Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Адначасова з царквой будаваўся Грамадзкі цэнтар. Тут зробленая вялікая прыгожая заля, кухня і бар. У залі цэнтру кожны год сустракалі Новы год, сьвяткавалі 25 Сакавіка, угодкі Слуцкага паўстаньня ды іншыя нацыянальныя сьвяты. Часта яе здавалі ў арэнду для вясельляў, хрэсьбінаў і т. п. Пры бары мы заснавалі клюб, які называецца Belarusian-American Community Center (Беларуска-Амэрыканскі грамадзкі цэнтар). Першым прэзыдэнтам цэнтру быў праўдзівы патрыёт і актыўны дзеяч, які шмат зрабіў для пабудовы нашай царквы — Барыс Шчорс61. На жаль, ён памёр у маладым веку. На кароткі час
58 Антон Даніловіч (псэўд. Янка Золак, 1912—2000) у 1960—1983 гг. быў галоўным рэдактарам часопісу “Беларуская Думка”.
59 Лінатып — друкарская наборная радковаадлівальная машына, з дапамогай якой атрымліваюць набор у выглядзе маналітных металічных радкоў з рэльефнай друкаванай паверхняй.
60 У1993 г. часопіс “Беларуская Думка” не выходзіў. У1995—1997,1999, 2001, 2002, 2004, 2008 гг. выйшла па адным нумары.
61 Барыс Шчорс (1916—1975), грамадзкі дзеяч. Быў камэндантам беларускага лягеру ў Міхельсдорфе. У1949 г. выехаў у ЗША, жыў у Саўт-Рывэры.
яго замянў якасьці прызавога фонду для навучэнцаў, якія паказваюць лепшыя веды па гісторыі (каб ведалі аб Беларусі). Звычайна іх разьмяркоўвалі так, каб па іоо даляраў атрымлівалі лепшы вучань і вучаніца (хлопец і дзяўчына).
2	траўня 1985 г. памёр мой бацька Іван Наумчык. Ён да апошніх дзён браў актыўны ўдзел у грамадзкай беларускай дзейнасьці. Належаў да вэтэранскай арганізацыі, уваходзіў у адміністрацыю царкоўнай рады, быў сябрам Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі62. Заўсёды прысутнічаў на ўрачыстых сьвяткаваньнях і ахвяраваў грошы на многія беларускія справы. 6 верасьня 1989 г. памерла мама Пелагея Карсюк. Бацькі пахаваныя на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры. На гэтых жа могілках пахаваны і брат Стэфан, які памёр 28 лютага 2006 г. ад цукровага дыябэту.
У канцы 1980-х гг. мы пільна сачылі за падзеямі ў СССР і Беларусі. Навіны аб гэтым амаль штодня паказвалі па тэлевізары. Таксама я чытаў “New York Times” і выразаў з газэты ўсё, дзе пісалі пра Беларусь. Цэлы скрутак гэтых выразак у мяне захаваўся і па сёньня. Вельмі цяжка ўспрынялі навіну пра Чарнобыльскую катастрофу, усе моцна перажывалі. I гэтак жа моцна радаваліся, калі пачаліся першыя кантакты з Бацькаўшчынай. Спачатку да нас прыехаў ансамбль “Жывіца” з Валянцінай Пархоменкай63. Падчасяе выступленьня заля была перапоўненая64. Потым прыехаў міністар замежных спраў Краўчанка65 з групай “Песьняры”66, Анатоль Ярмоленка67
62 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) — грамадзка-палітычная арганізацыя беларусаў у ЗША, якая каардынуе работу згуртаваньняў, што прытрымліваюцца платформы БЦР. Утвораны ў 1951 г. у Саўт-Рывэры.
63 Валянціна Пархоменка (у шлюбе Казак, нар. 1956), заслужаная артыстка Беларусі. У1981—1992 гг. салістка Беларускага тэлебачаньня й радыё ды ансамбля народнай музыкі “Жывіца”. 3 1992 г. жыве ў ЗША.
