Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
У мяне тут старына. Із мэмуарам вазіцца няма часу. Трэба раней зрабіць з т. зв. лектюр экономік (ангельская, расейская й польская мовы). Потым сэмінар, потым 4 гадзіны журнэ д’этюд51. У мэмуар да гэтага часу напісаў уводзіны, каб пазнакоміць каротка, што гэта “Беларусь”; пачаў таксама першы шапітэр52 і пакінуў, няма часу.
Дык на гэтым канчаю, бо пошта можа закрыцца, сяньня сыбота, і пошта, здаецца, працуе да 12:30. Ага! “Беларуская Моладзь”53 часапіс
1950 г. вучыўся ў Лювэне. Скончыў факультэт паліталёгіі й сацыялёгіі Лювэнскага ўнівэрсытэту. Працаваў у Інстыіуце вывучэньня СССР у Мюнхэне.
49 Рыхтаваны ў Лювэне зборнік Равенскага так і ня быў выдадзены.
50 Мікола Равенскі памёр 9 сакавіка 1953 г.
51 Joumee d’etude (фр.) — вучэбны дзень.
52 Chapitre (фр.) — разьдзел, частка.
53 “Беларуская Моладзь” — квартальнік Зіуртаваньня беларускай моладзі ў Амэрыцы, які выходзіўу Брукліне ў 1959—1980 гг. У выданьні браўудзел Янка Запруднік.
№ з да нас не дайшоў. Станкевіч Ю[ры]54 пісаў, што выслаў, але паколькі я не атрымаў, то думаў, што ён зрабіў памылку, меў на ўвазе № 2, які маем.
Дык вітай там нашую братву! Шкада Орсы55, што так і ня прышлося пабачыцца мне зь ім.
Бакуновіч.
Р. S. Жук сядзіць яшчэ тут бяз працы. Кажа, што будзе пісаць Табе і аблае, што ня даў яму адказу. Так Табе, халера, і трэба!
Лювэн, 23.9.60.
Здароў, Франц!
Пару дзён таму мы атрымалі некалькі лістоў зь Беласточчыны ад прыватных людзей і 2 лісты ад старшыні БГ-КТ56 сп. Ул[адзімера] Станкевіча57 ў справе іхніх кандыдатаў на Лювэнскі Ўнівэрсытэт. Ідэя сама сабою не благая, але... Перад тым, як прапанову ўносіць у Беласток, трэба было хоць зь ветлівасьці зьвярнуцца да пэра. Гэта першае, на што ён зьвярнуў увагу. Крок вельмі нетактоўны, аднак трудна — у нас заўсёды так рабілася. Тым больш, што тут нам усе фонды адмоўленыя, паколькі няма ўжо болей студэнтаў ДыПі. Вельмі магчыма, што сп. Становіч запрапанаваў зусім прыватна. Але мы атрымалі афіцыяльны ліст ад Станкевіча зь Беластоку. Як мы можам на яго рэагаваць? Хто ёсьць Станкевіч зь Беластоку з пункту гледжаньня нацыянальнага? Якія будуць кандыдаты на ўнівэрсытэт з пункту гледжаньня нацыянальнай сьведамасьці? Зрэштаю, хто такі Становіч? — Стагановіч58? На якое ліха
54 Юры Станкевіч (1928—2014), грамадзкі дзеяч, сын Янкі й Марыі Станкевічаў. Пасьля Другой сусьветнай вайны вучыўся Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу. У 1949 г. выехаў у ЗША. Паводле адукацыі інжынэр-электрык. Быў актывістам шэрагу беларускіх моладзевых арганізацый, сябрам рэдкалегіі часопісу “Беларуская моладзь”. Сябра Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Аўтар падручніка “Кароткі агляд гісторыі Беларусі” (вытрымаў некалькі перавыданьняў), выдавец беларускіх кніг і пэрыёдыкаў, у тым ліку часопісу “Belarusian Review”.
55 Маецца на ўвазе Аляксандар Орса, які памёр 2 лістапада 1959 г.
56 Маецца на ўвазе Беларускае грамадзка-культурнае таварыства — грамадзкая арганізацыя беларусаў у Полыпчы, заснаваная ў 1956 г.
57 Уладзімер Станкевіч ад 1958 г. быў старшынём БГКТ.
58 Аляксандар Стагановіч (1890—1988), грамадзкі дзеяч. У1925 г. уступіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду. У1928 г. вылучаны дэпутатам ад Наваградзкай акругі ў польскі сойм па сьпісе “Змаганьня”, але за два дні да выбараў арыштаваны й зьняволены. Пасьля асабістага заступніцтва маршалка сойму вызвалены. У канцы 1928 г. адмовіўся ад дэпутацкага мандату ў знак пратэсту супраць супрацоўніцтва з КПЗБ. Празь некаторы час быў арыштаваны (паколькі пазбавіўся дэпутацкай недатыкальнасьці)
ўсе гэтыя шыфроўкі? Мы ня ведаем, зь кім маем дачыненьня ў Беластоку, а таксама і ў ЗША.
