У валейбольнай дружыне я гуляў сорак гадоў: з 1951 да 1991 г. Мы належалі да ўкраінскае лігі. Часта адбываліся турніры, у якіх прымалі ўдзел ад 5 да 8 дружын з розных гарадоў. Наша каманда была вельмі моцная, мы мелі добрых забойшчыкаў, якімі былі Рыгор Арцюшэнка4° і я. Добра гуляў Хведар Бордак. На спаборніцтвах мы звычайна займалі і-е, 2-е і рэдка калі 3-е месца. У 1955 г. на турніры ў Ньюарку (штат Нью-Джэрзі) занялі другое месца сярод дзевяці каманд, а Рыгор Арцюшэнка атрымаў узнагароду як найлепшы забойшык турніру. Таксама гулялі зь іншымі беларускімі камандамі — кліўлэндзкай “Пагоняй” і нью-ёрскай “Беларусьсю”. На беларускіх спаборніцтвах нашая дружына заняла першае месца па валейболу41. Дарэчы, у спартыўнай форме выкарыстоўвалася нацыянальная сімволіка. Старэйшая футбольная дружына мела белыя кашулькі з Пагоняй і белыя шорты з чырвонай палоскай збоку. Малодшыя футбалісты насілі чорныя кашулькі зь белымі каўнярамі і белыя шорты. Валейбольная дружына спачатку мела белыя кашулькі з Пагоняй 39 Альбэрт служыў у Заходняй Нямеччыне. Калі вярнуўся з арміі, скора ажаніўся з амэрыканкай, і яны жылі ўвесь час у Трэнтане. Мелі шасьцёра дзяцей. Памёр мой сябра на 81-м годзе жыцьця 13 студзеня 2017 г. Мой другі блізкі сябра з часоў Ватэнштэту Анатоль Кучура ў 1951 г. зь сям’ёй пасяліўся ў Чыкага. Часта прыяжджаў да мяне ў Саўт-Рывэр. Тут пазнаёміўся зь беларускай Галяй Вайцэхоўскай, зь якой неўзабаве ажаніўся. Mae сына і дачку. Цяпер жыве ў Даласе (штат Пэнсыльванія), часта наведвае СаўтРывэр. Разам з жонкай некалькі разоў ахвяравалі грошы на “Беларускую Думку”. —Ж. Н. 40 Рыгор Арцюшэнка (1928—2004), грамадзкі дзеяч, арганізатар спартовага жыцьця. 3 часоў знаходжаньня ў Ватэнштэце да сярэдзіны 1970-х гг. гуляў у беларускіх валейбольных камандах. Доўгі час кіраваў беларускім адпачынковым цэнтрам “Белэр-Менск”. 41 Гаворка ідзе пра Спартовую сустрэчу беларускай моладзі Амэрыкі, якая адбылася ў Саўт-Рывэры 4—5 ліпеня 1959 г. У валейбольных спаборніцтвах “Нёман” выйграўу “Пагоні” (15:12) і “Беларусі” (15:4). каля сэрца і белыя шорты з палоскай. Пазьней купілі новую форму: сьветла-сінія кашулькі з Пагоняй на грудзях і надпісам Nioman, а шорты засталіся, як і раней. У 1956—1957 гг. я вучыўся ў тэхнічнай школе ў Нью-Брансьвіку, дзе вывучаў друкарскую справу. Пасьля атрыманьня дыплёму мне, як аднаму зь лепшых вучняў, школа знайшла працу ў вялікай друкарні Consolidated Business Systems, якая спэцыялізавалася на выпуску розных блянкаў і канцылярскіх формаў. Тут я працаваў памочнікам майстра і вучыўся ўпраўляцца з новым для мяне абсталяваньнем. Праца была цікавая, але прыпадала на другую зьмену: ад 3 гадзін па абедзе да 11 гадзін вечара. Часта прыходзілася працаваць па суботах. Усе мае сябры працавалі ці вучыліся ўдзень, і калі яны кожны вечар зьбіраліся, то я мусіў быць на працы. Таксама і суботы былі занятыя. Гэта мне моцна не падабалася, і я церазь некалькі месяцаў кінуў друкарню і перайшоў на кабельную фабрыку, дзе працаваў да восені 1959 г. У месяцы верасьні мяне выклікалі на прызыўную камісію, і 6 кастрычніка 1959 г. я пачаў службу ў амэрыканскай арміі. Прайшоў курс вучэбных заняткаў у Форце Дыкс (штат Нью-Джэрзі), пасьля чаго мяне перавялі ў артылерыйскую школу ў Форт-Сіль (штат Аклахома), дзе прабыў аж да 2 лютага 1962 г. У той час у амэрыканскай арміі служылі два гады, але пад канец 1961 г. здарыўся Бэрлінскі