Калі мы нарэшце пазнаёміліся з Васілём Быкавым ў Менску — 1993—1994 гг„ — сустрэчы, гутаркі былі даўгія, шчырыя, амаль выключна на нашыя беларускія тэмы. Але найбольш мы зь пісьменьнікам нагаварыліся, падаравалі яму нашыя БІНіМаўскія друкі й інш., калі амаль тыдзень жылі разам у гатэлі ў Празе зімой 1996 г. падчас Тыдню беларускай кулыуры — канфэрэнцыі, якую арганізавала Ганна Сурмач. Госьці, дакладчыкі канфэрэнцыі былі разьмешчаныя ў адным гатэлі, а Васіль Быкаў, Радзім Гарэцкі, Зора й Вітаўт Кіпелі жылі ў адным нумары! Ясна, мы хадзілі на канфэрэнцыю, канцэрты й г. д., але найбольш гутарылі, зьбіралі, аналізавалі нашыя біяграфіі, нашыя жыцьцёвыя шляхі. Яны былі розныя, але ўва ўсіх у глыбіні душы была Беларусь. I аднойчы ў позьняй гутарцы Васіль Быкаў задуменна, ціха-ціха, як бы абдымаючы нас, прамовіў: «Час пісаць і тэму “Беларускі лёс”. Можа, не нашаму пакаленьню, але пісаць трэба. Беларускі лёс павінен закрануць душу, разварушыць цяперашнюю абыякавасьць. I гэта станецца». Пасьля Прагі мы яшчэ сустракаліся зь пісьменнікам, перапісваліся, абменьваліся паглядамі, думкамі, друкавалі кнігі... 1 Чынгіз Айтматаў (1928—2008), кыргыскі празаік, народны пісьменьнік Кыргыскай ССР. 2 Мсьціслаў (укр. сапр. Степан Скрйпнйк, 1898—1993), украінскі рэлігійны дзеяч, патрыярх Кіеўскі і ўсяе Русі-Ўкраіны УАПЦ, першагерарх УАПЦ у дыяспары. 3 Яраслаў Ісаевіч (укр. Ярослав Ісаевйч, 1936—2010), украінскі гісторык, акадэмік НАН Украіны, дырэктар Інстьпуту ўкраіназнаўства НАН Украіны. Тэма нумару: Амэрыканская гісторыя Эпісталярый АДЫСЕЯ ЎЛАДЗІМЕРА БАКУНОВІЧА Паваенныя эмігранты — вымушаныя падарожнікі. Шмат хто, пакінуўшы Беларусь, праехаўшы ці прайшоўшы палову Эўропы, кіраваліся на сталае жыхарства за акіян. Ня ўладзіўшыся ў новай краіне адразу, некаторыя вандравалі далей, у іншыя краі, атрымоўваючы адукацыю, працуючы, шукаючы на зямлі тое месца, дзе можна будзе асесьці назусім. Адным з такіх вымушаных вандроўнікаў быў Уладзімер Бакуновіч. Ён нарадзіўся ю сьнежня 1926 г. у вёсцы Малыя Сьцяблевічы Лунінецкага павету (сёньня Жытпкавіцкі раён Гомельскай вобл.) у вялікай сям’і Пятра й Васілісы Бакуновічаў. Ён меў двух старэйшых братоў — Аляксандра й Мітрафана — ды малодшую сястру Лізу. У міжваенны час вучыўся ў польскай і савецкай школах. Як прыйшлі Саветы, бацька — заможны гаспадар ды яшчэ й солтыс пры паляках — быў арыштаваны, пасаджаны, паводле ўспамінаў сястры Лізы, у Брэсцкую крэпасьць. Вызваленьне зь яе прынесьлі немцы. I ня дзіва, чаму зь іх адыходам у 1944 г. уся вялікая сям’я Бакуновічаў апынуўся ў Нямеччыне.Да канца вайны бацька з сынамі працавалі ў баўэра, а потым трапілі ў амэрыканскую зону акупацыі й пасяліліся ў лягеры ў Рэгенсбургу. Тут Уладзімер Бакуновіч вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, якую скончыў ужо ў Віндышбэргердорфе, і спадзяваўся паехаць далей у ЗША. Аднак сям’і прыйшоў выклік ехаць у Аўстралію, і трэба было падпарадкавацца агульнаму рашэньню. У1950 г. разам з бацькамі, братамі й сястрой Уладзімер Бакуновіч апынуўся ў Сыднэі, уладкаваўся на працу паводле абавязковага кантракту, улучыўся ў беларускае жыцьцё — браў удзел у арганізацыі першага Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі. Сястра Ліза згадвала, што яму вельмі не падабалася новая паўднёвая краіна: “Для майго малодшага брата, то гэта было страшэнна. Ён казаў, што выходзіў над мора, бо ў Сыднэі меў кантракт, і проста плакаў, што так далёка. Ён вельмі хацеў назад у Эўропу. Тут яму зусім не падабалася й аўстралійцаў