76 Аляксей Арэшка ад 1957 г. працаваўуфармацэўтычнай фірме “Labaz” як кіраўнік групы хімікаўу галіне пошуку сінтэзу лекаў ад сардэчна-сасудзістых захворваньняў. Аўтар дзясятка навуковых артыкулаў у спэцыялізаваных бэльгійскіх і францускіх часопісах. Удзельнік шматлікіх міжнародных навуковых кангрэсаў. 77 Янка Жучка працаваў у галіне сталёвых канструкцый, ад 1968 г. у інфармацыйным цэнтры па выкарыстаньні сталі ў будаўніцтве. У1968—1985 гг. працаваў у рэдакцыі міжнароднага часопісу “Acier — Stahl — Steel”. Аўтар мноства артыкулаў у галіне сталёвых канструкцый. Ад 1985 г. займаў пасаду дарадцы ў сваёй спэцыяльнасьці, чытаў лекцыі й праводзіў канфэрэнцыі для інжынэраў і архітэктараў. 78 Маецца на ўвазе Міхась Саўка-Міхальскі (1927—1990), мастак, рэстаўратар, грамадзкі дзеяч. У1951—1955 гг. навучаўся на факультэце археалёгіі й гісторыі мастацтва Лювэнскага ўнівэрсытэту (Бэльгія). Па атрыманьні дыплёму ўладкаваўся на працу мастаком-рэстаўратарам у Каралеўскі інстытут мастацкае спадчыны ў Брусэлі. У 1969 г. пасьля адпаведных экзамэнаў заняў пасаду адміністрацыйнага сакратара, а ў 1982 г. — кіраўніка працаў інстытуту. Выяжджаў на археалягічныя раскопкі ў Грэцыю, Турцыю, Алжыр. Дзякуючы выдатным вынікам працы атрымаў прызнаньне бэльгійскіх мастацкіх колаў і быў пакліканы ў каралеўскі палац, дзе вучыў каралеву маляваньню й рэстаўрацыі. Быў спэцыялістам у старажытным насьценным росьпісе, распрацаваў спэцыяльную тэхніку рэстаўрацыйнага працэсу; тэарэтычныя асновы й практычныя рэкамэндацыі асьвятліў у шэрагу публікацыяў. За заслугі ў галіне рэстаўрацыі быў уганараваны званьнем Кавалера Ордэна Кароны. ў Бруксэлі, пад’едзе ці патэлефануе да Годры, але далей абяцанак не пайшло. Запраўды некалі хацеў пакінуць усё, а ўзяцца шчыльней за тэзу. Потым перадумаў, што гэта найлягчэй, што можна зрабіць. SpamTaro, нехта павінен цягнуць. Відаць, Шчэцька, таксама, як і пэр, — далей абяцанкі ня можа рушыць. Што да статыстычных даных, дык я карыстаюся савецкімі зборнікамі народнага хозяйства СССР з 1959 году, з i960 году, з 1961 году і бюджэтам СССР і бюджэтамі саюзных рэспублік. Вось паводля гэтых зборнікаў раблю мае вылічэньні. Гэтыя зборнікі, напэўна, мае Кіпель. 3 Конюхам79 у Бруксэлі мы спаткаліся. Першы раз я быў з пэрам. Потым былі ўсе бруксэльцы нашыя, а таксама й пэр. Другі раз я ня езьдзіў — ня было чаго. Паміж іншага, хлопцы з Бруксэлі асталіся незадаволеныя Конюхам: пасьля вячэры хацелі схадзіць зь ім разам на піва, і Конюх адмовіўся, бо ў гатэлі ягоная брація арганізавала папойку, дык ён не хацеў упусьціць водачку. Магчыма, аб гэтым нічога там успамінай Конюху. Бо Жучка, Саўка і Арэшка чуюцца, што Конюх хацеў спаткацца зь імі на гвалт, а потым прамяняў іх на расейцаў і на расейскую водку80. У гэтым яны, зрэштаю, маюць паўнейшую рацыю. Думаю, што наступным разам, як Конюх прыедзе ў Бруксэлю, а ён мае прыехаць з хорам недзе ў сакавіку, дык брація да яго болей не паедзе. 18.11.63 у нас радзілася дачушка Натальля, завём проста Натка, дык у хаце ўжо болей шуму й меней часу ўжо ёсьць, бо трэба то пакупаць, то пазабаўляць. A то проста немагчыма працаваць, бо стол заняты — трэба перапеляноўваць яе. Вітай сям’ю ад нас. Сэрвус81! Твой Валодзя. Самэрсэт, 7.11.67. Дарагі Янка! Цешуся, што яшчэ адзін паважна бярэцца за справу выданьня сьпеўніка. Да гэтага часу я адзін пісаў і да Жучкі, і да Сенькоўскага, і праз цэлых тры гады пісаніны я нават не атрымаў парадачнага адказу. Фактычна кончылася тым, што яшчэ чакаю — а можа... Жучку я пісаў дакладна, у якім стане я пакінуў сьпеўнік Равенскага, але калі ён пайшоў 79 Пётра Конюх (1910—1994), грамадзкі дзеяч, сьпявак. У 1951 г. скончыў Рымскую акадэмію мастацтваў, Пазьней цягам доўгіх гадоў быў удзельнікам хору данскіх казакоў пад кіраўніцтвам Сяргея Жарава. Езьдзіў з гастролямі па Эўропе й Амэрыцы. 