Тут я перасылаю Табе копію ліста Станкевіча. Мы яму далі адказ, а фактычна запрасілі, каб прыехаў сюды прадыскутаваць усё на месцы. Пабачым, які ён дасьць адказ.
Дык перадай вусна ці як хочаш Становічу гэта, што я напісаў. Калі гэта ёсьць Стагановіч, дык яму належыцца салідны наганяй. Бо што, але паінфармаваць нас мог-бы хоць адносна Станкевіча. А так ліха ведае — таргуем ката ў мяшку. Тут быў якраз Сіповіч59, дык абяцаў нам дастаць стыпэндыі для тых, што прыедуць зь Беласточчыны. Калі яшчэ прыедуць.
Я тут распачаў аднова атаку на Годры ізь сьпеўнікам. Словы рэлігійных песьняўужо адбітыя. Горш будзе, калі сьпеўнік будзе гатовы й ня будзе, чым заплаціць. Частка грошай “Б[ацькаўшчы]ны”, што былі ў Бруксэльскім банку, Жучка распусьціў. Такім чынам, ня маем грошай ні ад Шчэцькі, ні ад Жука, і сядзім на бабох. Я таксама гэта ўсё кіну к ліху, бо ўжо ня маю грошай на цягнік.
Учора прыехала ўжо Людміла Войтэнка60. Я некалі зьбіраўся ў Амэрыку ехаць, але яна мне расказала аб жыцьці й “дзейнасьці” нашых Беларусаў там, дык гэта нават не саладуха, а горшае нешта ад палескае дрыгвы. Такім чынам у мяне адпала ахвота ад эміграцыі ў ЗША. У радыя ў Мюнхэне61 не прыймаюць, а ў інстытуце62 ўжо звольнілі 8 асобаў, у тым ліку і Ляўковіча63. Што рабіць далей — ня ведаю. У Аўстралію варочацца навет і ня думаю. Такім чынам апынуўся зь нічым. Магчыма, што з болем сэрца прыдзецца варочацца ў Аўстралію дзеля бацькоў. Бо, брат, я апынуўся пры разьбітым карыце.
Вітай там усіх у хаце. А пакуль што трымайся, бо мне няма за што.
Бакуновіч.
і асуджаны на шэсьць гадоў турмы. Падчас нямецкай акупацыі кіраўнік Беларускай народнай самапомачы на Наваградзкую акругу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Пры канцы 1940-х гг. выехаўу ЗША. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, Згуртаваньня беларускіх ветэранаў і епархіяльнай Рады БАПЦ. Ад 1957 г. намесьнік Прэзыдэнта Рады БНР. Пакінуў успаміны, выдадзеныя ў Менску (2011).
59 Часлаў Сіповіч (1914—1981), рэлігійны дзеяч, стваральнік беларускага рэлігійна-грамадзкага асяродку ў Лёндане, ад i960 г. грэка-каталіцкі біскуп.
60 Людміла Войтанка стала жонкай Уладзімера Бакуновіча.
61 Маецца на ўвазе беларуская рэдакцыя радыё “Вызваленьне” ў Мюнхэне, якая пачала сваю працу ў 1954 г.
62 Маецца на ўвазе Інстытут вывучэньня гісторыі й кулыуры СССР у Мюнхэне.
63 Ніканор Ляўковіч (1922—1993), брат Ніны Абрамчык, жыў у Мюнхэне.
Лювэн, 17.4.62. Здароў, Янка!
