Тут часткі лягеру называліся не па літарах, а па колерах. Здаецца іх было чатыры: “зялёная”, “чырвоная”, “белая” і яшчэ нейкая. Беларусы апынуліся ў “белай” частцы, а ў іншых былі ўкраінцы, румыны, балты, палякі. Тут таксама дзейнічалі школы, у тым ліку беларуская, але я ў яе пахадзіў нядоўга, бо цераз пару месяцаў, у красавіку 1950 г., мы ўсёй сям’ёй выехалі ў лягер Гронэ, недалёка ад порту Брэмэнгафэн32, праходзіць камісію перад ад’ездам у Амэрыку. На той час у ЗША яшчэ мала хто ехаў, пераважалі іншыя накірункі. Мы таксама спачатку запісаліся на выезд у Аўстралію, але дакумэнты недзе згубіліся і давялося затрымацца. Калі ў 1950 г. пачалі набіраць ахвотных выехаць у ЗША, запісаліся туды. На камісіі правяралі наш фізічны стан, ці здольны чалавек працаваць, ці ня мае нейкіх захворваньняў. Распытывалі, хто дзе жыў і чым займаўся. Мой бацька, натуральна, не сказаў, што служыў у беларускай паліцыі. Назваўся простым селянінам, які працаваў на гаспадарцы. 3. Амэрыка. Саўт-Рывэр У Брэмэнгафэне мы прабылі некалькі тыдняў, a 1 чэрвеня 1950 г. пагрузіліся на амэрыканскі ваенны карабель ‘Тенэрал Гоўз”33 32 Брэмэнгафэн (ням. Bremerhaven) — горад на паўночным-захадзе Нямеччыны недалёка ад Брэмэну. Зь сярэдзіны XIX ст. ператварыўся ў найбуйнейшы эмігранцкі порт Эўропы. 33 “Генэрал Гоўз” (анг. General R. L. Howze) — ваенна-транспартны карабель ВМФ ЗША, названы ў гонар генэрала Робэрта Лі Гоўза (1864—1926). 31944 г. знаходзіўся ў складзе флоту. Выкарыстоўваўся для забесьпячэньня войскаў на Ціхаакіянскім тэатры баявых дзеяньняў, вяртаньня амэрыканскіх жаўнераў з Эўропы, перавозкі ваеннапалонных і г. д. 3 1949 г. ажыць- і адправіліся ў ЗША. На караблі даволі добра кармілі і заўсёды ляжалі звараныя курыныя яйкі. Іх можна было есьці колькі хочаш. Казалі, што гэта памагае ад марской хваробы. Усю дарогу акіян быў досыць спакойны, але некаторыя людзі ўсё роўна адчувалі сябе кепска. Я ад гэтай хваробы пакутваў нядоўга, відаць, таму, што еў багата яек, якія любіў. Цераз 13 дзён падарожжа праз Атлянтыку мы прыплылі ў канадзкі порт Галіфакс34. Тут высадзілася частка пасажыраў, якія ехалі ў Канаду, а мы рушылі ў напрамку Нью-Ёрку. Назаўтра, 15 чэрвеня 1950 г., мы сышлі на бераг у Амэрыцы. У порце прайшлі невялікую праверку і пасьля гэтага маглі вольна ехаць ў прызначанае кожнаму месца. Мы прыбылі ў ЗША на “ашуранс” (запрашэньне) адной з царкоўных арганізацый і, відаць, мусілі накіроўвацца на нейкую фарму, куды дакладна — не даведаўся і па сёньня. Але ў порце нас сустрэў малады амэрыканец Пётра Казьлякоўскі, бацька якога даўно жыў у ЗША. Ён сказаў, што яго прыслаў Сьвятаслаў Коўш, каб забраць нас у штат Нью-Джэрзі. Коўш знаў, што мы меліся прыехаць, і адмыслова так зрабіў. Бацька пытае ў начальства, ці маем мы права ехаць у Нью-Джэрзі? Нам сказалі, што можам ехаць, куды хочам, абы там было, дзе спыніцца. Мы селі ў новенькі Chevrolet і паехалі ў Саўт-Рывэр. Праяжджалі праз індустрыяльныя раёны, якія зрабілі на мяне вялікае ўражаньне. Таксама я дзівіўся значнай колькасьці новенькіх самаходаў на “гайвэю”. Цераз пару гадзін мы прыехалі і спыніліся ў доме Казьлякоўскіх — старых эмігрантаў зь Вілейшчыны, якія пераехалі ў Амэрыку на пачатку 1900-х гг. Коўш папрасіў іх часова прыняць нашую сям’ю. Нас разьмясьцілі ў падвале, які аказаўся вельмі ўтульным. Там стаялі ложкі, была акуратная маленькая кухня, умывальнік. Адным словам, вельмі прыютнае месца. Пасьля таго як мы ўладкаваліся, я выйшаў на двор, каб агледзецца навокал. Калі ішоў па вуліцы, каля мяне спынілася машына, і чалавек, які сядзеў за рулём, запытаўся: “What time is it?” Я