64 Канцэрт “Жывіцы” ў Саўт-Рывэры адбыўся 31 сьнежня 1990 г. Увесь прыбытак пайшоў на закупку мэдыкамэнтаў для беларусаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
65 Пётра Краўчанка (нар. 1950), палітык, дыплямат, кандыдат гістарычных навук. У 1990—1994 гг. быў міністрам замежных спраў Беларусі.
66 Канцэрт ансамбля “Песьняры” пад кіраўніцтвам Уладзімера Мулявіна адбыўся ў залі Беларуска-Амэрыканскага грамадзкага цэнтру 2 лістапада 1991 г. Выступленьне было прымеркаванае да іоо-годзьдзя з дня нараджэньня Максіма Багдановіча. Адмыслова да гэтых гастроляў Уладзімер Мулявін падрыхтаваў музычны цыкль на вершы паэта. Ініцыятарам паездкі выступіў міністар замежных спраў Рэспублікі Беларусь Пётра Краўчанка.
67 Анатоль Ярмоленка (нар. 1947), сьпявак, народны артыст Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік гурта “Сябры”.
Mae ўспаміны з жыцьця на Беларусі, у Нямеччыне іАмэрыцы зь “Сябрамі”68. Усё праходзіла вельмі цудоўна! Калі Беларусь абвясьціла незалежнасьць, то ў гэта напачатку проста ня верылася! Пасьля гэтай падзеі беларусы нібыта ажылі, амэрыканцы нас віншавалі.
У гэты час я блізка пасябраваў з паэтам Леанідам Пранчаком69. Першы раз ён прыехаў да нас з “Жывіцай”, потым — з групай Анатоля Ярмоленкі. Трэці раз прыехаў на цэлы год. Ён кватараваў у паэта Янкі Золака, які жыў у Мілтоўне за 3 мілі ад нас. Пранчак часта прыяжджаў у Саўт-Рывэр, у наш клюб, дзе меў шмат сяброў. Яго зналі ўсе беларусы гораду. Падчас маіх паездак на Беларусь Л[еанід] Пранчак заўсёды наведваў мяне ў гатэлі, а таксама некалькі разоў запрашаў да сябе на абед. На жаль, апошнім часам я згубіў зь ім кантакт. Таксама ён выдаў кніжку, дзе былі сабраны гутаркі з амэрыканскімі беларусамі, у тым ліку і са мной7°. Пранчак згадаў пра маё захапленьне касіно. Я казаў, што аднойчы выйграю мільён, запрашу ў Злучаныя Штаты ўсіх сяброў і арганізую для іх вялікі пікнік.
Гульнёй у касіно я сапраўды захапіўся ў сталым узросьце. 3 1986 г. пачаў досыць часта наведваць Атлянтык-Сіты, дзе было аж 13 вялікіх касіно. 3 Саўт-Рывэру да яго крыху болып за іоо міль, або нейкія паўтары гадзіны язды. Дарога проста шыкарная, па тры лініі ў кожны бок і хуткасьць 65 міль на гадзіну, а я заўсёды езьдзіў з хуткасцью 75 міль, а часам і скарэй. На пачатку мне добра шанцавала. Мой найбольшы выйгрыш за адзін дзень быў 12 500 даляраў, а за год — 93 ооо, гэта было ў 1991 г. Два разы выйграваў па ю ооо. Некалькі разоў прыпадалі выйгрышы па 7000 і 5000; разоў дзесяць — па 4000; шмат разоў па 2 і з тысячы. He менш за сотню разоў выйграваў па тысячы даляраў. У касіно, калі выйграеш зараз 1199 даляраў або менш, падатак плаціць ня трэба, а калі больш — то табе даюць квіток, і ў канцы года, калі запаўняеш падатковыя блянкі (колькі зарабіў ці выйграў), трэба ўпісываць і гэтыя сумы і плаціць зь іх 22 % дзяржаве. Быў выпадак, калі я свой выйгрыш падаў як пройгрыш. Маглі б праверыць, але не чапалі. I так, паступова, я ўцягнуўся ў азартную гульню. Мяне лічылі High roller (буйным гульцом). Гэта значыла, што я мог бясплатна начаваць у гатэлі пры касіно, заказваць бясплатную ежу і напоі падчас гульні і шмат чаго яшчэ. Праблема была ў тым, што за выйгрышамі здараліся пройгрышы. Мой найбольшы пройгрыш за дзень быў 5000.
