Я наведваў маю дваюрадную сястру па лініі мамы Алу Бурдзейку, якая жыла ў Снове75. Бацька перапісваўся зь імі, калі нашая сям’я 72 Вось адна з такіх абвестак, надрукаваная ў “Беларускай Думцы” (№ 40. 1995): “Беларуска-Амэрыканскі Грамадзкі Цэнтр плануе летам гэтага года чарговую вандроўку ў Беларусь 3 2па іуліпеня. Вы можаце наведаць родныя мясьціны, зрабіць экскурсію ў Белавежскую пушчу, на Палесьсе, у Горадню. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Прэзыдэнта ЦэнтраЖоржа Навумчыка. Тэл. (908) 257—8431 (пасьля 6:30)”. 73 Яўген Лецка (нар. 1944), пісьменьнік, літаратуразнаўца. У1989—1990 гг. старшыня аргкамітэту, у 1990—1993 гг. старшыня Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”. 74 Віскулі — паляўнічая ўрадавая дача ў беларускай частцы Белавескай пушчы, дзе 8 сьнежня 1991 г. былі падпісаныя пагадненьні аб спыненьні існаваньня СССР і ўтварэньні СНД. 75 Сноў — вёска ў Нясьвіскім раёне Менскай вобласьці, 122 км на паўднёвы захад ад Менску. перабралася ў ЗША (зь Нямеччыны лістоў на Беларусь мы ня слалі). Каб ім не зашкодзіць, бацька пісаў прозьвішча адпраўніка “Ліна Крыпава” і ўказваў наш адрас. Ала працавала настаўніцай ангельскай мовы ў мясцовай школе і добра на ёй размаўляла. Яе дочкі — Ірына гадоў 16 і Наталля гадоў 14 — таксама ведалі ангельскую. Ала і яе муж Слаўка на сваім самаходзе вазілі мяне ў Заастравечча, а потым — уЛогнавічы. Там паказалі месца, дзе стаяла хата, у якой я нарадзіўся і якой ужо не было. А таксама месца, дзе некалі была царква. Кожны раз мы стараліся ня толькі аглядаць Беларусь, але і дапамагаць людзям. Разам зь Міхасём Сенькам і Соняй Арцюшэнкай развозілі па бальніцах лекі для хворых дзяцей, якія бясплатна атрымлівалі ад вялікіх амэрыканскіх фармацэўтычных фірмаў. Пасьля 1999 г. паездак на Бацькаўшчыну я не рабіў. 3 таго часу большая палова тых асоб, якія разам са мною наведвалі Беларусь, адышлі ў вечнасьць, многія пастарэлі, таксама і я. Але хто знае, калі будзе здароўе, мажліва, наведаю яшчэ хоць раз Радзіму. У новым стагодзьдзі актыўнасьць амэрыканскіх беларусаў зьнізілася. Колькасьць падпісчыкаў “Беларускай Думкі” зьмяншаецца. У1972 г. кожны нумар выдаваўся накладам дзесь 500 асобнікаў, у 1980-я гг. — 300, пазьней — 200. У 2010-я — стала каля 150. Цяпер я друкую іоо экзэмпляраў. Усе разыходзяцца, акрамя 5—7, якія пакідаю ў сябе і ў архіве пры царкве. Штогод памірае 5 ці 6 нашых чытачоў, так што ў наступным годзе, мабыць, давядзецца друкаваць 90—95 асобнікаў. У 2008 г. апрача ЗША рассылаў часопіс у Англію і Канаду — па 6 асобнікаў, у Беларусь — 15, у Аўстралію — 3. Таксама дасылаў у Расею, Украіну, Латвію, Польшчу, Чэхію. Цяпер рассылаю 10 асобнікаў на Беларусь, 5 — у Польшчу, па 3 — у Англію і Канаду, астатнія — у розныя штаты Амэрыкі. Калі ў 1972 г. мы купілі друкарню, тады сапраўды была рэдкалегія і выдавецкі камітэт. Пазьней камітэт застаўся толькі на паперы, а часопісам займаліся два чалавекі: Міхась Кавыль76, рэдактар, і я, друкар. 3 пачатку 2000-х Кавыль з-за ўзросту адышоў ад выдавецтва. Апошнія гадоў дзесяць я сам зьбіраю, рэдагую і друкую ўсе матэрыялы. Буду займацца гэтым, пакуль будзе каму чытаць і, сама важна, пакуль буду мець здароўе. У Грамадзкім цэнтры актыўных сяброў засталося чалавек 20, неактыўных, можа, яшчэ столькі. Многія былыя сябры памерлі або пастарэлі, некаторыя выехалі ў іншыя рэгіёны. Але дзейнасьць пра- 76 Міхась Кавыль (сапр. Язэп Лешчанка, 1915—2017), паэт, грамадзкі дзеяч. У 1930-я гг. вучыўся ў Беларускім пэдагагічным тэхнікуме, быў сябрам “Маладняка”. У 1933-*935 гг. знаходзіўся ў зьняволеньні на Далёкім Усходзе. Падчас акупацыі працаваўу Менску ў аддзеле прапаганды. 