Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Рэшта ўсё старына. Я зрабіў фотакопію Літургіі Равенскага, бо з друкам нічога ня будзе. Сабе трымаю для архіваў маіх. Жучка жыве ў Бруксэлі, чакае насьледзтва. Рэшта ўсё старына. 3 дактарату я зрабіў тры шапітры, астаецца яшчэ 2 й тэзісы. Бачу, што калі кончу ў гэтым годзе, дык не спраўлюся выдрукаваць.
На гэтым канчаю. Прывітаньне Олі й дочкам ад нас абаіх.
Вясёлых Вялікодніх Сьвят.
Твой Бакуновіч.
была адноўлена БАПЦ. Ад 1950 г. жыў у штаце Нью-Джэрсі, ЗША. Віктар Войтанка быў цесьцем Уладзімера Бакуновіча.
66 Маецца наўвазе Андрэй Стрэчань (1916—1999), грамадзкі дзеяч. У1947— 1948 гг. працаваў у вугальных капальнях Бэльгіі, непадалёк ад Льежу; тады ж улучыўся ў беларускае нацыянальнае жыцьцё. Адзін з заснавальнікаў Саюзу беларусаў Бэльгіі. У 1955 г. пераехаў у ЗША. Пасяліўся ў Кліўлэндзе. Актыўны будаўнік першай кліўлэндзкай царквы БАПЦ і Беларускага грамадзкага цэнтру “Полацак”. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у кіраўніцтва Кліўлэндзкага аддзелу арганізацыі. Шматгадовы прадстаўнік газэты “Беларус” у Кліўлэндзе.
67 Відаць, маецца наўвазе Беларускі студэнцкі дом, што знаходзіўся ўЛювэне на Hoover Place, 19.
Лювэн, 26.9.62 Дарагі Янка!
Ад некалькі тыдняў зьбіраюся напісаць Табе ліста, ды з часам ніяк ня мог сабрацца. Справа ў тым, што а. Робэрт мае ехаць у Рым на каталіцкія “кучкі”68, гэта мае зацягнуцца пару месяцаў. Здаецца, ён гаварыў, што выядзе на тры месяцы. А я ў міжчасе стараўся кончыць мой 4-ы шапітр і аддаць прафэсарам. Ясна, што пэр папраўляе, і таму сьпяшу. Цяпер я нажаў на пэра, каб нешта рабіў зь сьпеўнікам, бо запраўды, сорамна ўжо. У наступным годзе прыпадаюць іо-ыя ўгодкі сьмерці Равенскага, і трэба было-б нарэшце выдаць зборнік. Пару вечароў я сам сядзеў і падпісваў словы пад ноты. Зрабіў ужо нейкую чацьвёртую частку сьпеўніка. Нарэшце і я ўпёрся ў труднасьці: няма арыгіналаў із словамі. Як набіралі словы ў Мюнхэне, дык недзе там і выкінулі. Цяпер маем адбіткі нотаў і словаў, а таксама й партытуры Равенскага. Аднак большасьць гэтых песьняў ня згодныя з партытурамі Равенскага таму, што ён іх перарабляў. Зрэштаю, тыя песьні, што згодныя з партытурамі — мусіць вазіцца зь імі калі не спэцыяліст, дык прынамсі чалавек, што знае ноты, а ня такі знаток, як я. Гэта работа была-б для пэра, але й да гэтага часу ён ня ўзяўся нават. Усё корміць “заўтракамі”. Нарэшце сказаў, што забярэ з сабою ў Рым і там у міжчасе будзе “працаваць”. Фактычна ён хоча забраць усё з сабою, бо я хацеў “пастрашыць”, а фактычна падагнаць яго, і сказаў, што калі не прыступіць да апрацоўкі зборніка, дык будзем вымушаныя аддаць усё ў Мар’ян Г аўз69, а ведаеш, якія пэр мае “пачуцьці” да Мар’ян Г аўз’у. Праўда, у Мюнхэне ў нас гутарка была аб тым, каб перадаць усё ў Лёндан. Сянькоўскі70 й цяпер яшчэ мае зь імі “перагаворы”, а паколькі ўсё ідзе ў лістах, дык зразумела, цягнецца ўсё, як каўчук. Найгоршая справа, што апрача мяне ніхто не падганяе пэра. Нядаўна, будучы ў Мюнхэне, я прыпамінаў Цьвірку, дык той як разявіўся на мяне, што, мол, ён ужо некалькі лістоў напісаў да пэра ў справе сьпеўніка. Як вылязла потым, дык ён нават і ня зьбіраўся
68 “Кучкамі” на Беларусі называлася габрэйскае сьвята Сукот (ад іўр. — шалаш, кушчы) — сямідзённае сьвята ў памяць аб бадзяньнях габрэяў па пустэльні пасьля выхаду з Эгіпту.