не разабраўся, што ён пытаецца пра час, мне падалося, што прагучала слова “town”— горад. Таму я толькі паглядзеў на шафёра ды паціснуў плячыма. Той пакруціў галавою і паехаў. Вось такой была мая першая сустрэча з амэрыканцам. Трэба сказаць, што мой настрой быў ня надта добры. Я ўжо пачаў сумаваць па сябрах. Таму назаўтра пайшоў адведаць колішніх прыяцеляў, якія раней за мяне апынуліся ў Злучаных Штатах. Адзін зь іх быў цяўляў рэйсы па дастаўцы Ды-Пі ў розныя часткі сьвету. У1949 і 1950 гг. даставіў 2421 чалавека ў Мэльбурн (Аўстралія). Зь вясны 1950 г. рабіў рэйсы з Эўропы ў ЗША. Пазьней быў задзейнічаны для пасажырскіх перавозак у Паўднёвай Азіі падчас войнаў у Карэі й В’етнаме. 34 Галіфакс (анг. Halifax) — горад на атлянтычным узьбярэжжы Канады. Сьцёпа Медзьвядок, а другі — Анатоль Коўш35, сын былога камэнданту лягеру. Ён пазнаёміў мяне зь іншымі беларускімі хлопцамі: Юркам Орсам, Юркам Хмызом, Алексам Плескачэўскім. Лета праляцела вельмі хутка: купаліся, хадзілі на рыбу, амаль кожны дзень гулялі ў бэйсбол, які мне вельмі спадабаўся. Мы заўсёды гутарылі па-беларуску, але патроху ад сяброў я пачаў вучыцца ангельскай мове, бо яны ўжо год ці болей жылі ў Амэрыцы і досыць добра размаўлялі па-ангельску. На пачатку верасьня я пайшоў у школу. Паколькі мовы добра ня ведаў, мяне залічылі ў 6-ю клясу. Наогул у школе было каля 15—20 нашых беларускіх хлопцаў і дзяўчат, якія кепска гаварылі па-ангельску, і некалькі ўкраінцаў. Дырэктар школы для ўсіх нас прыдзяліў адну дадатковую гадзіну заняткаў на дзень, каб паскорыць вывучэньне мовы. Гэты ўрок праводзіў амэрыканец польскага паходжаньня Джозэфовіч. Вельмі ветлівы малады чалавек, ён стараўся нас добра навучыць мове, патрэбнай для далейшай вучобы і жыцьця ў Амэрыцы. Калі Джозэфовіч купіў сабе новы прыгожы Chevrolet, то некалькі разоў па суботах вазіў мяне на ім на прагулку. Я хутка падвучыў мову, і мяне перавялі адразу ў 8-ю клясу, прапусьціўшы 7-ю. Напачатку, калі яшчэ добра ня знаў мовы, з навукай было нялёгка. Часам прыходзілася чытаць услых перад цэлай клясай, і калі я няправільна вымаўляў словы, вучні пачыналі сьмяяцца. Мне гэта было непрыемна. У такія моманты хацелася назад на радзіму. Але потым ужо спраўляўся някепска. У саўт-рывэрскіх школах я вучыўся да 1955 г.: 3гады — упачатковайі 2гады—угімназіі. Калі мы прыехалі ў Амэрыку, то бацька меў толькі 10 амэрыканскіх даляраў, якія яму даў нехта, вярнуўшыся са Злучаных Штатаў у Беларусь. Было таксама некалькі залатых манет: дзьве царскія іо-рублёўкі і тры 5-рублёўкі, якія бабуля дала маёй маме, калі тая выходзіла замуж. Так што на першых парах даводзілася цяжкавата. У Казьлякоўскіх мы пражылі некалькі месяцаў, а потым пераехалі ў дом на Service street, 5, які ўзялі ў арэнду. Тут пражылі больш за год, але неўзабаве былі вымушаныя шукаць іншае месца, бо гаспадар прадаваў дом. На пару месяцаў прыпыніліся ў сям’і Арцюшэнкаў, на той жа самай вуліцы, цераз адну хату. Потым перабраліся на другую вуліцу, а ў 1956 г. купілі свой дом. Найболыпую дапамогу нам аказаў С[ьвятаслаў] Коўш. Гэта быў вельмі парадачны чалавек, адзін з найбольш выдатных дзеячаў эміграцыі. Ён заўсёды адносіўся да людзей дыпляматычна і ветліва, меў добрую адукацыю і пісьменьніцкія здольнасьці (яшчэ ў лягеры пісаў кароткія паэмы і артыкулы), актыўна дзейнічаў у грамадзкіх і царкоўных справах. Таксама дапамагалі і іншыя знаёмыя зь “лягерных” часоў. У сваю чаргу і мы стараліся падтрымаць іншых. Летам 1951 г. у Саўт-Рывэр 35 Анатоль Коўш (1940—1962), сын Сьвятаслава Каўша. Летам 1962 г. падчас службы ў амэрыканскай арміі ў Нямеччыне ён загінуў у аўтакатастрофе. — Ж.