Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Так прайшло некалькі месяцаў, пакуль Коля не пачуў, што недалёка ад нас, каля гораду Зальцгітэр21 ёсьць беларускі лягер у Ватэнштэце. Ён паехаў туды, каб дазнацца, ці знойдзецца там месца для нас. Ака-
21 Зальцгітэр (ням. Salzgitter) — горад у зямлі Ніжняя Саксонія.
залася, што камэндантам таго лягеру Сьвятаслаў Коўш, якога бацька добра знаў. Падчас акупацыі Коўш быў раённым начальнікам у Клецку, і бацька часта зь ім сустракаўся22. Коля вярнуўся назад, расказаў нам пра лягер і што мы можам туды пераяжджаць. Рэчаў у нас было вельмі мала, мы хутка спакаваліся і дзесьці ў сьнежні 1945 г. пераехалі ў Ватэнштэт. Падчас рэгістрацыі бацька, ня ведаю чаму, усім нам паменшыў узрост на два гады. Зрабіць гэта было няцяжка, паколькі ўсе дакумэнты згубіліся. Сабе ён запісаў 1901 год нараджэньня, мне — 1937 г., Стэфану — 1933 гУ сваіх пазьнейшых дакумэнтах я так і пакінуў 1937 г. як дату нараджэньня.
Лагер “АБЦ Ватэнштэт” знаходзіўся недалёка ад зруйнаваных бамбардзіроўкамі велізарных ваенных фабрык. Вакол іх былі пабудаваны баракі для рабочых, што некалі тут працавалі. I цяпер у гэтых бараках разьмясьцілася некалькі лягераў. Побач зь беларускім быў вялікі лягер нямецкіх бежанцаў (казалі, што яны прыехалі з Судэтаў з Чэхіі) і лягер “Балтык”, дзе знаходзіліся літоўцы, латышы, эстонцы. Недалёка на поўдзень знаходзіўся польскі лягер, а кілямэтраў за пяць ад Ватэнштэту — украінскі лягер “Гайлендорф”. Усе яны разьмяшчаліся ў ангельскай акупацыйнай зоне і падпарадкоўваліся ангельскай мілітарнай адміністрацыі. Ніякай варожасьці паміж беларусамі і ангельскімі вайскоўцамі ніколі не назіралася. Зь немцамі мы мелі мала дачыненьня, хоць яны ставіліся да нас вельмі добра і мы да іх таксама. Харчы, вопратку і іншыя патрэбныя рэчы дастаўляла спачатку UNRRA, а пазьней IRO23. Акрамя таго, тыя, хто хацеў, мелі свае маленькія агароды, дзе вырошчвалі памідоры, гуркі, цыбулю і г. д. Быў такі агародзік і ў нас. Бацька на ім пасадзіў тытунь для свайго ўжытку.
22 Мэмуарны характар мае другая частка аповесьці Сьвятаслава Каўша “На дарогах вайны” — “Па воўчых сьцежках”. Дзеяньне твора адбываецца ў горадзе К., што стаіць “на водах лянівае Лані”, у якім бязь цяжкасьцяў пазнаецца Клецк. Сярод іншага С. Коўш піша пра пастарунак у мястэчку 3-ча, “найбольш высунутым на паўдзённы-ўсход валасным цэнтры павета": “...Гэтая мясьціна сталася пляцоўкай, якая вязала рухі партызанаў і давала магчымасьць беларускай адміністрацыі кантраляваць самыя аддаленыя мясцовасьці павету. Дзякуючы поўнаму гэраізму становішчу беларускіх жаўнераў у паліцэйскай форме ў 3-чы на чале з баявым камандантам, тут разьвівалася беларускае грамадзкае жыцьцё: працавалі школы ў самым 3-чы і суседніх зь ім вёсках, ладзіліся беларускія кулыпурныя імпрэзы, распаўсюджваліся газеты” (На дарогах вайны // Коўш, Сьвятаслаў. Русалчына бальляда. Лягенды, апавяданьні, выбраныя рэфэраты. ЗША, 1980. С. 134).
23 IRO (анг. International Refugee Organization) — Міжнародная арганізацыя па справах бежанцаў, якая была ўтвораная ў 1946 г. для дапамогі асобам, што страцілі пастаяннае месцажыхарства ў выніку баявых дзеяньняў. 3 1948 г. пераняла большасьць функцый ранейшай UNRRA.
Беларускі Ватэнштэт меў дзьве часткі: “Б” і “Ц”. Частка “А” была разьбітая, там засталіся толькі падмуркі ад колішніх баракаў. Чаму яны былі разабраныя, ня ведаю. Мы разьмясьціліся ў частцы “Б”, у бараку на ўскрайку лягеру. У пакоі, які нам выдзелілі, ужо жыла сям’я Сенькаў — Валодзя, яго брат Міхась і іхнія бацькі. Пакой мы падзялілі на дзьве часткі коўдрамі. 3 намі жыў і Коля Новік, які стаў як член сям’і24.
