Лепкага49 аб украінскай літаратуры. Паводле яго першым, 47 Маецца на ўвазе публікацыя: Будзіч, А. Якою моваю напісаны “Літоўскі Статут”? (Адказ “Новаму Шляху” й “Вільному Слову”) // Беларус. № 141. Студзень 1969. С. 1. 48 Міхайла Марчанка (укр. Мйхайло Івановйч Марченко, 1902—1983), украінскі гісторык, аўтар шматлікіх прац па гісторыі Ўкраіны часоў Сярэднявечча. 49 Багдан Лепкі (укр. Богдан Теодор Нестор Лепкйй, 1872—1941), украінскі які пачаў пісаць украінскай мовай, быў гэтман Іван Мазэпа (лісты да дзяўчыны50). Юры Крыжаніч51, які едучы ў Маскву, праяжджаў праз Украіну, пасьля сьцьвердзіў (гл. у Карскага52), што на Украіне гавораць на двух мовах: просты народ балакае па-ўкраінску, а шляхта па-беларуску. Гэтая шляхоцкая мова Крыжанічу не падабалася, але як ён сьцьвярджае, шляхце ня толькі падабалася, але яна ўважала гэтую мову як вонкавы паказьнік свайго шляхоцтва. 3 гэтага зусім зразумела, чаму ўкраінская мова ня мела доступу ў літаратуру. Ты пішаш: «трэба прызнацца, аднак, што да пасяганьня на беларускасьць “Літоўскага Статуту” не дадумаліся навет расейскія чорнасоценцы». Цьверджаньне гэтае згрунту няправільнае. У XVI ст. беларуская мова ў Маскве называлася “літоўскай” мовай. У XVII-жа стагодзьдзі яны для гэтай мовы знайшлі новы тэрмін — якраз “беларуская” мова”. Слова “беларускі” гэта якраз маскоўская выдумка. Выдумка якраз чорнасоценская. Бо-ж “беларускі” для іх гэта тое, што “заходне-рускі” (маскоўскі тэрмін “беларусец” не адносіўся толькі да нашых земляў, але і да ўкраінскіх. Усе выхованцы кіеўскай акадэміі былі “беларусцамі”. Украінцы маюць права да гэтага тэрміну таксама), інакш кажучы — все мы русскіе. У XIX ст. гэты тэрмін быў выцягнуты пісьменьнік, літаратуразнаўца, крытык, перакладчык, выдавец, мастак. 50 Лісты Івана Мазэпы да Мотры Качубей, усяго напісана было іх 12 (1704 г.). Ліст іі: «Моя сердечнее коханая, наймйльшая, найлюбезнейшая Мотроненько! Вперед смертй на себе сподевався, неж такой в серцу вашом одменй. Спомнн тйлко на свой слова, спомнй на свою прйсягу, спомнй на свой рученкй, которйе мйне не поедйнократ давала, же мене, хочь будеш за мною, хочь не будеш, до смертй любйтй обедала. Спомнй на остаток любезную нашу беседу, колй есь бувала у мене на покою: “Нехай Бог неправдйваго карает, а я, хочь любйшь, хочь не любйш мене, до смертй тебе, подлуг слова свого, любйтй й сердечнее кохатй не перестану, на злостьмойм ворогам”. Прошу, й велце, мое серденко, якйм колвек способом обачься зо мною, іцо маю с Вашой Мйлостью далей чйнйтй; бою ж болш не буду ворогам свойм терпетй, конечне одоміценйе учйню, а якое, сама обачйш. ІЦаслйвшйй мой пйсма, іцо в рученках твойх бувают, нежелй мой беднйе очй, іцо тебе не оглядают». 51 Юры Крыжаніч (харв. Juraj Krizanic, 1617—1683), харвацкі багаслоў, філёзаф, пісьменьнік, лінгвіст-паліглёт, гісторык, этнограф, публіцыст і энцыкляпэдыст, сьвятар-місіянэр. Прыехаў у Маскву ў 1659 г. У1961 г. быў абвінавачаны ў падтрымцы ўніятаў і адпраўлены ў высылку ў Табольск, дзе правёў 16 гадоў. Там і напісаў свае асноўныя працы. 52 Яўхім Карскі (1861—1931), філёляг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства й літаратуразнаўства, этнограф, фальклярыст, палеограф. з маскоўскіх архіваў (першыя маскоўскія навукоўцы былі архіўнымі работнікамі), і ён быў карысны маскалём, паколькі яны на нашых землях мелі сутык ня столькі зь беларушчынай, але з польшчынай. Справа ў іх зьмянілася, калі паўстаў беларускі адраджэнскі рух. Прафэсар І[ван] Лаппо53, выдаючы “Літоўскі Статут” у Коўні54, многа мейсца і высілку прысьвяціўякраз, каб даказаць, што мовай Статуту ня была беларуская мова. Калі Ты кажаш “навука” і цытуеш аўтара, які данай праблемай не займаўся, дык