Вось напішы крыху аб сабе: чаму зьменены адрас? Калі купіў сабе іншую хату, дык, напэўна, купіў нешта лепшае. Што праўда, папярэдняе хаты я таксама ня бачыў. Што чуваць на беларускай ніве? Вось ужо два зь лішнім годы, як я адыйшоў. Спадзяюся, што ня будзеш кідацца да канклюзыі91 на зламаньне карку. На гэта ёсьць паважныя прычыны. Калісьці я ўмеў прыпісваць лякарства чужым хваробам, а калі прышлося да сябе, дык розуму бракавала. Я маю тры тыдні вакацыяўу гэтым годзе. Думаў паехаць у Мюнхэн спаткацца зь сябрамі ці ў Англію. Да гэтага часу ня вырашыў і так сяджу, пакуль што, на месцы. Калі маеш у запасе, дык прышлі хоць пару папярэдніх нумароў “Беларуса”. Прышлі таксама адрасы Цьвіркі і Сенькоўскага. Хто яго знае, магчыма, спаткаюся зь імі. Цікава, ці зьмена адміністрацыі ў Белым Доме92 зрабіла зьмену ў праграмах радыя “Свабоды”? Ці гэта яшчэ захутка на нейкія зьмены? 89 У1981—1995 іт. Янка Запруднік быў галоўным рэдактарам газэты “Беларус”. 90 Уладзімер Бакуновіч, прыраўнаваўшы жонку да Яна Бруцкага, быў змушаны сысьці зь сям’і. Прыватны скандал меў вялікі грамадзкі розгалас. 91 Conclusion (фр.) — іут: выснова. 92 У1991 г. у Белым доме зьявіўся новы, 40-ы прэзыдэнт ЗША рэспубліканец Думаю, што на першы раз гэта хопіць. Спадзяюся, што ня будзеш марудзіць з адказам. Укладаю гэтта той самы чэк, што ўжо раз быў выслаў. Магчыма, гэтым разам ня вернецца. Дык прывітаньне сям’і і нашым супольным знаёмым і сябром. Магчыма, ведаеш адрас, дзе можна было-б заказаць ці купіць гатовую беларускую машынку да пісаньня (кірыліцу). Два гады таму я быў у Аўстраліі, дык Янка Гавеньчык93 прасіў мяне гэты адрыс. Яму высылаць ня трэба машынкі — ён сам напіша да іх і вышле грошы. Я із-за маіх праблемаў скантактавацца раней ня мог. Але лепш пазьней, як ніколі, сказаў Жыд. Бывай здароў! Твой Валодзя. Розвіл, 19 чэрвеня 1981. Здароў, Янка! Далучаю гэтта абяцаныя фотакопіі рэлігійных песьняў М[іколы] Равенскага. Ня ведаю, ці ў Цябе што атрымаецца зь Ягаўдзікам94, а калі й так, дык Ты ад яго нічога болей не атрымаеш, чым гэта, што я высылаю. Гэтыя зырокс95 копіі зробленыя із звычайнае фотакопіі, якую я маю, і, трэба сказаць, што гэтыя фотакопіі выглядаюць лепей, чым мае “арыгіналы”. У мяне асталося яшчэ перафатаграфаваць поўную Літургію, што М[ікола] Равенскі напісаў спэцыяльна для а. Робэрта. Гэты сшыток (32 старонкі), які мае а. Робэрт і ўважае за сваю ўласнасьць, у чым мае слушнасьць. Думаю перафатаграфаваць і выслаць адну копію Табе Рональд Рэйган (1911—2004). 93 Янка Гавенчык (1921—?), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Самапомачы на Беласточчыне. У1950 г. прыехаў у Аўстралію. Жыў у Брысбэне (Квінслэнд), дзе спрабаваў наладзіць беларускае грамадзкае жыцьцё. Быў сябрам Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў. Каля 1954 г. перабраўся ў Сыднэй, увайшоў у склад Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі. Ад часу заснаваньня Беларускага культурна-грамадзкага клюбу быў адным зь яго дырэктараў. 