Зараз з другое бочкі. Я здаўі чакаю толькі да 26-га, каб ажаніць Занкоўскага Рыся37 з грэчанкаю, а там у аўторак ці ў сераду еду ў Мюнхэн, ўнівэрсытэту, пазьней перайшоў у Лювэнскі ўнівэрсытэт, які скончыў з дыплёмам доктара мэдыцыны. Сябра Беларускага студэнцкага таварыства. У1956 г. перабраўсяўЗША. Працаваўу нью-ёрскім шпіталі, пазьней распачаў прыватную практыку ў г. Уолдэн (штат Нью-Ёрк). Сябра БАЗА, У1963—1968 гг. кіраўнік яго Нью-Ёрскага аддзелу. 35 Маецца на ўвазе Павал Урбан (1924—2011), гісторык, грамадзкі дзеяч. Сябра “Дванаццаткі”. Скончыў Лювэнскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці “гісторыя”, абараніў дысэртацыю пра дзейнасьць вялікага князя літоўскага й польскага караля Аляксандра. Працаваў у Інстытуце вывучэньня СССР у Мюнхэне, потым у беларускай рэдакцыі Радыё “Свабода”. 36 Маецца на ўвазе факультэт філязофіі й літаратуры (faculte dephilosophie et letters}, які скончыўЯнка Запруднік. 37 Маецца на ўвазе Рычард (Рысь) Занкоўскі, беларус, які жыў у Бэльгіі, а потым пераехаўу Чыкага (ЗША). тэзу пачынаць трэба. Тэзу пішу на тэму: “Разьвіцьцё беларускае эканоміі пасьля 2-е сусьветнае вайны”. Даных сабраў дастаткова, бракуе яшчэ аб цяжкай індустрыі і бюджэт. Жучка здаў таксама—ужо інжынер. Mae сабе фляманку ў Антвэрпэне, дзяўчына нічога сабе. Кончыла ў Лювэне філялёгію (ня ведаю, якую), працуе зараз настаўніцаю ў сярэдняй школе ў Антвэрпэне, зарабляе нешта 12000 фр[анкаў] на месяц. Жук там угруз па вушы. Яе бацькі й цэлая сям’я паехалі на вакацыі ў Італію, а Жук зь ёю “хазяйнічаюць” у іхным доме. Можна спадзявацца, што потым будзе жаніцца бягом, як некалі Цьвірка. Да хаты калі прыедзе, магчыма, калі нахапаецца каля яе, як Мурзік. Пасьля ўсіх фармуляраў учора вечарам перасварыўся з пэрам, але пасварыўся зусім паважна. I гэта адносна адказу Рагалевічам38. Ён ліст атрымаў, адказу ня даў, кажа, ня меў часу. А фактычна справа выглядае наступна: тут у нас жыў адзін Альбанец — магамэтанін. Чалавек дурны, як бот зь левае нагі, інтэлігэнтнасьці ні на грош. Ужо 2 гады робіць першую кандыдатуру мэдыцыны і ніяк ня можа здаць. Выхілкі й рухі пэдэраста, дзе яго пэр знайшоў — ня ведаю. У кажным выпадку пэр за ім прападае, як за дзяўчынаю. Гэты цэп і зараз праваліў, знаходзіцца недзе ў Намюры39, дык пэр ціханька, нікому нічога не гаворачы, гоніць у Намюр. I ў мяне, таксама, як і ў іншых, пачынаюцца грэшныя думкі адносна пэра. Канчаецца тым, што Сівы, будучы ў Лювэне, адмовіўся есьці ў доме, назваўшы дом інтарнацыянальным бардаком, у чым меў поўную рацыю. Пэра тады ня было ўдома, іначай ён абарваў-бы ад Сівога. У доме бруд страшэнны, у клюбе вокны ўжо год цэлы ня мыліся, а ў доме працуе 2 асобы як уборшчыкі, цэлымі днямі чытаюць газэты й пьюць каву і падлічваюць гадзіны. Ня гледзя, што ў нас у доме жыло 8 асобаў з пэрам разам, на вячэры заўсёды 12—15. Рэзультат — я адмовіўся весьці кантабілітэ групы, за што й зараз на мяне пэр дуецца. Беларускаю студэнцкаю групаю пэр зусім ня цікавіцца. Усё, што для яго існуе, гэта Жучка й Магамэт (так называем Альбанца). I калі я вярнуся зь Мюнхэну й ня будзе новых студэнтаў-Беларусаў — я выйду з дому толькі дзеля таго, каб закрыць гэты бурдэль. На гэтым канчаю. Прывітаньне Олі зь дзецьмі. Дык трымайся! Твой Бакуновіч. П. С. Зьнішч гэты ліст. Аб магіле Равенскага40 нічога ня ведаю. Напішу пазьней. 38 Відаць, маецца на ўвазе сям’я Рагалевічаў, што жыла ў той час у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі, ЗША). 