У1998 г. Міколу запрасілі ў Славенію на спатканьне зь дзецьмі, якія былі абраныя паводле іх здароўя на адпачынак у лягер. Муж браў удзел 5 Маецца на ўвазе “Беларускі Дайджэст” — газэта, “часапіс беларускага замежжаў Амэрыцы”, які выдаваўся Міколам Прускім ад 1993 г. 6 Donation (анг.) — ахвяраваньні. “Успаміны” Вера Пруская Мікола й Вера Прускія зь дзецьмі Мікола Прускі на працы ў кампаніі Defaxe, дзе працаваў цягам 27 гадоў Мікола Прускі ў сваёй “друкарні” рыхтуе “Беларускі Дайджэст” Мікола Прускі. Славенія, 1998 Друкарская машына “Linotype” ў падвале дому Прускіх Мікола Прускі ў Славеніі. 1998 Мікола Прускі з грузам гуманітарнай дапамогі, прыгатаваным для адпраўкі ў Беларусь Сям'я Веры й Міколы Прускіх зь зяцем Данам, дочкамі Аннай і Сафіяй, унукамі. 2012 Надмагільны помнік Міколу Прускагаму у дыскусіі зь міністрам здароўя аб будучай дапамозе. Падарожжа было вельмі прыемным і цікавым. Калі Мікола вяртаўся дадому, міністар здароўя быў вельмі ўдзячны за адведзіны й адправіў Міколу на лятак ды пасадзіў яго з падарункамі ў першую клясу. Мікола быў вельмі ўзрушаны, калі расказваў нам пра іхняе глыбокае душэўнае “дзякуй”. Г этае падарожжа дало болей ідэяў, як далей памагаць людзям у вельмі “цярплівай і хворай бацькаўшчыне”. Даражэнькія, не падумайце, што мы забыліся пра сямейнае жыцьцё. Маючы дзяцей, трэба было думаць, як памагчы ім уладкавацца. Малодшая Соня закончыла ўнівэрсытэт WMU7. Выйшла замуж, абое працуюць і гадуюць прыгожую дачушку Аляксандру. Старэйшая Анна закончыла каледж і працуе ў госьпіталі як мэдсястра. Mae сыночка Міколку, якога я дапамагаю гадаваць. Калі ўжо здавалася, што ўсё ўладзілася ў жыцьці, у Міколы пачаліся хваробы — болып работы для мяне й больш нараканьняў на здароўе. Неўзабаве зламаў руку. 3 гэтага ён памалу здаравеў, але ў другой хваробе дактары адмовіліся дапамагаць, кажучы, што ня маюць для яго лекаў. Я пачала з дачкой шукаць іншыя сродкі дапамогі. Доўгі час набывалі найлепшыя мінэралы й й аміны (арганічныя, вельмі дарагія). Зь вялікай цяжкасьцю Мікола прымаў іх, я настойвала, хоць і чула ад яго й дзяцей, што гэта ягонае жаданьне ня браць лекі. Дзякуючы гэтым вітамінам Мікола працягнуў сваё жыцьцё на блізу ю гадоў. Пазьней стаў нэрвовы, не любіў гукаў-стукаў-крыкаў. Калі мог яшчэ езьдзіць машынай, то было ОК. Толькі мы пабойваліся, каб не зрабіў якой аварыі аўтамабільнай. Пазьней ногі пачалі адмаўляць, і інваліднае крэсла стала ягонай найбольшай дапамогай. Мы як сям’я жылі вельмі дружна. Мікола любіў дзяцей і ўнукаў. Стараліся яны разумець абставіны, у якіх ён і я знаходзіліся. Дапамагалі як маглі і аддавалі яму многа ўвагі. Вельмі цяжка ўспамінаць астатнія дні ягонага жыцьця. Хвароба гэтая страшная змагла адабраць у яго ўсё, чым ён карыстаўся як чалавек — розумам і целам. Часта ў сьне выгаворваў словы “Стоўбцы” й й “мама”. Памёр на 87-м годзе ў сьне, успамінаючы свой родны край. Пахаваньне адбылося паводле нашага рашэньня на вельмі прэстыжных могілках недалёка ад нашай хаты, дзе пражыў 41 год. Вечная яму памяць. Падрыхтоўка да друку й камэнтары Натальлі Гардзіенкі 7 Western Michigan University — WMU (анг.) — Заходне-Мічыганскі ўнівэрсытэт. Тэма нумару: Амэрыканская гісторыя Успаміны Вітаўт Кіпель Haworth ЭПІЛЁГ ЗГУРТАВАНЬНЮ БЕЛАРУСКІХ СКАЎТАЎ НА ЧУЖЫНЕ (ЗБСЧ) ДЫ НОВЫЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ МАЛАДЫХ БЕЛАРУСКІХ ЭМІГРАНТАЎ Удзячны рэдактарам “Запісаў БІНіМ”, што парадкуюць эмігранцкую спадчыну (перадрук і падборка раней друкаваных матэрыялаў) ды імкнуцца ўлучыць усю дзейнасьць эміграцыі ў спадчыну-творчасьць беларускай нацыі. Як