69 Марыян Хаўз (Марыйскі дом — Marian Haus') — будынак на Holden Ave­nue, 12 у Лёндане, дзе ад 1947 г. месьцілася Беларуская каталіцкая місія ўсходняга абраду. У Марыян Хаўз ад пачатку 1950-х гг. сталі збіраць бібліятэку й архівы, што паклалі пачатак будучай Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны.
70 Юры Сянькоўскі таксама быў выпускніком Лювэну, пасьля сканчэньня якога працаваўу беларускай рэдакцыі радыё “Вызваленьне / Свабода” ў Мюнхэне.
пісаць. Зрэштаю, пайшоў ён сьлядамі Гіцкага71, дык ня мае часу ўзяцца за нешта паважнейшае. Я, брат, запашуся тут цярпелівасьцяй і памалу націскаю. Веру, што ў наступным годзе сьпеўнік выйдзе, затрымка толькі ў грашах. Вось, браток, для Цябе заданьне (баявое): зрабі, што хочаш, але каб Шчэцька грошы прыслаўна мяне, бо выслаўшы на пэра, дык ён іх праесьць із сваімі нэграмі і флямакамі ў італьянскім рэстаране. Некалі мне Шчэцька адказаў, што ён ніякіх грошаў на сьпеўнік ня мае, а тое, што ён мае, гэта грошы “Наперад”, даўшы адначасна намёк, што я ня маю права іх дамагацца. Слухай, брат, гэта не падыход да справы. Для сябе я наагул ніякіх грошаў не дамагаюся. А тыя, што ён мае тэарэтычна, — гэта не ягоныя, і ён гэтыя грошы мусіць аддаць. Ты ёсьць адзін ізь лідэраў дванаццаткі, дык, калі ласка, слова за Табою. Думаў пагаварыць зь Цьвіркам, але не ўдалося. Таму пішу да Цябе, а не да Шчэцькі. Я тут наезьдзіў ужо да Годры 480 фр[анкаў] ($9), думаю, што вы там таксама не раскідаецеся далярамі (зарабіўшы іх), дык чаму я павінен аплачваць усё грашамі цесьця? Даволі часта ў мяне пэсымістычны настрой. Жучка жыве ў Бруксэлі, мае аўта сваё, мае тэлефон, прычым у суботу не працуе. А я мушу пёрці, як дурань, зь Лювэну, каб застаць Годрага ў сыботу перад абедам. Жучка гэтага зрабіць ня можа, бо мусіць ехаць у Антвэрпэн да цёшчы (жонка бяз маткі ня можа жыць). Зразумела, калі-б тут нікога ня было, апрача мяне, дык чалавек маўчаў-бы і цягнуў-бы спакойна, але бачыўшы, што ёсьць тыя, што знаходзяцца ў лепшых умовах, і яны мусілі-б рабіць, а ні халеры ня робяць, дык мімаволі рукі ападаюць.
Таксама трэба было-б атрымаць ад Шчэцькі, ці ня ведаю, дзе гэта ўсё знаходзіцца, гэта ліста ахвярадаўцаў на зборнік і іхныя адрасы (калі ёсьць). Бо я мусіў спэцыяльна езьдзіць да Годрага, каб паглядзець кантракт, якія там стыпуляцыі72, а арыгінал ляжыць у Шчэцькі. А цяпер што да цаны: у кантракце стаіць, што мы павінны заплаціць Годраму, калі будзе на звычайнай паперы 72 грамы іооо эгз[эмпляраў] — 32 франкі штука; калі 2000 эгз[эмпляраў] — 19,7 фр[анкаў], калі 3000 эгз[эмпляраў] — 16 франкаў штука. Калі на люксовай паперы (90 грамаў): за юоо эгз[эмпляраў] — 34 фр[анкі], 2000 эгз[эмпляраў] —
71 Маецца на ўвазе Ўладзімер Дудзіцкі (сапр. Гуцька, на эміграцыі Гіцкі, 1911 — пасьля 1976), літаратар, публіцыст, грамадзкі дзеяч. У1949 г. выехаў у Вэнэсуэлу, дзе заснаваў Згуртаваньне беларусаў у Вэнэсуэле. Працаваў у Інстытуце сельскай гаспадаркі. У 1956—1962 гг. кіраўнік беларускай рэдакцыі радыё “Вызваленьне” ў Мюнхэне. Пазьней жыў у ЗША. Уладзімер Дудзіцкі меў праблемы з алькаголем, таму выраз “пайсьці сьлядамі Гіцкага” трэба ўспрымаць як заўвагу, што чалавек (у гэтым выпадку Ўладзімер Цьвірка) пачаў піць.