крызіс42, і нам абвясьцілі, што тэрмін службы жаўнераў падоўжыцца на тры месяцы, а афіцэраў — на адзін год. Нават былі гаворкі, што можа выбухнуць вайна. У той час былі патрэбныя жаўнеры, якія б зналі расейскую мову. На экзамэне па ёй я атрымаў вынік 95%, і ў маіх дакумэнтах была зроблена асобная пазнака, што я валодаю расейскай. Быўшы ў арміі, я атрымаў рангу Privat First Class43. Амэрыканцы ў той час мала ведалі пра Беларусь. У Саўт-Рывэры многія называлі нас расейцамі, а калі мы пярэчылі, што не расейцы, а беларусы, не маглі зразумець, што гэта такое. Мы тлумачылі, што Беларусь — адна з рэспублік Савецкага Саюзу, некалі была самастойнай і славутай краінай. Некаторыя гэтаму верылі, некаторыя ня верылі. У арміі я называў сябе Whiterussian (у той час не было слова 42 Бэрлінскі крызіс 1958—1962 іт. — адзін з найбольш напружаных момантаў халоднай вайны, быў выкліканы жаданьнем савецкага боку скасаваць асаблівы статус Заходняга Бэрліну, што выклікала адпаведную рэакцыю з боку ЗША. Пік супрацьстаяньня прыпаў на лета — восень 1961 г., калі шэраг злучэньняў амэрыканскай арміі былі прыведзеныя ў баявую гатоўнасьць. Вынікам крызісу стала пабудова Бэрлінскага муру. 43 Privat First Class (анг.) — радавы першай клясы, вайсковае званьне шараговага складу ў сухапутных войсках ЗША, прыблізна адпавядае званьню яфрэйтара Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь. Belarussian). Многія ўпершыню чулі пра такую краіну, але ўрэшце рэшт мяне сталі клікаць Whiterussian уапкее. “Yankee”—таму, што я паходзіў з паўночных штатаў. Падчас службы ў Аклахоме я купіў сабе аўтамабіль — Chevrolet, 1955 году выпуску. На ім пару разоў езьдзіў у водпуск, у Саўт-Рывэр, гэта нейкія 2000 з гакам кілямэтраў у адзін бок. Таксама даведаўся, што ў Аклахома-Сіці жывуць мае былыя сябры з Ватэнштэту Валодзя і Аркадзь Шчэпкі. Ад нашага лягеру да гораду было якія 150 км, і я мог часта адведваць сяброў. Мы разам праводзілі час на забавах і гулянках. У горадзе была праваслаўная грамада, якая належала да Сірыйскай праваслаўнай царквы44, мы часта яе наведвалі. 8 кастрычніка 1961 г. я з двума сябрамі-вайскоўцамі ехаў раніцай з Аклахома-Сіці ў наш ваенны лягер па Highway № 277. Ехалі з хуткасьцю 130 км на гадзіну і за нейкія 15 км ад гораду трапілі ў аварыю. Калі я рухаўся пад гару, то на сустрэчнай паласе ўбачыў аўтамабіль, які абганяў другую машыну і апынуўся проста перада мной. Мы стукнуліся кола ў кола. Мой Chevrolet вылецеў з дарогі ў вялікі роў. Аднаго сябра выкінула з машыны. Другі, які сядзеў сьпераду, ударыўся галавой аб столь. А я стукнуўся аб руль падбародзьдзем. На шчасьце, ніхто з нас ня быў пакалечаны. Скора на месцы здарэньня апынулася паліцыя. Яны прызналі, што вінаваты быў ня я, а другі шафёр. Нас траіх падабралі добрыя людзі і завезьлі ў наш лягер, да якога было кілямэтраў 120—130. Там у ваеным шпіталі нас перабінтавалі, мне зашылі рану на падбародзьдзі і адправілі для далейшай службы. Калі вярнуўся з арміі, маці дала мне 1200 даляраў, якія я ўнёс як задатак і купіў сабе новы аўтамабіль Pontiac 1962 году выпуска. Гэта была мая чацьвёртая машына. Першы Pontiac я купіў, калі мне споўнілася 18 гадоў. У 1959 г. купіў Pontiac convertible з адкрытым верхам, які каштаваў трохі болей за 5000 долараў, але на ім доўга не паезьдзіў, таму што забралі ў армію і машыну давялося прадаць. Усяго за сваё жыцьцё я купіў восем “пантыякаў”, хоць