39 Намюр (фр. Namur) — горад у Бэльгіі, сталіца Валоніі. 40 Мікола Равенскі ў 1950—1953 гг. жыў у Лювэне, дзе арганізаваў Беларускі студэнцкі ансамбль. Лювэн, 26.10.59. Здароў, Янка! Сяньня разам з гэтым лістом высылаю таксама й ліст Шчэцьку41. Справа ў тым, што сьпеўнік Равенскага падыходзіць да канца, а грошай няма. Больш таго, я ня знаю, колькі гэтых грошай павінна быць, бо імі заведаваў Шчэцька. Па нашым падліку павінна быць каля 30-ці тысяч. Перад сваім ад’ездам у Амэрыку Шчэцька хацеў перадаць “касу” Жучку, але Жук не згадзіўся пераняць, бо гэта былі толькі кніжкі й расьпіска Шчэцькі, колькі ён вінаваты ў касу. Фактычна грошы асталіся ў лювэнскіх кафэйках. Зь Мюнхэну перадалі мне давесьці сьпеўніка да канца, таксама й памятнік Равенскаму, паколькі я ўжо астаўся адзін тут (за што трэба “падзякаваць” пэру). Набіраецца ўжо ў Мюнхэне словы апошніх 12-ці песьняў рэлігійных. Там дапільную пэра, каб зрабіў карэкту, і трэба будзе друкаваць. Думаю, прыступім да друку недзе ў пачатку наступнага году. А паколькі няма грошай і ня ведаю, колькі іх павінна быць, дык ня ведаю, як націскаць Годры і які можа быць тыраж. Можа таксама стацца, што сьпеўнік будзе гатовы — трэба будзе плаціць, а мы ня маем чым. Што тады рабіць? Шчэцька ў Лювэне грошы прапіў із сваёй палавінаю, думаў, заедзе ў Амэрыку й там даляры зь неба падаюць. Аказваецца, што ён праз увесь час не працаваў. Тады як зь яго сьцягнуць гэтыя грошы? Калі спаткаешся зь ім, дык прыпомні таксама. Сяньня таксама высылаю ліст Навумовічу42. Проста стаўлю ўльтыматум, што калі да канца наступнага месяца нічога ня будзе43, дык падам у газэту “Бацькаўшчыну” і там аб’еду яго па прозьвішчы. Думаю, гэта яму паможа нешта рабіць ці думаць. У нас тут усё старына. Жучка сядзіць бяз працы, бо інжынеры ўцякаюць з Конга44, дык ім стараюцца даць працу — яны маюць першын- 41 Васіль Шчэцька (1923—2011), грамадзкі дзеяч. Сябра “Дванаццаткі”. Ад 1950 г. вучыўся ў Лювэне. У 1955 г. скончыў факультэт палітычных і сацыяльных навук Лювэнскага ўнівэрсытэту. У1959—1988 гг. працаваў у бібліятэцы Калюмбійскага ўнівэрсытэту (Нью-Ёрк). Быў сакратаром Галоўнай управы БАЗА, належаў да кіраўніцтва парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку. Быў адным з заснавальнікаў прыходу сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіл. 42 Міхась Наўмовіч (1922—2004), скульптар, мастак, грамадзкі дзеяч. Пасьля вайны жыў у Францыі. Скончыў факультэт скульптуры Нацыянальнай вышэйшай школы мастацтваў у Парыжы (1953). Браў удзел у беларускім нацыянальным жыцьці. Выдаваў часопіс “Моладзь”. 43 Міхась Наўмовіч займаўся вырабам помніку на магілу Міколы Равенскага. 44 Маецца наўвазе сучасная Дэмакратычная Рэспубліка Конга, якая да i960 г. была бэльгійскай калёніяй. ство. Займеўся ён дзяўчынаю, будучы на апошнім годзе, і зараз ахвотна паехаў-бы ў Канаду, але яна ня хоча. (Яна Флямандка з Антвэрпэну.) Пэр яму проста з прынцыпу ня хоча памагчы ўлесьці дзе-колечы на працу. Грошай ня мае, і ўсё разам справы дрэнь. Дом поўны ўсялякага сьмецьця, а мы фактычна знаходзімся ў падсуседзях. Каб Бог даў хутчэй дабіць гэты апошні год і пазбыцца гэтага інтэрнацыянальнага калгасу. Думаю, “пуркуа па”45 атрымоўвае. Пэр зрабіў падпіску. На тым канчаю. Прывітаньне ўсім Запруднікам. Пры нагодзе вітай Орсаў, Паланевічаў і Набагеза. Дык трымайся! Твой Бакуновіч. Лювэн, 21.11.59. Здароў, Франц! Сяньня атрымаў Твой ліст і каб не