45 1 амэрыканскі галён = 3,785 літра. 46 Церабаў — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласьці. замужам і маюць уласных дзяцей. У Элізабэт — сын Нікалас (нарадзіўся 19 лютага 1996 г.), у Дэбі — дачка Савана (нарадзілася 7 жніўня 2000 г.). Унук і ўнучка па-беларуску ведаюць толькі асобныя словы, але знаюць, што яны беларускага паходжаньня. Брат Стэфан быў жанаты двойчы. Першы раз у i960 г. ажаніўся з ураджэнкай Італіі Тарэсай Баргабэло. У іх нарадзіліся сын Джон і дачка Сьюзэн. Аднак пасьля разьвяліся, і на пачатку 1980-х Стэфан ажаніўся з Марыяй Юрцэвіч, беларускай, якая прыехала ў ЗША праз Полыпчу ў 1970-я гг. У іх нарадзіліся два сыны: Майкл і Алекс. Ад 1963 да 1990 г. я быў актыўным у дзейнасьці амэрыканскіх палітычных арганізацый. У i960—1980-я гг. належаў да Этнічнай Рэспубліканскай партыі штату Нью-Джэрзі. 90 % беларусаў на выбарах традыцыйна галасавалі за рэспубліканцаў, таксама галасаваў і мой бацька, і я. Даводзілася часта езьдзіць на мітынгі ў горад Юніон-Сіці за якія 30 міль ад нас. Таксама ўваходзіўу Беларуска-Амэрыканскую рэспубліканскую партыю-клуб, якая ўдзельнічала ў прэзыдэнцкіх выбарах. Меў шчасьце паціснуць руку прэзыдэнту Рэйгану47 і іншым высокім палітыкам. У 2000 г. у Белы Дом у Вашынгтоне першая лэдзі ЗША Гілары Клінтан48 запрасіла лідараў усіх этнічных груп Амэрыкі, у беларускую дэлегацыю ўвайшоў і я. Быў наладжаны невялікі прыём з буфэтам, і спадарыня Клінтан з кожным запрошаным зрабіла асобны здымак, які пазьней быў прысланы кожнаму па пошце. Мы выкарыстоўвалі любы кантакт з амэрыканскімі арганізацыямі, каб пашырыць інфармацыю пра Беларусь, пра якую яны мала зналі. У 1970—1980-я гг. даволі актыўна дзейнічала беларуска-амэрыканская вэтэранская арганізацыя49. У яе ўваходзілі былыя жаўнеры БКА, паліцыянты, некалькі былых сяброў СБМ, якія пазьней служылі ў амэрыканскай арміі, і некалькі чалавек, якія служылі ў Арміі Андэрса. Да гэтай арганізацыі належаў і я. Мы прымалі ўдзел у сьвяткаваньнях Акту 25 сакавіка і таксама часам маршыравалі ў амэрыканскіх парадах. Падчас пахаваньня Прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага я стаяў у ганаровай варце каля труны5°. Да вэтэранскай арганізацыі належалі мой бацька і брат. Мы нават мелі афіцэрскія рангі. Спачатку бацька, 47 Рональд Рэйган (1911—2004), дзеяч Рэспубліканскай партыі, 40-ы прэзыдэнт ЗША ў 1981—1989 гг. 48 Гілары Клінтан (нар. у 1947), амэрыканскі палітык, дзеяч Дэмакратычнай партыі, першая лэдзі ЗШАў 1993—2001 гг. 49 Маецца на ўвазе Саюз амэрыканска-беларускіх вэтэранаў, суполка якога пачала дзейнічаць у Саўт-Рывэры зь верасьня 1966 г. 50 Радаслаў Астроўскі памёр 17 кастрычніка 1976 г. у мястэчку Бэнтан-Харбар (штат Мічыган). Пахаваны ў Саўт-Рывэры на беларускіх могілках царквы Сьвятой Еўфрасіньні Полацкай. Mae ўспаміны з жыцьця на Беларусі, у Нямеччыне і Амэрыцы а потым я і Стэфан атрымалі сімвалічныя афіцэрскія званьні “капітан Беларускай краёвай абароны” за актыўны ўдзел у грамадзкай і палітычнай дзейнасьці. У 1980 г. я і брат былі ўзнагароджаны мэдалём “Беларускія вэтэраны на чужыне”. У 1976 г. праводзіўся Першы беларускі фэстываль у Нью-Джэрзі. Быў створаны выканаўчы камітэт. Маімі функцыямі было арганізаваць продаж білетаў і валейбольнае спаборніцтва падчас фэстывалю. Усё прайшло вельмі ўдала. На фэстывалі было звыш тысячы ўдзельнікаў і гледачоў. Выступаў танцавальны гурток “Васілёк”, які