80 Маецца на ўвазе тое, што Пётра Конюх выступаў у хоры данскіх казакаў і слухачамі найбольш была менавіта расейская публіка. 81 Сэрвус — разьвітаньне лацінскага паходжаньн, ад servus humillimus, domine spectabilis — “пакорлівы раб майго гаспадара”. Сёньня мае значэньне “да тваіх (Вашых) паслугаў” або выкарыстоўваецца як простае разьвітаньне кшталту італійскага “Сіао”. да Годрага —усяго, што там знайшоў, гэта памылку ўмаёй французкай мове. Маладзец, што й казаць! Затое не пацікавіўся, відаць, дастаць у Годрага тую карэкту, што я рабіў. Будучы ў Лювэне, я быў пастанавіў сабе выдаць сьпеўнік Равенскага на іо-я ўгодкі ягонае сьмерці. Годры зрабіў мне быў адную адбітку нотаў — я іх праверыў разам з а. Робэртам. Потым на кірылічнай машынцы пападпісваў пад нотамі словы так, як яны павінны былі быць згодна арыгіналу, а каб быць пэўным, што там не натварыў “цудаў”, яшчэ раз праверылі разам з пэрам. Такім чынам, там уся праца кончана, і няма што болей рабіць. Тут далучаю адную старонку Табе, каб мог сам пераканацца, ці там патрэбны яшчэ рукапіс. Гэтую старонку я ўважаў папсутаю, бо чалавек, незнаёмы із славянскай моваю, можа не даперці. Можаш зразумець, наколькі там усё чысьценька і акуратненька зроблена. А калі цяпер Годры хоча дастаць рукапіс, дык толькі дзеля таго, што замяўшы ў сябе рукапіс — мы будзем вымушаныя заплаціць тую цану, якую ён ад нас зажадае, каб выдаць гэны сыіеўнік. Прычым рукапіс рэлігійных песьняў забраў з сабою сп. Кіслы82 й карэкту нотаў, а таксама падпісваньнем словаў займаўся, фактычна, а. Робэрт. Казаў, што ўсё зроблена без памылак. Словы ён падпісваў ад рукі, а потым я перапісваў на машынцы, і зноў ён правяраў. Апошнія 2 тыдні перад маім ад’ездам у ЗША Годры проста мяне вадзіў за нос. Усё казаў “учора выслаў”, “заўтра пасьля абеду вышлю, бо мой сакратар забыўся”, “ах, шкада, зноў забыўся выслаць”. Я ўжо адсюль пісаў Жучку й Сенькоўскаму, каб дасталі ў Годрага яшчэ адну адбітку й забралі тую, што я падпісаў словы, і ўсё гэта каб пераслалі мне сюды, а я адразу пусьціў-бы іх у друк. Я радзіў, каб Жучка зьвярнуўся да Годрага й сказаў, што гэны чалавек, які рабіў карэкту, ня мае ніякага паняцьця ў нотах, і няхай Годры зробіць яшчэ адну адбітку й дасьць тую адбітку, дзе я падпісваў словы, і на гэтым забывай, Годры, як звалі. Да гэтага часу, як ведаеш, нічога не зрабілі, што адносіцца сьпеўніка, ні Юрка, ні Жучка. Рукапіс народных ці сьвецкіх песьняў знаходзіцца ў мяне. Цяпер раблю фотакопіі. Трэба сказаць, што гэты рукапіс уцалеў цудам. Некалі пры нагодзе раскажу. На гэтым канчаю. Вітай сям’ю ад нас. Дык трымайся! Твой Валодзя. 82 Кастусь Кіслы (1898—1980), грамадзка-культурны дзеяч, хормайстар. Перад вайной і падчас яе арганізоўваў беларускае культурнае жыцьцё ў Беластоку. 3 1944 г. — на эміграцыі. Ад 1948 г. — у Бэльгіі, працаваў у вугальных капальнях. Пасьля сьмерці кіраўніка лювэнскага Беларускага студэнцкага хору М. Равенскага быў запрошаны дырыгаваць хорам. У траўні 1956 г. прыехаў у ЗША. Жыў у Кліўлэндзе. Кіраўнік беларускіх музычных калектываў і драматычнага гуртка ў Кліўлэндзе. Увосень 1976 г. выехаў да дачкі ў Полыпчу. Жыў у Беластоку. 