68 Ансамбаль “Сябры” пад кіраўніцтвам Анатоля Ярмоленкі выступіў у залі Беларуска-Амэрыканскага грамадзкага цэнтру ю кастрычніка 1993 г.
69 Леанід Пранчак (нар. 1958), паэт, журналіст. Працаваўу сродках масавай інфармацыі, дзяржаўным канцэртным аркестры Беларусі. У1994—1995 гг. уласны карэспандэнт газэты “Рэспубліка” ў ЗША.
70 Маецца на ўвазе кніга “Беларуская Амерыка” (Мінск, 1994), дзе зьмешчана гутарка з Жоржам Наумчыкам “Падтрымліваць беларускае жыццё ў Амерыцы з кожным годам становіцца цяжэй...” (с. 34—40).
Гэтыя грошы я пазычыў на крэдытную картку і мусіў вярнуць цягам трыццаці дзён, у адваротным выпадку на іх кожны месяц налічвалася 26 %. Такім спосабам я ўлез у вялікія даўгі. Адным словам, спачатку я багата выйграваў, пазьней пачаў багата прайграваць. 3 часам быў вінаваты крэдытным банкам 146 ооо даляраў. Трэба было хадзіць у спэцыяльныя суды і толькі ў 2007 г. я нарэшце вызваліўся ад усіх даўгоў. Цяпер я ўжо грошай ніколі не пазычаю, а ў касіно ежджу раз у месяц, а то і ў два. I больш азартна не гуляю. Прайграў сотню-дзьве — і марш дадому! Гэтай гісторыяй з касіно я не ганаруся, але пішу так, як было.
У 1993 г. я ўпершыню праз 49 гадоў разам з групай беларусаў наведаў Радзіму. Калі 27 чэрвеня самалёт заходзіў на пасадку ў Менскім аэрапорце, у мяне аж дрыжыкі па целу пайшлі і сьлёзы пацяклі ад радасьці. Ніяк ня мог паверыць, што я зноўу Беларусі, думаў, што гэта сон. У аэрапорце нас сустракалі з кветкамі, караваем, абдымкамі і пацалункамі. У гэтым годзе ў Менску ў Опэрным тэатры праходзіў Першы зьезд беларусаў сьвету, які трываў тры дні71. Я і многа іншых з маёй групы прымалі ўдзел у мерапрыемстве. У апошні дзень для ўдзельнікаў зьезду паказалі цудоўны канцэрт, у якім былі выступленьні танцавальных гурткоў, сьпевы. Напрыканцы хор выканаў беларускі нацыянальны гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. На нас гэта падзея зрабіла вялікае ўражаньне.
