Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Зь першага дня пачалася падрыхтоўка да вясельля, бо ўсе прыяцелі Міколы хацелі пабыць на ім. Публіка ветлівая: для мяне гэта было так, як у родным краі. У часе нашага вясельля ў Амэрыцы мае бацькі на Беласточчыне таксама адбывалі нашае вясельле.
Пасьля пачалося нармальнае жыцьцё. Мікола працаваў. Маім першым намерам было вывучаць мову. Першым і астатнім, бо зацяжарыла й паездкі аўтобусам для мяне скончыліся. За пару месяцаў перавялі Міколу на працу ў Гранд Рапідс. Мы купілі дом па нашай магчымасьці, і тут ў сьнежні нарадзілася дачушка Анна-Юлія. Я бачыла, як цяжка было для Міколы прывыкаць быць бацькам у 45 гадоў. I для мяне было ўсё новае. Мы мусілі вучыцца гэтаму разам.
Дачушка расла, а я пачала вывучаць характар Міколы. Пасьля двухгадовага супольнага жыцьця пачаліся праблемы, зьвязаныя зь цяжкасцю прыманьня рашэньняў. Мікола быў добрага характару чалавек, спакойны, але ён меў цяжкасьці з прыняцьцем рашэньняў. Як я потым дазналася ад Ганны Пляскач, гэта яна нагаварыла яго жаніцца, кажучы, што ўжо час прыйшоў, каб ён меў сваю сям’ю. I ягоная паездка да мяне была рашэннем вельмі цяжкім, бо баяўся, што я магу сказаць “не”, хоць і меў іншых дзяўчат.
Каб любіць Міколу й быць разам, я пераняла ўсе праблемы й рашэньні на сябе. Было мне гэта ня вельмі, але выйсьця іншага ня мела. Рабіла ўсё як мага скарэй і адчула ягоную вялікую свабоду духу. I сама пачувалася свабоднай птуіпкай у Міколавым жыцьці на працягу 41 году.
Калі Ані было 1,5 годзіка, дасталі тэлеграму, што мой бацька вельмі хворы. Узяла Аню й паляцела на радзіму. Мой знаёмы доктар хірург дазволіў узяць бацьку дахаты на два тыдні. Правялі мы вельмі добра час усе, а найбольш бацька цешыўся маленькай унучкай. У гэты самы час я была цяжарная другім дзіцём, і гэтую навіну бацька прыняў са сьлязамі радасьці.
Калі прыйшлося выяжджаць зноў у Амэрыку, мой доктар сказаў, што бацька выйдзе хутка з шпіталю, яго здароўе вельмі палепшылася. Ён быў адзін пацыент на тысячу з той хваробай, што выздаравеў. Бацька верыў глыбока ў жыцьцё й ня падаў духам. Памёр 23 гады пазьней, у 86 гадоў (папросту заснуў).
Праз шэсьць месяцаў па вяртаньні ў Амэрыку нарадзілася другая дачушка Сафія-Гэлена [Sophia-Helena). Аня любіла маленькую “лялю”. У хаце было ўсяго — найбольш мне — работы й заботы. У1976 г. мая маці прыехала адведаць нас, а таксама памагчы мне троху каля дзяцей. Час ляцеў вельмі хутка. Па васьмі месяцах маці мусіла варочацца дахаты.
Расстаньне з маці было вельмі балючае. Мікола мяне супакойваў словамі, якія я памятаю да сёньня. Ён гаварыў: “Маці яшчэ прыедзе, а ты таксама можаш іх адведваць, калі хочаш”. А маці, калі пабыла ў нас, то як бы “закончыла інстытут”. Яна пабачыла й дазналася многа, што іншыя ў жыцьці ня мелі аказіі ўзнаць.
Дзеці раслі, Мікола пачаў думаць, каб прадаўжаць свой часопіс “Беларускі сьвет”1. Ён выдаваў яго яшчэ перад маім прыездам у Дэтройт у форме кніжачкі. На рабоце Мікола дастаў стары лінатып і друкарскую машынку. Каб гэта прывезьці дахаты, трэба было знайсьці месца. Мы разьдзялілі гараж напалову, ацяплілі й пачалі ўсё афармляць. У кароткім часе паявілася новая ідэя, каб пабольшыць хату — дабудаваць пакой з падвалам і паставіць машыны. Міколавы мроі споўніліся, паставілі друкарскія прылады, і зь вялікім энтузіязмам муж пачаў рыхтаваць матэрыялы.