Н. Mae ўспаміны з жыцьця на Беларусі, у Нямеччыне іАмэрыцы прыехала сям’я сьвятара Аўгена Сурвілы (а. Сурвіла, матушка і дзьве малыя дочкі). Неўзабаве Сурвіла паехаў на два тыдні ў Масачусэтс шукаць працу. Гэтыя два тыдні я жыў у ягонай сям’і, дапамагаючы ім па гаспадарцы. Хутка а. Аўген атрымаў месца ў нейкай праваслаўнай царкве і зьехаў36. Бальшыня старых эмігрантаў ставіліся да нас вельмі добра. Толькі з эмігрантамі-камуністамі, якіх было няшмат, часта ўзьнікалі спрэчкі. Яны пыталіся: “Чаму вы не паехалі назад, на радзіму? Там жа так добра людзі жывуць!” На што мы адказвалі: “А што ж вы самі туды ня едзеце?Паедзьце і паглядзіце, якжывуць беларусы!”Старэйшае пакаленьне спрачалася паміж сабою наконт падтрымкі Р[адаслава] Астроўскага і М[іколы] Абрамчыка, а мы, маладыя, ніколі аб гэтым не спрачаліся. “Зарубежнікі” сябравалі з “крывічамі”, і наадварот. Разам выдавалі часопіс “Беларуская Моладзь”37. Я асабіста належаў да “зарубежнікаў”, але заўсёды добра ставіўся да “крывічоў”. 3 дапамогай Каўша бацька знайшоў працу ў старога эмігранта паляка Крампацкага, які займаўся будаўніцтвам дамоў. Адпрацаваў там некалькі месяцаў, а потым уладкаваўся ў суседнім гарадку Сэйрвіле рабочым на цагельні. Там працаваў, пакуль фабрыка не закрылася і ён не пайшоў на пэнсію, калі яму было 70 з гакам гадоў. Маці ўладкавалася на швейнай фабрыцы ў старога беларускага эмігранта Казака, але там доўга не працавала, бо захварэла, і ёй зрабілі дзьве апэрацыі. Апэрацыі прайшлі пасьпяхова, але працу давялося кінуць. Бацька хутка інтэграваўся ў амэрыканскае грамадзтва. Ён досыць добра авалодаў ангельскай мовай і мог паразумецца з кожным. Маці мову ведала слаба, але сяк-так дагаворвалася зь людзьмі. Любіла глядзець тэлевізійныя фільмы і разумела іх, хоць часам пыталася ў мяне, што азначае тое ці іншае слова. Брат Стэфан не пайшоў у школу, а адразу ўладкаваўся на працу да Казака, але хутка перайшоў на вялікую фабрыку Johnson & Johnsony гарадку Мілтоўн за якія 4 мілі38 ад нас, на якой адпрацаваў болып за 40 гадоў. 3 1952 да 1954 г. служыў у войску. Большую частку службы правёў у Нямеччыне. Пачынаючы з 1951 г. у Саўт-Рывэр пачало перасяляцца шмат беларусаў зь іншых штатаў. Дзякуючы вялікай колькасьці моладзі тут паўсталі беларускія спартовыя дружыны: валейбольная “Нёман” і дзьве футбольныя — старэйшая і малодшая (для гульцоў да 18 гадоў) з такой самай назвай. 3 1954 г. я іуляў у левым крыле малодшай дружыны. У1956 г. мы занялі першае месца ў штаце Нью-Джэрзі. Але 36 А. Аўген Сурвіла ў 1951—1984 гг. быў настаяцелем сабору ў Бостане. 37 “Беларуская Моладзь” — штоквартальны часопіс “беларускага маладога пакаленьня ўАмэрыцы”. Выдаваўся ў 1959—1967 і 1972—1980 гг. у Нью-Ёрку ў беларускай і ангельскай мовах. 38 і амэрыканская міля = 1609,34 мэтра. ўчэмпіянаце на першынства паўночных штатаў Амэрыкі, які праходзіў у Філадэльфіі (штат Пэнсыльванія) прайгралі немцам зь лікам 2:о. Калі б ня гэтая параза, то выйшлі б у чэмпіянат ЗША ў Чыкага. У наступным годзе я ўжо быў у складзе старэйшай футбольнай дружыны. Мы выйгралі кубак Трэнтану — сталіцы штату Нью-Джэрзі, які мне ўручыў мэр гораду, так як я на той час быў капітанам каманды. У гэтай жа дружыне гуляў мой сябра Альбэрт Васанскі. Ён з бацькамі з 1951 г. жыў у Сэйлеме (штат Мэрылэнд), а неўзабаве пераехалі ў Трэнтан. Альбэрт часта прыяжджаў да нас і быў гульцом саўт-рывэрскай каманды, пакуль не пайшоў служыць у армію39. Увогуле, старэйшая футбольная дружына была досыць моцная і праіснавала да i960 г. Потым распалася: хто ажаніўся, хто пайшоў у армію, а хто выехаў у іншы штат.