не любіў, казаў, што такія людзі некультурныя, у іх ніякай адукацыі няма. А ў Аўстраліі раней сапраўды так было — 15 гадоў і канец — трэба на працу ісьці. I вельмі мала хто яшчэ вучыўся, звычайна Збо дактароў сыны або дочкі вучыліся далей”Як бы насуперак гэтым словам у 1959 г. на старонках газэты “Бацькаўшчына” зьявіліся надзвычай цікавыя нататкі Ўладзімера Бакуновіча (пад псэўданімам Сьцяблевіч) пра Аўстралію, прыезд, уладкаваньне, асаблівасьці мясцовага жыцьця2. Аднак пісаліся яны ўжо з адлегласьці часавай і геаграфічнай — з Эўропы. У1954 г. Уладзімер Бакуновіч зьвярнуўся ў Лювэн, што хоча стаць яшчэ адным тамтэйшым беларускім студэнтам. I пасьля пяці гадоў працы ў Аўстраліі, у 1955 г., паступіў на эканамічны факулыпэт Лювэнскага ўнівэрсытэту ў Бэльгіі, дзе ў 1963 г. атрымаў тытул доктара эканомікі. Ён быў сярод апошніх беларускіх студэнтаў у гэтым унівэрсытэце. Большасьць прыехала ў Лювэн пры канцы 1940-х ці на самым пачатку 1950-х.Але пераважна гэты былі знаёмыя Бакуновічу яшчэ па Беларускай гімназіі імяЯ. Купалы дзяўчаты й хлопцы, зь якімі і з далёкайАўстраліі, і потым зь Лювэну ён падтрымліваў лістоўную сувязь. Здаецца, менавіта ў Лювэнскія часы наладзілася ліставаньне з равесьнікам, які ўжо скончыў свае бэльгійскія студыі й працаваў на радыё “Вызваленьне” ў Мюнхэне Янкам Запруднікам. Зьмешчаныя ніжэй некаторыя зь лістоў адлюстроўваюць асаблівасьці беларускага студэнцкага жыцьця ў Лювэне ўжо апошняга пэрыяду, настроі, жаданьні й памкненыгі аўтара. Некаторыя свае думкі на тэмы беларускага грамадзкага жыцьця ён выказваў таксама ў допісаху газэту “Бацькаўшчына”, пазьней пісаў і для “Беларуса”. Па заканчэньні навучаньня Ўладзімер Бакуновіч пераехаў у ЗША. Некаторы час жыў у Нью-Брансьвіку (штат Нью-Джэрзі), быў сакратаром і сябрам управы Нью-Джэрзійскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. У1968 г. перабраўся ў Дэтройт (Мічыган), дзе працаваў як спэцыяліст у падатковых справах. Доўгі час быў сакратаром управыДэтройцкага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. У 1980-я ўвайшоў у Галоўную ўправу БАЗА. Быў радным БНР. Ня надта шчасьліва склалася асабістае жыцьцё Ўладзімера Бакуновіча. Жонка Людміла была дачкою беларускага грамадзкага й рэлігійнага дзеяча Віктара Войтанкі-Васілеўскага. Празь яе сувязь зьЯнкам Бруцкім (будучым мітрапалітам БАПЦ Ізяславам) Бакуновіч пакінуў сям’ю й жыў адзін. Нейкі час плянаваў перабрацца 1 Гардзіенка, Натальля. Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары. Менск, 2004. С. 229. 2 Сьцяблевіч, Ул. Ад “Дэ Пі” да “новага аўстралійца” // Бацькаўшчына. № 1—2 (437—438). Праваслаўныя Каляды 1959. С. 2—3,6—7; № 4 (440). 25 студзеня 1959. С. 2—3; № 5 (441). 1 лютага 1959. С. 2—3. зДэтройту ў Кліўлэнд, але так і не ажыцьцявіў гэтыя пляны. Памёр 23 траўня 1992 г. Праз усё жыцьцё, адЛювэну 1950-х даДэтройту 1980-х, Уладзімер Бакуновіч ліставаўся зь Янкам Запруднікам. Выбраныя лісты й прапаноўваюцца ўвазе чытачоў як адлюстраваньне жыцьцёвай адысеі, складанага й цікавага лёсу яшчэ аднаго беларускага паваеннага эмігранта, што пасьпеў пажыць у розных краінах і пакінуў па сабе нейкі сьлед. Лювэн, 7.11.57 Даражэнькі Янка3, Коцік, Цыпачка й г. д. Вось, як бачыш, я маю настолькі дурнога шчасьця, што ў нейкага просяць, а я мушу аддувацца. Але гэта ня страшна, пакуль што спраўляюся. Некалі Цьвірка4 быў прыехаў у Лювэн зьмяніць “тітр дэ вуаяж”5, зьмяніў і паехаў, а потым толькі атрымоўваю ліст-алярм: браток, маеш тут пару фотаў, зрабі там сэртыфіка дэ сівізм6 (паходзіць ад слова “Сівы”7 альбо “сівізна”), я лётаў паўдня, як дурны, давёў на паліцыі, што ён сівы, заплаціў 25 руб.8 і пэрам9 адаслаў у Брусэлю. За гэта ад Сівога атрымаў 8о фр[анкаў] і прыказ іх прапіць з Арэшкаю10! Зь якое рацыі? Але гэта было між іншым, пішу таму, што няма, чым хваліцца. 