На час нашага пераезду ў лягеры было яшчэ мала жыхароў, але кожны дзень, тыдзень прыяжджала ўсё больш і больш беларусаў. Сярод іх былі знаёмыя, якіх мы ведалі з часоў акупацыі. Быў Новік (ня той Коля з Заастравечча), а былы начальнік з Клецку, зь якім бацька пасябраваў25. Дзесь у пачатку 1950-х гадоў ён з жонкай Тацьцянай пераехаў у Амэрыку. Помню, некалькі дзён яны жылі ў нас, у Саўт-Рывэры, а потым зьехалі ў Чыкага. Яго малодшы брат Анатоль у 1949 г. у Ватэнштэце ажаніўся зь Верай Лапцік, і яны выехалі ў Канаду. Таксама памятаю Ірэну Пілецкую, вельмі прыгожую дзяўчыну, трохі старэйшую за мяне. Яе бацька працаваў у беларускай адміністрацыі ў Клецку26. Сама яна ў Ватэнштэце актыўна ўдзельнічала ў скаўцкім руху. Калі пераехала ў Амэрыку, то некаторы час жыла ў Саўт-Рывэры27.
Неўзабаве мы даведаліся і пра Шуру Шулякоўскага. Пад канец вайны ён застаўся ў францускіх партызанаў, а адтуль паступіў у Іншаземны легіён. Са сваім аддзелам апынуўся ў Афрыцы, на востраве Мадагаскар, дзе праслужыў 6 гадоў. Бацька, жывучы ў Ватэнштэце, зь ім перапісваўся. Я вельмі радаваўся, калі прыходзілі лісты ад Шу-
24 Пазьней Новік выехаў у ЗША, у Саўт-Рывэр. Ён даведаўся, што ў яго жонкі дзесь у канцы 1945 г. нарадзілася дачка. Жонка разам зь дзіцём апынулася ў Полыпчы і, нічога ня ведаючы пра мужа, выйшла замуж другі раз. Коля часта пасылаў дачцэ пасылкі і спрабаваў выпісаць яе ў ЗША, але нічога з гэтага не атрымалася. У 1960-я гг. ён выехаўу Чыкага, дзе і памёр напрыканцы 1970-х. — Ж. Н.
25 Кастусь Новік (1914—1974), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі быў бургамістрам Клецку. У 1943 г. савецкія партызаны забілі ягоную жонку, бацьку, бабулю, брата й сястру. У1944 г. ажаніўся другі раз з Тацьцянай Пілецкай (1926—1986). У Чыкага быў адным зь дзеячаў БеларускаАмэрыканскай нацыянальнай рады.
26 Відаць, маецца на ўвазе Хведар Пілецкі (?—?). Паходзіў зь мяшчанаў Клецку. Працаваў тэлеграфістам. Зьвесткі пра дзейнасьць у пэрыяд нямецкай акупацыі ня выяўлены. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Памёр падчас туляньняў па Нямеччыне.
27 Ірэна Пілецкая (у шлюбе Ільчук, 1932—2010) вучылася ў беларускай гімназіі ў Ватэнштэце, удзельнічала ў скаўцкім руху. У1950 г. разам з маці выехала ў ЗША, спачатку — у Саўт-Рывэр, пазьней, на запрашэньне брата, перабралася ў Чыкага. Выйшла замуж за ўкраінца Вячаслава Ільчука (1921—2003). Брала ўдзел у царкоўным жыцьці, была прыхаджанкай царквы Сьв. Юр’я.
Mae ўспаміны з жыцьця на Беларусі, у Нямеччыне іАмэрыцы ры, бо на іх былі прыгожыя каляровыя паштовыя маркі, якія ў мяне захаваліся і да сёньняшняга дня28. Калі скончыўся тэрмін службы, ён вярнуўся ў Нямеччыну і ажаніўся зь немкай, заляцацца да якой пачаў яшчэ ў вайну. Шулякоўскі перапісваўся з маім бацькам да самай яго сьмерці і ў адным з апошніх лістоў пісаў, што моцна хварэе.
У лягеры панавала беларуская патрыятычная атмасфэра. Ладзіліся ўгодкі Слуцкага паўстаньня, і там зачытваліся прозьвішчы беларускіх вайскоўцаў, якія загінулі за Бацькаўшчыну. У тым ліку і заастравецкіх паліцыянтаў. На гэтых урачыстасьцях прамаўлялі Ўладзімір Сенька, Міхась Лужынскі. Пазьней у Ватэнштаце, як і ў іншых беларускіх лягерах, распачаўся падзел на “крывічоў” і “зарубежнікаў”. “Зарубежнікі” — гэта прыхільнікі прэзідэнта БЦР Р[адаслава] Астроўскага, а “крывічы” — старшыні Рады БНР М[іколы] Абрамчыка. I пачалася бясконцая сварка паміж лідарамі адной і другой партыі. Некаторыя з гэтых сварак пазьней апісаў С[ьвятаслаў] Коўш у сваёй кнізе29, а я ў той час быў занадта малы, каб гэтым цікавіцца.