3	часам у Міколы на рабоце пайшлі вялікія зьмены. Новыя людзі кідалі яго зь месца на месца, зьменшылі зарплату й г. д. Трэба было й мне штось думаць, каб дамагчы ў гэтай справе, бо бачыла яго вельмі прыбітым і сумным. Мусіў прыняць рашэньне пакінуць працу ў 62 гады2. 3 гэтага моманту пачаў думаць, якім спосабам навязаць большыя кантакты з Бацькаўшчынай. Калі Беларусь стала незалежнай, многа беларусаў пачало прыяжджаць — зьявіліся новыя кантакты й супольныя ідэі. Мікола навязаў больш блізкую сувязь з “International Aid”3. Яе кіраўнікі, вельмі добрыя людзі, стараліся лепш зразумець, у якой сытуацыі знаходзяцца Беларусь і Ўсходняя Эўропа. Міколу паставілі прадстаўніком арганізацыі на Ўсходнюю Эўропу.
У 1990 г. з групай дактароў Мікола меў магчымасьць першы раз пасьля 50 гадоў адведаць Радзіму. Уражаньне было вялікае, цяжка яму было ўсё гэта ўсьвядоміць. Спатканьне зь ягоным добрым прыяцелем, месца, дзе была хатка й памятнае дрэва, каторых не было, — гэтае месца было для яго сьвятое, бо тут рабіў першыя крокі. Успаміны дзяцінства, людзі й расстаньні, і самы прыгожы, спакойны, славуты “бацька Нёман”, які апісвае Якуб Колас. Калі выбухнула гэтая катастрофа 1986 г. у Чарнобылі, Мікола вельмі хутка ўзяўся за шуканьне грошай на закупку гуманітарнай дапамогі. Беларусы, дзякаваць Богу, у Амэрыцы адгукнуліся вельмі хутка. Мікола адкрыў рахунак у “International Aid” на сваё прозьвішча, і ён паціху пачаў працаваць. Ішлі вялікія кантэйнэры.
1 “Беларускі Сьвет” — грамадзка-культурны часопіс, што выходзіўу 1963— 1991 гг. у Дэтройце, пазьней у Гранд-Рапідсе намаганьнямі рэдактара й выдаўца Міколы Прускага.
2 Гэта адбылося ў 1990 г.
3 International Aid — міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 1980 г. для аказаньня разнастайнай гуманітарнай дапамогі ў розных рэгіёнах сьвету.
Некалькі зь іх прапалі ў Рызе. Наражацца на такія кошты мы не маглі пазволіць. Наступным разам я зь Міколам у 1994 г. паляцелі ў Менск, каб падзяліць груз, які ўжо прыйшоў. Ніколі не забуду тых вялікіх грузавікоў, адзін быў зь Менску, а другі з Брэсту. Дзяліліся й сварыліся, адзін аднаму не давяраў, але разьдзел прайшоў чэсна й спраўна.
У Менску мы сустрэлі гасьцінных людзей. Мікола зь першага дня быў вельмі заняты сустрэчамі зь людзьмі, якія стаялі ў чарзе, каб дазнацца аб родных у Амэрыцы й падзякаваць за падарункі, якія былі ім перададзеныя. Пазьней былі сустрэчы зь вельмі слаўнымі людзьмі, такімі як Васіль Быкаў, Міцкевіч, міністар аховы здароўя, а дзень пазьней — з рэктарам мэдыцынскага інстытуіу.
Калі мы адведалі самы вялікі шпіталь у Менску, убачылі, у якіх абставінах знаходзіліся хворыя, дый мэдычныя прылады былі ў аплаканым стане. А дырэктар брэсцкага шпіталю ня вельмі хацеў нам паказаць, але неяк нам удалося ўбачыць, ягоны прыватны дом, які быў вельмі багаты. На абед ён нас запрасіў, але адклікаў, бо не хацеў нам паказаць свайго багацьця. Ці гэта нармальна? Мы прывезьлі гуманітарную дапамогу людзям у іх вялікай патрэбе, а ён сам багаты чалавек і ня ведае, што з грашыма рабіць!
У Брэсьце й Менску карэткі першай дапамогі былі як “пусты чамадан”. Калі мы вярнуліся дадому, Мікола спрабаваў недзе дастаць ужываны амбулянс — гэта адзінае яго жаданьне, што за жыцьця ня споўнілася. Па дарозе адведалі маіх бацькоў у Полыпчы, а таксама даставілі мэдыкамэнты ў дзіцячы шпіталь у Гайнаўку. Мелі спатканьне з дырэктарам Гайнаўскага беларускага музэю сп. Майсеняй4 у справе помачы гэтай установе. Кожны беларус павінен пабачыць экспанаты музэю й прыгаство архітэктуры. Белавеская пушча, якую мы адведалі па дарозе, дала нам многа ўспамінаў і цяпла душы. Прырода стварыла гэтае хараство, якое трэба бачыць і адчуць асабіста. Мікола, калі пабываў у пушчы, быў вельмі ўзрушаны гэтай прыроднай прыгажосьцю. Прырода й на чужыне давала яму магчымасьць выказаць свае думкі ў паэзіі (ён пісаў вершы да 1953 г.). Мікола, як і ўсе Міцкевічы, быў вельмі задуменным, маўклівым, часамі вельмі рамантычным, а найбольш “скромным у сваіх пачуцьцях”.