зусім правідлова відаць з апублікаваных у мінулым нумары матэрыялаў Алеся Вініцкага, беларускі скаўцкі рух у Заходняй Нямеччыне па Другой сусьветнай вайне спыніўся ў пачатку 1950-х гг. Галоўны кіраўнік ЗБСЧ сп. Юры Сянькоўскі перабраўся ў Бэльгію на навуку (у Лювэнскім унівэрсытэце), а ягоныя скаўцкія матэрыялы засталіся ў Ватэнштэце. Пазьней яны былі перавезеныя ў ЗША на перахаваньне ў падвале царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, а ў 2016 г. спадарствам Запруднікаў перададзеныя ў Менск у БДАМЛМ. Архівы ЗБСЧ/ЗКСЧ сп. Вацлава Пануцэвіча былі часткова перададзеныя ў Бібліятэку імя Ф. Скарыны ў Лёндане, а часткова перавезеныя ў Чыкага (ЗША). Па сьмерці сп. Пануцэвіча, на просьбу сям’і, архівы былі перададзеныя (упакаваныя й крыху ўпарадкаваныя) Вітаўтам і Зорай Кіпелямі й Нікадымам Жызьнеўскім у амэрыканскія архівы Унівэрсытэту штату Мінэсота. Мушу тут, аднак, зазначыць, што ў тую паваенную эпоху беларускія скаўты дзейнічалі і ў Ангельшчыне, выдавалі часопіс “Да мэты” (1948—1949), былі паасобныя скаўты ў Францыі, Аўстрыі — будучыя дасьледчыкі гэта мусяць мець на ўвазе. Таксама трэба зазначыць, што хоць і ў нязначным удзеле (маленькая адзінка) у Заходняй Нямеччыне дзеілі марскія, ці мо лепей сказаць “водныя”, скаўты — была дружына такіх скаўтаў у ангельскай акупацыйнай зоне ды ў 1947 г. на вялікім возеры ў прадальпавым горным ланцугу каля г. Мурнаў (паміж Мюнхэнам і Гармішам у Баварыі) выступаладзеіла дружына беларускіх скаўтаў на зьлёце марскіх беларускіх скаўтаў. Беларускі скаўцкі рух у Нямеччыне спыніўся з прычыны эміграцыі ўцекачоў хвалі Ды-Пі ў заакіянскія краіны: у Аўстралію, Паўдзённую й Паўночную Амэрыкі. У беларускім эміграцыйным друку былі весткі, што ў Аўстраліі, Новай Зэляндыі й ЗША былі заснаваныя беларускія скаўцкія адзінкі, але бальшыня былых беларускіх скаўтаў далі пачаткі адмысловым арганізацыям моладзі: у ЗША — ЗБМА, СБАМ, Згуртаваньне моладзі штату Ілінойс і іншыя меншыя. Шмат былая скаўцкая моладзь улучылася ў студэнцкія ды грамадзкія беларускія арганізацыі, ды часта тыя былыя бойскаўты выбіваліся на кіраўнічыя становішчы. Праўда, у ЗША пры беларускай парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага у Брукліне ў 1950-я гг., а пры парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры ў 1970-я гг. дзеілі амэрыканскія скаўцкія адзінкі ды была дзейная беларуская скаўцка-маладзёвая дружына ў Чыкага. Неабходна падкрэсьліць, што амэрыканскі скаўтынг (арганізацыя Boy Scouts of America) выдатна надаецца для спалучэньня з этнічнымі цэнтрамі: цэрквамі, дамамі. Этнічныя цэрквы, дамы могуць быць спонсарамі амэрыканскіх скаўцкіх групаў. 3 другога боку, у амэрыканскім скаўтынгу скаўт-майстар можа рабіць ладна прапаганды й сваёй нацыянальнасьці праз адукацыйную праграму. Аўтар гэтае зацемкі дзеіў у амэрыканскім скаўтынгу на шмат якіх становішчах і з дасьведчаньня ведае, які дадатны ўплыў на скаўта мае веданьне этнічнасьці, ці нацыянальнай спадчыны. На сёньняшні дзень у амэрыканскім скаўтынгу ёсьць сябрамі сотні беларускіх дзяцей, па-над тузін скаўцкіх кіраўнікоў ды асабліва кіраўнічак (амэрыканскі тэрмін Cub Scouts den Mother). Для гісторыі беларускага скаўтынгу на чужыне варта занатаваць таксама й такія факты: некалькі беларусаў-скаўт-майстраў скончылі самыя высокія тэарэтычна-практычныя курсы кіраўнікоў (Wood Badge, Girlwell), ды калі пачаў адраджацца беларускі нацыянальны скаўтынг на Бацькаўшчыне, былыя беларускія скаўты прыйшлі на дапамогу. Упэўнены, што гэтак будзе і ў будучыні... Тэма нумару: Амэрыканская гісторыя Успаміны Вітаўт Кіпель