Мы ехалі некалькі гадзін, пакуль не прыбылі ў Шчэцін. Там перагрузіліся ў другі цягнік і вырушылі далей. Так апынуліся ў нейкім маленькім мястэчку каля рэчкі Одэр, дзе засталіся зімаваць. Неўзабаве даведаліся, што недалёка ад нас жывуць былы заастравецкі войт Мурашка і заступнік камэнданта Муравіцкі. У Муравіцкіх тады нарадзілася дзяўчынка. Мы часта іх наведвалі. Бацька ўгаворваў разам уцякаць далей на захад, але тыя адмовіліся. Шмат пазьней мы даведаліся пра іх лёс. Муравіцкі пасьля вайны жыўу Польшчы, але саветы яго знайшлі, асудзілі і павесілі. Мурашкі вярнуліся на Беларусь, і колішні войт адбыў 20 гадоў зьняволеньня ў Сібіры. Нарэшце, ужо ў 1945 г., мы направіліся на Бэрлін. Па дарозе, падчас адной зь перасадак, бацька забыўся сваю торбачку, якую павесіў у вагоне, дзе мы ехалі. Там былі амаль усе нашыя дакумэнты і многа фатаграфій. Ен кінуўся да вагону, але цягнік ужо рушыў зь месца, і ўсё прапала. Нарэшце мы прыехалі ў Бэрлін. Горад быў моцна разьбіты. Бацька знайшоў штаб Беларускай Цэнтральнай Рады, дзе мы спыніліся на пару тыдняў20. Часта трэба было бегчы ў падвалы, каб зьберагчыся ад бамбардзіровак, якія адбываліся штоночы, а таксама ўдзень. На шчасьце, ад гэтых налётаў ніхто з нас не пацярпеў. Фронт набліжаўся, і мы, атрымаўшы ў БЦР адпаведныя паперы, рушылі цягніком на захад. Трэба сказаць, што немцы былі добра зарганізаваныя. На кожнай станцыі можна было бачыць людзей у зялёна-жаўтаватай уніформе, якія раздавалі ўцекачам ежу. Пераважна давалі рэдкі суп і кавалак хлеба з маргарынам, а таксама ячменную эрзац-каву. 3 таго падарожжа па чыгунцы запомнілася, што вагоны заўсёды былі перапоўненыя народам і трэба было скора ўлазіць у цягнік, каб не застацца на станцыі. Аднаго разу, калі мы пералазілі ў іншы вагон, людзкі натоўп выпхнуў мяне, малога, назад, тым часам цягнік пачаў рухацца, і я закрычаў. Бацька неяк выскачыў з вагону, схапіў мяне за 20 Ад пачатку верасьня 1945 г. БЦР займала памяшканьні ў будынку на Гумбінен-штрасэ, у прадмесьці Вайсэнзээ, на паўднёвым захадзе Бэрліну. руку і ўцягнуў за сабой. Што было б са мной, каб я застаўся на станцыі, — Бог знае. Цераз пару дзён мы апынуліся ў невялічкім мястэчку Рэбэк. Там на ўскраіне нам далі невялікі пусты дом. Бацьку хутка забралі капаць акопы. Мы думалі, што болып яго не пабачым, мама часта плакала, але церазь месяц-другі бацька, на вялікую радасьць нам усім, вярнуўся. Казаў, што немцы ўжо прайгралі вайну і скора будзе капітуляцыя. Трэба сказаць, што немцы ў Рэбэку вельмі добра да нас адносіліся і дапамагалі чым маглі. Прыпамінаю некаторыя здарэньні з таго часу. Аднаго разу мы з братам шнырылі каля хатаў і ўбачылі кучу дроваў, а пры іх сякеру. Стэфан узяў яе і пачаў секчы далей дровы, а я складаў іх каля плоту. Так мы працавалі, калі з хаты выйшла немка і стала нешта радасна казаць. Відаць, яе муж быў на фронце, і яна сама была вымушаная секчы дровы, а цяпер дзякавала нам за помач. Яна завяла нас у хату, накарміла і дала нешта з сабою. Мама была вельмі радая гэтаму, бо зь ежай у той час было цяжка. Назаўтра раніцай мы ізноў пайшлі туды і далей секлі дровы. I рабілі так некалькі дзён. Аднойчы зайшлі ў хлеў, дзе несьліся куры. Тут мы ўбачылі шмат яек і вырашылі ўзяць з паўтузіна дадому. Маме сказалі, што яйкі нам дала немка за работу. Мама ўзрадавалася, але нараніцу, калі пачала рабіць сьняданне, аказалася, што адно яйка не разьбіваецца. Яно было штучнае, і немка наўмысна клала яго ў седала для курэй, каб тыя