94 Мікола Ягаўдзік (Ягоўдзік, 1926—1989), грамадзкі дзеяч. Быўу 2-м Польскім корпусе. У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Быў сябрам ЗБВБ. У1951 г. выехаў у Бэльгію, дзе скончыў факультэт палітычных і сацыяльных навук Лювэнскага ўнівэрсытэту (1955). Уваходзіў у кіраўніцтва Беларускага студэнцкага згуртаваньня. У1956 г. перабраўся ў ЗША. Пасяліўся ў Кліўлэндзе, працаваў бухгальтарам. Быў сябрам Рэвізійнай камісіі Кліўлэндзкага аддзелу БАЗА. Узначальваў Згуртаваньне беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў. 95 Ад анг. xerox — ксеракс, ксеракопіі. проста дзеля таго, каб ня зьгінула — болей фотакопіяў на руках — большыя ёсьць магчымасьці, што не прападзе бязь сьледу. Я выслаў калісьці адную фотакопію для ўладыкі Часлава96. Гэтым разам рабіў дзьве фотакопіі нараз, бо думаю пераслаць адную для а. Аўгена Смаршчка97 ў Бэльгію. Калісьці, будучы тут, у Амэрыцы, ён гаварыў, што возьмецца давесьці сьпеўнік да канца. Ня верыў я тады й ня веру цяпер, што ў яго нешта атрымаецца з Годрым. Ты, напэўна, ведаеш сам, што Годры ёсьць чалавек вельмі непаважаны — проста жулік. Гэта якраз мяне прымусіла выкрасьці рукапіс у яго з друкарні. Ня ведаю цяпер, наколькі разумна зрабіў, бо рукапіс сьвецкіх песьняў я маю — ляжыць у “сэйфты дэпозыт бокс”98 у Дэтройце, а рэлігійныя песьні, я разьлічваю, што прапалі. Калісьці, як выслаў ліста Табе, я выслаў таксама ліста для Сенькоўскага на адрыс, што Ты мне падаў. Да гэтага часу ад яго я ніякага адказу не атрымаў. Магчыма, што ён быў на вакацыях, але-ж я ня думаю, што ён узяў вакацыі цэлы месяц на раз. Ягонае маўчаньне для мяне павявае пэсымізмам. Я яму быў паставіў некалькі пытаньняў, каб даў адказ. I, магчыма, із-за гэтага ён не адказвае. Думаю, што Ты ёсьць добра паінфармаваны і зможаш даць адказ на тыя пытаньні, што я ставіў Сенькоўскаму. Мяне цікавіць, што сталася ізь Сяднёвым", ён ідзе ўжо на пэнсыю ці яго выкідаюць? Калі так, дык чаму? Якое ёсьць супрацоўніцтва паміж працаўнікамі беларускае сэкцыі? Ці няма тае грызьні, якая была із-за часоў Гіцкага100? Я хочу аб гэтым ведаць, бо баюся, што магу ўпасьці, як сьліўка ў “канфітуры”. 96 Маецца на ўвазе біскуп Часлаў Сіповіч. 97 Аўген Смаршчок (1914—1984), сьвятар, пэдагог, перакладнік. У 1950 г. скончыў факультэт псыхалёгіі й філязофіі Філіпс унівэрсытэту ў Марбургу. Зь верасьня 1950 г. высьвячаны на ярэя БАПЦ, пераехаў у Лювэн (Бэльгія) для абслугоўваньня рэлігійных патрэбаў мясцовых беларусаў, заклаўпарафію БАПЦ. У1955 г. скончыў Лювэнскіўнівэрсытэт з ступеньню магістра псыхалёгіі й філязофіі. У 1960-я гг. навучаўся ў Вольным інстытуце філялёгіі й гісторыі ўсходніх славянаў Брусэльскага ўнівэрсытэту, атрымаў ступень магістра славістыкі. У 1965—1980 гг. выкладаў расейскую мову ў Вышэйшай флямандзкай школе перакладнікаў у Антвэрпэне. 98 Safety deposit box (анг.) — сэйф; тут, відаць, маецца на ўвазе ячэйка дэпазітарнага захоўваньня ў банку. 99 Літаратар Масей Сяднёў (1913—2001) у 1968—1983 гг. працаваўу беларускай рэдакцыі Радыё “Свабода”, быў яе кіраўніком. 100 Маецца на ўвазе Ўладзімер Дудзіцкі. Гэныя тры артыкулы я напісаў. Цяпер астаецца адзін нагаварыць на плёнку. А гэта ўжо і ня ёсьць так проста, бо ўсё маё асталося ў Грос Поінце. Пастараюся не зацягваць. Ня думаю, што Ты там маеш настолькі вольнага часу, каб усіх задаволіць. Таму, магчыма, зьвярніся да Кіпеля, каб ён дастаў і пераслаў мне імя і адрыс фірмы і адваката, які вядзе справу Бруцкага101. Мне ехаць да вас і шукаць ветра ў полі — тыдзень часу будзе мала. Я хочу пачаць пошукі адсюль, з Дэтроіту. Шкадую цяпер, што я ня ў Нью Ёрку ці ня ў Нью Джэрзі. Каб я там быў, дык падставіў-бы Табе ў помач не адно плячо, а абыдва. “Беларус” за мову пахваліць няможна, і карэкта таксама кульгае. Відаць, што робіцца прыхапкамі. Я тут ня кідаю каменьчык у Твой гарод. Разумею, што “дзеячы” ўгаварваюць “вазьміся — мы паможам”, а як узвалілі на плечы, дык усе атрусілі рукі. Але аб гэтым пагаворым некалі пры першым спатканьні. Цяпер ужо гадзіна позьняя (1:30 пасьля поўначы), дык трэба канчаць, бо заўтра на працу. Прывітаньні ўсім у хаце, таксама Кіпелям і сп-ру Адамовічу. Дык трымайся! Твой Ул. Бакуновіч. Розвіл, 30 ліпеня 1981. Здароў, Янка! Высылаю артыкулы, што меўся напісаць. Знаеш, дружа, у мяне зь пісаньнем атрымоўваецца нешта, як у таго чалавека, што праляжаў тры месяцы ў шпітальным ложку, а як выздаравеў і ўстаў з ложка, дык нанава пачынае вучыцца хадзіць. Калі чалавек праз цэлы час чытае аб савецкіх “дасягненьнях”, дык мае ўжо вырабленыя пэўныя ідэі, да якіх бракуе нешта крышку, каб напісаць артыкул. Гэтым “нешта” можа быць звычайная абвестка ў савецкай газэце. У мяне на цяперашні час матарыял агранічаны. А паколькі кажны дзень чытаю амэрыканскія рэчы, дык з амэрыканскім сюжэтам мне непараўнаўча лягчэй. 101 Янка Бруцкі (пазней уладыка Ізяслаў, 1926—2007) грамадзкі й рэлігйіны дзеяч, інжынэр, потым царкоўны ярарх. У1969 г. пасяліўся ў Кліўлэндзе (штат Агаё), браў актыўны ўдзел у беларускім рэлігійным жыцці, быў сябрам Кіраўнічай Рады БАПЦ. 29 красавіка 1979 г. хіратанісаны ў сан дыякана мітрапалітам Андрэем, a 26 жніўня 1979 г. — у сан ярэя ўладыкам Мікалаем. 22 студзеня 1981 г. пасьвечаны мітрапалітам Андрэем у япіскапа, прыняў імя Ізяслава, што спрыяла ўмацаваньню расколу ў БАПЦ, які суправаджаўся судовымі працэсамі. У 1984 г. на саборы ў Манчэстэры (непрызнаным часткаю БАПЦ) прызнаны на мітрапаліта БАПЦ. Нагаварыў на плёнку ў маім бюры на маленькім фірмовым “тэйп рэкордэр’ы”102. Разумею, што вы там ня будзеце пускаць гэта ў эфір — вам патрэбна чуць голас. Дык ня выглядае, каб мой голас надаваўся да мікрафона. Гэны “рэкордэр” ёсьць танный і таму немагчыма паправіць памылкі. Нагаворанага не сьцірае, а рэгіструе голас на голасе. Дык высылаю з памылкамі, Я меў добры “тэйп рэкордэр” у Грос Пойнце. Там ён і астаўся. Люда паехала із скаўтамі ў Эўропу. Дзеці асталіся самі ў хаце. Я думаў выкарыстаць гэтую нагоду й пазычыць гэтую штуку, ажно мая дачушка Ната (18 год) адказала мне, што яна ня ведае, дзе яго мама палажыла. Разумею, што атрымала ад мамы строгі прыказ нічога мне не даваць. «Падбрэхачу ‘Толасу Радзімы”103» напісаў пад уплывам гэтае газэціны. Высылаю Табе — проста паглядзі. Яно мне падабаецца. Ад Сенькоўскага да гэтага часу я адказу не атрымаў, а таму пачынаю думаць, што мой ліст у ягоныя рукі не папаў. Калі-б хацеў тэлефанаваць да мяне ўдзень, дык тэлефануй на працу. Сьпяшу гэта выслаць. “Зьвязду” вышлю аддзельна. Дык трымайся! Ул. Бакуновіч. Розвіл, 18 ліпеня 1983. Здароў, Янка! Думаю, можна было-б выкарыстаць у газэце “Беларус” гэтую здымку, як Юры Тарасэвіч братаецца з дэтройцкім нэграм104. “Дэтроіт Ньюс”105 гэта рэспубліканская газэта ў Дэтроіце, а таму і ўкусілі ўжо, што Тарасэвіч атрымаў ключы да пустога гарадзкога скарбу. Фактычна ён атрымаў сымбалічны ключ да гораду. У мяне справы дрэнь. Тры тыдні таму я страціў працу. Маю працу пераняў кампутар. Пакуль што іду на “унэмплоймэнт”106, а там 102 Tape recorder (анг.) — касэтны магнітафон. 103 “Голас Радзімы” — інфармацыйна-асьветная газэта для беларусаў замежжа, што выдаецца ад 1955 г. Да i960 г. мела назву “За вяртаньне на Радзіму”. Выкарыстоўвалася для прапаганды савецкага ладу жыцьця сярод суродзічаў на Захадзе.