Haworth КАНТАКТЫ 3 ВАСІЛЁМ БЫКАВЫМ Калі аднаўляць вобразна кантакты-супрацоўніцтва БІНіМу зь “вялікімі-малымі” сябрамі, аўтарамі-дасьледчыкамі й г. д., відавочна гіганцкім помнікам прыпамінаецца Васіль Быкаў. Апрача таго, што ён друкаваўся ў БІНіМаўскіх выданьнях, Зора Кіпель паспрыяла, каб выдаліся англамоўныя пераклады ягоных твораў, а Зіна Гімпелевіч (і наш сябра, і доўгагадовая старшыня Канадыйскага БІНіМу) выдала некалькі аўтарытэтных дасьледаваньняў-манаграфіяў пра пісьменьніка, ёсьць пару мамэнтаў у “нашай тэчцы”, якія для будучай “быкавіяны” трэба зафіксаваць. Гэта хоць і малыя дэталькі, але яскравыя! Вядома, у друк увайшоў факт, што “Мёртвым не баліць” Васіля Быкава як кніга ўпершыню выйшла на эміграцыі ў ЗША ў 1965 г. Паўторымся: гэта факт. А цяпер колькі дэталяў да падзеі. Недзе ўлетку 1963 г. сп. Мікола Прускі сказаў мне, што “гараць рукі” выдаць кніжкай “Мёртвым не баліць” (друкаваўся твор, як сэрыял) — ці ня дасьць БІНіМ на друк “пару капеяк” і мо дапаможа з карэктай, ломкай. Відавочна, я адказаў адразу, што дапаможам, пры гэтым заручыўшыся падтрымкай для карэкты Марыі Кіпель. У той пэрыяд, у гады 1960-я, зь фінансамі ў БІНіМе было слабавата. Сп-р Мікола Гарошка, энэргічны грамадзкі дзеяч, скарбнік БІНіМу, у сапраўднасьці інстытуту аддаваў мала ўвагі: складкі не зьбіраліся, пра ахвяры для дзейнасьці арганізацыі амаль ня думалася. Таму д-р Тумаш плянаваў на бліжэйшым сходзе БІНіМу даручыць скарбніцтва мне. Хоць я на гэткія пляны й “ня бег”, але дзеля павагі да д-ра Тумаша й думаючы арганізацыю актывізаваць, асабліва друк, пагадзіўся на будучую дзейнасьць, згадзіўся на скарбніцтва й пачаў патроху складкі зьбіраць. Калі паўстала справа, каб даць на друк “Мёртвым не баліць” суму, я доўга абдумоўваў, як сытуацыю прадставіць д-ру Тумашу. I пайшоў на такое: паколькі “Запісы” на той час друкаваліся ў Мюнхэне, можна было (паводле кантракту) нейкі час цягнуць з часткай амэрыканскай аплаты друку. Я выкалькуляваў, што БІНІМ зможа даць на друк “Мёртвым не баліць” 500 даляраў. Доктар Тумаш з маімі разрахункамі пагадзіўся: грошы былі дадзеныя, кніжка — надрукаваная. Праўда, у згодзе з друкаром Міколам Прускім мы вырашылі ня ставіць на кнізе ні выдаўца, ні рэдакцыі, ні карэктара — нічога, бо адчувалі мы сябе ніякавата, бо рабілі кніжку без апрабаты, згоды аўтара. Рабілі, як кажуць, для справы: Васіль Быкаў быў папулярны, грамадзтва “хацела Быкава”. Гэтае выданьне “Мёртвым не баліць” шырока разышлося — шмат якім каледжам, студэнтам БІНіМ кнігу дарыў без аплаты. Папулярызацыя твору, аўтара, Беларусі была значная. Прыпамінаю й такое. Калі мне давялося сустрэцца ў Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы з Чынгізам Айтматавым1 і гутарыць аб беларускай літаратуры, найперш пра Быкава, кыргыскі бард спытаў, ці можна было б мець кнігі Быкава, якія друкаваліся на Захадзе. Амаль такое ж пытаньне мне задаў мітрапаліт УАПЦ Мсьціслаў2 у горадзе Баўндбруку (ЗША), калі я яго адведваў з д-рам Ісаевічам3. Трэба заўважыць, што кнігаў Васіля Быкава друкавалася багата: у ангельскай, расейскай і іншых мовах. Часта ў БІНіМ зьвярталіся па інфармацыю. У Нью-Ёрку ў Гарадзкім каледжы была ўкладзеная бібліяграфія Васіля Быкава (Л. Акуліч) і працавала над доктарскай дысэртацыяй, прысьвечанай пісьменьніку Быкаву, Ніна Палянская (на жаль, дысэртацыя не была абароненая). БІНіМ рабіў захады, каб запрасіць Васіля Быкава на Беларускі сымпозіюм у Ратгерскім унівэрсытэце (1983 г., арганізатар Галіна Русак) і на канфэрэнцыю Рым-І у 1990 г. Але абодва разы вынікі былі адмоўныя: пісьменьнік выехацьпрыехаць ня мог.