Ты ўводзіш людзей у блуд. Цытаваць трэба таго аўтара, які над данай праблемай сядзеў гадамі. Ягоная апінія гэта ёсьць “навука”. У даным выпадку Лаппо (Лаппа гэты), пішучы сваю кніжку, меў перад сабой жудасны вобраз Ластоўскага. Справа мовы Статуту і наогул канцэлярыйнай мовы В[ялікага] Кн[яства] Літ[оўскага] зьвязана вельмі цесна з тым, як мы глядзім на Вялікае Княства Літоўскае. Калі мы глядзім на Літву як на беларускую дзяржаву, дык тады і мова — кніжная і канцэлярыйная — таксама зразумела беларуская. Калі-ж на Літву мы глядзім, як на балцкую дзяржаву, дык тады і канцэлярыйная мова, хаця і падобная да беларускай, але не абавязкова мае быць беларускай. Мову гэтую тады называем — славянскім жаргонам альбо эспэранто (так, як у тагачаснай Малдавіі). Калі-ж узяць пад уваіу, што тыя навукоўцы, якія Літву ўважаюць балцкай дзяржавай, яны таксама ўважаюць, што гэтая балцкая дзяржава была спадкаемніцай Кіеўскай дзяржавы, а знача і яе культуры, і тут ужо крок да таго, каб прызнаць, што літоўская канцэлярыйная мова тварылася на кіеўскіх традыцыях, а гэта ўжо пахне не беларушчынай, а ўкраіншчынай. На мой погляд, нельга спрачацца з украінцамі аб тым, ці Статут быў напісаны беларускай ці ўкраінскай мовай, а адначасна ў “Запісах” друкаваць “навуковыя” працы, што Літва была балцкай дзяржавай55. Калі ўжо Літву аддаваць балтам, дык ужо няма чаго злавацца, што нехта хоча забраць і “Статут”. Гэта пахне трагікамэдыяй, калі мы кідаемся на ўкраінцаў, а самі — публічна — жамойцаў называем ліцьвінамі. А гэта-ж робіць увесь цьвет нашай інтэлігэнцыі — і прэзыдэнт Абрамчык, і міністр прапаганды [Станіслаў] Станкевіч56, і прафэсар-гісторык 53 Іван Лапо (рус. НванЛаппо, 1869—1944), расейскі гісторык, дасьледчык гісторыі й культуры Вялікага Княства Літоўскага XVI — XVII стст. 54 Маецца на ўвазе выданьне: Лаппо, Яван. 1588 metu Lietuvos statutas — Лнтовскнй статут 1588 года. 2 т. Kaunas: “Spindulio”, 1934—1938. 55 Магчыма, маецца на ўвазе публікацыя: Урбан, Павал. Пра нацыянальны характар Вялікага Княства Літоўскага й гістарычны тэрмін “Л ітва” / / Запісы БІНіМ. № з (9). Мюнхэн, 1964. С. 35—90. 56 У Радзе БНР не было пасады міністра прапаганды, быў міністар інфармацыі, але Станіслаў Станкевіч гэтую пасаду не займаў. Жук-Грышкевіч57.1 нават — Запруднік (калі я пачуў з Тваіх вуснаў — гэта было страшна й жудасна). Калі я ў Нямеччыне выдаваў “Стагут” (выняткі)58, наперадзе я даў цытату з прамовы Льва Сапегі: “А калі якому народу сорамна права свайго не ведаць, асабліва нам, якія не чужой якой мовай, але сваёй уласнай правы запісаныя маем і ў любы час, што нам неабходна да адбіцьця ўсякай крыўды, можам ведаць”. Гэтыя словы Сапегі зьяўляюцца найлепшым адказам тым, хто хоча ведаць, у якой мове пісаны “Статут” і хто быў гаспадаром Вял[ікага] Кн[яства] Літоўскага. Інакш кажучы, Літва ня была Малдавіяй, дзе канцэлярыйная мова была адна, а народ гаварыў на іншай мове. Ты як сталы чытач савецкай прэсы, напэўна, помніш той артыкул у “Літаратуры і Мастацтве”, у якім была парушана справа мовы (тэрміналёгіі) у віленскіх выданьнях. У Вільні расейцы, выдаючы прапагандовыя кніжкі аб Вільні, ужываюць ня тэрмін “беларуская мова”, а “руская”. Я бачыў савецкую кніжку ў ангельскай мове, дзе гаворыцца, што ў Вільні было ўсё рускае (а не беларускае). 3 гэтага выглядае, што савецкія чорнасоценцы ўсё-такі — на ўсуперак табе — дадумаліся. Мне ўжо трэба ісьці спаць, але яшчэ ёсьць курыёзная справа: Ты раіш украінцам заглянуць у Статут 1529 году, каб даведацца, у якой мове быў напісаны Статут 1561 году59. Альбо што такое Казімір Ягелён (Ягайлавіч?). Альбо такі сказ: “...тэкст Літоўскага Статуту 152g году пад рэдакцыяй акадэміка Літоўскае ССР...”.