Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
11 Маецца на ўвазе Янка Жучка (1928—2010), інжынэр, журналіст, грамадзкі дзеяч. Сябра “Дванаццаткі”. Вучыўся на політэхнічным факультэце Лювэнскага ўнівэрсытэту. Атрымаў дыплём будаўнічага інжынэра. Жыў у Бэльгіі, працаваў у галіне сталёвых канструкцый, ад 1968 г. — у інфармацыйным цэнтры па выкарыстаньні сталі ў будаўніцтве. У 1954 г. увайшоў у склад управы Беларускага студэнцкага згуртаваньня, у 1957—1958 гг. быўягоным старшынём. Быў сябрам Саюзу беларусаў Бэльгіі, ягоным кіраўніком.
12 Паводле сьведчаньняў Янкі Запрудніка, ідзецца пра Тацьцяну Родзьку, дачку жонкі Ўсевалада Родзькі. Калі ёй было гадоў 16—17, у 1953—1954 гг., яна вучылася ў Лювэне ў кароткатрывалай Беларускай гімназіі (дырэктарам быў а. Аўген Смаршчок), брала ўдзел у студэнцкім танцавальным гуртку. Пазьней вярнулася назад у Парыж да свае мамы. Ёсьць зьвесткі, што празь нейкі час Тацьцяна выйшла замуж за багатага гішпанца.
13 Відаць, маецца на ўвазе Даніла Дзвонык (укр. Данйло Дзвонйк, 1923— 1981), украінскі рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар, які ад 1953 г. апекаваўся студэнтамі ў Лювэне, быў адміністратарам студэнцкага дому.
14 Programme de cours (фр.) — навучальны плян, праграма курсу.
таксама ўсё ў парадку15. Бацька ахварэў азіяцкую грыпу, а болей ніхто. Недзе пасьля Новага Году Мітрафан16 жэніцца. Дык трымайся!
Прывітаньне Тваёй сям’і17 і ўсім знаёмым.
Бакуновіч.
Лювэн, 11.12.57. Здароў, Янка!
Дык шчыра дзякую за ліст і ўкладку. 3 адказам затрымаўся, бо зараз у нас на першым лісансе18 трэба рабіць т. зв. лектюр экономік19. Я маю як першую мову — англійскую, і каб зрабіць гэную лектюр, дык трэба было запраўды пасядзець. Зараз ужо кончыў. Таня зрабіла карэкцыю й набіла на машынцы. 19.12. мушу прадставіць. Астаецца яшчэ расейская і польская мовы, але гэта ўжо ерунда, зь Няверавым заўсёды заладзіцца. Ён мне даў як заданьне з расейскае мовы зрабіць пераклад аднае кніжкі 19 строчак (!), гэта-ж выгада. Польскую буду рабіць зь мейсца пераклад — вусна. У студзені буду мець ужо і эгзамін, калі здам, дык адпадае, а не — дык яшчэ раз у сэсыі. Трэба старацца здаць. Вось, браточак, горшая справа ў мяне з мэмуарам20. Зараз трэба падаць сюжэт, знайсьці дырэктара й рэпортэра, а таксама плян мэмуару. Як сюжэт я ўзяў “Вонкавы гандаль ВКЛ у XVI ст.”. Дык не магу знайсьці дырэктара — усе прафэсары адказваюцца, бо ня ёсьць у курсе справы. Зараз мяне накіравалі да праф. Ван Гут’а. Калі ён згодзіцца, дык ОК, а не — ня ведаю, што рабіць. Мяняць тэму ня хочу, бо падчас вакацыяў я сабраў ужо дакумэнтацыю ў “Брытыш Мюзэўм”21 у Лёндане. Учора быў у праф. дэ Раймакэр’а, ён захапіўся тэмаю, бо для яго гэта невядомая рэч. Пахваліў, што вельмі паважная тэма, каторая вымагае многа працы, і, значыць, сур’ёзна падыходжу да мэмуару. Таксама ня хоча, каб мяняў, паабяцаў, што асабіста пастараецца, каб знайсьці прафэсара,
15 У Аўстраліі жылі бацькі, два браты (Аляксандар і Мітрафан) і сястра Ліза Бакуновічы.
16 Мітрафан Бакуновіч (1921—?), грамадзкі дзеяч, брат Уладзімера Бакуновіча. У 1950 г. выехаў у Аўстралію. Пасяліўся ў Сыднэі. Быў сябрам Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі й ягоным скарбнікам. Доўгі час быў адным з дырэктараў Беларускага культурна-грамадзкага клюбу ў Сыднэі.
17 У Янкі Запрудніка й ягонай жонкі Вольгі на той момант былі ўжо дзьве дачкі: Ніна й Вера.
18 Licence (фр.) — ліцэнцыят, або аналяг ступені бакаляўра.
19 Lecture economique (фр.) — тут, відаць, маецца на ўвазе праца па інтэрпрэтаваньні тэксту з галіны эканомікі.
20 Мётоіге (фр.) — тут: дыплёмная праца.