яны і каштавалі больш, чым Chevrolet, але я іх спадабаў. У Амэрыцы без аўтамабіля — як бяз ног. Амаль кожны жыхар мае адзін, а часам і два аўтамабілі. На працу ўсе пераважна езьдзяць на ўласных аўто. Гэта датычыцца і Саўт-Рывэру, дзе няма ніякай індустрыі, а большасць людзей працуе ў суседніх гарадах, дзе ёсьць вялікія прадпрыемствы. Мой бацька сам вадзіў машыну, пакуль яму ня споўнілася 82 гады. Толькі летам калі-нікалі хадзіў на працу пешкі. Да таго ж у тыя часы аўтамабілі каштавалі ня так дорага, як цяпер. У1968 г. я набыў новы Pontiac, заплаціўшы за яго 9500 даля- 44 Сірыйская праваслаўная царква — адна з найстаражытнейшых цэркваў, якая ўзьнікла ў V ст. Найбольшая колькасьць вернікаў жыве ў Індыі й на Блізкім Усходзе, адна з царкоўных япархій ахоплівае тэрыторыю ЗША. Mae ўспаміны з жыцьця на Беларусі, у Нямеччыне і Амэрыцы раў. Калі мы прыехалі ў Амэрыку, галён45 бэнзіну каштаваў 25 цэнтаў, цяпер — 2,75 даляра. Цераз пару месяцаў пасьля звальненьня з арміі я ўладкаваўся на працу ў National Can Company — прадпрыемства за якіх 15 км ад СаўтРывэру, якое вырабляла кансэрвавыя банкі для соды, піва і г. д. Тут я адпрацаваў на розных пасадах амаль 43 гады. Найдаўжэйшы час быў інспэктарам. Спачатку фабрыка вырабляла банкі са швом, спаяныя збоку, да якіх ніз прыкручваўся асобна (пры гэтым верх заставаўся адкрытым). Але ў 1986 г. прадпрыемства закрылі для пераабсталяваньня. Усе старыя машыны прадалі Японіі на мэтал, а замест іх усталявалі новыя, якія выбівалі банкі разам з дном бяз шва. Фабрыка працавала 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён на тыдзень, і выпускала 3—3,5 млн банак у суткі. Працавалі ў чатыры зьмены: дзьве дзённыя і дзьве начныя. Кожная зьмена па 12 гадзін. Чатыры дні працуеш, чатыры адпачываеш. Першыя восем гадзін працы аплачваліся ў звычайным памеры, апошнія чатыры — у паўтара раза даражэй. Калі, напрыклад, за першыя восем гадзін я атрымліваў па 20 даляраў, то за наступныя — ужо 30. Калі даводзілася некага замяняць і выходзіць не ў сваю зьмену, плата павялічвалася ў два разы і складала адпаведна па 40 і 6о даляраў на гадзіну. У апошнія гады працы я зарабляў 55—62 тысячы даляраў на год. Першыя 15 гадоў працы давалі двухтыднёвыя вакацыі адзін раз на год. На 16-ы год належалі вялікія трохмесячныя вакацыі. Далей — водпуск 5 тыдняў на год, а кожны пяты год — зноў тры месяцы. Але калі я выходзіў на пэнсію, 1 красавіка 2005 г., трохмесячны адпачынак перасталі даваць. Прыйшоўшы з арміі, я неўзабаве пазнаёміўся зь беларускай дзяўчынай Надзяй Дашкевіч. Яе бацькі, Дзьмітрый і Поля Дашкевічы, паходзяць зь вёскі Церабава46 ва Ўсходняй Беларусі. У 1944 г. яны выехалі ў Нямеччыну, дзе ў горадзе Котбус 20 жніўня 1944 г. і нарадзілася Надзя. Мы пажаніліся 24 лістапада 1962 г. У нас нарадзіліся дзьве дачкі: Элізабэт — 11 траўня 1963 г. і Дэбі — 3 жніўня 1966 г. Калі Элізабэт была маленькая, то мы і нашыя бацькі гаварылі зь ёю толькі па-беларуску. На гэтай мове яна сказала свае першыя словы. Мы нават баяліся, што яна ня будзе знаць ангельскай мовы, як прыйдзе пара ісьці ў школу. Аднак калі Элізабэт падрасла ды пачала гуляць зь іншымі дзецьмі, то за пару месяцаў стала добра гаварыць па-ангельску. Па-беларуску яна і дасюль добра размаўляе, хоць і з акцэнтам. Малодшая — Дэбі — беларускую мову не вучыла, зь сястрой размаўляла па-ангельску. Цяпер яна беларускую ведае слаба. Абедзьве дочкі даўно