3 Публікаваныя ніжэй лісты былі адрасаваныя Янку Запрудніку, які на той час ўжо жыў у ЗША, і захаваліся ў ягоным прыватным архіве. 4 Уладзімер Цвірка (да эміграцыі Вадзім Сурко, 1928—1992), журналіст. Сябра “Дванаццаткі”. Браў актыўны ўдзел у выданьні часопісу “Наперад!”. У 1950—1954 гг. вучыўся ў Лювэнскім унівэрсытэце. Ад 1954 г. працаваў у беларускай рэдакцыі радыё “Вызваленьне” ў Мюнхэне. 5 Маецца на ўвазе Titre de voyage (фр.) — выдадзены ў Бэльгіі афіцыйны праязны дакумэнт, які мелі беларускія студэнты (і выпускнікі) Лювэнскага ўнівэрсытэту, каб перасоўвацца за межы краіны. 6 Certifieat de civisme (фр.) — пасьведчаньне аб грамадзянстве. 7 Сівы — мянушка Уладзімера Цьвіркі. 8 Так у арыгінале. Відаць, маюцца на ўвазе франкі. 9 Тут і далей як “пэр” фігуруе а. Робэрт ван Кавэлярт дэ Ўілс (1906—?), грэка-каталіцкі сьвятар, які апекаваўся беларускімі студэнтаміўЛювэне. 10 Аляксей Арэшка (нар. 1923), хімік, фармацэўт, грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Мюнхэне ва ўнівэрсытэце ЮНРРА, дзе стаў адным з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага згуртаваньня, удзельнічаў у выданьні “Студэнцкай Думкі” (пазьней перайменаванай у “Крывіцкі Сьветач”). У1947 гпаступіў ва ўнівэрсытэт у Марбургу, адтуль перабраўся ў Лювэнскі ўнівэрсытэт (Бэльгія), дзе вучыўся на хімічным факультэце. Актыўны сябра Саюзу беларусаў Бэльгіі. У1956 г. абараніў дысэтацыю й атрымаў ступень доктара хімічных навук. Ад 1957 гпрацаваў у фармацэўтычнай фірме “Labaz” як кіраўнік групы хімікаў у галіне пошуку сінтэзу лекаў ад сардэчна-сасудзістых захворваньняў. Думаю, ведаеш, што Жук11 праваліў, дык робіць зараз два гады на раз. Ня ведаю, як справіцца, але будзем спадзявацца, што здасьць. Пару дней таму прыехаў Мірскі з Гішпаніі. Хлопец малады, зь вялікімі рагамі, на ўсіх глядзеў зьверху. За гэтыя пару дней рожкі падпілілі, і ён паспакайнеў. У будучыні будзе добры хлапец. Французкую, гішпанскую й нямецкую мовы знае пэрфэкт, польскую таксама, расейскую і англійскую слаба. Жму на яго на беларускую мову. 5 .11 мы атрымалі тэляграму ад Тані12 (яна зараз у Парыжы), што матка памерла. Хворая была на рака. Да таго была ўжо ненармальная. Некалі яна перарэзала была сабе жылы — хацела пакончыць самагубствам, дык забралі ў шпіталь, а адтуль хацелі паслаць у дом вар’ятаў, але нехта пастараўся й да гэтага не дапусьцілі. Ня ведаю яшчэ, ці прычынаю яе сьмерці быў рак. Таня пісала пэру, што мама ў шпіталі і толькі адзін раз пазнала яе, а зараз нічога ня бачыць і ня чуе, з гадзіны на гадзіну чакаем, што памрэ. Значыць, становішча было ўжо безнадзейнае. А так усё рэшта ў парадку. У ўкраінцаў адбылася “рэвалюцыя”, і Дзвонэк13 даволі многа (здаецца, 8 чалавек) выкінуў з дому, з чаго адную дзяўчыну, што прыехала зь Нямеччыны. Чуць пэра ня ўмешалі, але ў час яны атрымалі наганяя ад пэра, і закрылася. Бегалі яны да віцэ-рэктара адныя й другія, і ў Рым пісалі, і нарэшце ўсе разам аскандаліліся, асабліва перад віцэ-рэктарам, перад пэрам таксама. Пэр сказаў, каб іх разумець, трэба быць украінцам. Дык на сяньня хопіць. Высылаю сяньня “програм дэ кур”14, а заўтра дыплём, бо трэба дастаць картонную трубку, каб яго ўлажыць, бо ня хочу ламаць. У нас у Аўстраліі