21 British Museum (анг.) — Брытанскі музэй у Лёндане.
каторы возьмецца як “дырэктар дэ травай”22, а ён будзе як “рэпортэр”23. Вось, браток, лётаю так па Лювэне, высалапіўшы язык. Да таго, каб пэр быў у доме24, дык ён дзядзька спрытнейшы ад мяне. Ён некага з прафэсароў угаварыў-бы. Пэр паехаў у Рым аж да панядзелка, г. зн. да 16.12, а выяхаў таксама ў панядзелак 9.12. Бяз пэра мы тут сядзім як тыя “сероткі оджэканэ”25. Ён, здаецца, паехаў у пошуках грошай, бо ўзяў у мяне касавую кнігу, каб паказаць кардыналу26, як акуратненька вядзецца ў нас контабіліта27. А на шчасьце кніга ў мяне вялася без памылак і чыста без крэсьленьняў і паправак.
21.11 мы мелі агульны Сход, рабілі перавыбары Ўраду і выбралі... Янушэвіча28 як старшыню, я астаўся скарбнікам і адміністратарам дому, а Таня асталася таксама сакратаркаю. У “Бацькаўшчыну” нічога аб перавыбарах не пісаў. Напісаў быў фэльетон, але паглядзеў потым, што завойстры, і выкінуў. А апрача мяне, так ніхто і не пацікавіўся напісаць.
Здаецца, я Табе некалі пісаў, што маем аднаго “блё”29 князя Мірскага з Мадрыду. Зь першага дня ён здабыў сабе вялізарную антыпатыю, бо хадзіў з носам, задраным уверх, адразу кожнага на “ты” і глядзеў на ўсіх зьверху. Болей таго, зь першага дня, а фактычна з першае ночы пачаў гуляць у лунацікі. Да гэтага чаду ён быў толькі два разы на выкладах. Грошай ня мае ні капейкі, дык зьвязаўся з палякамі, гішпанцамі і з рознай дрэньню, і яны, відаць, яму фундуюць. Ноч недзе лазіць і цэлымі днямі сьпіць. Зараз пэра няма ўдома, дык мне, нават, яго і ня прышлося пабачыць да гэтага часу. Ня ведаю, ці ён начуе калі-небудзь удома ці не. У кажным выпадку, ягоная комната цэлы час закрытая на ключ. Перад тым, як прыняць яго сюды, пэр выставіў яму некаторыя ўмовы, а між іншым вывучыць за год беларускую мову, гісторыю, гісторыю беларускай літаратуры і ведаць беларускую літаратуру. Ён мае на гэта ўсе магчымасьці, але да гэтага часу абсалютна за нішто ня ўзяўся.
22 Directeur de travaille (фр.) — тут: навуковы кіраўнік дыплёмнай працы.
23 Reporter (фр.) — тут, відаць: рэцэнзэнт.
24 Маецца на ўвазе студэнцкі дом, дзе жылі беларускія студэнты ў Лювэне.
25 Sierotki odrzekane (пол.) — магчыма, кінутыя сіроткі.
26 Магчыма, маецца на ўвазе Эжэн Тысэран (Eugene-Gabriel-Gervais-Laurent Tisserant, 1884—1972), каталіцкі дзеяч, кардынал. У1936—1959 гг. сакратар Свяшчэннай кангрэгацыі па справах Усходняй царквы. Ён дапамагаў у атрыманьні стыпэндый для беларускіх студэнтаў у Лювэне.
27 Contabilita (італ.) — тут: улік, бухгальтэрыя.
28 Мікола Янушэвіч (1925—1992), грамадзкі дзеяч, літаратар. У 1952 г. распачаў навучаньне ў Агранамічным інстытуце ў Лювэне (Бэльгія). Па сканчэньні навучаньня вярнуўся ў Вялікабрытанію, дзе жыў да таго. Пасяліўся ў Шатляндыі. Займаўся паэтычнай творчасьцю ў ангельскай мове.
29 Bleu (фр.) — тут: навічок.
Я яму даў “Спадчыну”30, дык так і ляжыць да гэтага часу неразрэзаная. Як прыедзе пэр, дык трэба будзе нешта зрабіць. Зы мной ён проста ня хоча гаварыць, калі пачынаю яго ўпікаць, і страшэнна грубы з кажным адным. А трэба сказаць, што ён ёсьць вельмі інтэлігэнтны, але што-ж смаркач, яшчэ ня мае 18-ці гадоў.
Вось толькі што атрымаў ліст ад Кавалеўскага Аўгена31 з Парыжа. Mae яшчэ адную дачку, назваў Элізабэт. Хоча на Каляды прыехаць у Лювэн, дык пытае, ці будуў Лювэне. Напішу, хай прыяжджае, пазнакомлю яго зь Лювэнам. Рэшта навінаў ніякіх. Жука таксама бачу толькі на сьнеданьні ў 7:30 і вечарам перад тым, як класьціся спаць. Што-ж, чалавек робіць 2 гады нараз, дык няма часу ў цацкі гуляць.
