Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
У гэтай прадмове Др. Ст[аніслаў] Станкевіч толькі адзін раз успамінае пра палянізацыю Заходняй Беларусі і то з выразнай мэтай сьвядома скіраваць у іншы бок значэньне Купалавага вершу “Адшчапенцам (Заходнім)”. Купала “пратэстуе супраць польскай палянізацыйнай палітыкі ў Заходняй Беларусі (прыкладам, верш “Адшчапенцам”). Палянізацыю праводзілі, пэўне-ж, палякі. Верш Купалы скіраваны супраць беларусаў — “адшчапенцаў”, палянафілаў.
Пытаньне “фальшывых прарокаў”, “прадажных душ” Купала ўзьняў у часе сваіх наступных угодкаў, 2О-х угодкаў ягонай твор-
часьціў маі 1925году. У вершы “Шляхам гадоў”, прысьвечаным гэтым угодкам, Купала, як іраней, кажа ў агульным акрэсьленьні — “Другія і сягоньня іншым б’юць паклон багам”, каб не парушаць урачыстага тону вершу. Ён выказвае веру, што народ “не прадасьць ён за чужую скварку ані сваёй зямлі, ані сваіх дум чулых”. Але адначасна ён піша верш “Адшчапенцам (Заходнім)”, у якім ён ужо канкрэтна і надзвычайна востра асуджае “прадажныя душы”. У першай частцы вершу, граматычна і паводле зьместу зьверненай да мінулага, ён бічуе бліжэйшых і далейшых продкаў беларусаў, беларускую шляхту, якія — “чужой прадалі славе сваю зямлю і свой Народ”дзеля сваіх карысныхмэтаў — “у звоне золата ўтапілі трухлявы душ сваіх абраз”. Далей у граматычна й паводле зьместу цяперашнім часе, ён асуджае цяперашніх адшчапенцаў, якія фактычна сталі на шлях гэтых здрадніцкіх продкаў і заняліся шкоднай для народу дзейнасьцю дзеля тых-жа карысныхмэтаў.Адшчапенцы не зьяўляюцца самастойнымі чыньнікамі, а толькі выканаўцы волі сваіх гаспадароў:
Зь пянчанай пугай на адводзе, На лбе зь пячаткаю сьвятой, У чужым распасьвены гародзе, Яшчэ гарод паганяць той.
Прыкрываючыся яшчэ беларускасьцю, яны й самі ня маюць ніякай пэрспэктывы на будучыню, на мейсца ў сучасным:
Свае распасьвеныя шыі Ў ярмо нясуць на сьмех і зьдзек.
Жывуць, брыдуць, а дзе — ня знаюць Сягоньня іх начлег, папас,
Адно — народ з пуцьця зьбіваюць I ў процьму гоняць кожны час.
Хіба-ж ясна, што гэта не палякі апынуліся ў такім безнадзейна нізкім становішчы, а беларускія адшчапенцы, якія “народ з пуцьця зьбіваюць” сваім адвакацтвам “добрасуседзкіх адносін” тады, калі гэты “сусед”дзейнічае толькі варожа да беларускага народу. I гэта найвайстрэйшы прысуд, скіраваны супраць каго-небудзь зь беларусаў, які можна знайсьці ва ўсёй творчасьці Купалы. Зрабіў ён гэта толькі таму, што лічыць гэтых адшчапенцаў фактычна па-за мяжой беларускага нацыянальнага вызвольнага руху.
Усё гэта не належыць да катэгорыі памылак ці розьніцы ў поглядах, а выразнае сфальшаваньне. Прыгожы творчы твар нашага паэты-прарока аказаўся скалечаным, падстрыжаным “пад польку” партачамі-цырульнікамі. Абрамчык і тыя дзьве асобы ягонага “маз-
гавога трэсту”, адкідаючымаю прадмову без прапановы “перарабіць” яе, зрабілі мне камплімэнт, бо прызналі, гэтым высокі ўзровень маёй прынцыповасьці: на такое сфальшаваньне Янкі Купалы я не згадзіўся-б.
ВершЯнкі Купалы “Адшчапенцам (Заходнім)”можа быць толькі заключнай ацэнкай працы тых, хто яго сфальшаваў.
Варта зазначыць, што погляды на творчасьць Купалы Янкі Ліманоўскага, што прайгралі на эміграцыі, фактычна перамаглі ў мэтраполіі й збольшага адпавядаюць сучаснаму айчыннаму бачаньню жыцьця й спадчыны клясыка. А зь перамогшымі тады, у 1950-я, трактоўкамі эмігрантаў добра суадносіцца агучанае праз паўстагодзьдзя Альгердам Бахарэвічам. Вось такі парадокс: пераможцы сталі пераможанымі.