ведалі, дзе несьціся. Мама здагадалася, што яйкі мы ўзялі самавольна, пачала на нас крычаць і прымусіла ўсё занесьці назад. Таксама загадала, каб больш мы да гэтай немкі не хадзілі. Так і сталася, больш мы там дровы не калолі, нам было сорамна. Наступнага разу, гуляючы на пашы недалёка ад нашай хаты, я ўбачыў высокага хударлявага немца гадоў сарака, які абразаў кусты пры дарозе. Я падышоў да яго і стаў дапамагаць: зьбіраў гальлё і адносіў на воз, які стаяў непадалёку. Церазь якую гадзіну немец скончыў сваю работу, наладаваў апошнія галінкі на воз, сеў наперадзе і махнуў рукою, каб я ішоў да яго, што я і зрабіў. Немец сказаў, што яго завуць Ганс, і запрасіў ехаць зь ім. Прыехалі мы ў ягоны двор, і я памог разладаваць гальлё з возу, пасьля чаго Ганс паклікаў мяне ў хату. Там якраз рыхтаваліся да вячэры. Уся сям’я сабралася за сталом, і мяне пасадзілі таксама. Вячэра была цудоўная, даўно я так добра не вячэраў. Напрыканцы мне далі рознай ежы з сабою, відаць, немцы зналі, хто я такі. Я сказаў ім “Danke!” і шчасьлівы пабег дадому. Пазьней той самы Ганс час ад часу браў мяне для невялікай дапамогі на розных работах. Разам з тым хапала і непрыемных выпадкаў. Самыя страшныя здарэньні адбываліся з намі на чыгуначнай станцыі, на ўскрайку гораду. Аднаго разу мы са Стэфанам лазілі па нейкіх цыстэрнах, што стаялі на рэйках. Стэфан залез у цыстэрну, і ў гэты момант люк зьверху замкнуўся. Брат пачаў крычаць, каб я яго адкрыў. Я спрабаваў- Mae ўспаміны з жыцьця на Беларусі, у Нямеччыне і Амэрыцы спрабаваў, але ніяк ня мог падняць. Так доўжылася хвілін дзесяць, пакуль Стэфану нарэшце не ўдалося адкрыць накрыўку зь сярэдзіны. Ён вылез наверх увесь мокры ад поту і ад страху. Яшчэ да абвяшчэньня капітуляцыі ў горад увайшлі амэрыканцы — невялікі аддзел рэгулярнага войска. Некалькі разоў уночы з абодвух бакоў страляла артылерыя, было чуваць, як сьвішчуць снарады, і недалёка ад нас раздаваліся выбухі. На чардаку дому, дзе мы жылі, паставілі кулямёт, каля якога ўвесь час дзяжурылі два жаўнеры. Адзін зь іх быў польскага паходжаньня. Так як бацька добра валодаў польскай мовай, яны часта размаўлялі. Пэўна бацька не казаў яму, што быў у паліцыі, а гаварыў, што нас забралі на працу ў Нямеччыну. Таксама ён перадаў мне і брату свае нямецкія ўзнагароды: два мэдалі і значок, які насіў на фуражцы, і сказаў, каб мы іх дзесь закапалі. Так мы і зрабілі — закапалі на полі каля кустоў, дзе яны, напэўна, знаходзяцца і цяпер, калі хто не знайшоў. Аднойчы, калі мы ў чарговы раз гулялі на станцыі, у небе зьявіўся самалёт і застракатаў па цягніках. Мы кінуліся пад вагон. На шчасьце, самалёт над станцыяй не затрымаўся. Мы выскачылі з-пад вагону і пабеглі ў нейкі будынак, які знаходзіўся побач. Там убачылі дзьве вялізарныя бочкі. Адна была ўзарваная, а другая цэлая, але з паламанага крану нешта памаленьку капала. Стэфан падышоў да яго, падставіў палец, панюхаў, паспытаўі кажа: “Сьпірт”. Мы знайшлі невялікае вядро і хацелі набраць з крану, але ён не адкрываўся. Тады брат залез наверх бочкі, пасунуў накрыўку на бок, чарпануў поўнае вядро і мы пайшлі дадому. Паказалі сваю знаходку бацьку. Ён кажа: “Гэта вельмі моцны і чысты сьпірт!” Расказаў аб гэтым немцам. Яны пабеглі на станцыю са сваімі вёдрамі. Калі мы некалькі пазьней зноў туды прыйшлі, то ўбачылі каля бочкі доўгую чаргу людзей, якія чакалі, каб набраць сваю порцыю. Дазналіся аб гэтым і амэрыканскія жаўнеры, якія таксама набралі сабе сьпірту. Назаўтра мы