паказаў беларускія народныя танцы. У яго складзе былі мае дочкі Элізабэт і Дэбі. Я сьпяваў у сьвецкім хоры51. Але большасьць часу ў мяне займала друкарская і грамадзкая дзейнасьць пры царкве Еўфрасіньні Полацкай. У Саўт-Рывэры старыя эмігранты, якія прыехалі з Расеі яшчэ пры цары, пабудавалі прыгожую праваслаўную царкву Сьвятых Пятра і Паўла. Беларусы спачатку хадзілі туды, але нядоўга. Ужо ў 1951 г. беларуская грамада купіла старую жыдоўскую сінагогу (жыды якраз пабудавалі новую) і перарабіла яе на царкву. Там доўгі час праводзіліся Божыя службы. У1968 г. нашая парафія Сьвятой Еўфрасіньні Полацкай купіла ў гарадзкой управы Саўт-Рывэру кавалак зямлі за мінімальную цану, і мы пачалі будаваць новую царкву, а пры ёй — Грамадзкі цэнтар зь вялікай заляй. Усе парафіяне, асабліва малодшыя, прыходзілі працаваць на будаўніцтве штодня, апрача нядзелі, з малаткамі, піламі ды іншымі інструмэнтамі52. Нарэшце, у 1972 г., будова скончылася і адбылося афіцыйнае адкрыцьцё і асьвячэньне царквы і Грамадзкага 51 Першы беларускі фэстываль адбыўся 12 чэрвеня 1976 г. у Цэнтры мастацтваў штату Нью-Джэрзі і меў вялікі посьпех. Паводле ўспамінаў Вітаўта Кіпеля, на мерапрыемства было прададзена звыш 4 тысяч білетаў, а «пачынаючы ад 1-й гадзіны фэстывальнага дня публіка магла праходзіць бясплатна — “паглядзець на беларусаў” прыйшло каля тысячы дадатковых гледачоў» (Кіпель, Вітаўт. Жыць і дзеіць. Успаміны. Мінск, 2015. С. 385). 52 Пабудове царквы Сьвятой Еўфрасіньні Полацкай прысьвечаныя выданьні: “Памятная кніга 1950—1975” (1994) і “Гісторыя пабудовы Беларускае Праваслаўнае Царквы імя Сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт Рывэры, Нью Джэрзі” (1984) Віталя Цярпіцкага, якія былі надрукаваны Жоржам Наумчыкам у Саўт-Рывэры. Сярод іншага там ёсць зьвесткі пра ўдзел у будаўніцтве аўтара ўспамінаў і яго блізкіх. “У канцы ліпеня 1969 г. ...муляры ўзяліся абкладаць сьцены цэглай. Дзякуючы Івану Наумчыку ўдалося атрымаць патрэбную цэглу па значна заніжанай цане...”, “..Лічу патрэбным падаць сьпіс людзей добрае волі, якія прынялі актыўны ўдзел пры заканчэньні пабудовы царквы ў 1970 годзе: ...С. Наумчык — 23 дні, Ж. Наумчык — 16 дзён...”[Памятная кніга 1950—1975' С. 38, 40—41). цэнтру53. 3 гэтай нагоды ў зале быў ладжаны банкет, на які сабралася звыш 300 асобаў. У той час настаяцелем царквы быў а. Мікалай Лапіцкі, які фактычна заснаваў нашу парафію. Гэта быў шчыры і актыўны дзеяч, сьмерць якога сталася моцным ударам для беларусаў. Нашая сям’я належала да актыўных парафіян. Бацька набыў для ўпрыгажэньня царквы дзьве харугвы, а брат Стэфан — ікону “Хрыстос Збаўца”. Таксама брат доўгі час уваходзіўу склад Царкоўнай управы і некалькі гадоў быў заступнікам яе старшыні. Разам са мной ён сьпяваўу царкоўным хоры. Адразу калі закончылася будоўля, мы купілі ў беларуса Яна Пятроўскага54, у Сырак’юз (штат Нью-Ерк) друкарню, якую перавезьлі ў падвал пад заляй Грамадзкага цэнтру. Так пачалася мая друкарская дзейнасьць, якая працягваецца дагэтуль. У Саўт-Рывэры друкаваліся часопісы “Беларуская Думка”55, “Царкоўны Сьветач”56, каталіцкі часопіс “Сяўбіт”57 і праваслаўны насьценны каляндар. “Царкоўны Сьветач” выдаваўся нерэгулярна. Я надрукаваў толькі два ці тры ягоныя нумары. Першым рэдактарам быў а. Мікалай Лапіцкі, а пазьней а. Сьвятаслаў Коўш. Таксама надрукаваў некалькі нумароў “Сяўбіта”. Ён выходзіў два-тры разы на год, палова тэксту набіралася кірыліцай, а палова — лацінкай. Часта друкаваў запросіны на вясельлі і хрэсьбіны і іх пасьведчаньні, а таксама розныя дыплёмы для спарто- 53 29 ліпеня 1972 г. у суботу ў царкве адбылася першая ўсяночная служба, якую служыў протапрэсьвітар а. Мікалай Лапіцкі. На наступны дзень, 30 ліпеня, прайшло асьвячэньне архірэйскім чынам царквы Сьвятой Еўфрасіньні Полацкай і Беларускага грамадзкага цэнтру, якое правёў япіскап Канстанцінопальскага патрыярхату Філатэос. 