У тым самым годзе я наведаў Заастравечча. Спыніўся ў дваюраднага брата па лініі мамы Юзіка Карсюка, які зладзіў шыкарны абед. Пасьля абеду Юзік павёў мяне па вёсцы. Праўда, былыя мясьціны я пазнаваў зь цяжкасьцю. Заастравечча моцна зьмянілася. Колішні рыначны пляц увесь быў забудаваны хатамі. На месцы, дзе калісь расла велізарная сасна, быў разьбіты маленькі парк. Калі я запытаў у Юзіка, дзе тая сасна, ён сказаў, што летась яна засохла і яе зрэзалі. Застаўся толькі корч, які я сфатаграфаваў, каб па вяртаньні ў ЗША паказаць брату Стэфану. Калі я фатаграфаваў хату, у якой некалі жыла наша сям’я, адтуль выйшла жанчына і спытала, для чаго я раблю здымкі. Я адказаў, што жыў у гэтым доме ў саракавыя гады і запытаўся, ці можна ўвайсьці ўсярэдзіну. Яна дазволіла. Хата здалася мне вельмі малой у параўнаньні з тым, як я яе памятаў. Калі я падзяліўся гэтым назіраньнем зь Юзікам, той засьмяяўся і сказаў, што ў тыя гады я быў маленькі, дык мне ўсё навокал здавалася вялікім. Юзік паказаў мне брацкую магілу паліцыянтаў, пахаваных у 1944 г. Яна ўся зарасла кустамі і вялікімі дрэвамі. Ніякіх крыжоў ці помнікаў. Я сфатаграфаваў гэтае месца, перахрысьціўся і сказаў: “Вечная памяць — нашыя беларускія героі!”
71 Першы зьезд беларусаў сьвету праходзіў у Менску 8—ю ліпеня 1993 г. На ім прысутнічалі 996 дэлегатаў зь Беларусі й замежжа, а таксама звыш 200 гасьцей.
Mae ўспаміны з жыцьця на Беларусі, у Нямеччыне і Амэрыцы
Усяго я арганізаваў пяць паездак на Радзіму: у 1993,1994,1995, 1997 і 1999 гг. Арганізоўваліся паездкі такім спосабам: падаваў абвестку ў газэту “Беларус” і часопіс “Беларуская Думка” і прымаў заяўкі ад усіх зацікаўленых72. На кожную паездку зьбіралася група зь некалькіх дзясяткаў асоб, найбольш 35 чалавек, найменш — 27. Большасьць была з Саўт-Рывэру і блізкіх ваколіцаў. Былі людзі з Каліфорніі, Флярыды, Нью-Ёрку, Пэнсыльваніі, Ілінойсу, Агаё, некалькі асоб з Канады, нават далучаліся з Аўстраліі. Кожны раз мы езьдзілі на 14—17 дзён.
На Беларусі я дамаўляўся зь Яўгенам Лецкам73. Ён наймаў аўтобус, які забіраў нас з аэрапорту, і здымаў для кожнага пакоі ў гатэлі “Беларусь”. Мы заўсёды першую ноч начавалі ў Менску, а назаўтра раніцай выяжджалі на некалькі дзён і начэй на вандроўкі па цэлай Беларусі. Паўсюль нашую групу цудоўна прымалі і часта сустракалі з караваямі. У адной палескай вёсцы ўсіх запрасілі на танцы-вечарыну на вялікім пляцы, і мы там добра пагулялі. У Віцебскім тэатры імя Якуба Коласа артысты для нас паставілі “Паўлінку”, а пасьля спэктаклю запрасілі ўсіх у рэстаран, дзе пачаліся танцы. На сталах было шмат розных страваў і напіткаў. Гулялі аж да 11 гадзін ночы, позна выехалі ў Менск і прыехалі туды аж пад ранак. Дзякуючы Яўгену Лецку, які арганізоўваў экскурсіі, мы адведалі амаль усе большыя гарады і гістарычныя месцы, такія як Белавеская пушча, у тым ліку вядомыя Віскулі74, Жыровіцкі манастыр, Полацк, Віцебск, Магілёў, Гомель, Рэчыцу, Тураў, Столін, Пінск, Брэст, Гродна, Нясьвіж. Усе былі радыя бачыць славутыя мясьціны і слухаць расповеды пра іх, шчыра дзякавалі сп. Яўгену за такую выдатную арганізацыю (на жаль, цяпер ён моцна хварэе, дапамажы Божа яму выздаравець). Пасьля агульнай паездкі кожны самастойна ехаў да сваіх родных ці знаёмых.