Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
“Крывічы з сыстэмы Дняпра выйшлі на поўнач, на вытокірэк Волгі і Зах. Дзьвіны, а іхняя галіна Словене занялі сыстэму возера Ільменя” (Академнк С.Ф. Платонов. Учебннк русской нсторнн. Прага, 1924 г.).
“У даўнасьці беларусы, засяляючыя болыйую частку паўночна-заходняга краю Расіі, называліся крывічамі” (П. Н. Батюшков. Белоруссня н Лнтва. Спб. 1890 г.). — Заўв. Ч. Будзькі.
9 Для параўнаньня — Мітрафан Доўнар-Запольскі выказваў думку, што крывічы й дрыгавічы — адно племя, але названае, адпаведна, па-балцку і па-славянску (гл.: Довнар-Запольскнй, Мнтрофан. йсторня Белорусснн. Мннск: Беларусь, 2003. С. 24). — Заўв. С. Емяльянава.
нашае племя ад якога выходзілася, даволі тут будзе толькі сьцьвердзіць самы факт існаваньня ў часы першапачатковай нашай гісторыі такога нацыянальнага назову (“крывічы”), які мог-бы пры спрыяючых гістарычных абставінах — стацца агульна-нацыянальным нашым імем, абыймаючы ўвесь наш народ.
Чаму-ж, аднак, гэтае нацыянальнае імя аднаго з наймагутнейшых нашых пляменьняў (перахаванае толькі ў памяці нашых суседзяў латышоў, якія доўта былі нам гаспадарсьцьвенна падпарадкаванымі) ня ўтрымалася ў нацыянальнай сьведамасьці нашага народу (як гэта сталася, прыкладам, з імем ляскага племені “палянаў” ў вадносінах да ляскага — цяпер польскага — народу) — пастараемся высьвятліць ніжэй у наступных разьдзелах.
Палачане
Вялікае племя крывічоў, шырака раськіненае на вялізным прасторы, дзякуючы свайму геаграфічнаму разьмяшчэньню, рана распалася палітычна на асобныя “землі”, галоўнымі цэнтрамі якіх сталіся гарады — Полацак, Смаленск і Пскоў10.1 дзякуючы гэтаму палітычнаму падзелу самога племя ягонае пляменнае імя, г. зн. “крывічы”, — з палітычным ростам гэтых новых палітычных арганізмаў — падмянілася, выціснулася, занядбалася. Паўсталі новыя, палітычныя ўжо назовы — як “палачане”, “смальняне”, “пскавяне”, пайшоўшы, як бачым, ад вспомненых палітычных цэнтраў (Полацак, Смаленск, Пскоў). 3 увагі на тое, што Смаленск, а таксама і Пскоў куды пазьней за Полацак выразна нацыянальна выявіліся, сэрца тагачаснай (XI — XII ст. ст.) Беларусі білася, калі так можна сказаць, на званіцы Сьвятасафійскага сабору ў Полацку. I слова “палачанін” — пры ўзможанай дзейнасьці полацкіх князёў, Рагвалодавічоў, разам з пашырэньнем тэрыторыі і межаў Полацкага княства — набірала ўсё больш шырэйшага значаньня і мела ўсе дадзеныя стацца (як у старадаўняй Рымскай імпэрыі слова “рымлянін”) агульна беларускім нацыянальным назовам.
10 Гісторыю Вялікага Ноўгараду ня можна далучыць да нашай гісторыі, бо Ноўгарад хаця й створаны быў беларускім племем крывічамі, але крывічы гэтыя — трапіўшы ў пераважаючае фінскае асяродзьдзе — казаў той — “абруселі” (у сяньняшнім значаньні гэтага слова). Ня будзе гэта так ужо дзіўным, калі мы ўсьведамім сабе наагул, што расейскі народ як нацыя паўстаў і акрысталізаваўся ў выніку скрыжаваньня пераважна беларуска-украінскіх элемэнтаў з мангола-фінскімі. (Гл. праф. Дм. Дорошэнко. Нсторія Украіны: “Чэрэз зьмяшаньня словенскіх колоністів з тубыльнымі фінамі склалася нова словянска народнйсть, т. зв. московска, яка позначылася вжэ в XII cm.”). — Заўв. Ч. Будзькі.
Магчыма, аўтар мае на ўвазе выданьне: Дорошэнко, Дміітро. Історія Украінн. Кракмв, 1942.
Гэтага аднак ня сталася, бо Полаччына, асягнуўшы Полацак, Віцебск, Менск, Друцк і не закончыўшы яшчэ зьбіраць вакол сябе беларускія землі, — ужо пасьля сьмерці Ўсяслава Вялікага-Чарадзея (1101 год) распалася на асобныя меншыя княствы і аслабіўшы гэтым падзелам свае сілы, не магла ўжо дасягнуць выкананьня сваёй гістарычнай місыі11.