Тэма нумару: Амэрыканская гісторыя Успаміны
Жорж Наумчык
Саўт-Рывэр
MAE ЎСПАМІНЫ 3 ЖЫЦЬЦЯ НА БЕЛАРУСІ, У НЯМЕЧЧЫНЕ I АМЭРЫЦЫ1
1.	Беларусь. Дзяцінства
Свае ўспаміны варта пачаць за многа гадоў да майго нараджэньня, зь біяграфіі бацькі. Ягоны лёс шмат у чым прадвызначыў і маё жыцьцё. Бацька, Іван Наумовіч (на Беларусі яго ўсе звалі Янка), нарадзіўся 2 лютага 1899 г. на Случчыне ў вёсцы Семежава2. У 1920 г. прымаў удзел у Слуцкім паўстаньні, і калі бальшавікі разьбілі паўстанцаў, то ён разам зь сябрам вырашылі перабегчы на польскі бок. Зайшлі да аднаго селяніна і папрасіліся пераначаваць. Гаспадар пагадзіўся, пусьціў у гумно і нават прынёс нешта паесьці. Тыя былі радыя, але выклікала падазрэньне тое, што ён так лёгка прыняў незнаёмых людзей і нават не папытаўся, хто яны і адкуль. Бацька падышоў да дзвярэй і ўбачыў, што яны з вуліцы закрыты на замок. Ну, значыць, бяда! Трэба шукаць выхад, каб уцячы. Добра, што дах быў накрыты саломай. У ім выдралі дзірку і давай наўцёкі! Пазьней даведаліся, што палякі мелі ўмову з саветамі аб абмене палоннымі: за аднаго паляка аддавалі дзесяць паўстанцаў. Выбраўшыся з гумна, бацька зь сябрам вырашылі, што паасобку будзе спакайней шукаць прытулак. На гэтым і разышліся.
Неўзабаве бацька асеў на хутары Логнавічы3, што недалёка ад мястэчка Заастравечча4. Ён зьмяніў прозьвішча з Наумовіча на Наумчыка,
1 Пры публікацы і ўспамінаў захоўваліся асаблівасьці мовы аўтара, упарадкаваны быў толькі правапіс і пунктуацыя. — Рэд.
2 У нэкралёгу, які быў зьмешчаны ў “Беларускай Думцы”, была пазначана памылковая дата нараджэньня 1 лютага 1898 г. — Ж. Н.
3 Логнавічы — вёска ў Клецкім раёне Менскай вобласьці, 163 км на паўднёвы захад ад Менску. У1908 г. акрамя вёскі існавалі аднайменны маёнтак і хутар. У матэрыялах перапісу насельніцтва польскімі ўладамі 1921 г. згадваецца вёска Логнавічы й тры фальваркі з такой самай назвай.
4 Заастравечча — вёска ў Клецкім раёне Менскай вобласьці, 165 км на паўднёвы захад ад Менску. У1921—1939 г. мястэчка, цэнтр гміны ў Лунінецкім, з 1926 г. —у Нясвіскім паветах.
пазнаёміўся зь Пелагеяй Карсюк, і яны з часам пажаніліся (ня памятаю, у якім годзе). Мама была на шэсць гадоў маладзейшая за бацьку (нарадзілася іо жніўня 1905 г.). Паходзіла зь беднай сялянскай сям’і. У яе было двое братоў: старэйшы Іван ды малодшы Ігнат, пра яго я яшчэ скажу. У бацькоў нарадзілася пяцёра дзяцей. Першыя тры — дзве дзяўчынкі і адзін хлопчык — не дажылі нават да году, памерлі немаўлятамі. 3-за гэтага мама і бацька моцна перажывалі. Па рэкамендацыі знаёмых яны паехалі да аднаго знакамітага знахара. Ён сказаў маме: “He хвалюйся. Неўзабаве ў вас народзяцца два сыны, яны будуць доўга і добра жыць. 3 часам уся ваша сям’я пакінерадзіму і апынецца за акіянам. Там вашы сыны створаць свае сем’і. Малодшы стане багатым і выбітным чалавекам...” (Усё так і споўнілася, апрача апошняга.)
У1931 г. нарадзіўся мой брат Стэфан, a 14 лютага 1935 г. там жа на хутары ў Логнавічах і я зьявіўся на сьвет (у пазьнейшых дакумэнтах датай нараджэньня запісана 4 лютага 1937 г.). Хрысьцілі мяне ў тамтэйшай маленькай праваслаўнай царкве. Гэтую драўлянуто царкву, яшчэ пры саветах, перавезьлі ў музэй, недалёка ад Менска. Калі я ў 1990-я гг. прылятаў у Беларусь, то наведаў той музэй і бачыў тую цэркаўку5.