зацягваць, дык адпісваю адразу. Ліст ад Васі [Шчэцькі] атрымаў разам з Тваім. Ад яго нічога канкрэтнага я не атрымаў. Вось што ён мне піша: «Калі Цябе хлопцы зь Мюнхэну інфармавалі, каб Ты зьвярнуўся да мяне па грошы, дык думаю, Ты арыентуешся, сколькі я павінен павярнуць Табе грошай на сьпеўнік. Я mo ў Амэрыцы й нармальна мусеў-бы мець даляры, але ня маю пакуль што. Аднак на гэтым справа, спадзяюся, ня скончыцца й на сьпеўнік нешта выкамбіную. Што мы мелі ў свой час пару грошай у “Наперад”^, дык іх пры разьезьдзе пазычылі й хлопцы, што ў Мюнхэне47, і Запруднік. Ня ведаю, як зь іх адзін з другім назьбіралі, каб зьвярнуць нешта на сьпеўнік, бо назьбіраць на падпісную лісту зь людзей, скажам, у Амэрыцы, болый справа ня пойдзе. У свой час гэткі заклік быў, і ў выніку яго на сьпеўнік Равенскага прыслалі 14 500 фр[анкаў]. Расход ізь сьпеўнікам быў, пакуль я быў у Бэльгіі, 15 8оо фр[анкаў]. Розьніцу, што выглядае, больш мы пакрылі з “Наперад”. I, як выглядае, дык трэба рэшту пакрываць з “Наперад”, толькі што няма “налічных” у касе, каб узяць ды даць. Ня ведаю, штомогуць зьвярнуць Марговіч48, Урбан, Цьвірка на гэтую мэту, ёсьць у іх магчымасьць ці няма?». 45 Pourquoi pas (фр.) — чаму не. 46 “Наперад!” — моладзевы часопіс, орган “Дванаццаткі”, які выходзіў у 1947—1953 гг., спачатку на шляху ў Вялікабрытанію, потым у Брытаніі, а ў 1953 г. — у Бэльгіі. Выйшлі 26 нумароў. 47 У Мюнхэне ў той час знаходзіліся выпускнікі Лювэну: Уладзімер Цьвірка, Алесь Марговіч і Павал Урбан. 48 Алесь Марговіч (1927—1967), журналіст, грамадзкі дзеяч, выдавец. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У Міхельсдорфе заснаваў выдавецтва “Крыніца”, дзе выходзіў часопіс “Напагатове!”. Сябра “Дванаццаткі”. Ад Вось-жа, браток, як выглядае, вы там усе пальцы памачалі. I гэта толькі сьведчыць аб вашай нявыраблянасьці ў той час і брак адказнасьці. Тут у нас ёсьць расьпіска Годры на 14 500 фр[анкаў]. А рэшта? Калі-б ён мне напісаў больш канкрэтна, хто колькі вінават зь Мюнхэну — я сьцягнуў-бы. Пакуль што Шчэцьку пісаць нічога ня буду, трэба паразумецца зь Мюнхэнам. Ды й тэксту яшчэ няма набранага да канца. Што там у Мюнхэне робяць — ня ведаю. Пішу да іх, дык няма ніякага адказу, як з бочкі бяз дна. Калі далей так будзе, то няхай яно агнём ідзе, кіну ўсё. Карэспандэнцыя, а асабліва падарожжы мушу сам буліць і далей крычаць да бацькоў “грошы юг маю”. Рэшта ўсё хоць-бы хны! Зараз, пакуль маю яшчэ крыху вольнага часу, дык магу вазіцца ізь сьпеўнікам, а далей, калі сяду цьвёрда ўжо над тэзаю, дык навет карэспандэнцыю пакіну. У Мюнхэне адных жонкі трымаюць, а другіх б..., я тут лётаю, як дурань, і рэзультат зэро. Годры разводзіць рукамі, мол, ня маю тэкстаўу камплеце й не магу пачынаць, а што-ж я зраблю? Мюнхэн маўчыць, ці там робіцца што, ці не — нічога ня ведаю. Баюся, што яшчэ будзе цягнуцца гадоў 10, пакуль сьпеўнік пабачыць сьвет. Ды яшчэ пытаньне, ці пабачыць49. Пазаўчора атрымаў адказ ад Навумовіча. Просіць, каб пэр прыслаў пасьведчаньне, што памятнік ня мае нічога супольнага з мэтамі даходу. Гэта яму патрэбнае пры перавозцы праз граніцу бэльгійскім мытнікам. Пэр казаў, зараз напішу. Дык вось няможна паймаць, каб даведацца, ці напісаў. Напэўна, што не. Але гэта я ўжо дапільную. Паводля Навумовіча, памятнікужо гатовы, бо піша, што пазычыўужо камямэтку (?) і ў вадну з гэтых нядзеляў прывязе. Так што ёсьць яшчэ нейкая надзея, што памятнік, хоць праз шэсьць год, але паставіцца50.