21 чэрвеня 1971. Дарагі Янка! Зацягнулася ў мяне з высылкай абяцаных часапісаў. Злажылася гэтак, што прыехалі зь Нью Ёрку даволі позна, і мне ня было ўжо як клікаць сп. Віцьбіча83, каб ён пераслаўТабе часапіс. Прышлося чакаць, пакуль не прышле. Цяпер высылаю Табе ўсе 4 нумары за 1970 год. Першы нумар за 71 высылаю сп. Віцьбічу з тым, што ён Табе перашле. Пастарайся не трымаць месяцамі, як гэта робіць сп. Віцьбіч. Калі маеш магчымасьць у радыё84, дык пафатаграфуй, што Цябе цікавіць. Што Ты думаеш, каб у Фундацыі Крэчэўскага85 зрабіць бібліятэку беларусаведы. Думаю, што многія нешта далі-б. А ў будынку можна было-б адпусьціць адзін пакой на бібліятэку, і зборкі там маглі-б адбывацца, як і да гэтага часу. Я, напрыклад, аддаў-бы гэтыя часапісы для бібліятэкі. Я сяньня атрымаў ліст ад Жучкі з Зальцбургу (Аўстрыя). Цяпер ён зьяўляецца галоўным рэдактарам тэхнічнага (?) часапісу86 й паехаў у Аўстрыю на кангрэс. Але ня піша, што за кангрэс і што за часапіс. Думае, што я знаю, а, магчыма, некалі зьбіраўся мне аб гэтым напісаць. Падаў мне свой новы адрас. Дык тут перасылаю й Табе. Прывітаньне Табе зь сямейкаю ад нас. Ул. Бакуновіч. П. С. Папрасі ад мяне спадарыню Бартуль87, каб пасьпяшыла выслаць мне пратакол Кангрэсу БАЗА88 — іначай доўга зацягнем. 83 Юрка Віцьбіч (на эміграцыі Юры Стукаліч, народжаны як Серафім Шчарбакоў; 1906—1975), грамадзка-культурны дзеяч, пісьменьнік. 3 1949 г. жыў у ЗША. Друкаваўся ў беларускім і расейскім пэрыядычным друку, у тым ліку ў “Новьсм русскйм слове”. Супрацоўнічаў з Радыё “Свабода”. 84 Янка Запруднік ад канца 1950-х гг. да 1991 г. працаваўу нью-ёрскай рэдакцыі радыё “Вызваленьне” (“Свабода”). 85 Фундацыя імя Пётры Крэчэўскага была заснаваная ў Нью-Ёрку ў 1958 г. з мэтай падтрымкі беларусаведных дасьледаваньняў. У лістападзе 1964 г. фундацыя змагла набыць некалькі будынкаў, дзе меліся разьмясьціцца бібліятэка, архіў, грамадзкая заля для імпрэзаў. 86 Маецца на ўвазе часопіс “Acier-Stahl-Steel”. 87 Вера Бартуль (1922—2006), грамадзкая дзячка, жонка Франціша Бартуля. Ад 1956 г. жыла ў Нью-Ёрку. Працавала як мадэлька, пазьней як мэнэджар кампаніі модаў. Была сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, у i960—1970-я гг. была старшынёй жаночай сэкцыі арганізацыі. 88 Маецца на ўвазе 14-ы Кангрэс Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, які адбыўся 30 траўня 1970 г. у Брукліне. Roseville, Michigan, 9 чэрвеня 1981. Дарагі Янка! На пачатку гэтага месяца напісаў Табе даволі доўгі ліст і ўлажыў чэк на 20 даляраў — падпіска на газэту “Беларус”89. Выслаў ліста на Твой адрыс, што мне быў вядомы. Уважаў, што людзі гэтак ужо адрасоў не мяняюць. Хутчэй мяняюць нумар тэлефону. Памыліўся, бо ўчора ліст мой вярнуўся назад із штэмплям паштовым, што тэрмін на перанакіраваньня лістоў на новы адрас кончыўся. Думаў, браце, што рабіць? Калі Запруднік зьмяніў адрыс, дык чаму ня можа гэтага зрабіць сп. Адамовіч? Ажно стрэліла думка: ану-ж пашлю на Фундацыю Крачэўскага. Можа яшчэ не прадалі. Гэтак і раблю. Вось-жа, дружа, хіба аб маіх прыватных праблемах чуў9°. Напэўна, нічога добрага аба мне не пачуў. На маё шчасьце, так яно ня ёсьць. Чуюся добра і ў найлепшым здароўі. Але аб гэтым пагаворым калінебудзь пры спатканьні. Шкадую часам, што не паехаў у Мюнхэн, як калісьці сп. Адамовіч прапанаваў — магчыма, да гэтага не дайшло-б, але, з другога боку, зноў-жа, дзеля гэтае самае прычыны я выяхаў зь Нью Джэрзі, і нічога не зьмянілася. Аднак гэта ўсё ёсьць прошлае, і “после бою кулакамі не машут”. Жывёліна астаецца жывёлінаю, і з гэтым трэба пагадзіцца.