Здаецца, болей няма чаго пісаць, дык на гэтым кончу. Прывітаньне ўсім Запруднікам ды й вітай ад мяне др. Орсу32 й Паланевіча33, а таксама др. Набагеза34.
30 Маецца на ўвазе выданьне: Купала, Янка. Спадчына. Нью-Ёрк — Мюнхен, 1955. LXVI + 497 с.
31 Аўген Кавалеўскі (1921-1963), грамадзка-культурны дзеяч, драматург. У лягерах DP у Нямеччыне ў другой палове 1940-х гг. арганізаваў з прафэсійных актораў на эміграцыі Тэатар эстрады, які езьдзіў з гастролямі па розных лягерах. У1947 г. у Міхэльсдорфе выдаў адмысловы “Кароткі курс навучаньня актора”. Пісаў апавяданьні, фэльетоны й п’есы, якія публікаваліся на старонках эміграцыйных пэрыёдыкаў, а таксама выходзілі асобнымі выданьнямі. У 1949 г. перабраўся ў Францыю, дзе быў вымушаны працаваць у парыскай кравецкай майстэрні. Быў сябрам Аб’яднаньня беларускіх работнікаў у Францыі (АБРФ), а таксама сакратаром і кіраўніком аддзелу культуры Галоўнай управы Беларускай незалежніцкай арганізацыі моладзі ў Францыі.
32 Маецца на ўвазе Аляксандар Орса (1896—1959), грамадзка-палітычны й культурны дзеяч, пэдагог. У часе Другой сусьветнай вайны быў школьным інспэктарам Наваградзкай акругі. У1944 г. выехаў у Нямеччыну, быў дырэктарам Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу (Міхэльсдорфе). У1949 г. выехаў у ЗША. Браў актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці: у працы Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, БІНіМу.
33 Гіпаліт Паланевіч (1907—1997), грамадзка-культурны дзеяч, пэдагог, гісторык. У1932 г. скончыў Ленінградзкі пэдагагічны інстытут. Быў рэпрэсаваны і ў 1936—1940 гг. адбываў пакараньне ваУхта-Іжэмскім лягеры (Комі АССР). Пасьля вызваленьня вярнуўся ў Беларусь і працаваў настаўнікам. Ад 1944 г.— на эміграцыі. Выкладаў гісторыю ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Нямеччыне, кіраваў тэатральным гуртком. У1950 г. выехаў у ЗША. Жыўу Нью-Ёрку. У1962 г. атрымаўунівэрсытэцкі дыплём у галіне бібліятэказнаўства. Працаваў па спэцыяльнасьці. Сябра Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў ва ўправу Нью-Ёрскага аддзелу арганізацыі. Аўтар шэрагу публікацый па гісторыі Беларусі.
34 Уладзімер Набагез (1919—2011), грамадзкі дзеяч, лекар. Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны вучыўся на мэдычным факультэце Марбурскага
Дык трымайся.
Твой В. Бакуновіч.
Лювэн, 23.7.59. Здароў, Янка!
Учора раскрыў Твой ліст, паколькі й маё прозьвішча фігуравала на капэрце, і адразу-ж пачаў “дэмарш”. Аднак, пабачыўшы, што мне самому цяжкавата, я ўзяўся за пэра. Пэр паабяцаў зрабіць усё пасьля вячэры, а пасьля вячэры зьбіраецца недзе ў дароіу, дык я яго за каўнер і не адстаў датуль, пакуль ня было ўсё зроблена. Дык справа выглядае наступна: адзін фармуляр ахвотна ўзяўся праф. Обэр запоўніць (паміж іншага вельмі добра памятуе цябе й Паўлушу35, доўга распытваўся, дзе каторы знаходзіцца, як уладзіліся й г. д.). Адносна другога фармуляру пэр тэлефанаваў да сакратара Твайго факультэту36, каторы ёсьць добры знакомы й сябра па студэнцкай лаўцы пэра. Той адказаў, што ахвотна зрабіў-бы, але як можна выстаўляць апінію аб чалавеку, не знаючы яго? Нарэшце згадзіўся, што пэр выпаўніць фармуляр, а ён падпіша. Ня знаючы, як выпаўняць, пэр патэлефанаваў яшчэ раз да Обэра, расказаўшы, у чым справа. Обэр адказаў, што для яго гэта ня першы раз гэтыя фармуляры, і гэтым займаўся я (Обэр) і Жэніко. Жэніко таксама згадзіўся. Яны меліся ўчора вечарам спаткацца, абгаварыць разам і запоўніць фармуляры. Спадзяюся, што сяньня будуць высланыя. Учора вечарам пазадрасоўвалі ім капэрты таксама на лётніцкую пошту, і я паразносіў. Да кажнае капэрты далучылі па тры інтэрнацыянальныя паштовыя купоны. Думаю, хопіць. Хацеў я пэру зьвярнуць за купоны, але ён адмовіўся; гэта, кажа, для Янкі, бо ён для мяне таксама многа рабіў у Амэрыцы. Але пры ўмове, што 5 дал. падзялюся з Жучкаю — хітры Язуіт! Такім чынам, думаю, што ўсё будзе ўпарадку.