72 Stipulation (фр.)—умова.
21,7 [франкаў] за паасобнік; калі 3000 эгз[эмпляраў] — 18 франкаў за паасобнік. Як па Твоему, што лепей рабіць? Зразумела, што першая ўмова, гэта трэба мець гэтыя грошы, але я думаю, што яны будуць, бо калі не, дык я кіну ўсё й перастану дурыць галовы іншым. А таксама якую цану ставіць? Я думаю, што мінімум гэта будзе $2. Што Ты на гэта? Я вельмі добра разумею, што ў Цябе таксама з часам не раскошна, але пастарайся, можа, падчас працы дастаць Шчэцьку тэлефанічна і “падахвоць” яго паварушыцца.
Я да нікога болей ня пішу, бо ня маю часу, ды й з грашыма справы дрэнь, цесьць не працуе, дык нас папярэдзілі, каб трымаліся скупа. У прошлым тыдні пэр выйшаў з шпіталю, ён сказаў, меў апэрацыю. Нешта ў жываце выразалі. Перад тым, як пайсьці ў шпіталь, ён сказаў, што едзе ў Рым. Зрабіў гэта спэцыяльна, каб яму не надакучалі з візытамі. Меў рацыю. Прычым не гаворыць, што выразалі. Кажа, я спаў і ня ведаю, што выразалі. Хто яго ведае, можа меў аборт, як Ты думаеш? Цяпер ён нешта пахудаў. У шпіталі сказалі, што мусіць пахудаць мінімум 8 кг, але ведаеш, гэта не зь ягоным апэтытам худаць. У мяне ўсё ОК, галоўнае ўжо зроблена. Канчаю 4 шпітар, а ўсіх пяць. Прычым палавіна пятага ўжо зроблена. Некалі ня меў матарыялу, каб прадаўжаць 4-ы, дык узяў рабіць 5-ы, каб ня траціць часу. Спадзяюся кончыць першую рэдакцыю да Калядаў. Спадзяюся недзе ў лютым ці сакавіку абараніць. А як там справы ў Цябе? Ня толькі з дактаратам, але наагул. Нядаўна тут быў Сенькоўскі (прадаўжаў свае паперы73), дык наракае, што Цьвірка з Марговічам папіваюць у кантыне за дарогаю, бо тут забаранілі прадаваць алькаголь. Марговіч там працуе часова. Вось гэта было-б усё на сёньня. Мне з Аўстраліі прыслалі маю машынку. Я як ехаў у Лювэн, дык баяўся браць яе з сабою, дык цяпер каштавала ім пару фунтаў перасылка. Мусіў тут чысьціць яе, але галоўна, што піша. Вітай ад нас сям’ю, таксама Кіпеляў74 і Шчэцьку. Экстра прывітаньне Адамовічу75.
Твой Валодзя.
73 Як і іншыя беларускія студэнты ў Лювэне, Юры Сянькоўскі меў афіцыйныя паперы пасьведчаньня асобы (пасьведчаньне аб грамадзянстве, праязны дакумэнт), выдадзеныя ў Бэльгіі, і мусіў іх пэрыядычна абнаўляць да часу атрыманьня ўжо нямецкага грамадзянства.
74 Зора Савёнак і Вітаўт Кіпель таксама скончылі Лювэнскі ўнівэрсытэт. Ад 1956 г. яны жылі ў ЗША, дзе ажаніліся.
75 Антон Адамовіч (1909—1998), грамадзкі дзеяч, літаратуразнавец, гісторык, публіцыст, літаратар. Ён быў выкладчыкам Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу, дзе вучыўся Уладзімер Бакуновіч, як і Янка Запруднік. Гэтым і тлумачацца “прывітаньні”.
Лювэн, 11.1.63.
Дарагі Янка!
Атрымаў Тваіх два лісты, а не адпісаў, бо ня было чым хваліцца. 3 другога боку, з часам таксама ўжо ня надта раскошна, бо цяпер рыхтую ўжо маю тэзу да друку, дык стараюся перабіць на чыста, бо трэба, каб прафэсары аксэптавалі — тады можна будзе прыступаць да друкарскае справы. Асталася мне яшчэ старонак паўсотні перабіць на машынцы, а там будзе затрымка за прафэсарамі. Сыіяшу, бо хочу недзе ў красавіку абараніць, каб у маі ці хутка пасьля выяжджаць у Амэрыку. Мне ўжо Лювэн надаеў.
У міжчасе сядзеў таксама над зборнікам Равенскага. Цяпер ужо галоўнае зробленае. Фактычна, затрымка за Годрым. Таксама хочу, каб да майго выяздуў Амэрыку зборнік пабачыў сьвет. Ведаю вельмі добра, што калі я гэтага тут не зраблю, дык зборнік будзе ляжаць наступных сем гадоў, калі ня боляй. Хлапцы з Мюнхэну ня змогуць прыяжджаць сюды з мэтаю рабіць карэкту ці нейкія праўкі, а нашыя бруксэльцы: Арэшка76, Жучка77 і Саўка78 нават нічым і ня цікавяцца. Наракаюць заўсёды толькі, што перамучаныя на працы. Такім чынам, прыходзіцца аднаму спраўляцца. Пэр мне некалькі разоў абяцаў, што, будучы