Слова-ж “палачанін” і “полацкі” з далейшым драбненьнем Полаччыны на паасобныя “ўдзелы” з часам пачало траціць сваё дасюлешняе, шырэйшае, блізкае да агульна-народнага, значаньне. I так, калі яшчэ ў першай палове XII ст. пад “полацкім князем” маглі разумецца таксама і ўдзельныя князі, прыкладам, Менску, дык ужо ў другой палове таго самага стагодзьдзя слова “полацкі” і “палачанін”, звузіўшыся, уваходзіць ізноў у свае першапачатковыя межы й датычыць вылучна гораду Полацку і ягонай бліжэйшай ваколіцы12. Гэткім парадкам у XIII і XIV ст. ст., калі ўся Беларусь пераносіла гістарычную хваробу ўсіх эўрапэйскіх народаў г. зв. феадальную ці ўдзельную раздробленасьць, калі кажны кавалачак нашай зямлі называўся не адным якім агульным імем, а імем свайго палітычнага цэнтру, г. зн. найбліжэйшага гораду, — народ наш — ня вытварыўшы сваёй агульнанацыянальнай інстытуцыі (хаця-б на ўзор старагрэцкіх алімпійскіх гульняў або агульна-нямецкага сойму) — ня меў спрыяючых абставінаў — дзякуючы свайму палітычнаму раздрабленьню ані для культываваньня сваіх старых нацыянальных назоваў, ані для ўтварэньня новых.
Тое, чаго не маглі зрабіць нашыя полацкія князі, выпала на долю нашым наваградзкім князём, якія, перанёсшы сваю сталіцу з Наваградку ў Вільню, злучылі ў канцы XIV ст. усе беларускія землі ў іх вадзін дзяржаўны арганізм, празваўшы гэты новы дзяржаўны твор на нашай зямлі ВЯЛІКІМ КНЯСТВАМ ЛІТОЎСКІМ, і слова “ліцьвін” зрабілі на досыць даўті кавалак часу беларускім нацыянальным назовам. Як гэта сталася і чаму гэтак сталася — пастараемся высьвятліць у наступным разьдзеле.
Тут трэба толькі зазначыць, што словам “Літва” нашыя найбліжэйшыя суседзі, папяраджаючы гістарычныя падзеі на нашых землях, называлі нашыя землі задоўга да злучэньня іх у Вялікім Княстве
11 Аўтар літаральна прытрымліваецца думкі аб тым, што пасьля Ўсяслава Брачыславіча Полацкая зямля ўваходзіць у пэрыяд так званай удзельнай (удзельна-фэўдальнай) дробнасьці й распадаецца на асобныя палітыкатэрытарыяльныя адзінкі. — Заўв. С. Емяльянава.
12 Дадзенае цьверджаньне зьяўляецца аўтарскай інтэрпрэтацыяй наяўных крыніцаў, якая кладзецца ў лёгіку ідэі “фэўдальна-ўдзельнай дробнасьці”. Практычна ж нешматлікія наяўныя ўзгадкі, што захаваліся ў крыніцах, не дазваляюць адназначна адказаць на пытаньне аб палітонімах у Полацкай зямлі XII ст. і іх мажлівай эвалюцыі. — Заўв. С. Емяльянава.
Літоўскім. Повадам да гэтага ім паслужылі нашыя гандлёвыя рэспублікі (прыкладам, Полацак), якія ўжо ад другой паловы XII ст. пачынаюць прыймаць да сябе на ваенную службу (на ўзор італьянскіх рэспублік тыпу Флярэнцыі) так званых кандацьераў зь іхнымі дружынамі ў нас і па-за нашымі межамі “Літвой”13.
Русь
Паходжаньне слова “Русь” навукова яшчэ цалком ня высьветлена. Пэўным зьяўляецца толькі тое, што слова гэтае ня было пляменным славянскім тэрмінам, г. зн. што ніякае славянскае племя не называлася ў пачатках сваёй гісторыі гэтым імем.
Гістарычная навука таксама яшчэ цалком ня ўзгодніла, адкуль гэтае слова зьявілася на славянскім груньце. I на сяньняшні час мы маем дзьве гістарычныя канцэпцыі, зь якіх адна кажыць, што слова гэтае “Русь” прынесьлі варагі, скандынаўскае племя Русь, якія на нашым славянскім усходзе на сярэднім Дняпры зарганізавалі сваю варварскую (г. зн. рускую) дзяржаву з цэнтрам у Кіеве (г. зв. імпэрыю Рурыкавічаў), другая-ж канцэпцыя цьвердзіць, што слова “Русь” прыйшло ў Кіеў ня з поўначы, не з Скандынавіі, а з паўдня, дакладней кажучы, з вытокаў Дняпра, дзе мелі сваё прозьвішча розныя ваяўнічыя разбойнічыя банды, званыя “русамі”, якія на “ўзор” пазьнейшым украінскім казакам займаліся рабаўніцтвам па берагох Чорнага мора, званага тады Рускім14.
