Дзесь у 1949 г. мы разам заснавалі арганізацыю пад назвай Беларуская адраджэнская кампанія (БАК). Анатоль Кучура быў вельмі здольным чарцёжнікам і вырабіў нам траім пашпарты з фатаграфіямі, на якіх стаяла круглая пячатка зь літарамі “БАК”, якую ён выразаў 30 Біяграфічныя зьвесткі пра Стэфана Міровіча ўкладальнікам ня выяўлены. Паводле сьведчаньня Ж. Наумчыка, былы настаўнік стала жыўу Нью-Ерку, рэгулярна прыяжджаў у Саўт-Рывэр на беларускія мерапрыемствы. У № 73 “Беларускай Думкі” (сакавік 2015) зьмешчана зацемка “Быўшыя студэнты Ватэнштэцкай гімназіі паставілі памятнік свайму настаўніку”: “Дзякуючы стараньні Казі Гайшун, быўшыя студэнты склаліся па 50 далараў, каб паставіць памятнік на магілу свайму настаўніку гэомэтрыі Стэфану Міровічу, які памёр у 2010 годзе. Зь недагляду тых, хто меўся гэта зрабіць, над ягонай магілай стаяў толькі невялікі дзераўляны крыж.Да гэтай добрай справы далучыліся і яшчэ некалькг асобаў, якія яго ведалі”. Сярод 12 ахвярадаўцаў згадваецца й Жорж Наумчык. Пахаваны С. Міровіч на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры. уласнаручна. Мы думалі, што да нас далучыцца болей сяброў, але пад канец 1949 глягер закрыўся, і так наша арганізацыя замерла. Таксама я браў удзел у танцавальным гуртку. Ён меў, здаецца, шэсьць пар танцораў: шэсьць хлапцоў і шэсьць дзяўчат. У адным з баракаў была вялікая заля, дзе часта ладзіліся розныя вечары: музычная канцэрты, тэатральныя пастаноўкі, народныя танцы. Мы час ад часу там выступалі. Танцавалі “Крыжачок”, “Лявоніху”, “Мяцеліцу” і “Кадрыль”. Некалькі разоў таксама выступалі ў суседнім украінскім лягеры Галендорф. У Ватэнштэце жыць было весела. У тым самым бараку, дзе праходзілі канцэрты, раз на тыдзень паказвалі кіно. Прывозілі ангельскія, амэрыканскія і нямецкія фільмы. Яны мне вельмі падабаліся, раней я кіно ніколі ня бачыў. Кінасэансамі заведваў Анатоль Шурак. Ён узяў мяне, Кучуру і Васанскага памочнікамі. Перад сэансам у зале трэба было паставіць лавы, якія мы насілі з пачатковай школы, а калі кіно канчалася — заносілі іх назад. Праца гэтая нялёгкая, бо лавы былі досыць цяжкімі, але мы спраўляліся. За тое атрымлівалі бясплатныя білеты на кожнага (звычайны квіток каштаваў 2 маркі). Празь нейкі час я і Анатоль Кучура прыдумалі падрабляць уваходныя білеты. Іх перад сэансам прадавалі ў касе, і кожны раз яны былі іншага колеру. Папера, на якой друкаваліся білеты, была такая самая, як і папера рэкламных афішак з назвамі філымаў і імёнамі артыстаў. Калі фільм канчаўся, мы здымалі гэтыя афішкі па ўсім лягеры. Такім чынам, у нас назапасілася дастаткова плякатаў самых розных колераў. Мы загадзя бачылі, якога колеру будуць білеты на сеанс у той ці іншы вечар, бралі свае бясплатныя квіткі і выходзілі з “кінатэатру”. Хутка ішлі ў Толеў барак, там выбіралі афішку патрэбнага колеру, і Толік чарціў чорнай тушшу падробленыя білеты. Свой бясплатны квіток я аддаваў маме — яна любіла глядзець кіно, — а сам праходзіў, прад’яўляючы падроблены білет, бо баяўся, што калі маму зловяць з падробкай, то ёй будзе вельмі сорамна, а мне неяк прасьцей. Анатоль рабіўтое ж самае, але ня памятаю, каму ён аддаваў свой білет. Як бачна, ніякага прыбытку са сваёй “спэкуляцыі” мы ня мелі. Хутчэй, гэта была хлапечая забава. Брат Стэфан таксама быў не сьвяты. Аднаго разу ён, Міхась Троіцкі і сын сьвятара Анатоль Ражановіч пайшлі недзе на прагулку. Пачало ўжо цямнець, вечар, ноч... Дзе Стэфан? Маці ў паніку — давай шукаць па лягеры. Аказваецца, і Міхася, і Анатоля няма. Пайшлі бацькі ў паліцыю. Тыя давай званіць ангельцам, немцам. Ніхто нічога ня знае. На наступны дзень немцы па