У Беларусі прайшлі мы шляхам Якуба Коласа ўсе гістарычныя месцы ягонага жыцьця. Пазнаёміліся зь ягонай старэнькай сястрой, якая нам дэклямавала пару ягоных вершаў.
Пра Беларусь я мала ведала, бо расла ў Польшчы. Палякі казалі, што мы праваслаўныя (“кацапы”) палякі. Але я з гэтым ніколі не згаджалася, кажучы, што мы беларусы польскага падданства. Калі
4 Канстанцін Майсеня (1923—2006) — заснавальнік Беларускага музэю ўГайнаўцы.
я прыехалаўАмэрыку, пачала болын-менш вывучаць беларускую мову, адначасова з ангельскай. Я ганаруся тым, што я беларуска. Калі Мікола пачаў друкаваць газэту5, я магла памалу рабіць карэкту. Мне жыцьцё ў Амэрыцы падалося вельмі цікавым, бо можна было ўсяго асягнуць, калі не лянівы. Мая прафесія “эканаміста” вельмі дапамагала тут, бо трэба было зь нічога зрабіць нешта. Час ляцеў вельмі хутка. Мікола перайшоў на кампутарную праграму — трэба прызнаць, стала нашмат лягчэй. У выданьні часопісу часта ўся сям’я брала ўдзел. 3 гэтым была зьвязана крытыка, якая дапамагала рабіць пэрыёдык лепшай якасьці.
Мы рэгулярна адведвалі Беласточчыну. Бацькі былі вельмі радыя, што маглі пабавіцца з унучкамі з далёкай Амэрыкі. Самая любімая майго бацькі ўнучка была малодшая Соня. Яна таксама яго любіла й бавіла час зь дзядулем якнайбольш паўсюль. Мікола вельмі любіў, як дзяўчаткі адведвалі маіх бацькоў, ён ганарыўся гэтым і хацеў, каб яны захавалі гэтыя спатканьні назаўсёды. У 1989 г. мая сястра Люба адведала нас. Было вельмі прыемна, і яна чулася, як у сваёй сям’і.
Пачалі адведваць нас беларусы зь Беларусі, Польшчы, а вельмі часта з Дэтройту, Чыкага, Кліўлэнду. Гэтыя спатканьні былі для Міколы, як “ранішняе сонца”. Туга па Бацькаўшчыне была вельмі вялікая, гаварыў ён вельмі мала пра гэта, але я, як усе жанчыны, адчувала й бачыла.
Час ляцеў, дзеткі раслі, а з гэтым і іхныя жаданьні, як і Міколавыя. У міжчасе прыходзілі новыя заказы зь Беларусі. Прыкладам, дзеці з школы ў Стоўбцах прасілі “дзядзьку Міколу” пра шчотачкі й пасту для зубоў, пра крэдкі, алоўкі, пісакі, а найбольш цікава ім было папрабаваць цукеркі “M&Ms” і “сьнікерс”, каторыя бачылі яны па TV. Некаторыя знаёмыя бізнэсмэны зналі, што Мікола мае дзяцей ў Беларусі пад апекаю, і называлі яго “Nick children”. Яны вельмі хутка дапамаглі выканаць вялікую колькасьць заказаў, а я ўжо скончыла пакупку “сьнікерсаў”. Успамінаю, як стаяла ў чарзе да касы, каб плаціць, а некаторыя людзі, бачачы тую колькасьць “сьнікерсаў”, пыталіся, мо я іх замарожу на другі год на Haloween буду карыстаць. Са сьмехам я ім адказвала, што высылаю тыя цукеркі дзецям, якія іх ніколі не каштавалі, а толькі бачылі па TV. Двое людзей хуценька кінуліся памагчы мне аплаціць у касе, але я ім падзякавала й дала інфармацыю пра “InternationalAid”і гэтыя “donation”6 для дзяцей. Мы патрабавалі, каб падзел нашых падарункаў быў роўны й без аплаты. Прыходзілі часам асобныя заказы на адзежу для дзяцей і інш.