Я тут, брат, узяўся давесьці сьпеўнік да канца. Але баюся, што нічога не атрымаецца. Атрымаў ад Шчэцькі ліст, дзе ён падае ўсе прыходы і выдаткі, што тычыцца сьпеўніка. I як выглядае паводле яго, дык у касе атрымаўся дэфіцыт. Ён кажа, што мае яшчэ грошы з “Наперад”, але яны ня маюць нічога супольнага зь сьпеўнікам. Філязофія гэта ўся выглядае ня толькі камічна, але проста дурна. Калі “Наперад” ня мае нічога супольнага зь сьпеўнікам Равенскага, дык што я маю супольнага і чаму павінен бегаць, як дурань? Тут быў Марговіч у прошлым тыдні, дык я яму даў прачытаць ліст Шчэцькі, ведаючы, што Марговіч у тую касу вінават добрую порцыю. Марговіч мне катэгарычна сказаў, што я ня маю ніякага права дамагацца грошаў з “Наперад” на сьпеўнік, бо гэтыя грошы ёсьць уласнасьцю некалькіх чалавек, у тым ліку й Марговіча. Я ніколі гэтых грошаў не дамагаўся й ня ведаў, што яны ёсьць. Я зьвяртаўся да ўсіх папарадку за дапамогаю, і адказ Марговіча мне не падабаўся. Цяпер, як апошняе, рашыў зьвярнуцца яшчэ да Цябе. Згодна кантракту, мы мусім яшчэ заплаціць для Godry 18500 фр[анкаў]. Дзе ўзяць грошы? Да таго-ж ня я і ніхто іншы тут ня ведае, які мае быць тыраж. Калі тыя грошы з “Наперад” ёсьць (на паперках), дык было-б добра, каб Шчэцька пасьцягваў іх ад тых, каму панадаваў, і перавесьці на сьпеўнік. Ты як сябра 12-кі64 можаш там забіраць голас ці выносіць нейкую пастанову, чаго я не магу зрабіць. Альбо меней з тым, скуль гэтыя грошы будуць, галоўна, каб у нас сьпеўнік выйшаў. Я тут даволі пабегаўся Godry — пэр і назад. Дайшло, што нарэшце пэр узяўся за карэкту. Калі ён карэкту кончыць, дык што далей? Хто падпіша вэксэль, каб пусьціць сьпеўнік у друк? Я думаю, што ўжо даволі выдаў Войтанкавых65 грошаў, каб
64 “Дванаццатка” — група беларускай моладзі, што ў 1948 г. паехала зь Нямеччыны ў Вялікабрытанію працаваць у капальнях, каб зарабіць на навучаньне. 3 Брытаніі большасьць хлопцаў паступіла ў Лювэнскі ўнівэрсытэт у Бэльгіі. Ад 1948 г. сябры “Дванаццаткі” выдавалі часопіс “Наперад!”. Падрабязьней пра гэта можна знайсьці ў кнізе Янкі Запрудніка “Дванаццатка: Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэлыіі (1946—1954 гг.)” (Нью-Ёрк, 2002).
65 Маецца наўвазе Віктар Войтанка (на эміграцыі Васілеўскі, 1912—1972), грамадзкі й рэлігійны дзеяч, лекар. Скончыў мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу. Падчас нямецкай акупацыі быў бурмістрам Баранавічаў. Удзельнік Беларускага царкоўнага сабору. Ад 1943 г. акруговы лекар у Слоніме, у 1944 г. доктарінспэктар Беларускай краёвай абароны. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1945~1949 гг. жыўу паўднёва-заходняй Нямеччыне (Бадэн-Вюртэмбэрг, француская зона акупацыі). Удзельнік зьезду беларускіх сьвятароў і грамадзкіх дзеячаў, прыхільнікаў Рады БНР (5 чэрвеня 1948 г.), на якім
давесьці памятнік Равенскаму да канца й да гэтага часу на сьпеўнік. Цяпер я рашыў напляваць на ўсе патрыатызмы, будуць грошы — буду варушыць яго наперад, а не — дык хоць трава не расьці. Разумею, што Марговіч разявіў горла, бо ня хоча доўг сплачваць. Але не разумею, чаму гэта я павінен дабівацца аднекуль нейкіх грошаў і чаму я павінен сварыцца з кажным трутням тыпу Марговіча?
Вось-жа я прапаную, каб ты там дагаварыўся з Шчэцькам і зь Мюнхэнам, ці хоць з чортам, і каб дастаў грошы на сьпеўнік. Я зрабіў, што мог, і на гэтым кропка. Што адносна сьпеўніка, дык гэта ёсьць мой апошні ліст, бо ня варта дурыць галаву людзям і забіраць свой час справамі, якія ад мяне зусім не залежаць і за якія я ня маю абсалютна ніякае адказнасьці. Далей рабіце, што хочаце.
Стрэчынь66 перадае “дзякую” за вельмі прыемны ліст ад Цябе (мне не сказаў, што за ліст, толькі хваліўся, што вельмі цікавы й добры ліст). Таксама перадае прывітаньне Табе зь сям’ёю. Дом на Гувэры67 зруйнаваны. Будуюць ужо новы. Пэра ўдома няма, паехаў недзе на французскую граніцу. Як быў у хаце, дык як сядзіш на карку, дык робіць карэкту, а выйдзеш ад яго, дык ён і кідае. Потым, як я пакінуў яго падганяць, дык сьпеўнік ляжыць пад самым сподам на стале, а на вярху кучы папераў. Зрэштаю, тым сталом ён не карыстаецца ўжо, бо немагчыма прыступіцца.