абедзе звоняць, каб лягерная паліцыя прыйшла ў Імэндорф забраць трох хлопцаў. Аказваецца, яны залезьлі ў сад да аднаго баўэра, каб набраць яблыкаў. Баўэр заўважыў іх і прыбег з аўчаркай. Хлопцы, убачыўшы злоснага сабаку, ня злазілі з дрэваў. Немец выклікаў паліцыю, тая арыштавала “злачынцаў” і пасадзіла іх у турму. Справуразабралі, калі прыехала беларуская паліцыя з Ватэнштэту. Хлопцаў не пакаралі, але строга загадалі, каб болып такога не рабілі, іначай будуць сплочваць вялікі штраф. Пасьля гэтага ўсе вярнуліся ў лягер. Хлопцы шкадавалі, што ў паліцыі ў іх забралі ўсе яблыкі, якія пасьпелі нарваць і пакласьці за пазуху. У канцы 1945 гУ Ватэнштэце былі арганізаваны хлапечая і дзявочая скаўцкія арганізацыі, у якія ўступілі амал ь усе дзеці, агулам больш за сотню, у тым ліку і мы з братам. Кожная арганізацыя падзялялася на дзьве групы — старэйшую і малодшую, якія называліся “ваўчкі” і “ваўчаняты”. Галоўным кіраўніком беларускіх скаўтаў быў Вацлаў Пануцэвіч, тады яго яшчэ называлі Папуцэвічам. Я належаў да старэйшых скаўтаў. Нашым штандаровым быў Міхась Маеўскі, а адным са зьвязовых — Міхась Сенька. Ангельцы выдалі нам зялёныя скаўцкія галыптукі і жоўтыя кашулькі, на якія мы нашылі пагончыкі. На правым рукаве, на перадплеччы, мы мелі нашыўкі “Беларусь”. Таксама ўсім хлопцам і дзяўчатам выдалі чорныя бэрэты. Некаторыя са старэйшых скаўтаў насілі на бэрэтах прыгожыя мэталёвыя Пагоні, а астатнія — маленькія бел-чырвона-белыя сьцяжкі. Летам старэйшыя скаўты часта выяжджалі на адзін-два тыдні ў горы Гарц, кілямэтраў за 20 на паўночны ўсход ад лягеру, пад самую граніцу з савецкай акупацыйнай зонай Нямеччыны. Тут мы праводзілі скаўцкія заняткі, гульні і манёўры. Начавалі ў вялікіх брызэнтавых палатках. Кожны вечар распальвалі вогнішчы, пры якіх вячэралі, а пасьля сьпявалі розныя песьні. Гэтыя вечары былі маімі любімымі момантамі з часоў пражываньня ў Ватэнштэце. Юнакі і дзяўчаты часта маршыравалі ў калёне па тры чалавекі па лягеры, сьпяваючы беларускія патрыятычныя песьні: “Ідуць жаўнерыбеларусы”, “У гушчарах...”, “Люблю наш край” і многія іншыя. Неаднаразова мы выходзіл і зь лягеру і маршыравалі па шашы, якая праходзіла ўздоўж частак “Б” і “Ц”. На другім баку шашы, насупраць часткі “Ц”, быў уваход у лягер № 23 — транзытны лягер для адпраўкі савецкіх людзей на Радзіму. Там пры браме заўсёды стаяў савецкі вартавы зь вінтоўкаю. Мы ў скаўцкай форме, зь бел-чырвона-белымі абвязкамі на рукавах, зь песьнямі праходзілі міма яго ў адзін бок, потым разварочваліся, ішлі назад і зноў сьпявалі. Для нас было вялікім гонарам, маршыруючы каля савецкага лягеру, пець “Ідуць жаўнеры-беларусы”, асабліва радок: “...вон, гадаўё, з найіай зямлі”. Пры гэтых словах у нас аж мароз прабягаў па скуры, а той баец толькі ўсьміхаўся. Але транзытны лягер № 23 доўга не праіснаваў. Неўзабаве на ягоным месцы быў заснаваны чэскі лягер, але людзей там было мала, і хутка яго закрылі. А празь некалькі тыдняў перадалі беларусам, бо нашых людзей з кожным днём прыбывала ўсё болей і болей. У той лягер перабралася і сям’я майго сябра Альбэрта Васанскага. Трэба ўспомніць яшчэ некалькі момантаў з той пары, калі лягер № 23 належаў саветам. Там час ад часу на дварэ на велізарным экране Mae ўспаміны з жыцьця на Беларусі, у Нямеччыне іАмэрыцы паказвалі фільмы. Некалькі разоў я з Альбэртам і іншымі сябрамі адмыслова пралазіў у лягер, каб глядзець кіно. Калі пра гэта даведаліся бацькі, то строга загадалі нам больш туды не хадзіць. Сказалі: “Цапнуць вас саветчыкі, і будзе вам Радзіма!” Такое сапраўды магло стацца, і глядзець кіно мы больш не хадзілі. Увогуле, жыхары Ватэнштэту