54 Ян Пятроўскі (1905—2001), рэлігійны й грамадзкі дзеяч, пратэстанцкі прапаведнік. Напрыканцы 1920-х гг. далучыўся да царквы мэтадыстаў. Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў у Беларускім камітэце самапомачы ў Бэрліне. У1945—1953 гг. жыў у Аўстрыі, у 1953 г. выехаў у ЗША. Аўтар шэрагу кніг, у тым ліку перакладаў Плятона й Марка Аўрэлія. 55 “Беларуская Думка” — грамадзка-палітычны й літаратурна-мастацкі часопіс. Першы нумар выйшаў у кастрычніку i960 г. Спачатку выдаваўся як неафіцыйны друкаваны орган Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, друкаваў важнейшыя палітычныя дакумэнты арганізацыі, хроніку беларускага жыцьця, палемічныя артыкулы, прысьвечаныя грамадзка-рэлігійным праблемам, матэрыялы па гісторыі й культуры, мэмуары, літаратурныя творы. Да канца 1990-х гг. за рэдкім выключэньнем выдаваўся адзін нумар на год. 3 2009 г. стала выходзяць два нумары на год. Па стане на ліпень 2018 г. выдадзена 79 нумароў. 56 “Царкоўны Сьветач” — часопіс беларускіх праваслаўных прыходаў у ЗША. Выдаецца з 1951 г. 57 “Siaubit = The Sower” — “каталіцка-грамадзкі” часопіс, які запачаткаваў у 1958 г. а. Францішак Чарняўскі. Выходзіў да кастрычніка 1973 г. Mae ўспаміны з жыцьця на Беларусі, у Нямеччыне іАмэрыцы вых спаборніцтваў, рахунковыя паквітальныя кніжачкі для беларускага рэсорту “Белэр-Менск” у Глен-Спэй (штат Нью-Ёрк), разнастайныя брашуры, паштоўкі, запрашэньні. Таксама ў нас друкаваліся блянкі дыплёмаў прэзыдэнта БЦР аб узнагароджваньні вэтэранскімі мэдалямі (гарызантальныя). Увесь час пачынаючы ад 1972 г. галоўным выданьнем быў часопіс “Беларуская Думка”. Яго друкаваў я, а дапамагаў паэт Янка Золак (Антон Даніловіч)58. Я набіраў матэрыялы на лінатыпе59, а Янка разьбіваў іх на старонкі і рабіў карэктуру. У канцы я ўсё друкаваў на станках. Так працавалі аж да 1993 г. Справа ішла марудна, бо лінатып часта ламаўся, трэба было купляць да яго запчасткі і рамантаваць. 3 часам я навучыўся ўвесь рамонт рабіць самастойна. Нарэшце, у 1993 г., мы купілі новы кампутар і прынтар, і друкарская справа нашмат палепшылася. 3 гэтага часу я намагаўся выпускаць “Беларускую Думку” два разы на год60. Усё набіраў дома на кампутары, а друкаваў у свайго зяця Джыма МэкЛур, мужа Элізабэт, які мае ўласную друкарню ў горадзе Пойнт-Плэзэнт, на беразе акіяну, за якія 50 км ад нас. У майго зяця самае сучаснае абсталяваньне. Я даю свой макет часопісу, а дзяўчына-спэцыялістка націскае адпаведныя кнопкі і пускае яго на друк. За паўтары хвіліны выходзіць гатовы нумар. За паўтары-дзьве гадзіны друкую ўвесь наклад. За гэта я пакідаю зяцю невялікую суму (звычайна іоо даляраў), хоць, напэўна, мог бы і не плаціць. Сам я за сваю работу нічога не атрымліваю. Тыя грашовыя ахвяры, якія прысылалі падпісчыкі, усе ішлі на паперу, друкарскія выдаткі і расходы на перасылку. Часам на перасылку не хапала грошай, то прыходзілася выкладаць з свае ўласнае кішэні.