31944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, потым у Бэльгіі. У1950 г. выехаў у ЗША, жыў у Саўт-Рывэры. Выдаў некалькі зборнікаў паэзіі. 3 1983 г. быў рэдактарам часопісу “Беларуская Думка”. Жорж Наумчык “Mae ўспаміны з жыцьця на Беларусі, у Нямеччыне і Амэрыцы” Група заастравецкіх паліцыянтаў. Першы справа камэндант Іван Наумчык Хата ў Заастравеччы, у якой Наумчыкі жылі падчас вайны. 1993 3 мамай Пелагеяй. Ватэнштэт, 1947 Жорж Наумчык. 1959 Жорж Наумчык падчас службы ў арміі. i960 Шлюбнае фота Жоржа і Надзеі. 24 лістапада 1962 г. Жорж Наумчык у арміі. Форт Сіль, 1961 Сям’я Наумчыкаў у ЗША. Зьлева направа: Жорж з жонкай Надзеяй, Іван з жонкай Пелагеяй, Стэфан з жонкай Тарэсай. 1963 Жорж Наумчык, Вітаўт Кіпель, Стэфан Наумчык каля будынка Беларуска-Амэрыканскага грамадзкага цэнтру. 1974 Афіцэрскі дыплом Ж. Наумчыка. 1980 Іван Наумчык трымае сьцяг беларуска-амэрыканскай ветэранскай арганізацыі ў ганаровай варце каля труны Радаслава Астроўскага. 1976 Пасьведчаньне аб узнагароджаньні Ж. Наумчыка медалём “Беларускія ветэраны на чужыне”. 1980 Дэкрэт Прэзыдэнта БЦР аб наданьні С. Наумчыку званьня капітана Беларускай краёвай абароны. 1980 Жорж Наумчык зь Нілам Гілевічам. Беларусь, 1995 Пасьля аднаго зь мерапрыемстваў у залі Беларуска-Амэрыканскага грамадзкага цэнтра. Ж. Наумчык стаіць другі зьлева. 1994 Беларуская дэлегацыя на прыёме ў Белым доме. У цэнтры першая лэдзі ЗША Гілары Клінтан. Стаяць зьлева направа: Віталь Цярпіцкі, Расьціслаў Завістовіч, Жорж Наумчык, Ніна Сільвановіч, Алекс Сільвановіч, Міхась Сенька, Ірэна Цярпіцкая. 2000 цягваецца. Па-ранейшаму адзначаем 25 Сакавіка. Гэтая традыцыя існуе ў Саўт-Рывэры з 1956 г. У гэты дзень мэр гораду перад будынкам гарадзкой управы зачытвае пракламацыю аб сьвяткаваньні Беларускага дня, і на мачце пад амэрыканскім сьцягам на тры дні вывешваецца бел-чырвона-белы сьцяг. У 2008 г. упершыню за шмат гадоў вялікага сьвяткаваньня не было. Прычыны розныя. Шмат старэйшых ужо адышлі ў лепшы сьвет, а малодшае пакаленьне мала цікавіцца беларускай мінуўшчынай. А па-другое, 30 сакавіка недалёка ад СаўтРывэру арганізацыяй БАЗА77 ў шыкарным гатэлі Hyatt было прызначана сьвяткаваньне 90-хугодкаў БНР. Было вырашана, што жадаючыя з Саўт-Рывэру могуць адсьвяткаваць там супольна з арганізатарамі. Так і было. У нас усё прайшло скромна. 23 сакавіка сябры цэнтру разам з новаабраным мэрам Саўт-Рывэру і трыма “кансылманамі” перад управай урачыста паднялі бел-чырвона-белы сьцяг. Наш сьвятар прамовіў кароткую малітву за беларускі народ, а мэр зачытаў праклямацыю аб абвяшчэньні 25 сакавіка Беларускім днём у Саўт-Рывэры. Пасьля мы ўсе разам сабраліся ў Грамадзкім цэнтры, дзе была прыгатаваная кава, ежа і паднялі тост за Беларусь. 