Нас тут, што праўда, мала абыходзіць справа — з поўначы ці з поўдня занесена было ў Кіеў слова “Русь”, даволі тут будзе толькі сьцьвердзіць той факт, што слова гэтае як абазначэньне палітычна-дзяржаўнага арганізму прыкладалася вылучна да тагачаснай прыдняпроўскай Украіны (Кіеўшчыны)15.
Зразумелая рэч, што Полаччына (у гістарычным значаньні гэтага слова), якая як дзяржаўны арганізм ніколі не ўваходзіла у склад кіеўскіх, г. зн. рускіх валоданьняў, пры тым якая ніколі ня прызнавала
,3 Абсалюна не падмацаванае арыгінальнымі крыніцамі аўтарскае цьверджаньне. Нягледзячы на праблемы лякалізацыі так званай гістарычнай Літвы XI — пачатку XIII ст., відавочна, што гэты назоў не ахопліваў усёй тэрыторыі сучасных беларускіх земляў. — Заўв. С. Емяльянава.
14 Аўтар дапускае надзвычай вольнае й абагульненае выкладаньне поглядаў гістарыяграфіі на праблематыку паходжаньня й першапачатковага значэньня слова “Русь”. Відавочна, што такім чынам ён імкнуўся пазначыць вядомую дыскусыю “нарманістаў” і “антынарманістаў”. — Заўв. С. Емяльянава.
15 Гл.: Дм. Дорошэнко. Нсторія Украіны. “Слово “Украіна” на означэньня прастору, дзе жыве наш народ, зыстырчаецца вжэ в памятнікох XII віку, але в ці часы вжывалася здебілтого кніжна назва “Русь”. — Заўв. Ч. Будзькі.
й не падлягала Кіеву як палітычнаму цэнтру, — а таксама ня будучы, як дзяржаўны арганізм, створанай русамі (ні гэнымі з поўначы і ня гэнымі з паўдня) — не магла называцца і ніколі не называлася Русьсю16.
Гаворачы аднак аб “Русі” як аб гістарычным тэрміне, ня трэба ніколі забывацца, што слова гэтае, апрача вышэйсказанага палітычнадзяржаўнага значаньня, мела — на розных гістарычных этапах — яшчэ і іншыя значаньні ў залежнасьці заўсёды ад таго, хто гэты тэрмін ужываў і ў якім часе. I так, паколькі жыхары Русі (г. зн. прыдняпроўскай Украіны) пад словам “русін”17 разумелі ўсіх поўнапраўных (свабодных) грамадзянінаў сваёй рускай дзяржавы, — дык кіеўскае духавенства, разглядаючы гэтую ўзьмежную пляцоўку эўрапэйска-хрысьціянскай цывілізацыі на Ўсходзе як вонкавае афармаваньне хрысьціянскаправаслаўнай грамадзкасьці, — пад словам “русін” пачало разумець чалавека, які належыць да гэтай праваслаўна-рускай культуры, а з гэтуль — пашыраючы нутраны зьмест слова “русін” як процістаўленьне слову “паганін” і “барбар” і як роўназначнае із словам праваслаўны — духавенства гэтае разьнясло гэты тэрмін “русін” разам з праваслаўем і славянскай граматай на ўсе суседнія паўночнаўсходнія землі. У гэткім значаньні, г. зн. з чыста рэлігійным (а ня палітычным, ані тым больш з нацыянальным) зьместам прыйшло слова “русін” разам з праваслаўем з гэтай так званай тады “рускай вераю” і да нас. Атрымалі яго не на канцы мяча рускіх (кіеўскіх) князёў, але вылучна кантрабандным спосабам, як быццам прыліпшым да праваслаўнага крыжа, прынесенага да нас кіеўскімі, а знача — рускімі сьвятарамі. Ужыванае ў нас спачатку вылучна праваслаўным духавенствам слова “русін” — з паступовым заняпадам палітычнага значаньня Кіеву — паступова ў нас акліматызавалася, прыжылося, — хаця ўкаранілася на нашых землях надобра — толькі з часу поўнага палітычнага разгрому Русі (г. зн. Кіеўшчыны), якая была спаленая спачатку і спустошаная татарамі,