даведаліся, што амэрыканцы ўзарвалі гэтыя бочкі, бо адзін іхні жаўнер згарэў ад таго сьпірту, відаць, забагата выпіў. Аднаго разу мы са Стэфанам шнарылі недалёка ад рэчкі, якая працякала праз гарадок. I вось у нейкіх кустах мы наткнуліся на кучу рознай зброі, найбольш паляўнічых дубальтовак. Усе яны былі пашкоджаныя. Мы пачалі іх разглядаць і выбіраць лепшыя. Я знайшоў адну дубальтоўку без прыкладу, залажыўу яе патрон, але баяўся націснуць курок, бо асьцерагаўся, што магу выстраліць сабе проста ў твар. Тут жа я знайшоў нейкую вяровачку, прывязаў яе да курка і рыхтаваўся пацягнуць. Мы нават не заўважылі, што недалёка праяжджаў амэрыканскі грузавік з салдатамі. Нарэшце я пацягнуў за вяровачку. Стрэл! Самаход спыніўся, і адтуль выскачылі некалькі жаўнераў зь вінтоўкамі напагатове. Відаць, яны думалі, што страляюць па іх. Мы ўпалі на зямлю і стараліся, каб нас ня ўбачылі. Вельмі баяліся, што пачнуць страляць у наш бок. Амэрыканцы пабегалі, нешта пакрычалі, селі назад у самаход і паехалі далей. Калі яны ад’ехалі ад таго месца, мы кінуліся дахаты. Па дарозе Стэфан насварыўся на мяне, што з-за маіх гульняў нас ледзьве не пастралялі. У адзін пагодны дзень я выйшаў на гарадзкую плошчу, дзе ўбачыў амэрыканскіх жаўнераў, якія гулялі ў якуюсь невядомую мне гульню. Цяпер я знаю, што гэта бэйсбол. Я прысеў збоку і назіраў, як яны білі палкаю невялікі белы мяч. Раптам адзін жаўнер схапіў вінтоўку і выстраліў у сабаку, што бег недалёка. Сабака ўпаў мёртвы, да яго падбегла дзяўчынка і пачала плакаць. Другія амэрыканцы схапілі таго нягодніка, які забіў нявінную жывёлу, пачалі яго трэсьці і сварыцца зь ім. Чым усё гэта скончылася, я не ведаю, бо з жалем пабег да дому. Мне было шкада дзяўчынку, якую я трохі ведаў, і ейнага сабачку. Але гэта быў адзіны кепскі выпадак з амэрыканцамі на маёй памяці. Пераважна яны добра адносіліся да жыхароў Рэбэка. Ці мог я ў той час падумаць, што некалі сам буду служыць у амэрыканскай арміі? 3 часам усё ўспакоілася. Амэрыканцы пагрузіліся ў свае самаходы і ад’ехалі. А недзе ў чэрвені 1945 г. зьявіліся савецкія прадстаўнікі, якія зьбіралі сваіх былых салдатаў, што трапілі ў палон і працавалі ў баўэраў, для вяртаньня на радзіму. Такіх у Рэбэку было можа зь дзясятак. Савецкія афіцэры завіталі і да нас, але бацька сказаў, што мы палякі. Саветчыкі расказалі, што хутка палякаў таксама будуць вяртаць зь Нямеччыны, і параілі нам ехаць у Польшчу. Бацька адказаў ім, што так і зробіць, а сам пачаў шукаць іншага выхаду. Неўзабаве даведаўся, што недалёка ад нас ёсьць украінскі лягер Ды-Пі. Спачатку бацька туды зьезьдзіў адзін, а празь нейкі час цягніком пераехала ўся сям’я. Украінцы далі нам невялікі пакой у бараку. Мы са Стэфанам паступілі ў школу. Хоць мовы ня ведалі, вучыцца было няцяжка, бо нашыя мовы падобныя, толькі ва ўкраінскім алфавіце некаторыя літары адрозьніваюцца ад беларускіх. Адно мне не падабалася, што мяне называлі Грыгор, а ня Жорж, як я прывык. Казалі, што гэта францускае імя, хоць у Беларусі мяне называлі менавіта так. Я зь імі спрачаўся, але нарэшце сказаў, што хай называюць, як хочуць, а я ўсё роўна Жоржык. У гэтым жа лягеры нейкім цудам паявіўся і Коля Новік. Ён пасяліўся разам з намі, хоць было цеснавата, але спраўляліся. Коля расказаў, што калі іх батальён стаяў у Францыі, то ён, Шура Шулякоўскі і яшчэ некалькі чалавек здаліся францускім партызанам. Адтуль Новік уцёк у глыб Нямеччыны і нейкім чынам дабраўся да нас. Пра сваю жонку ён нічога ня ведаў.