24 сакавіка пасьля Божай службы ў царкве Сьв. Еўфрасіньні Полацкай адбыўся малебен за Беларусь. Тым ня менш цэнтар дзейнічае. Пачынаючы з 2000 г. адбываецца Беларускі фэстываль, на які зьбіраецца шмат народу. Тут гучаць беларускія народныя і сучасныя песьні, маладыя хлопцы і дзяўчаты выконваюць беларускія танцы, такія як “Лявоніха”, “Юрачка” ды іншыя. Прадаюцца сувэніры, разыгрываюцца лятэрэі, на кухні гатуюць традыцыйныя беларускія стравы, а на двары смажацца амэрыканскія гот-докі, гамбургеры, а таксама — беларускае сала. У 2013 г. замест фэстывалю быў арганізаваны касіно-вечар. Паставілі сталы для гульні ў покер, блэк-джэк, рулетку. Вечар прайшоў удала і даў добры прыбытак. Я быў адным з арганізатараў і ігракоў у покер78. Адным словам, хоць ужо шмат старэйшых беларусаў адышлі ў лепшы сьвет, Грамадзкі цэнтар трымаецца добра і будзе далей існаваць, калі новае пакаленьне будзе надалей трымацца беларускіх традыцый. На гэта ёсьць добрая надзея, бо некалькі маладых амэрыканцаў-беларусаў прымаюць удзел у кіраўніцтве цэнтрам. Жадаем ім вялікіх посьпехаў! Падрыхтоўка да друку й камэнтары Андрэя Блінца 77 Беларуска-Амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА) — першая масавая грамадзка-палітычная арганізацыя беларусаў у ЗША. Заснаваная ў 1949 г. і зарэгістраваная ў 1950 г. у Олбані (штат Нью-Ёрк). Аб’ядноўвала прыхільнікаў Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. 78 Інфармацыя пра мерапрыемства зьмешчаная ў “Беларускай Думцы” (№70. Жнівень 2013. С. 35). Тэма нумару: Амэрыканская гісторыя Успаміны Вера Пруская Гранд-Рапідс УСПАМІНЫ 22 студзеня 2014 г. у Дэтройце памёр дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША, выдавец, сын стрыечнай сястрыЯкуба Коласа Мікола Прускі. Ён нарадзіўся ў в. Мікалаеўшчына (сёньня Стаўпецкі раён Менскай вобл.) 1 студзеня 1928 г. Пасьля Другой сусьветнай вайны прыехаў у ЗША й пасяліўся ў Дэтройце. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у кіраўніцтва Дэтройцкага аддзелу арганізацыі. У 1960—1970-я гг. быў актывістам Беларуска-Амэрыканскага рэспубліканскага клюбу ў Дэтройце. Выдаў дзясяткі беларускіх кніг, у тым ліку выданьняў БІНіМу, а таксама “Эвангельле” ў перакладзе Міхася Міцкевіча. Рэдагаваў і выдаваў пэрыёдыкі “Беларускі сьвет” (1971—1989), “Беларускі дайджэст”(ад 1993), пісаў вершы пад псэўданімамі Сэр, Сэр Прускі і інш. Шмат займаўся арганізацыяй дапамогі пацярпелым ад Чарнобыльскай аварыі ў Беларусі. Пасьля сьмерці мужа на просьбу дырэктара БІНіМу Вітаўта Кіпеля Вера Пруская напісала невялікія ўспаміны, якія й прапануюцца ўвазе чытачоў. Пісаць пра прошлае — гэта вельмі цяжка. Калі ўспамінаю, то сама ня ведаю, чаму й навошта так сталася. Жыцьцё ў Польшчы было вельмі добрым, але бурлівым для мяне. Заўсёды шукала нешта новага, пры гэтым мела многа рызыкі. Калі я пазнала Міколу [Прускага], мне было 26 гадоў. Маладая, адукаваная, прыгажуня, на добрай рабоце, поўна радасьці жыцьця, многа прыяцеляў і ўхажораў — падняла рашэньне выехаць на чужыну. Нягледзячы на тое, што трэба было пакінуць даражэнькіх бацькоў, родных і друзей, рашэньне канчатковае: еду. Мы расьпісаліся ў Полыпчы, і я як жонка пачала складаць дакумэнты на выезд, а Мікола таксама з сваёй стараны. Гэта было вельмі складана. Польскія ўлады ставілі нам вялікія перашкоды цягам двух гадоў. Але дзякуючы помачы добрых людзей удалося мне атрымаць пашпарт, а неўзабаве й візу. Прыйшоў дзень выезду, а з гэтым і разлука з бацькамі, найболып балючая, якую памятаю да сёньня. Мая маці пацяшала сябе, кажучы: “Так ён жэш беларус, то ўсё будзе добра”. Так і сталася, бо ў чужой краіне ў сваіх людзей — як у сваім доме. Гэта для мяне быў доўгі “сон”, каторы спыніўся на пасадцы ў Дэтройце. Міколавы сябры, сям’я спаткалі мяне ў аэрапорце. Пачуцьцё было вельмі добрае й цёплае “welcome”.