На самым пачатку існаваньня лягеру яго часам наведвалі савецкія афіцэры разам з ангельцамі. Саветы шукалі расейцаў ці выхадцаў з Усходняй Беларусі, каб сілаю адвезьці іх “на Родйну”. Да канца 1945 — пачатку 1946 г. яшчэ былі выпадкі гвалтоўнага “вяртаньня”, пазьней такога ўжо не дазвалялася. Але ў нашым лягеры ва ўсіх было запісана, што яны паходзяць з Заходняй Беларусі. Сярод іншых былі і расейцы, якія ператварыліся ў былых польскіх грамадзян і пазьней былі ўдзячныя беларусам за тое, што іх выратавалі. Да 1947 г. Ватэнштэт быў цалкам запоўнены. Дзейнічалі дзіцячы садок, пачатковая школа — у суседнім з намі бараку часткі “Б” — і гімназія імя Максіма Багдановіча, якая знаходзілася ў частцы “Ц”. Таксама ладзіліся вячэрнія лекцыі для непісьменных, якія наведвала мая мама (яна ў адрозьненьне ад бацькі ня ведала граматы). Я паступіў у пачатковую школу, а брат вучыўся на дзьве клясы вышэй. За тыя амаль пяць гадоў, што мы пражылі ў лягеры, я пасьпеў скончыць школу і пачатковыя клясы гімназіі. Заняткі адбываліся 5 дзён на тыдзень, акрамя суботы і нядзелі. Кожны дзень былі лекцыі па беларускай мове і літаратуры, арыфмэтыцы. Таксама чыталі геаграфію, гісторыю, геамэтрыю, прыродазнаўства, замежныя мовы: нямецкую, ангельскую, лаціну (яны выкладаліся па чарзе некалькі разоў на тыдзень). Праходзілі фізкультурныя заняткі. Усе прадметы выкладаліся на беларускай мове. У канцы кожнага навучальнага
28 Магчыма, менавіта ліст Аляксандра Шулякоўскага з Мадагаскару быў апублікаваны ўчасопісе “Беларус на Чужыне” (№ п (15). 1948). Гл.: Падарожныя лісты // Запісы БІНІМ. № 32. Нью-Ёрк — Менск, 2009. С. 187—222.
29 Маецца на ўвазе мэмуарна-дакумэнтальная кніга Сьвятаслава Каўша “Беларускі лягер у Ватэнштэт. Альбом — гістарычная даведка”, выдадзеная ў 1981 г. і перавыдадзеная ў 2003 г.
году здавалі вусныя і пісьмовыя экзамэны і атрымлівалі адпаведныя пасьведчаньні. Канікулы доўжыліся два летнія месяцы. У гімназіі былі добрыя настаўнікі, якія працавалі на Беларусі ў час акупацыі. Пералічу, каторых помню: Васілеўскі, Стэфан Міровіч30, Вацлаў Пануцэвіч, Часлаў Будзька, Хведар Ільляшэвіч — беларускі паэт, які трагічна загінуў у аўтамабільнай аварыі ў 1948 г., Уладзімір Сенька, Аркадзь Евец і яго жонка, Сьвятаслаў Коўш ды іншыя. Настаяцель айцец Аўген Сурвіла выкладаў рэлігію. Дарэчы, тут зноў давялося “зьмяніць імя”. Калі ва ўкраінскай школе я быў Грыгорам, то цяпер стаў Юркам, а брат — Сьцяпанам, хаця мы заўсёды называлі яго “Стэфан”.
У школе хутка пазнаёміўся зь іншымі беларускімі хлопцамі. Першым маім сябрам быў Альбэрт Васанскі, а пазьней — Анатоль Кучура. 3 Альбэртам мы ўвесь час шукалі сабе гуза на голаву. Здаецца, зімою 1946 г. мы пайшлі аглядаць былыя ваенныя фабрыкі за які кілямэтр ад лягеру. Там было шмат вялікіх варонак ад бомбаў, якія заходнія аліянты скідалі на гэтыя прадпрыемствы. Некаторыя падчас восеньскіх дажджоў запоўніліся вадою і выглядалі, як невялікія сажалкі. Падышлі мы да адной такой “сажалкі”, вада ў ёй замёрзла. Альбэрт разагнаўся і перасьлізнуў па лёдзе на другі бок. Я за ім, але разгону не хапіла і пасярэдзіне спыніўся. Тут лёд пада мною пачаў трашчаць і ламацца, і я праваліўся аж па шыю. Альбэрт памог мне выбрацца з вады, і мы хутка пайшлі назад. Усю дарогу я калаціўся ад страшэннага холаду. Пакуль дайшлі да лягеру, то мае штаны адзеравянелі. Я ўвайшоўу свой барак, пакуль мама ня бачыла, і прысеў каля печкі, якая была добра напалена, бо на дварэ было вельмі холадна. Цераз пару гадзін я цалкам абсох, але мяне пачало калаціць, узьнялася тэмпэратура. Захварэў і праляжаў у ложку цэлы тыдзень. Здаецца, у той раз я не прызнаўся бацькам, ад чаго захварэў.