Пры Польшчы бацька працаваў на розных работах. Некаторы час нават быў кіроўцам аўтобуса, які купіў ягоны сябра Бобрык. Езьдзіў у Нясьвіж, Клецк, Баранавічы. Пазьней Бобрык6 таксама апынуўся на эміграцыі ў ЗША. Купіў фарму ў штаце Нью-Ёрк у гарах Катскіл, бацька яго часам адведваў. На гэтую фарму часта зьязджалася моладзь на некалькі дзён на адпачынак. Недзе ў 1958 г. і я там адпачываў з многімі сябрамі і сяброўкамі. Мясцовасьць там вельмі прыгожая, вазёры, ручаі, дзе можна купацца і лавіць рыбу.
Пазьней бацька стаў працаваць фурманам у заастравецкага войта. Таксама ён быў добрым музыкантам, граў на гармоніку, і яго часта запрашалі на вясельлі і хрэсьбіны. У той час мы жылі ў мястэчку пры самай гміне ў хатцы з двума пакоямі. У адным месьцілася наша сям’я, а другі — прызначаўся для маленькай турмы. Праўда, там вельмі рэдка хто сядзеў. Толькі памятаю, што аднаго разу туды пасадзілі звар’яцелага
5 Сьвята-Пакроўская царква ў Логнавічах была збудаваная паміж 1784 і 1828 гг. на месцы былой уніяцкай капліцы. Дзейнічала як уніяцкая, пазьней як праваслаўная царква. У дакумэнтах часам называлася Астроўчыцкай паводле назвы бліжэйшага фальварку — Астроўчыцы. Пасьля таго як У1935 г. была збудаваная царква Сьвятога Дзіянісія ў Заастравеччы, набажэнствы ў Логнавічах праводзіліся час ад часу. У1954 г. адбылася апошняя служба. У1987 г. паўразбураная царква была перавезеная ў Музэй народнай архітэктуры й побыту пад Менскам.
6 Відаць, маецца на ўвазе Атаназы Бобрык. Абвестка пра ягоную фарму з запрашэньнем на адпачынак распаўсюджвалася ў беларускіх асяродках ЗША.
Mae ўспаміны з жыцьця на Беларусі, у Нямеччыне іАмэрыцы мужчыну, які хадзіў кругом пакою, стукаў кулаком па сьцяне ўвесь час, пакуль там быў. He хачу хваліцца, але ў мяне добрая памяць на даўнія падзеі. Калі думаю аб нейкіх асобах ці мясьцінах, то проста бачу іх перад сабой, як на фота. Як зараз згадваю Заастравечча даваеннага часу. Перад хатаю, дзе мы жылі, была вялізарная рыначная плошча. На самай сярэдзіне расла нізкая, але аграмадная сасна, на якую дзеці часта залазілі, каб пагуляць. Вакол плошчы стаялі дамы, а ад яе адыходзілі пяць ці шэсьць дарог у розныя бакі. Адна вяла на Морач7, друтая — на Логнавічы, трэцяя — на старую частку Заастравечча, якую называлі “сяло”, а астатнія — ня памятаю куды.
Неяк летам, калі мне было гады тры, раненька, перад самым сьвітаньнем, будзіць нас бацька — мяне і Стэфана. Хуценька мы адзеліся. Вядзе нас пад гумно, якое належала да Заастравецкае гміны, каля якой мы жылі. Памаленьку адчыняе дзьверы, а там мноства зайцаў: і маленькіх, і вялікіх, мо 25—30, якія ядуць расьцярушанае сена ці зярняткі. Убачыўшы нас, яны шмарганулі хто куды. Вось гэты момант я памятаю аж па сёньня. Проста і цяпер бачу перад сабою гэтых цудоўных зайчыкаў.
Таксамая памятаю адно зімовае здарэньне. Нападала вельмі многа сьнегу і сям-там завіруха надула вялікія гурбы. Вось у такое надвор’е бацька ўзяўся пакатаць мяне на санках. Цягаў іх з адной гурбы на другую, і ў адной зь іх я выпаў з санак і ўваліўся ў сьнег, а бацька, не заўважыўшы гэтага, пацягнуў далей пустыя санкі. Я пачаў крычаць, і тады бацька агледзеўся і прыбег выручаць мяне. Выцягваючы мяне са сьнегу, ён сьмяяўся, а я плакаў, але з часам усё супакоілася.
Яшчэ адно здарэньне было ўжо пры саветах. Аднае раніцы я прачнуўся ад таго, што з рыначнай плошчы даносіўся шум і плач. Я падышоў пад вакно і ўбачыў шмат фурманак, а пры іх мноства людзей: мужчын, жанчын і дзяцей. У той час я ня знаў, хто яны і куды зьбіраюцца, а калі б хто і сказаў, то наўрад ці зразумеў бы, бо мне было толькі чатыры гады. I толькі празь некалькі гадоў я даведаўся, у чым была прычына таго ранішняга гвалту. На плошчы сабраліся “кулакі”, якіх саветы вывозілі ў Сібір ці на Паўночны Усход.