моцна нэрваваліся з нагоды такога суседзтва, бо баяліся, што каго-небудзь могуць схапіць ноччу. На шчасьце, такіх выпадкаў не было, але здаралася, што ў лягеры зьяўляліся савецкія афіцэры. Тады пачыналі званіць у звон, што вісеў каля царквы, зьбягаліся людзі, і саветчыкаў выводзіла за браму лягерная паліцыя, якой кіраваў Аўген Занковіч. Над уваходам у Ватэнштэт высока ўгору шугаў наш бел-чырвона-белы сьцяг, а цераз дарогу ад яго, над савецкім штабам, на высокім слупу заўсёды вісеў чырвоны сьцяг зь сярпом і молатам. Аднаго разу, ноччу, некалькі старэйшых хлопцаў пракраліся ў лягер і зьнялі яго. Савецкае начальства моцна ўзрушылася і заявіла аб гэтым ангельскай адміністрацыі. Да нас прыехалі некалькі ангельцаў, шукалі вінаватых, але нікога не знайшлі, ніхто не прызнаўся. А празь нейкі час наша футбольная дружына пашыла сабе новую форму: белыя кашулькі з Пагоняй на грудзях і белыя шорты з чырвонай паласой збоку. Чырвоныя палоскі былі выразаны акурат з таго самага савецкага сьцяга31. Так ішло лягернае жыцьцё з году ў году. Я заўсёды быў заняты: то скаўтынг, то канцэрты, то кіно. Часта дапамагаў бацьку. Ён вылічваў нормы-паёк для кожнай сям’і і выдаваў прадукты. За гэтую працу ён атрымліваў невялікую суму грошай, хоць большасьць жыхароў Ватэнштэту іх ня мела. Грошы плацілі толькі камэнданту і тым, хто працаваў у адміністрацыі ці паліцыі. Здаецца, раз на месяц бацька езьдзіў на грузавіку да ангельцаў за прадуктамі і прывозіў іх на склад. Пасьля людзі прыходзілі і атрымлівалі, што ім палагалася. Кожны гатаваў у сваёй кватэры, але на некаторыя сьвяты ці важныя мерапрыемствы рабілі агульны абед на вялікай кухні. Час ад часу нехта ад’яжджаў у іншыя краіны на сталае жыцьцё. Некалькі сямей паехалі ў Аўстралію, Бэльгію, Канаду, Аргентыну. Помню, аднаго разу зладзілі провады для групы халастых хлопцаў і дзяўчат, 31 У кнізе Сьвятаслава Каўша гэты эпізод апісаны некалькі іначай: “У нашым лягеры знайшліся маладыя людзі з гарачымі галовамі (дзе такіх няма?). Гэтым людзям захацелася пашыць спартовыя порткі для валейбольнай каманды з чырвонага матарыялу. Пасьля вайны матарыял не валяўся на вуліцы. I вось гэтыя людзі пабачылі патрэбны матарыял на машце савецкага рэпатрыяцыйнага штабу — вялізны чырвоны сьцяг. Карыстаючыся з таго, што вартавы ў тым штабе стаяў каля брамы, а сьцяг вісеў на сярэдзіне дворышча паводдаль ад стражніка, жартаўнікі зайшлі паночы з поля і, нікім не заўважаныя, зьнялі чырвонае палотнішча. 3 увагі на тое, што аднаго сьцягу на ўсе порткі для дружыны нехапіла, апэрацыю паўтарылі” (Коўш, Сьвятаслаў. Беларускі лягер у Ватэнштэт. 2003. С. 17). асобаў 15, якія ехалі на працу ў Англію. Дзесьці на пачатку 1949 г. выехаў зь сям’ёй і наш камэндант лягеру Коўш. Ягонае месца заняў Уладзімір Сенька. Ужо было вядома, што лягеры будуць закрывацца, і людзі рыхтаваліся разьяжджацца хто куды. Увосень 1949 г. прыйшоў загад закрыць Ватэнштэт і перавезьці нас у вялікі інтэрнацыянальны лагер Зээдорф. Большасьць людзей адразу пагрузіліся на самаходы і паехалі. У Ватэнштэце засталася толькі адміністрацыя ды яшчэ некалькі асоб, у тым ліку і наша сям’я. Цераз пару тыдняў прыйшла пара і нам зьбірацца на выезд. Рэчы пагрузілі на чыгуначнай станцыі ў Імэндорфе ў адзін таварны вагон. Мяне і Анатоля Кучуру вызначылі вартаўнікамі. Хоць калі б нехта захацеў аграбіць, то што б мы, 13-гадовыя хлопцы, маглі зрабіць? Далі нам пару ліхтарыкаў, і мы засталіся ў вагоне. Начавалі на спакаваных рэчах. Было страшнавата адным, але ўсё прайшло добра. Назаўтра прыехала лягерная адміністрацыя і астатнія сем’і, селі на цягнік, і мы дабраліся да Зээдорфу.